Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
48 Snyder Т. The Reconstruction of Nations. Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus 1569-1999. New Haven, 2003.
49 Weeks T. R. Nation...; Смалянчук А.Ф. Паміж краёвасцю i нацыянальнай ідэяй. Польскі pyx на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. Санкт-Пецярбург, 2004; Сталюнас Д. Граннцы в пограннчье: белорусы н этнолннгвнстнческая полнтнка Росснйской нмпернн на западных окраннах в пернод велпкнх реформ // Ab imperio. 2003. № 1. С. 261-292.
60 Вэрнэр Вэнэке слушна зазначаў, што міжваенны пэрыяд у Польскай Рэспубліцы не абмяжоўваўся працэсамі нацыянальнай асыміляцыі ўсходніх ваяводзтваў, але вызначаўся і наяўнасьцю іншых праблемаў. Бэнэке адзначае ў першую чаргу стварэньне эфэктыўнай адміністрацыі, а таксама гаспадарча-палітычнага рэгуляваньня: Benecke W. Die Ostgebiete der Zweiten Polnischen Republik. Staatsmacht und offentliche Ordnung in einer Minderheitenregion 1918-1939. Koln u. a., 1999. S. 27-41.
сталінізму і нацызму і разгледзець іх як частку глябальнай гісторыі гвалту ў XX стагодзьдзі61.
Як і ў выпадку нацыяналізацыі й саветызацыі Гародні, нівэляваньне не было ізаляваным працэсам, які можна было б абмежаваць датамі пачатку і канцавайны. Радыкалізацыя ўнутрыгарадзкіх канфліктаў пачалася яшчэ да 1939 году, а зьнішчэньне адрозьненьняў працягвалася і пасьля 1944 году. Аднак для аналізу гэтага працэсу трэба спачатку скласьці мясцовую хроніку савецкай і нямецкай акупацыйнай палітыкі. Яе яшчэ не існуе, бо дасьледаваньні нямецкай акупацыйнай палітыкі і акцый зьніпгчэньня ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе дагэтуль амаль ня ўлічваюць новых зьвестак пра стратэгіі савецкай акупацыйнай палітыкі ў пэрыяд з 1939 да 1941 года і пра захоп усходніх ваяводстваў Полыпчы пасьля 1944 году52. Як на прыкладзе Баранавіччыны давёў у сваёй дысэртацыі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай» Аляксандар Бракель, абедзьве фазы Другой сусьветнай вайны належыць разглядаць у мясцовым кантэксьце53.
У гэтым дасьледаваньні, у адрозьненьне ад працы Бракеля, пэрыяд разгляду нівэляваньня гораду пашыраны да 1949 году, каб паказаць, што высяленьне польскіх грамадзянаў было вынікам Другой сусьветнай вайны і часткаю дэмаграфічнага разбурэньня Гародні54. Для гэтага выкарыстоўваюцца дэталёвыя працы, прысьвечаныя нямецкай акупацыі, у прыватнасьці дасьледаваньне Крысьціяна Герлаха, прысьвечанае нямецкай зьнішчальнай палітыцы, а таксама польскія і беларускія дасьледаваньні савецкай акупацыйнай палітыкі55. Прынцыпова важнаю была таксама праца Бэрнгарда К’яры
61 Landscaping the Human Garden: Twentieth-Century Population Politics in a Com­parative Framework / Ed. by Amir Weiner. Stanford, 2002.
52 Druga wojna swiatowa i jej nastepstwa w Grodnie z perspektywy lokalnej 11 Hrsg. von E. Dmitr6w und J. Tauber // Stosunki etniczne podczas wojny i okupacji. Bialystok i Wilno 1939-1941-1944/45. Bialystok, 2011. S. 277-306.
S3Brakel A. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche Weibrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. Paderborn u. a., 2009.
54 Вялікі A. Ha раздарожжы. Беларусы i палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.).
Мінск, 2005.
66 Яны ўтрымліваюць, апроч іншага, істотныя для Гародні думкі й дэталі, выкары-
станыя ў гэтай працы: Gerlach Ch. Kalkulierte Morde. Die deutsche Wirtschafts-
und Vernichtungspolitik in Weifirussland 1941 bis 1944. Hamburg, 2000; Bialystok
in Bielefeld. Nationalsozialistische Verbrechen vor dem Landgericht Bielefeld 1958
bis 1967 / Hrsg. von K. Stoll u. a. Bielefeld, 2003; Strzembosz T., Wnuk R. Czerwone
Bagno. Konspiracja i partyzantka antysowiecka w Augustowskiem, wrzesien 1939-
czerwiec 1941. Gdansk Warszawa, 2009.
