Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
10 Гл. таксама: Bruhns W Meines Vaters... S. 60-63.
11 Klamroth K. Meine Erlebnisse... S. 11.
12 Гэтая назва мусіла пакласьці канец далейшаму ўжываньню ў штодзённым маўленьні назваў Літоўская і Беларуская губэрні, прычым Гародня ў той час — дзеля гістарычнай прыналежнасьці да асноўных земляў Вялікага Княства Літоўскага — лічылася часткай літоўскіх губэрняў. Гл.: Sybeka Z. Die Nordwestprovinzen im Russischen Reich (1795-1917) // Handbuch der Geschichte WeiBrusslands / Hrsg. von D. Beyrau, R. Lindner. Gottingen, 2001. S. 128.
13 Kappeler A. RuBland als Vielvolkerreich: Entstehung Geschichte Zerfall. Mun­chen, 2008. S. 209.
прызнаючы пры гэтым вяршэнства Папы Рымскага, зазнала тут значны ўціск з боку дзяржавы14. У канцы XIX стагодзьдзя СанктПецярбург асабліва пільна сачыў за тым, каб усе нацыянальныя рухі рэгіёну душыліся ў зародку18. У параўнаньні з расійскаю моваю, польская і літоўская мовы ў вуснай і пісьмовай форме зазналі выразную дыскрымінацыю16. Ідэя беларускай мовы ў якасьці нацыянальнай (якую і так фармулявалі толькі адзінкі) была адразу задушаная адпаведным дэкрэтам аб забароне: да 1889 году друкаваць кнігі па-беларуску лацінкавым шрыфтам было цалкам забаронена, а пасьля было магчыма толькі зь пісьмовага дазволу17.
Гародня перад пачаткам Першай сусьветнай вайны была адміністрацыйным цэнтрам з традыцыйным рамесьніцкім сэктарам, у горадзе разьвіваліся тытунёвая і дрэваапрацоўчая прамысловасьць. Жыхары тут гаварылі пераважна на ідыш або на расійскай мове. Ваколіцы Гародні, наадварот, складаліся ў асноўным зь мястэчак, у якіх гаварылі на ідыш, а таксама зь вёсак са зьмяшаным, праваслаўна-каталіцкім насельніцтвам, у гаворцы якога можна было назіраць сытуацыйны пераход ад польскай да беларускай гаворкі18.
Ускраіны Германскай, Аўстра-Вугорскай і Расійскай імпэрыяў ужо цягам XIX стагодзьдзя зрабіліся месцам праектаваньня імпэрскіх канцэпцыяў, што канкуравалі паміж сабой, а разам зь імі для інстытуцыяналізаваных уяўленьняў пра Іншага19. 3 утварэньнем
14Гісторыя Беларусі канца XVIII пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя / Уклад., навуковы рэдактар А.Ф. Смалянчук. Вільня, 2007. С. 11.
15 Weeks Т. R. Nation and State in late imperial Russia. Nationalism and Russification on the Western Frontier, 1863-1914. DeKalb, 1996.
16 Romanowski A. Pozytywizm na Litwie. Polskie zycie kulturalne na ziemiach litewskobiatorusko-inflanckich w latach 1864-1904. Krakow, 2003. S. 21 i наст.
17 Да пытаньня аб сучасных дасьледаваньнях беларускай мовы ў Нямеччыне гл.: Bieder Н. Das WeiBrussische H Zeitschrift fiir Slawistik. 2000. № 45. S. 200-214.
18 Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст. Вільня, 2010; Straczuk J. Cmentarz і stol. Pogranicze prawosiawno-katolickie w Polsce i na Bialorusi. Wroclaw, 2006. S. 7 i наст.
19 Па сутнасьці, тут ідзецца пра дапушчэньне, што посткаляніяльныя мэтады аналізу могуць выкарыстоўвацца таксама для стасункаў паміж цэнтрам і пэрыфэрыяй унутры шматнацыянальных імпэрыяў. I для Аўстра-Вугорскай імпэрыі, і для Расійскай імпэрыі ўсходнія землі Рэчы Паспалітай былі пэрыфэрыяй. Падобным чынам нямецкую ідэю «Drang nach Osten» (літаральна «націск на ўсход») можна інтэрпрэтаваць як унутрыкантынэнтальную каляніяльную канцэпцыю, якая мусіла кампэнсаваць абмежаваныя магчымасьці па захопе заакіянскіх калёніяў. Да гэтага пытаньня гл.: Habsburg Postcolonial. Machtstrukturen und kollektives Gedachtnis I Hrsg. von M. Csaky u. a. Munchen u. a., 2003; Lieven D. Empire. The Russian Empire and its Rivals. New Haven, 2002; Traumland Osten. Deutsche Bilder vom ostlichen Europa im 20. Jahrhundert / Hrsg. von G. Thum. Gottingen, 2006.
