Гісторыя Гародні (1919-1991)
Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
33 Навуковае абгрунтаваньне гэтаму распрацаваў археоляг з маскоўскай Акадэміі навук: Вороннн Н.Н. Древнее Гродно. Москва, 1954.
34 Этымалягічна слова «палімпсэст» паходзіць ад ст.-грэц. naXiv («зноў») і paeiv («церці, скрэбці»). Новы тэкст, нанесены на ачышчаную саскрабаньнем або вымываньнем антычную або сярэднявечную старонку ці скрутак манускрыпта, называўся на лаціне «codex rescriptus».
мясцовымі гісторыкамі для апісаньня працэсаў атрыбуцыі гарадзкой прасторы36. Пачынаючы з 2008 году штогод праводзяцца канфэрэнцыі па гісторыі гораду, матэрыялы якіх публікуюцца на беларускай мове пад назвай «Гарадзенскі палімпсэст»36. Выкарыстаньне гэтага вобразу абвастрае погляд на пласты мінулага, якія цяпер наноў адкрываюцца, інтэрпрэтуюцца і, такім чынам, становяцца бачнымі37. Зоф’я Налкоўская зьвязвала накладаньне розных формулаў прыгажосьці выключна з гістарычнымі эпохамі, у той час як рэальнасьць была для яе ўсяго толькі «ўбогай сучаснай вуліцай»38. Аднак Гародня стала палімпсэстам акурат дзякуючы таму, што ў яе абліччы выразна бачныя тыя гістарычныя пласты, якія раней былі незаўважныя. Толькі праз тое, што Налкоўская зьвярнула ўвагу на пэўныя сьляды мінулага, яны зрабіліся відавочнымі і ператварыліся ў частку ўяўленага ёю гораду39. Пакуль чытач інтэрпрэтуе шматлікія тэксты і актыўна праводзіць паралелі, горад ператвараецца ў месца крышталізацыі культурных значэньняў40. Тэкстура таго гораду, які ведала Зоф’я Налкоўская, ужо даўно запоў-
35 Пры гэтым штораз рабілася спроба перавесьці гэтую неадназначнасьць у адназначную інтэрпрэтацыю гістарычных сьлядоў. Пачынальнікам польскай інтэрпрэтацыі Гародні быў Юзаф Ядкоўскі: Jodkowski J. Grodno. Wilno, 1923; Jodkowski J. Muzeum w Grodnie. Zarys dziejow powstania i rozwoju. 1920-1922. Grodno, 1923.
збГарадзенскі палімпсест. XII-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня, 7 лістапада 2008 г.) / Пад рэд. А.Ф. Смаленчука, Н.У. Сліж. Гродна, 2009.
37 Алейда Асман у сваіх развагах пра сымбалі памяці зьвяртае ўваіу на тое, што зь імі нельга атаясамліваць статычнае ўпісваньне або, тым больш, працяглую прысутнасьць, бо гэта адцягвала б увагу ад працэсу прачытаньня і, такім чьшам, ад працэсу візуалізацыі. Гл.: Assmann A. Erinnerungsraume. Formen und Wandlungen des kulturellen Gedachtnisses. Munchen, 1999. S. 151-154. Гл. таксама: Assmann A. Zur Metaphorik der Erinnerung // Mnemosyne I Hrsg. von A. Assmann und D. Harth. Frankfurt am Main, 1991. S. 18-21. Алейда Асман указвае на блізкасьць да ідэі Зыгмунда Фройда пра гульню «Чароўны экран» як пра паверхню, чыя здольнасьць захоўваць запісы падобная да працэсаў мысьленьня. Гл.: Freud S. Notiz uber den Wunderblock // Freud S. Gesammelte Werke. Bd. XIV Frankfurt am Main, 1999. S. 1-8.
38 Naikowska Z. Grodno... S. 764.
39 Ackermann E Stadt an der Memel: Grodno im 20. Jahrhundert // Nordost-Archiv. 2006. № 16 / Hrsg. von T. Serrier. S. 89-111.
40 Томас Дэ Квінсі яшчэ ў 1845 годзе параўнаў функцыяваньне чалавечай памяці з палімпсэстам: «Што такое чалавечы мозг, калі не натуральны і грандыёзны палімпсэст? Мой мозг ёсьць такім палімпсэстам; твой мозг, о чытачу! Пастаянныя слаі ідэяў, вобразаў, пачуцьцяў апусьціліся на твой мозг мякка, як промні сьвятла. Кожны новы слой, здаецца, хавае ўсё, што было да яго. I тым ня менш у рэальнасьці ніводзін не скасаваны». Гл.: De Quincey Th. Suspiria de Profundis // De Quincey Th. Confessions of an English Opium-Eater and Other Writings. London, 2003. P 150.