«Штодзённае жыцьцё за лініяй фронту», дзе вайна не апісваецца найперш як сэрыя ваенных дзеяньняў. У сваёй кнізе К’яры на мікраўзроўні выяўляе стратэгіі выжываньня закранутых вайной мясцовых жыхароў56.
Бракель, Герлах і К’яры выкарыстоўваць для апісаньня нацыянальных групаўу сваіх працах катэгорыю «захопнікі», не аналізуючы яе замацаваньня і ўжываньня, напрыклад, пры ацэньваньні ўяўнага нацыянальнага канфлікту паміж палякамі і беларусамі. На аснове зьвязанага з Гародняй эмпірычнага матэрыялу ў гэтым дасьледаваньні паказваецца, чаму, нягледзячы на спарадычныя спробы распаліць такую канфрантацыю пад нямецкім панаваньнем, мясцовыя нацыяналізмы не былі настолькі моцныя, каб разглядаць яе як нацыянальны канфлікт. На дадатак мэтаю гэтае працы ёсьць ня столькі атрыманьне новых ведаў пра падзеі палітычнай або ваеннай гісторыі, колькі заснаваны на культурнай антрапалёгіі аналіз катэгорыяў для апісаньня мясцовага насельніцтва ім самім, а таксама іншымі, якія пачалі ўжывацца падчас Другой сусьветнай вайны і ў яе выніку ды ўвайшлі ў розныя гістарыяграфіі57. Таму важна прааналізаваць радыкалізацыю ўнутрыгарадзкіх дачыненьняў як гісторыю камунікацыі, у межах якой розныя сацыяльныя групы ў працэсе мэтанакіраванага ўжываньня гвалту з боку акупацыйных уладаў фармавалі ў сваім уяўленьні вобраз ворага, які зь цягам часам усё часьцей апісваўся ў нацыянальных тэрмінах. Каб разгледзець зьвязаную з гэтым нацыяналізацыю, у выпадку Гародні трэба зьвярнуцца да хрысьціянска-габрэйскага канфлікту ў цяні Галакосту68. Гародня і яе ваколіцы структурна падобныя да суседняга польска-літоўскага памежжа ў міжваенны пэрыяд, таму тут быў выкарыстаны корпус літаратуры пра пагром у Ядвабным
66 Chiari В. Alltag hinter der Front. Besatzung, Koilaboration und Widerstand in Weifirussland 1941-1944. Dusseldorf, 1998.
57Тым самым, y прыватнасьці, інтэрдысцьшлінарны падыход да тэмы прадугледжвае, што неабходна ўлічваць розныя пэрспэктывы пры дасьледаваньні закранутых вайной групаў насельніцтва. Пры гэтым, з аднаго боку, неабходна супастаўляць паміжсобку розныя віды крыніц, а, з другога, разумець сам працэс інтэрпрэтацыі як цэнтральную частку прачытаньня палімпсэсту Гародні.
68 Гл. у зьвязку з гэтым публікацыі, якія датычаць дэбатаў пра радыкалізацыю вайны ў чэрвені 1941 году: Wokot Jedwabnego / Pod red. P Machcewicza, K. Per­saka. Warszawa, 2002; Wierzbicki M. Polacy i Zydzi w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-zydowskie na ziemiach polnocno-wschodnich II RP pod okupacjq sowiecka (1939-1941). Warszawa, 2001; Musial B. «Konterrevolutionare Elemente sind zu erschieBen». Die Brutalisierung des deutsch-sowjetischen Kriegs im Sommer 1941. Munchen, 2000.
летам 1941 году69. Акрамя таго, робяцца спасылкі на апошнія працы пра гета ў Беластоку і Менску60.
Гэтая праца, такім чынам, накіраваная на дасьледаваньне ўзаемасувязі паміж нацыяналізацыяй і мадэрнізацыяй гарадзкіх прастораў ва ўсходняй частцы Цэнтральнай Эўропы. Дзякуючы ўжо наяўным дасьледаваньням культурнага прысваеньня гарадоў былой Усходняй Нямеччыны іх новымі жыхарамі пасьля 1945 году гэтая праца мае пэўную базу61. Цяпер прыйшоў час пашырыць гэты падыход геаграфічна і зьмястоўна, каб у сваім рэгіянальным кантэксьце і доўгатэрміновых наступствах выпрацаваць разуменьне пасьляваеннай мадэрнізацьгі той часткі Цэнтральнай Эўропы, якая з 1939 або 1944 году ўвайшла ў склад СССР, як спэцыфічнай формы глябальных працэсаў мадэрнізацыі. Гэтыя працэсы трэба разумець як кіраванае дзяржаваю паскарэньне эканамічнага росту, сацыяльнай міграцыі і гамагенізацьгі цэлых грамадзтваў.
