Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
64 Аснову для спэцыфічна беларускага погляду на разьвіцьцё гарадоў на захадзе Расійскай імпэрыі заклаў Захар Шыбека: Шыбека 3. Гарады Беларусі. Мінск, 1997. Гэты погляд часткова грунтаваўся на савецкіх працах, аднак вытлумачваў разьвіцьцё зь беларускага нацыянальнага гледзішча. Да пытаньня савецкіх канцэпцыяў гл.: Развнтне городов Белорусснн / Й.Д.Белогорцев, Й.Й.Гурнн, С.М.Кустановнч. Мннск, 1967. Актуальны агляд падыходаў да ўрбаністычных дасьледаваньняў гл.: Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў
урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў / Пад рэд. В.В. Даніловіча і інш. Гродна, 2009.
66 Бон у дачыненьні Менску асабліва зьвяртае ўвагу на ўнутраную ўзаемасувязь з прынцыпамі маскоўскага Генэральнагапляну забудовы, прынятагаў 1935 годзе: Bohn Т. М. Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945. Koln, 2008; Bohn T. M. Das «neue» Minsk. Aufbau einer sozialistischen Stadt nach dem Zweiten Weltkrieg // Beyrau D., Lindner R. Handbuch... S. 319-333.
66 Bohn T. M. Minsk...
67 Hoffman D. L. Peasant Metropolis: Social Identities in Moscow, 1929-1941. Ithaka, 1994; Obertreis J. Tranen des Sozialismus. Wohnen in Leningrad zwischen Alltag und Utopie 1917-1937. Koln, 2004.
68 Freitag G. Nachstes Jahr in Moskau! Die Zuwanderung von Juden in die sowjetische Metropole 1917-1932. Gottingen, 2004.
69 Кншш Ю. Градостронтельная культура Гродно. Мннск, 2007. С. 225 і наст.
яе зьмякчыць70. Гэтае дасьледаваньне больш, чым папярэднія працы, зьвяртае ўвагу на якасныя наступствы ўніфікацыі савецкіх гарадзкіх прастораў і зьмены ў культурных практыках вяскоўцаў, якія сьцякаліся ў горад. Таму ставіцца пад сумнеў тэза, што перасяленьне значнага кантынгенту вясковых мігрантаў у Гародню прывяло да прамой формы асяляньваньня, канстатаванай у іншых гарадах Савецкага Саюзу. У зьвязку з гэтым дасьледаваньне зьвяртаецца да апошніх працаў, прысьвечаных беларускай вёсцы, якія падкрэсьліваюць трансфармацыю і мадэрнізацьпо апошняй71. Тым самым неабходна выпрацаваць больш дакладнае культуралягічнае разуменьне ўзаемазалежнасьці гораду і вёскі ды зьмякчыць рэзкі кантраст паміж нібыта несучаснымі, састарэлымі традыцыямі вёскі і савецкаю формаю гарадзкой мадэрнасьці.
Каб паставіць пад сумнеў асяляньваньне гораду ў даслоўным сэнсе, тут падкрэсьліваюцца стратэгіі прыстасаваньня мігрантаў і называюццаўстановы, якія дазволілі мігрантам набыцьу савецкім горадзе сацыяльны капітал, прывязаны ня толькі да формаў этнічнай беларускай культуры72. Дзеля гэтага з прьгчыны геаграфічнай блізкасьці варта зьвярнуцца да прыкладу Беластоку, разьвіцьцё якога ў першай палове XX стагодзьдзя прыняло кірунак, аналягічны разьвіцьцю Гародні, але ў 1944 годзе горад не ўвайшоў у склад БССР. Спалучэньне індустрыялізацыі і ўцёкаў сялянаў зь вёскі прывяло ў Беластоку пасьля Другой сусьветнай вайны да аналягічных гарадзенскім працэсам міграцыі. Там польская пасьляваенная дзяржава стварыла іншыя, чым у БССР, рамкі для акультурацыі мясцовага сялянства. Менавіта таму мы шмат у чым абапіраемся на вынікі працы Анджэя Садоўскага, які на прыкладзе Беластоку прадуктыўна і з дапамогаю
70Пры гэтым адноснасьць пры параўнаньні з Гародняй набывае падкрэсьленае Томасам Бонам супрацыіастаўленьне паміж «сацыялістычным горадам» (фокусам савецкага праекту мадэрнізацыі паміж індустрыялізацыяй і асяляньваньнем гарадоў) і «эўрапейскім горадам» як сканцэнтраванай у забудове разнастайнасьці і як гарадзкой публічнай прасторы. Некаторыя думкі да гэтай праблемы былі сфармуляваныя ў артыкуле: Ackermann Е Vom Dorf nach Grodno. Die Sowjetisierung WestweiBrusslands als Akkulturationsprozess dorflicher Migranten // Von der europaischen Stadt zur sozialistischen Stadt und zuriick? Urbane Transformationen im ostlichen Europa des 20. Jahrhunderts / Hrsg. von T. M. Bohn. Munchen, 2009. S. 335-359.