неная новымі культурнымі сымбалямі41.1 калі «брыдота» здавалася Налкоўскай вынікам тагачасных мадэрнізацыйных працэсаў, паэты, якія жывуць у Гародні сёньня, скардзяцца на савецкую мадэрнізацьпо, якая, на іхную думку, зьнявечыла горад42. Тым ня менш, сьляды ранейшых пластоў яшчэ можна ўбачыць. Яны актыўна візуалізуюцца рознымі мясцовымі актарамі43. У зьвязку з працэсам прачытаньня адбываецца прыпісваньне новых значэньняў, якія запісваюцца паўзьверх ранейшых інтэрпрэтацыяў44.
Дзеля больш дакладнага разуменьня практык запісваньня і прачытаньня гэтае дасьледаваньне супастаўляе рознаскіраваныя працэсы: далучэньне Гародні да Польскай Рэспублікі пасьля Першай сусьветнай вайны і ўключэньне Гародні ў склад Савецкага Саюзу, якое пачалося ў 1939 годзе з савецкай акупацыі і працягнулася па заканчэньні нямецкай акупацыі ў 1944 годзе. Гародня выступае добрым прыкладам для цэлай сыстэмы лякальных культурных прастораў Цэнтральнай Эўропы, якая была ў значнай ступені разбураная ў выніку неаднаразовай акупацыі ў часе Другой сусьветнай вайны. У пэрыяд пасьля 1944 году Гародня дасьледуецца ў якасьці пляцоўкі для новаўвядзеньняў пасьля канчатковай анэксіі ўсходніх рэгіёнаў Польскай Рэспублікі Савецкім Саюзам.
Зыходнай кропкай для польскага і савецкага працэсу прысваеньня былі наступствы дзьвюх сусьветных войнаў, у выніку якіх вялікая колькасьць насельніцтва была выгнаная або забітая. Моцна пацярпела гарадзкая забудова. Другая сусьветная вайна яшчэ больш спрацавала ў Гародні на сьціраньне, чым Першая, бо яна ў значнай ступені разбурыла культурную тэкстуру гораду. Менавіта таму аналіз часавай пасьлядоўнасьці й прасторавага ўзьдзеяньня дэпартацыяў, рэпрэсіяў, генацыду і перасяленьняў за часоў савецкага і нямецкага панаваньня разглядаецца тут як частка актыўнага працэсу стварэньня гарадзкога палімпсэсту.
41 Чернякевнч А. «Новый Свет» н его окрестностн. Мннск: Лнмарнус, 2009. С. 30.
42 Гэтая незадаволенасьць асабліва моцна адчуваецца ў Гародні ў публікацыях краязнаўчага альманаху «Горад святога Губерта», а таксама на сайце: http:// harodnia. com. Апроч гэтага, яна прысутнічае ў творах паэткі Дануты Бічэль-Загнетавай. Агрэсіўна гэтая тэма абмяркоўваецца ў публікацыях часоігісу «ARCHE», які выдаецца ў Менску, а таксама ў «Czasopisie», які выдае беларуская нацыянальная меншасьць у Беластоку.
43 Гэта ўласьціва ня толькі Гародні: палімпсэст як вобраз нярэдка выкарыстоўваецца для аналізу гарадзкіх прастораў, напрыклад, у кнізе: Present Pasts: Urban Palimpsests and the Politics of Memory / Ed. by A. Huyssen. Stanford, 2003.
44 Weinrich H. Schriften uber Schriften. Palimpseste in Literatur, Kunst und Wissenschaft Ц Weinrich H. Wie zivilisiert ist der Teufel? Kurze Besuche bei Gut und Bose. Munchen, 2007. S. 23-34.
3 аднаго боку, Гародня ў гэтым дасьледаваньні фігуруе як канкрэтная фізычная прастора, з другога боку — як прастора ўяўленая, што існуе ў сьвядомасьці яе жыхароў. Гэты прыдуманы горад матэрыялізуецца ў штодзённым жыцьці ў пабудаваных культурных прасторах — у храмах, бібліятэках, тэатрах і школах, а таксама ў дамах і дварах46. Больш за тое, у сьвядомасьці жыхароў горад зрабіўся мэнтальнаю прастораю, адмысловай сыстэмаю культурных знакаў. Дзякуючы кампактным памерам і захаваньню гістарычнай забудовы ў цэнтры, Гародня створаная для таго, каб разглядаць яе фізычныя і ўяўленыя прасторы ва ўзаемасувязі. Зьменлівае, дыфэрэнцыяванае насельніцтва Гародні асабліва добра пасуе для аналізу, бо яно адзначалася суіснаваньнем і ўзаемадзеяньнем розных сацыяльных групаў46. Дзякуючы захаваньню важных для рэгіёну помнікаў гарадзкой архітэктуры пэрыядаў Сярэднявечча і Новага часу тут можна знайсьці прыклады для выяўленьня ўзаемасувязяў паміж фізычнаю прастораю, яе насельнікамі і іхным уяўленьнем47.