Ключавымі для гістарычнага кантэксту выступаюць дасьледаваньні ў сфэры гарадзкой гісторыі, якія ахопліваюць больш працяглы пэрыяд62. Тут, дзякуючы праведзенаму ў ёй сынтэзу, асабліва вылучаецца праца Штэфана Родэвальда пра Полацак, бо ў ёй на аснове паглыбленага вывучэньня крыніц прасочваецца разьвіцьцё гораду зь Сярэднявечча да канца XIX стагодзьдзя83. Вывучэньню Гародні XX стагодзьдзя дапамогуць нядаўнія дасьледаваньні савец-
69Wierzbicki М. Роіасу...
60 Bender S. The Jews of Bialystok during World War II and the Holocaust. Waltham, 1998; Rogalewska E. Getto Biaiostockie. Doswiadzenie Zaglady — swiadectwa literatury i zycia. Bialystok, 2008; Epstein B. The Minsk Ghetto, 1941-1943. Jewish Restistance and Soviet Internationalism. Berkeley, 2008.
61 Гл., напрыклад: Thum G. Die fremde Stadt. Breslau 1945. Munchen, 2004; Loew P O. Danzig und seine Vergangenheit 1793-1997. Die Geschichtskultur einer Stadt zwischen Deutschland und Polen. Osnabriick, 2003; Wiedergewonnene Geschichte. Zur Aneignung von Vergangenheiten in den Zwischenraumen Mitteleuropas / Hrsg. von T. Serrier u. a. Wiesbaden, 2006; Brodersen P Die Stadt im Westen: Wie Konigsberg Kaliningrad wurde. Gottingen, 2008; Hoppe B. Auf den Triimmern von Konigsberg: Kaliningrad 1946-1970. Mtinchen, 2000; Musekamp J. Von Stettin nach Szczecin. Metamorphosen einer Stadt zwischen 1945 und 2005. Wiesbaden, 2010.
62 Пэўнае ўяўленьне пра стан нямецкамоўных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы дазваляюць атрымаць два зборнікі: Stadte im ostlichen Euro­pa. Fallstudien zur Problematik von Modemisierung und Raum vom Spatmittelalter bis zum 20. Jahrhundert I Hrsg. von C. Goehrke und B. Pietrow-Ennker. Zurich, 2006; Stadtleben und Nationalitat: Ausgewahlte Beitrage zur Stadtgeschichtsforschung in Ostmitteleuropa im 19. und 20. Jahrhundert I Hrsg. von M. Krzoska und I. Roskau-Rydel. Munchen, 2006.
63 Rohdewald S. Vom Polocker Venedig. Kollektives Handeln sozialer Gruppen in einer Stadt zwischen Ostund Mitteleuropa. Stuttgart, 2005.
кіх гарадоў64. Томас Бон у сваёй доктарскай дысэртацыі разглядае адбудову Менску як сацыялістычнага гораду65, у якім сканцэнтраваліся ўсе структурныя праблемы сталінскага «грамадзтва зыбучых пяскоў»66. Міграцыя сельскіх жыхароў у горад, недахоп жытла, пасьпешлівая індустрыялізацыя і абумоўленае гэтым асяляньваньне перанаселенага гораду раней разглядаліся галоўным чынам у дачыненьні буйных цэнтраў Савецкага Саюзу. Дэвід Л. Гофман апісаў Маскву 1930-х гадоў як сялянскі мэгаполіс (анг. «Peasant Metropo­lis»), у які сьцякаліся ў асноўным сяляне з расійскай правінцыі67. Габрыеля Фрайтаг у сваёй працы пра габрэйскіх мігрантаў у Маскве падкрэсьліла, што сталіцы СССР удалося дамагчыся акультурацыі вельмі розных групаў насельніцтва68.
Аднак большасьць спэцыфічных асаблівасьцяў, уласьцівых для Менску і Масквы, застаюцца для Гародні нерэлевантнымі, бо актыўная савецкая мадэрнізацыя пачалася тут толькі на пачатку 1960-х гадоў, калі з прычыны структурных праблемаў Менску пачалі прыкладацца высілкі для разьвіцьця абласных гарадоў БССР. Адпаведна, урбанізацыя сталінскага ўзору пакінула ў Гародні значна менш сьлядоў, чым у сталіцы БССР69. Таму і міграцыя сялянаў прыпала ўжо на эпоху прапагандаваных за часоў Хрушчова мікрараёнаў, якія хоць і не змаглі цалкам вырашыць жыльлёвую праблему, але здолелі