2.	Прадавец газэты «GrodnoerZeitung»*: насуперак або якраз дзякуючы адчужанаму стаўленьню нямецкіх захопнікаў да мясцовых габрэяў, гэтага мужчыну па імені Давід рэдакцыя выкарыстоўвала як свой талісман і нават разьмясьціла ягоны здымак на паштоўцы 1916 году, якую Курт Клямротуклеіў у свой дзёньнік.
3. Сялянкі з ваколіц Гародні на Сянным рынку, імаверна, якраз падчас адной з арганізаваных Куртам Клямротам акцыяў для абмежаваньня нелегальнага гандлю. Фота Курта Клямрота, 1916 год.
4. Рабочыя на Рынкавай плошчы. Фота Курта Клямрота, 1916 год.
* «Grodnoer Zeitung» («Гарадзенская газэта») выдавалася ў акупаванай Гародні на нямецкай мове. — Заўв. перакл.
новых нацыянальных дзяржаў і ўмацаваньнем аўтарытарных рэжымаў пасьля Першай сусьветнай вайны гэтая форма ўнутрыэўрапейскага каляніялізму набыла новую якасьць. Польскай Рэспубліцы было вельмі важна мадэрнізаваць і інтэграваць усходнія рэгіёны, якія па-польску называліся «kresy wschodnie» і лічыліся адсталымі і русіфікаванымі. Пры гэтым новаўтвораная польская дзяржава заявіла свае прэтэнзіі на спадчыну ўсёй Рэчы Паспалітай і зыходзіла з таго, што і ў выпадку Гародні гаворка сапраўды ідзе пра польскі горад. Адначасова і малады Савецкі Саюз, і Нямецкі райх разглядалі Гародню як частку сваіх зонаў уплыву, якую ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве належала абараняць ад геастратэгічнага праціўніка. 3 розным разуменьнем і з рознымі мэтамі ды перадумовамі ўсе гэтыя дзяржавы цягам XX стагодзьдзя плянавалі ўключыць гэты рэгіён у свой склад і правесьці акультурацыю яго жыхароў20.
Каб дабіцца прызнаньня незацьверджаных у Вэрсалі і на пазьнейшых канфэрэнцыях тэрытарыяльных патрабаваньняў, польскія легіёны захапілі Гародню ўвесну 1919 году21. Улетку 1920 году адбыліся ваенныя сутычкі з бальшавікамі, якія на некалькі месяцаў авалодалі горадам. На дадатак, у гэтыя неспакойныя гады ўпершыню прагучалі прэтэнзіі беларусаў на ўтварэньне ўласнай дзяржавы. Аднак больш за 90 % хрысьціянаў каталіцкага і праваслаўнага веравызнаньня, клясыфікаваных этнографамі як беларусы, былі сялянамі і жылі ў вёсках, і толькі нязначныя іх частка назвала б сябе ў той час беларусамі ў нацыянальным сэнсе слова. Незалежна ад неаднаразовай зьмены дзяржаўнай прыналежнасьці, да 1919 году горадам кіраваў выбраны грамадзкі камітэт22. Абвеіпчаньне Гарадзенскай рэспублікі было такім самым сымбалічным і безвыніковым, як і абвешчаньне Беларускай Народнай Рэспублікі ў сакавіку 1918 году ў Менску. Толькі пасьля заключэньня Рыскага міру Гародня ў 1921 годзе афіцыйна ўвайшла ў склад Польскай
20 Параўнаньне польскіх, савецкіх і нямецкіх праекцый на рэгіён не азначае аўтаматычнага атаесамленьня зьвязаных з гэтым стратэгіяў прысваеньня. Для кантэкстуалізацыі рэгіянальнай гісторыі Гародні неабходна хутчэй выявіць больш шырокія ўзаемасувязі, у якіх тры названыя вышэй дзяржавы дзейнічалі не незалежна адна ад адной, a — у залежнасьці ад геапалітычнай сытуацыі — то насуперак адна адной, то ў замацаваным дамовамі супрацоўніцтве, а то і ў простай ваеннай канфрантацьгі.
21 Да пытаньня аб вытоках польскага бачаньня ўсходніх земляў: Aust М., Ruchniewicz К., Troebst S. Verflochtene Erinnerungen. Polen und seine Nachbarn im 19. und 20. Jahrhundert. Weimar, 2009.
