Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
«Калі я думаю пра Гародню, то ейнае някідкае, няўлоўнае хараство здаеода мне нейкім дзіўным палімпсэстам. Стагодзьдзі выігісвалі на тым самым месцы ўсё новую формулу яе прыгажосьці, зноў і зноў замазваючы папярэднюю. Ажно пакуль іх не зацерлі бясьсьледна пазаўчора, каб брыдотай і брудам тут раскінулася ўбогая сучасная вуліца.
У гэтым месцы сутыкаліся сьветы Захаду і Усходу, змагаліся і спляталіся ў адно цэлае»1.
Зоф’я Налкоўская
Уводзіны
1.	Цэнтральная Эўропа на Нёмане:
Гародня паміж разбурэньнем і новай дынамікай
Ротмістар запасу Сёмага прускага палка кірасіраў Курт Клямрот (Kurt Klamroth) быў у захапленьні, калі ўвесну 1916 году пасьля этапаў у Варшаву і Беласток нарэшце прыбыў у Гародню, ужо год як занятую немцамі. У ягоным ваенным дзёньніку2 зьявіўся наступны запіс пра гэтую захопленую Нямеччынай тэрыторыю Расійскай імпэрыі:
Гародня надзвычай прыгожа разьмешчаная на вельмі стромкіх у гэтым месцы берагах Нёману. [...] Цудоўны від на гэтпую даліну і на раскінуты на абодва бакі горад адкрываецца ад старажытнай Калоскай царквы. Гэтая пабудаваная з каменю і дрэва царква са сваімі цудоўнымі скульптурамі ды
1У арыгінале на польскай мове: Naikowska Z. Grodno I I Tygodnik Ilustrowany. 1926. № 45. S. 764.
2 За адкрыцьцё гэтага неапублікаванага дзёньніка я дзякую ягонай унучцы Вібке Брунс (Wibke Bruhns'), якая ня толькі распавяла пра яго ў захапляльнай гісторыі сваёй сям’і, але і дазволіла мне зазірнуць у арыгінал: Bruhns W. Meines Vaters Land. Geschichte einer deutschen Familie. Munchen, 2004. Дэталёвы аналіз тэксту пакуль яшчэ не апублікаваны і існуе ў выглядзе бакаляўрскай працы, выкананай у Эўрапейскім унівэрсытэце Віядрына: Battis М. Die deutsche Besatzung Grodnos wahrend des Ersten Weltkriegs im Spiegel des Kriegstagebuchs des Kurt Klamroth. Bachelorarbeit. Frankfurt (Oder), 2008.
зялёнымі і шэра-карычневымі колерамі цудоўна ўпісваецца ў навакольны краявід. Яна стаіць на паўночным беразе Нёману ў заходняй частцы гораду на высокім стромкім пагорку. Усходні схіл пагорка абмывае рэчка Гараднічанка, якая тут уліваецца ў Нёман, а яго паўднёвы схіл утварае бераг Нёману. Якраз насупраць, на другім беразе Гараднічанкі, стаіць прасторны стары замак, у якім цяпер разьмешчаны лязарэт. Зьлева ад яго бачная старая частка Гародні, чые абрысы дзякуючы шматлікім вежам разнастайнай формы захоўваюць сваю непаўторную прыцягальнасьць, а справа ад замку разьлеглася даліна Нёману. На паўднёвым беразе ракі раскінуўся занёманскі фарштат са сьляпуча-белымі мурамі кляштара францішканцаў і цёмным, своеасаблівым будынкам сынагогі. Гэтая сынагога цалкам пабудаваная з амаль пачарнелага дрэва і дзякуючы свайму даху, які мае форму трохпрыступкавай піраміды, пакідае нязвыклае ўражаньне. [...] 3 гарадзенскіх цэркваў нам болыа за ўсё кідаецца ў вочы Сафійская, якая ўяўляе сабой беласьнежны будынак з крыху шэраватай верхняй часткай, з высокай вежай, укрытай блакітным дахам, і пяцьцю меншымі вежамі, укаранаванымі сінімі купаламі зь зіхоткімі зоркамі. [...] Насупраць Сафійскага сабора на іншым баку Рынкавай плошчы стаіць пабудаваны езуітамі рымска-каталіцкі фарны касьцёл, які архітэктурна нашмат пераўзыходзіць сабор. Унутранае аздабленьне касьцёла таксама сьведчыць пра добры мастацкі густ айцоў-езуітаў. Апроч гэтых дзьвюх галоўных сьвятыняў Гародня мае яшчэ цэлы шэраг цэркваў, кірхаў і кляштараў, такіх, напрыклад, як кляштар базыльянак, кляштары бэрнардынак і сясьцёр брыгітак, праваслаўная царква сьв. Аляксандра Неўскага з андрэеўскім крыжам на даху, шэрая нямецкая эвангельская кірха і царква сьв. Георгія з залатымі купаламі-цыбулінамі3.