3. Дасьледчыя пытаньні аб нацыяналізацыі, нівэляваньні і саветызацыі Гародні
На прыкладзе гэтага гораду на Нёмане раней адасобленыя адзін ад аднаго наратывы пра міжваенны пэрыяд, вайну і паваенны час належыць разглядаць як узаемазьвязаныя працэсы. Для гэтага трэба ўпісаць гісторыю разьвіцьця Гародні ў больш шырокі кантэкст трансфармацыі рэгіёну. Тымаці Снайдэр аігісвае хвалі нацыяналізацыі гістарычнай Літвы ў XVI-XX стагодзьдзях пры дапамозе вобразу канцэнтрычных колаў. Засталося толькі на прыкладзе Гародні выпрацаваць дакладнае разуменьне таго, як стварэньне польскай нацыянальнай дзяржавы і наступствы мадэрнізацыі ў Савец-
43 Пра інтэрпрэтацыю такіх урбаністычных канстэляцый і іх прасторавых рэпрэ-
зэнтацый пісаў Карл Шлёгель: Schlogel К. Im Raume lesen wir die Zeit. Uber Zivi-
lisationsgeschichte und Geopolitik. Munchen, 2003.
46Вашкевіч A., Чарнякевіч A. Польскі Гродна...; Szumski J. Sowietyzacja Zachodniej Biaiorusi 1944-1953. Propaganda i edukacja w sluzbie ideologii. Krakow, 2010 (беларускі пераклад: Шумскі Ян. Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі. 2-е выданне.Смаленск: Інбелкульт, 2014).
47 Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV-XVIII стст. Планіроўка, культурны слой. Мінск, 1991; Краўцэвіч А.К. Вялікае Княства Літоўскае II Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1. Мінск, 2007. С. 514515; Gordziejew J. Proby przeksztaicen miejskich w Grodnie w okresie Oswiecenia // Rocznik Biblioteki Naukowej PAU i PAN w Krakowie. Krakow, 2001. S. 227-257; Gordziejew J. Socjotopografia Grodna w XVIII wieku. Torun, 2002.
кім Саюзе адбіліся на нацыянальнай ідэнтыфікацыі на мясцовым узроўні48.
Навуковыя працы, прысьвечаныя дзяржаўным стратэгіям інстытуцыяналізацыі этнічнасьці ў Расійскай імпэрыі ў канцы XIX стагодзьдзя, паказваюць, што сама катэгарызацыя мовы, рэлігіі й нацыянальнасьці ёсьць прадуктам палітычнай інжынерыі, азьвязаныя зь ёй захады былі заснаваныя на рэальных патрэбах тых, хто быў ггры ўладзе. Зь іншага боку, яны не маглі заўжды толькі сілком навязвацца зьверху; ішоў працэс торгу з насельніцтвам49. Акурат гэтыя напружаныя адносіны дасьледуюцца тут на прыкладзе Гародні міжваеннага часу. Новаўтвораная польская дзяржава дзякуючы заваёвам у выніку савецка-польскай вайны сама стварыла неабходнасьць інтэграваць тыя ўсходнія рэгіёны, дзе этнічныя палякі не складалі большасьці насельніцтва ні ў сельскай мясцовасьці, ні ў гарадах. Асаблівая канстэляцыя Гародні дазваляе прасачыць, якія дзяржаўныя, культурныя, эканамічныя і нават рэлігійныя стратэгіі былі распрацаваныя для акультурацыі рэгіёну, а разам з тым і для нацыяналізацыі ў сэнсе этнічнай палянізацыі50. Уключэньне ў аналіз пэрспэктывы мясцовага насельніцтва дазваляе таксама выявіць межы гэтых стратэгіяў.
Нівэляваньне разумеецца тут як ініцыяваны дзяржаваю працэс ужываньня гвалту, што ня толькі набываў выгляд фізычнага разбурэньня, але і надоўга зьмяніў дэмаграфічную структуру грамадства праз мэтанакіраваныя рэпрэсіі супраць цэлых групаў насельніцтва ў выглядзе дэпартацыяў, прымусовай працы і забойстваў. Гэта прывяло да таго, што культурныя, сацыяльныя і рэлігійныя адрозьненьні страцілі сваё значэньне, бо яны былі зьніхпчаныя з ужываньнем сілы. Нівэляваньне Гародні падчас Другой сусьветнай вайны прыводзіць да неабходнасьці супаставіць лякальныя наступствы