71 Токць C. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў. Другая палова XIX першая траціна XX ст. Мінск, 2007; Radzik R. Mi^dzy zbiorowosci^ etniczn^ a wspolnota narodowe;. Biatorusini na tie przemian narodowych w Europie Srodkowo-Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000.
72 Да пытаньня аб актуальным стане беларускіх дасьледаваньняў гл.: Гістарыяграфія і крыніцы...
цікавых мэтадаў дасьледаваў узаемасувязі паміж міграцыяй і назапашваньнем культурнага капіталу73.
У выніку гэтага саветызацыя ў нашым дасьледаваньні—у адрозьненьне ад нацыянальнай гістарыяграфіі рэспублік былога Савецкага Саюзу — успрымаецца ня проста як аднабаковы вынік палітыкі Масквы, але як шматвымерны працэс74. Замест імпліцытнага выкарыстаньня мадэлі таталітарызму, якая зыходзіць з таго, што тут ужываўся выключна вонкавы, кіраваны дзяржаваю гвалт, гэтая праца заснаваная на тэзе, што саветызацыю варта разумець як акультурацыю ў значэньні рацыянальнага прыняцьця абмежаванай зьверху прапановы, пры якім адпаведныя асобы былі перакананыя ў тым, што такая адапцыйная стратэгія нясе ім безумоўную карысьць76. Саветызацыя, такім чынам, разглядаецца тут як сукупнасьць працэсаў акультурацыі, якія ў выніку гвалтоўнага ўкараненьня й актыўнага прыняцьця савецкіх структураў і практык прывялі да падбіцьця (ням. Durchherrschung) культурных прастораў, якія да 1939 году не былі часткаю Савецкага Саюзу. Адпаведна, пасьля ваеннага захопу гэтага абшару, у цэнтры гэтага дасьледаваньня стаяць перадусім стратэгіі прысваеньня з боку дзяржаўных органаў і абумоўленыя імі ўзаемаўплывы паміж дзяржавай і мясцовым насельніцтвам76. На прыкладзе Гародні нацыяналізацыя і саветызацыя сьвядома разглядаюцца разам, каб праверыць, наколькі цесна гэтыя два працэсы зьвязаныя паміж сабою. Асабліва ўважліва пры гэтым разглядаецца дзеяньне дзяржаўных канцэпцыяў у сфэры
73 Sadowski A. Procesy ruralizacji miasta. Krakow, 1994; Sadowski A. Bialystok. Kapi­tal spoleczny mieszkancow miasta. Bialystok, 2006.
74 Працоўныя тэзы гэтай працьі былі апублікаваныя як: Ackermann F. Sowjetisierung und Ethnizitat: Grodno 1938-1961 // Inter Finitimos. 2006. № 4. S. 257-266.
Далейшыя вынікі дасьледаваньняў мясцовай культуры памяці ў Гародні выйшлі з друку як: Ackermann F Stadt... Прыхільнікам тэзы пра таталітарную аднабаковую саветызацыю Беларусі ёсьць, напрыклад, 3. Шыбека: Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі. Мінск, 2003. С. 357-358; Lubachko I. S. Belorussia under Soviet Rule, 1917-1957. Lexington, 1972.
76 Пры гэтым мы зыходзім з таго, што суровыя рэпрэсіі (хоць яны і характарызавалі працэс далучэньня ўсходніх тэрыторый Полыпчы да СССР) ня мелі вырашальнага значэньня для працэсу акультурацыі: Кашталян І.С. Уплыў рэпрэсіўнага фактару палітыкі савецкай улады на штодзённае жыццё насельніцтва Заходняй Беларусі (1944-1950 гг.) Ц Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2004. № 1. С. 13-18.