Па вяртаньні з тэатру ваенных дзеяньняў Клямрот апісваў для сваіх дзяцей мясьціны, у якіх добра знаёмае зьмяшалася з чужым для яго. Прыгажосьць і багацьце гораду на Нёмане выклікалі ягоную павагу. I ўсё ж такі гэтае «пярэстае жыцьцё ўсходніх гарадоў» заставалася для яго чужым:
габрэі ў сваіх сурдутах, беларусы ў кажухах і лапцях, бабы ў стракатых строях, дзіўныя сялянскія вазы і тыповыя ра-
3Цытуецца паводле неапублікаванай кнігі: Klamroth К. Meine Erlebnisse im Weltkriege. Nach meinem Kriegstagebuche filr meine Kinder niedergeschrieben. Berlin, 1919-1920. S. 9-10.
1.	Вуліца Мяшчанская ў аб’ектыве камэры Курта Клямрота.
На заднім пляне — пабудаваны езуітамі на Рынкавай плошчы рымска-каталіцкі фарны касьцёл. 1916 год.
сійскія дрожкі, а час ад часу — апранутыя зь незвычайнай элегантнасьцю паны і паненкі\
На сваёй новай пасадзе намесьніка бурмістра Гародні Курт Клямрот бачыў сябе фарпостам нямецкага парадку. Адміністрацыйны абшар Обэр-Ост (ням. Ober Ost)* ахопліваў тэрыторыі паміж Курляндыяй, Усходняй Прусіяй, Польшчай і Беларусьсю5. Людзі накшталт Клямрота хацелі давесьці тут перавагу нямецкай культуры над іншымі і прывесьці да новага росквіту гэты культурна адсталы,
4Klamroth К. Meine Erlebnisse... S. 10.
* Скарочана ад ням. «Oberbefehlshaber der gesamten deutschen Streitkrafte im Osten» (Вярхоўны галоўнакамандуючы ўсімі нямецкімі войскамі на Ўсходзе) — орган вайсковай улады Германскай імпэрыі падчас Першай сусьветнай вайны на тэрыторыі Ўсходняга фронту. — Заўв. перакл.
6 Галоўнакамандуючымі вайсковай адміністрацыі фармальна былі Паўль фон Гіндэнбург (Paul von Hindenburg) і начальнік Генштабу Эрых Людэндорф (Erich Luden­dorff). У сувязі з гэтым Клямрот запісаў: «Вялікія военачалыгікі выявіліся здольнымі і дальнабачнымі геніямі кіраваньня. Іхныя загады траплялі ў самую кропку і пісаліся выразным, захапляльным стылем». Зборнік дакумэнтаў, складзены ў падобным да дзёньніку Клямрота тоне, быў прысьвечаны Паўлю фон Гіндэнбургу: Das Land Ober Ost. Deutsche Arbeit in den Verwaltungsbezirken Kurland, Litauen und Bialystok/Grodno / Hrsg. vom Oberbefehlshaber Ost. Stuttgart, 1917.
зь іхнага пункту гледжаньня, куток Эўропы. Пэдантьгчны ротмістар з Гальбэрштату даволі хутка зразумеў, што ня зможа штодня забясьпечваць войскі ўсім неабходным без дапамогі мясцовага насельніцтва. Ён пачаў весьці перамовы аб пастаўках з габрэйскімі гандлярамі, знайшоў давераных людзей сярод польскіх, расійскіх і габрэйскіх сяброў грамадзкага камітэту. I яшчэ ён раз-пораз выпраўляўся конна ў навакольныя вёскі, якія сваімі драўлянымі хатамі, глінабітнымі падлогамі і басаногімі дзецьмі пацьвярджалі ягонае ўяўленьне пра эўрапейскі Ўсход.
