Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Пасьля паўторнага захопу Гародні Савецкім Саюзам прайшло пятнаццаць гадоў, пакуль зьявіліся дзьве працы пра гісторыю гораду86. Пры гэтым савецкая гістарыяграфія такіх гарадоў, як Гародня, кантралявалася зь Менску і Масквы87. Адпаведныя працы выдаваліся толькі на расійскай мове і апроч сувязяў з Расеяй падкрэсьлівалі перш за ўсё савецкія дасягненьні ў адбудове гораду88. Характэрна, што наяўныя польскія, ізраільскія, савецкія і беларускія наратывы мала суадносяцца адзін з адным, апроч таго што ўсе яны спасылаюцца на некаторыя асноўныя даты з гісторыі гораду, а таксама згадваюць нешматлікія ключавыя падзеі й будынкі.
У сваёй сутнасьці ўсе наратывы абапіраюцца — толькі з рознай пэрспэктывы — на Другую сусьветную вайну. Для ізраільскіх
82 Кідаецца ў вочы, што пасьля 1945 году не зьявілася ніводнай кнігі пра гарадзкую гісторыю Гародні на польскай мове. Існуюць хутчэй фрагмэнтарныя тэксты: Renikowa W. Pami^c Grodna 1919-1939. Katalog wystawy. Warszawa, 1999; Sieminski J. Grodno walcz^ce: wspomnienia harcerza. Bialystok, 1992; Grzelak Cz. Wilno Grodno Kodziowce 1939. Warszawa, 2002.
83 Gordziejew J. Socjotopografia Grodna w XVIII wieku. Torun, 2002.
84 Fatal-Knaani T. Grodno is not the Same. The Jewish Community in Grodno and its Vicinity During the Second World War and the Holocaust 1939-1943. Jerusalem, 2001. Апублікавана на іўрыце.
85 Пры гэтым нават бліскучая праца Сары Бэндэр пра Беласток паказвае, што ў цяні Галакосту стасункі паміж палякамі і габрэямі адступаюць на задні плян. У Ban­flap габрэйска-польскія дачыненьні разглядаюцца выключна як дачыненьні паміж габрэйскаю супольнасьцю і гарадзкой адміністрацыяй або польскай падпольнай дзяржавай. Гл.: Bender S. The Jews... Р 43-48.
86 Кудряшев В. Н. Архнтектура городов СССР: Гродно. Москва, 1960; Гродно: нсторнческнй очерк / Под. ред. Б.М. Фнха н др. Мннск, 1960.
87 Каб стварыць рамкі для кантэксту дасьледаваньня: Lindner R. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in WeiBruBland im 19. und 20. Jahrhundert. Miinchen, 1999.
88 Ключавой для ўяўленьня пра Гародню як пра стары рускі горад была наступная праца: Вороннн Н.Н. Древнее Гродно... Савецкія дасягненьні ў адбудове гораду япічэ мацнейуслаўляліся да 1991 году: Гродно. Энцвжлопеднческнй справочннк...
і польскіх дасьледнікаў Гародні Другая сусьветная вайна засталася ў памяці перадусім як траўма. А для савецкага грамадзтва Другая сусьветная вайна служыла цэнтральнай адпраўной кропкай для акультурацыі тэрыторыі, канчаткова анэксаванай Савецкім Саюзам у 1944 годзе. Калі аналізаваць актыўнае стварэньне міту пра «Вялікую Айчынную вайну» як аснову для замацаваньня савецкай улады, то ключавое значэньне мае праца Аміра Вайнэра пра Украінскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку89. Кейт Браўн напісала натхняльную біяграфію месца, якога няма (ням. «Unort», анг. «No Place») ва Украіне, якое, хоць і было разбуранае цягам Другой сусьветнай вайны, тым ня менш, працягвае існаваць90. На прыкладзе Гародні належыць дасьледаваць, наколькі моцна савецкі мэтанаратыў быў адаптаваны да адпаведнага рэгіянальнага кантэксту і ці ўлічвалася пры гэтым спэцыфіка гораду, які так і ня стаў беларускім у нацыянальным сэнсе91.
Сёньня ў Гародні адначасова ідуць разнастайныя беларускія працэсы прысваеньня, якія адбіваюцца і на вытворчасьці гістарычных ведаў92. Палянафільскія, русафільскія, этнанацыяналістычныя і рэгіяналісцкія інтэрпрэтацыі мінулага ў той ці іншай ступені трансьлююцца праз ВНУ гораду93. Яны ўзамасутыкаюцца толькі ўскосна, бо і гарадзкая, і акадэмічная публічныя сфэры даюць вельмі мала магчымасьцяў для абмеркаваньня альтэрнатыўных інтэрпрэтацыяў. Тым ня менш, пачынаючы з 2004 году культурная спадчына гораду і яе разбурэньне ў выніку дзяржаўнай рэканструкцыі
89 Weiner A. Making Sense of War. The Second World War and the Fate of the Bolshevik Revolution. Princeton, 2001.
90 Brown K. A Biography of No Place. From Ethnic Borderland to Soviet Heartland. London, 2003.
91Што датычыць БССР, to грунтоўнае дасьледаваньне правёў Райнэр Лінднэр: Lindner R. Historiker... S. 340-358.