76 Гл. таксама публікацыю Тарыка Амара, якая грунтуецца на ягоным дасьледаваньні саветызацьіі Заходняй Украіны: Amar Т. С. Sovietization as a Civilizing Mis­sion in the West // The Sovietization of Eastern Europe. New Perspectives on the Postwar Period / Ed. by B. Apor and others. Washington, 2008. P 29-47.
пастаноўкі на ўлік насельніцтва й яго акультурацыі; яны аналізуюцца з дапамогаю навуковых мэтадаў з галіны этнаграфіі, дэмаграфіі ды гістарыяграфіі77.
4.	Супастаўленьне канвэргентных нацыянальных гістарыяграфій
Каб адказаць на ўзьнятыя пытаньні, трэба стварыць транскультурны наратыў, які будзе разглядаць розныя пункты гледжаньня і ўстанаўліваць сувязь паміж імі78. Пры гэтым гарадзкую гісторыю Гародні належыць разумець як гісторыю стасункаў разнастайных, унутрана дыфэрэнцыяваных і наслоеных адна на адну сацыяльных групаў79. Для Г ародні пасьля 1944 году раскрываецца іншая пэрспэктыва, чым, скажам, для Уроцлава пасьля 1945 году, бо гарадзенскае насельніцтва зьмянілася ня цалкам. У горадзе на Нёмане засталіся ў першую чаргу сяляне з навакольля, якія ўжо ведалі цэнтар свайго рэгіёну80. Важнае адрозьненьне ад Уроцлава палягае таксама ў тым, што ў выпадку Гародні ў XX стагодзьдзі дагэтуль не паўстала сынтэтычнай працы пра гарадзкую гісторыю, а зьвядзеньне ў адно цэлае розных гістарыяграфій уяўляе пэўны выклік. Напрыклад, зборнік «Памяць. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка гораду Гродна» складаецца з постсавецкай мяшанкі крыніцаў, перадрукаў і эсэяў пра ўсю гісторыю Гародні, але не спрабуе стварыць з гэтага нешта сынтэтычнае81. Полыпча да гэтага часу мае толькі аматарскія творы і мэмуары, у якіх Гародня паўстае пераважна як частка страчаных
“ Hirsch F. Empire of Nations: Ethnographic Knowledge & the Making of the Soviet Union. Ithaca, 2005. E 66 i далей.
78 Што да гіпотэзаў дынамічнай гістарыяграфіі, якая разглядае зьменлівасьць устаноўленых узаемасувязяў, гл.: Herzog A. «Transkulturalitat» als Perspektive der Geschichtsschreibung deutschsprachiger Literatur Ц Wer mag wohl die junge, schwarzaugige Dame seyn? Zuordnungsfragen, Darstellungsprinzipien, Bewertungskriterien der deutsch(sprachig)en Literatur in Ostmittelund Siidosteuropa / Hrsg. von W. Biechele, A. Balogh. Budapest, 2002. S. 23-35
79 Норман Д эвіс паспрабаваў зрабіць гэта ў дасьледаваныгі мікракосмасу Ўроцлава, аднак выкарыстаў там для схематычнай клясыфікацыі асобных эпох у гісторыі гораду такі мэтад, які гэтыя перапляценьні хутчэй перакручвае, чым раскрывае. Гл.: Davies N., Moorhouse R. Die Blume Europas. Breslau, Wroclaw, Vratislavia. Die Geschichte einer mitteleuropaischen Stadt. Munchen, 2002.
80 3 гэтага вынікае, што адчужанасьць пры абыходжаньні з выяўленымі культурнымі тэкстамі трэба інтэрпрэтаваць інакш, чым Грэгар Тум зрабіў для нанава заселенага Ўроцлава: Thum G. Die fremde Stadt...
81 Тым ня менш, тут ідзецца пра агляд стану дасьледаваньняў афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі: Памяць...
«усходніх крэсаў»82. Пры гэтым дасьледаваньні, выдадзеныя збольшага па-польску, засяроджваюцца на часах, калі горад у складзе Рэчы Паспалітай яшчэ займаў выбітнае становішча ў рэгіёне83.
Ключавая манаграфія аб Гародні ў XX стагодзьдзі была напісаная на іўрыце. У ёй Ціква Фаталь-Кнаані, грунтуючыся на польскіх, савецкіх, нямецкіх ды ізраільскіх крыніцах і сьведчаньнях, падрабязна апісвае габрэйскую супольнасьць Гародні да і падчас яе вынішчэньня84. Гэтая кніга прысьвечана Галакосту — і ім завяршаецца85.