Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Пасьля дэмаграфічных і матэрыяльных стратаў, прынесеных вайною, другі захоп Саветамі Гародні вымушана даў пачатак і новай дынаміцы. 3 колішняга насельніцтва — каля 50 тысячаў чалавек — у Гародні засталося менш за 15 тысячаў. У адрозьненьне ад міжваеннага пэрыяду, калі эканамічнае разьвіцьцё рэгіёну ў значнай ступені замарудзілася, цяпер за кошт фарсаванай індустрыялізацыі адбываўся хуткі рост эканомікі і колькасьці насельніцтва. 3 павятовага цэнтру на паўночным усходзе Польскай Рэспублікі, у якім пераважалі рамесьніцтва і гандаль, горад ператварыўся ў прамысловы і адміністрацыйны цэнтар у паўночна-заходняй частцы БССР24.
Савецкая адбудова і асабліва ўнутраная міграцыя па заканчэньні ваенных дзеяньняў усяго за дзесяць гадоў кампэнсавалі д эмаграфічна разбуральныя наступствы вайны. Гэтак, у 1956 годзе ў значна большым горадзе жылі 72 900 чалавек — больш, чым калі-небудзь раней. У 1965 годзе іх налічвалася ўжо амаль 100 тысяч25. Гэтая лічба за наступныя пятнаццаць гадоў падвоілася (да болыл як 200 тысяч жыхароў) і дасягнула ў 1985 годзе 250 тысячаў, а ў 1989 годзе склала больш за 270 тысячаў26. Пэўная доля савецкіх мігрантаў прыехала сюды з усходняй часткі БССР і зь іншых рэспублік Савецкага Саюзу, але вялікая частка прыежджых паходзіла з прылеглых да Гародні раёнаў. У выніку пасьля 1944 году ўпершыню ў гісторыі Гародні больш за палову насельніцтва — звыш 60 % — фармальна складалі беларусы. Але і колькасьць палякаў пры сталай міграцыі зь вёскі ў горад заставалася пастаяннай і складала чвэрць насельніцтва. Такім чынам, згодна са статыстыкаю, тут неўзабаве жыло болып палякаў, чым калі-небудзь раней, — болып за 50 тысячаў. Астатнія жыха-
24 Гродно. Энцнклопеднческнй справочннк / Ред. кол.: Н.П. Шамякнн, С.М. Андре-
евскнй, А.А. Дылейко н др. Мннск, 1989. С. 12.
26 Тамсама. Гл. таксама: Лукашэвіч A. М. Гродна // Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. Мінск, 1999. С. 442^46.
26 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна / Склад. і навук. рэд. І.П. Крэнь і інш. Мінск, 1999. С. 513; Marples D. R. Belarus: a denationalized nation. Harwood, 2000. B 22.
ры, згодна зь перапісам, былі ў асноўным расійцамі і ўкраінцамі. 3 1991 году Гарадзенская вобласьць стала часткаю сувэрэннай Рэспублікі Беларусь.
Халодная вайна зрабіла ўсе тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад СССР, Усходняй Эўропай — як на Захадзе, так і ў самаўспрыманьні на месцах27. Тым ня менш, у гэтай кнізе Гародня сьвядома разьмешчана ва ўсходняй частцы Цэнтральнай Эўропы. Пры гэтым ідзецца пра тую частку Эўропы, у якой зьнішчэньні, выкліканыя нямецкім і савецкім панаваньнем падчас Другой сусьветнай вайны, празь іх прамое чаргаваньне прывялі да найбольшых структурных разбурэньняў. У выніку генацыду, дэпартацыяў і перасяленьняў адбылося зьнішчэньне значнай часткі культурнай разнастайнасьці, раней уласьцівай рэгіёну. Суіснаваньне і ўзаеманакладаньне розных рэлігійных, моўных, палітычных ды іншых культурных ідэнтычнасьцяў было раней асабліва заўважным у гарадах. Там, як і ў Гародні, доля габрэяў часта перавышала 50 %, таму Галакост радыкальна зьмяніў гарады ўсходняй часткі Цэнтральнай Эўропы. Гародня пасьля вайны засталася ня толькі без шматлікіх габрэйскіх рабочых, рамесьнікаў, гандляроў, лекараў, адвакатаў ды іхных сем’яў. Разам з вучонымі зь ешыботаў, палітычнымі актывістамі Усеагульнага габрэйскага рабочага саюзу Літвы, Полыпчы і Расіі (Бунду) і настаўнікамі школаў «Тарбут» былі страчаныя таксама культурныя сувязі з Варшавай, Вільняй і Беластокам. Падчас Галакосту нямецкія захопнікі зьнішчалі ня толькі носьбітаў габрэйскай культуры, але і вялікую колькасьць іхных сьлядоў. Тым ня менш, напружанасьць у стасунках паміж каталіцызмам і праваслаўем, нягледзячы на перанос польскай мяжы на захад і на масавае высяленьне палякаў з заходніх раёнаў Савецкага Саюзу, усё яшчэ захоўваецца ў абліччы такіх гарадоў, як Гародня і Львоў28.