22Чарнякевіч A., Вашкевіч A. Польскі Гродна: эвалюцыя горада ў міжваенны час (1919-1939 гг.) //ARCHE. 2010. № 1-2. С. 321-322.
Рэспублікі23. Пасьля гэтага шматлікія польскія дзеячы спрабавалі інтэграваць у маладую дзяржаву нават тыя гарады і паветы, дзе большасьць насельніцтва была яўна няпольскага паходжаньня. Разам з усё большым прыдушэньнем артыкуляцыі інтарэсаў беларускага насельніцтва і з зацятаю барацьбою з камунізмам, які пранікаў з суседняй Савецкай Беларусі, усё болып выразным — асабліва ў другой палове 1930-х гадоў — станавіўся антысэміцкі характар улады, войска і эканомікі. 3 прычыны спароджанага гэтым напружаньня, а таксама ў выніку эканамічнай крызы сотні габрэяў і хрысьціянаў пакідалі Гародню і выпраўляліся ў Варшаву, Францыю, Палестыну, Аргентыну і Паўночную Амэрыку.
У выніку пакту Молатава-Рыбэнтропа ў верасьні 1939 году адбылася гвалтоўная анэксія Гародні Савецкім Саюзам і фармальнае далучэньне гэтага рэгіёну да БССР, што падавалася як узьяднаньне беларускага народу. Абарона Гародні як польскага гораду, зьдзейсьненая перш за ўсё рэзэрвістамі і цывільным насельніцтвам, як і дапамога Чырвонай арміі з боку мясцовых камуністаў ды іхных прыхільнікаў, сталі праявай ранейшага расколу Гародні. Гэты раскол яшчэ больш паглыбілі наступныя савецкія рэпрэсіі. Этнічныя палякі як апірышча польскай дзяржавы пацярпелі ў цэлым больш за ўсіх. Тым ня менш, і каталіцкія, і габрэйскія, і праваслаўныя жыхары зрабіліся ахвярамі савецкіх арыштаў, дэпартацыяў і расстрэлаў.
Пачынаючы з 22 чэрвеня 1941 году падчас нямецкай акупацыі ў Гародні адбылася радыкалізацыя гвалту, якая прынесла з сабой сьмерць ад голаду і заразных хваробаў тысяч савецкіх ваеннапалонных ды адкрытыя забойствы габрэйскага цывільнага насельніцтва. Яна прымусіла зразумець, што тут мае месца сьветапоглядная вайна, якая вядзецца з усёй жорсткасьцю. У выніку стварэньня двух гета ў лістападзе 1941 году ды паступовага зьнішчэньня іх насельнікаў да сакавіка 1943 году Гародня сталася месцам, у якім адбывалася забойства эўрапейскіх габрэяў. За менш як два гады было забіта больш за 20 тысяч габрэяў (кожны другі жыхар Гародні) — ці то ў адным з двух гета, ці то ў лягеры ў суседнім Калбасіне, ці то ў Траблінцы або Асьвенціме. У жывых засталося менш за 200 габрэяў. Вялікая частка хрысьціянскага насельніцтва была сьведкамі Галакосту або нажылася на ім. Адначасова хрысьціяне самі былі ахвярамі нямецкай акупацыйнай палітыкі. Прымусовая праца, дэпартацыі
23Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Веларусі. Вільня, 2006. С. 514 і наст.; Davies N. White Eagle, Red Star: the Polish-Soviet War, 1919-20. Pimlico, 2003. P 21; Milewski J. Grodno — miasto i ludnosc w okresie mi^dzywojennym I I Grodno w XVIII wieku. Miasto i ludnosc (na tie trendow rozwojowych od sredniowiecza do 1939 roku) I Red. A. Woltanowski. Bialystok, 1997. S. 191 i наст.
і рэпрэсіі з боку нямецкай цывільнай адміністрацыі ў Беластоцкай акрузе (ням. «Bezirk Bialystok») пачынаючы з 1942 году ўсё болып закраналі хрысьціянскіх жыхароў рэгіёну. Гэта суправаджалася прымусовым перасяленьнем вялікіх групаў насельніцтва. Пасьля паўторнага заняцьця Гародні Чырвонай арміяй у ліпені 1944 году практыка этнічных чыстак у Эўропе працягвалася на мясцовым узроўні. Гэтак, больш як палова засталага польскага насельніцтва выехала ў Полыпчу, і пры гэтым толькі некалькі соцень беларускіх сем’яў з Полыпчы пераехалі ў Гародню.