Каб зарыентавацца, начальства Клямрота правяло перапіс засталага насельніцтва Гародні. Пасьля вялікай хвалі бежанства, якое на пачатку Першай сусьветнай вайны на самым захадзе Расейскай імпэрыі ахапіла больш за палову жыхароў 60-тысячнага гораду, у Гародні засталося яшчэ каля 24 тысяч жыхароў. Падчас перапісу 64 % зь іх назвалі сябе юдэямі, 32 % — каталікамі і 4 % — праваслаўнымі6. Аднак нямецкія захопнікі пыталіся таксама пра нацыянальнасьць насельнікаў. Выснова афіцыйных установаў у 1916 годзе была наступнаю: 64 % габрэяў, 31 % палякаў, 2 % беларусаў, 0,3 % велікаросаў (ням. Grojirussen)1 і 1,7 % іншых рускіх. Яшчэ адзін працэнт складаўся са 113 літоўцаў, 31 немца і 21 латыша8. Адпаведна, стваралася ўражаньне, што Гародня была габрэйскапольскім горадам. Гэта было зьвязана з тым, што праваслаўнае насельніцтва пакінула горад перад набліжэньнем франтоў Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе.
Простае атаесамленьне веравызнаньня й нацыянальнасьці было магчымае толькі на першы погляд. Аднак для самога Клямрота нацыянальная прыналежнасьць была важнаю менавіта ў гэтай форме, бо ён прынёс з Германскай імпэрыі свае ўяўленьні пра палякаў і габрэяў, якія мог скарэктаваць толькі пры дапамозе новага досьведу9. У дзёньніку Клямрота асабліва кідаецца ў вочы пераменлівае стаўленьне да габрэяў, якое вагаецца паміж захапленьнем і пагардай ды паміж прагматызмам і антысэмітызмам, бо яны інакш выглядалі і сябе пазыцыянавалі, чым тыя габрэі, якіх ён ведаў у сваім род-
6 Веяс Люлявічус у сваім дасьледаваньні, прысьвечаным Першай сусьветнай вайне, выявіў і падрабязна прааналізаваў сувязь паміж успрыманьнем і самаўспрыманьнем у акупантаў і акупаваных, а таксама ў розных групах насельніцтва: Liulevicius V War Land on the Eastern Front: Culture, National Identity and German Occupation in World War I. Cambridge, 2000.
7У арыгінале «Grussrussen».
8Klamroth K. Meine Erlebnisse... S. 11. Гл. таксама спасылкі на неапублікаваны дзёньнік у кн.: Bruhns W. Meines Vaters... S. 58 ff.
9Klamroth K. Meine Erlebnisse... S. 11.
ным горадзе10. Зрабіўшы некалькі няўдалых спробаў нарматыўнымі актамі дабіцца таго, каб ягоныя габрэйскія партнэры выконвалі распараджэньні, Клямрот узяў за звычку надаваць важкасьці сваім патрабаваньням пры дапамозе бізуна. Ён быў перакананы, што
габрэй лічыць такое абыходжаньне цалкам справядлівым, і яно больш дзейснае, чым грашовыя штрафы. [...] Гэтак, адзін з гандляроў, якога я такім чынам правучыў, іншага дня зьявіўся ў маім рабочым кабінэце з новымі прапановамі. Гэтая чужая нам натура габрэя робіць ягоў нашых вачах яшчэ болыа непрыемным»11.
Нямецкая акупацыя працягвалася з 1915 да 1919 году. У гэты пэрыяд лінія фронту праходзіла пераважна далей на ўсход, таму Гародня, за выключэньнем чыгуначнага моста, вакзала і аднаго з палацаў у новай частцы гораду, у асноўным не пацярпела. А вось бежанства 1915 году паслужыла пачаткам значнай дэмаграфічнай трансфармацыі гораду ў кароткім XX стагодзьдзі. Яно адзначыла канец больш як стогадовага расійскага панаваньня над гэтымі землямі, якія былі часткаю гістарычнай Літвы. Да падзелу Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстра-Вугоршчынай і Расійскай імпэрыяй кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай праходзіў у Гародні. Сойм 1793 году, які адбыўся ў Новым замку, пад ціскам пагрозаў прыняў рашэньне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Пасьля гэтага ў 1802 годзе горад зрабіўся адміністрацыйным цэнтрам губэрні ў паўночна-заходніх землях Расіі, якія пазьней атрымалі назву «Паўночна-Заходні край»12.
Пасьля польскага паўстаньня 1830-1831 гадоў і яшчэ больш пасьля паўстаньня 1863-1864 гадоў (да якога ў значна болыпай ступені, чым раней, далучыліся сяляне гэтага рэгіёну) царская ўлада перайшла да фарсаванага прысваеньня гэтых тэрыторыяў, скіраванага ў першую чаргу супраць каталіцкіх польскамоўных элітаў у гарадах і сельскай мясцовасьці13. Уніяцкая царква, якая мела вялікую колькасьць вернікаў, якія прытрымліваліся ўсходняга абраду,