Пры гэтым сёньня на берагах Нёману з гонарам згадваюць тую «браму Эўропы», у якой сутыкаюцца, не праводзячы пэўнай мяжы, хрысьціянскія сьветы Рыму і Масквы29. 3 пачатку 1990-х гадоў усё
27 Schlogel К. Die Mitte liegt ostwarts. Europa im Ubergang. Berlin, 2002.
28 Amar T. C. Zabojstwo we Lwowie. Koniec miasta wieloetnicznego, budowa sowieckoukrainskiego Lwowa i los modelowego miasta pogranicza // Nowa Ukraina. 2007. № 1-2. S. 107-121.
29 Гэты выраз Павал Баброўскі выкарыстаў яшчэ ў 1863 годзе ў сваёй манумэнтальнай працы пра геаграфію губэрні: Бобровскнй П.О. Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба. Гродненская губерння. Санкт-Петербург, 1863. Да гэтай працы зьвярталіся аўтары першай выдадзенай пасьля 1991 году хронікі Гародні: Гостев А.П., Швед В.В. Кронон. Летопнсь города на Немане (1116-1990). Гродно, 1993. С. 59. Падкрэсьліваньне прыналежнасьці Гародні да эўрапейскай культурнай прасторы з 1990-х гадоў зноў набыло важнае
часьцей пачалі зьвяртацца да Эўропы паміж Усходам і Захадам, што геаграфічна адпавядае пэрыфэрыям былых імпэрыяў30. У гэтай працы такое прамежкавае становішча трэба разумець, асабліва з культурна-гістарычнага гледзішча, як памежжа (польск. «pogranicze», ням. «Grenzland»), контуры якога ня стануць больш выразнымі ад адназначнага адмежаваньня ад Расіі31. Замест гэтага яно праяўляецца ў спэцыфічнай культуры наслаеньня зацёртых контураў. Нават пасьля крывавага XX стагодзьдзя ў Гародні дагэтуль захавалася штодзённая адчувальнасьць да прысутнасьці мультыэтнічнасьці, якая найлепш выяўляецца ў суіснаваньні і ўзае-
палітычнае значэньне, бо «эўрапейскае» тут усё часьцей разумееода як супрацьлегласьць «(пост)савецкаму». Гл., напрыклад, прадмову Юрыя Гардзеева да нумару «ARCHE»: Гардзееў Ю. Прадмова//ARCHE: Другая Гародня. 2010. № 1-2. С. 5-7.
30 Той факт, што па-ранейшаму няма канкрэтных геаграфічных або геапалітьгчных крытэраў для вызначэньня дакладна акрэсьленай «Цэнтральнай Эўропы», належыць да асноўных канстантаў у працяглай навуковай і літаратурнай дыскусіі пра паняцьці накшталт «Ostmitteleuropa» («Цэнтральна-Ўсходняя Эўропа»), «Mittelейгора» і «Zentraleuropa» («Сярэдняя» і «Цэнтральная Эўропа»). Гл., напрыклад, разважаньні Оскара Халецкага ад 1935 году, засяроджаныя на высьвятленьні, што за культурную місію на ўсходзе Эўропы несьлі адказнасьць ня толькі немцы — маўляў, палякі таксама спрычыніліся да яе ў якасьці пасярэднікаў. Гл.: Наlecki О. Der Begriff der osteuropaischen Geschichte I I Zeitschrift fur osteuropaische Geschichte. 1935. S. 1-21. Халецкі ў сваіх разважаньнях зьвяртае асаблівую ўвагу на жаданьне немцаў панаваць у частцы Эўропы паміж Захадам і Расеяй, сфармуляванае Наўманам у 1915 годзе. Гл.: Naumann Е Mitteleuropa. Berlin, 1915. Зьвязаная з гэтым тэорыя культуртрэгерства ў нямецкіх усходніх дасьледаваньнях пасьля Друтой сусьветнай вайны ня вытрымала крытыкі ў першую чаріу праз наступствы «Генэральнага пляну Ост». Ключавой пры крытычным вызначэньні паняцьцяў была навуковая аргумэнтацыя Кляўса Цэрнака, які паставіў Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу ў адзін шэраг з трыма іншымі гістарычнымі рэгіёнамі Усходняй Эўропы: Паўднёва-Ўсходняй Эўропай, Паўночна-Ўсходняй Эўропай і Расеяй. Гл.: Zernack К. Osteuropa. Eine Einfiihrung in seine Geschichte. Mun­chen, 1977. S. 33-11.
31Агляд разьвіцьця i новага адкрыцьця Цэнтральнай Эўропы ў XX стагодзьдзі зрабіў Эдгар Ян у 1990 годзе: Jahn Е. Wo befindet sich Osteuropa II Osteuropa. 1990. № 40. S. 419-440. Новая расстаноўка акцэнтаў y панятку «Цэнтральная Эўропа» адбылося ў канцы 1990-х гадоў перш за ўсё ў посткаляніяльнай інтэрпрэтацыі Аўстра-Вугорскай імпэрыі: Mitterbauer Н., Balogh А.Е Zentraleuropa. Ein hybrider Kommunikationsraum. Wien, 2006. У дыскусіях выкрышталізаваліся галоўныя тэрміны — Цэнтральная Эўропа і Цэнтральна-Ўсходняя Эўропа: Ther Ph. Vergleich von Ostmitteleuropa und Zentraleuropa als Raumkategorien H http://hsozkult. geschichte.hu-berlin.de/index. asp?id=739&view=pdf&pn=forum&type=artikel. Гэтая пабудаваная інакш, чым у Цэрнака, праца сыходзіць з таго, што няма патрэбы ў канцэптуальным адмежаваньні Усходняй Эўропы як цэлага ад астатняй Эўропы. Такім чынам, усходняя частка Цэнтральнай Эўропы не разглядаецца як частка Усходняй Эўропы, каб падкрэсьліць цесную сувязь паміж польскай, літоўскай, беларускай і габрэйскай гісторыяй.
мадзеяньні каталікоў і праваслаўных, а таксама захоўвае ў сабе памяць пра багатае габрэйскае мінулае рэгіёну32.
Гародня напярэдадні Другой сусьветнай вайны вызначалася адначасова эскаляцыяй габрэйска-польскага канфлікту і амаль поўнай адсутнасьцю беларускага нацыяналізму. У адрозьненьне ад многіх іншых саветызаваных гарадоў Цэнтральнай Эўропы, позьняя, распачатая толькі ў канцы 1950-х гадоў індустрыялізацыя не прывяла ў Гародні да непапраўнага разбурэньня старой часткі гораду. Такім чынам, за часоў савецкага панаваньня не былі цалкам зьнішчаныя культурныя сувязі з даваенным горадам33. У зьвязку з апісанай Куртам Клямротам і ня цалкам страчанай архітэктурнаю разнастайнасьцю Гародню належыць інтэрпрэтаваць у гэтым дасьледаваньні як узорнае месца ў Цэнтральнай Эўропе, чыё разбурэньне й адбудова ў XX стагодзьдзі дэмаграфічна, эканамічна і культурна былі цесна ўзаемазьвязаныя.
2.	Гісторыя гораду як працэс напісаньня, прачытаньня і заціраньня
У прыведзеным вышэй рэпартажы для аднаго варшаўскага часопісу пісьменьніца Зоф’я Налкоўская выкарыстала ў 1926 годзе вобраз палімпсэсту. У Сярэднявеччы пэргамэнт называлі палімпсэстам, калі зь яго вышкраблі або вымылі арыгінальны тэкст, каб замяніць на новы. Мэтаю не заўжды было зьнішчэньне тэксту; часта гэта рабілася ўсяго толькі для паўторнага выкарыстаньня каштоўнага матэрыялу. Сьляды заціраньня, як правіла, можна было заўважыць, аднак ранейшы тэкст дакумэнту быў ня бачны няўзброеным вокам. Дзякуючы найноўшым дасягненьням у галіне хіміі цяпер можна зноў зрабіць чытэльнымі ранейшыя тэксты, што дазволіла нанова адкрыць старажытныя тэксты на палімпсэстах34.
Такі своеасаблівы «палімпсэст» выразна прысутнічае ў Гародні. Рэч у тым, што там ня толькі добра вядомая цытата з Налкоўскай, але і сам вобраз палімпсэсту ўсё часьцей выкарыстоўваецца
32 Этносоцнальные н конфесснональные процессы в трансформнруюіцемся обіцестве: матерналы междунар. науч. конф., Гродно, 16-18 ноября 1999 г. / Под ред. У.Д.Розенфельда. Гродно: ГрГУ, 2000; Еврен Гродно. Очеркн нсторнн п культуры / Ред.-сост. М. Кемеров, С. Пнвоварчнк. Гродно: 2000; Гардзееў Ю. Прадмова// ARCHE: Другая Гародня. 2010. № 1-2. С. 5-7.