92 Цесную сувязь паміж савецкай і постсавецкай вытворчасьцю ведаў паказвае гісторыя архітэктуры, якая шмат у чым абапіраецца на вынікі савецкіх дасьледаваньняў, аднак дапасоўвае іх да беларускага наратыву: Аляксееў Л.В. Гродна і помнікі Панямоння. Мінск, 1996.
93 Тут дастаткова прыкладу гісторыка-палянафіла, які падчас распачатага ў 2005 годзе канфлікту вакол Саюзу палякаў узначальваў у Гародні прарэжымную арганізацыю польскай меншасьці: Kruczkowski Т. Polacy na Bialorusi na tie historii і wspolczesnosci. Slonim, 2003. У гэтым тэксьце Кручкоўскі спрабуе даказаць, што ў Веларусі жыве не каля 400 тысяч палякаў, як паказаў апошні перапіс насельніцтва, а больш за мільён, бо большасьць беларусаў каталіцкага веравызнаньня — гэта насамрэч палякі, якіх беларусізавалі супраць іхнай волі за савецкім часам або нават яшчэ раней, у Расійскай імпэрыі.
ўсё больш становяцца прадметам публічных дыскусіяў94. Гэтыя канфлікты натхнілі дасьледнікаў таксама на першыя працы пра міжваенны пэрыяд95. Новая беларуская дыскусія пра падвойную акупацыю Беларусі ў Другой сусьветнай вайне праходзіць у асноўным у часопісах, крытычна настроеных да сучаснага рэжыму96. У сучаснай Беларусі толькі пачаўся крытычны разгляд паваеннага пэрыяду ў БССР. Апошнія працы ўносяць важныя карэктывы ў савецкую гістарыяграфію97. Але ў той час, як яны звычайна прапануюць погляд з цэнтру або разглядаюць БССР як адзінае цэлае, гэтае дасьледаваньне мае на мэце прасачыць пасьляваеннае разьвіцьцё на мэзаўзроўні — з пункту гледжаньня пэрыфэрыі ды на канкрэтным прыкладзе Гародні.
5.	Аналіз пісьмовых, вусных і прасторавых крыніцаў
Асаблівасьць гэтай працы палягае ў міждысцыплінарным падыходзе да вельмі розных тыпаў крыніц. Сьпіс уключае ў сябе, папершае, пісьмовыя сьведчаньні ўзаемадачыненьняў паміж гарадзкой адміністрацыяй і жыхарамі, якія захоўваюцца ў дзяржаўных архівах у выглядзе афіцыйных дакумэнтаў. Акрамя таго, да аналізу прыцягваюцца шматлікія пісьмова зафіксаваныя ўспаміны ды іншыя формы фіксаванай асабістай памяці. Вусныя аповеды сьведкаў тых падзеяў і экспэртаў былі занатаваныя ў форме інтэрвію, а іх крытычная ацэнка паўплывала на тэзы гэтай працы. Болып за тое, тут была зробленая запатрабаваная Карлам Шлёгелем спроба прааналізаваць горад як комплексную прасторавую рэпрэзэнтацьпо разнастайных відаў мінулага. Менавіта таму вуліцы, плошчы, цэрквы, касьцёлы і сынагогі Гародні дасьледаваліся гэтаксама, як і існы ў рэгіёне ляндшафт памяці, які трэба разумець як сукупнасьць помнікаў, аповедаў, могілак і музэяў98. Каб адлюстраваць актуальны пазнавальны інтарэс пры фармуляваньні пытаньняў да гораду, а таксама ролю культуроляга як ангажаванага
94 Стурэйка С. Хамства у камені. Горадня пад ударам савецкай ідэнтычнасьці II ARCHE. 2007. № 9. С. 15-22.
95Чернякевнч А. «Новый Свет» н его окрестностн; Вашкевіч А., Чарнякевіч А. Польскі Гродна...
86 Да іх адносяцца, напрыклад, «ARCHE», «Наш радавод», «Гістарычны агляд» і «Homo Historicus».
97 Кашталян І.С. Эканамічная штодзённасць БССР у 1944-1953 гг.// Репресснвная полнтнка советской властн. Сборннк научных работ. Вып. 3. Мннск, 2007. С. 239­263; Вялікі А. На раздарожжы...
98 Schlogel К. Im Raume...
назіральніка, у асноўную гістарыяграфічную частку дадаткова быў ўключаны антрапалягічны нарыс, дзе разглядаюцца матывы і ўмовы вытворчасьці мясцовых гістарычных ведаў99.
Пісьмовыя крыніцы, якія датычаць асобных сфэраў жыцьця мясцовага насельніцтва (архітэктура, эканоміка, адміністрацыя, сувязі, культура і адукацыя), захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гарадзенскай вобласьці (ДАГВ) і адлюстроўваюць як міжваенны, так і пасьляваенны пэрыяды. Што датычыць 1939-1944 гадоў, то з прычыны ваенных спусташэньняў у мясцовым архіве захаваліся толькі асобныя дакумэнты. Таму для рэканструкцыі падзеяў у Гародні і яе навакольлі давялося зьвярнуцца да дакумэнтаў з архіваў Яд Вашэм (Ерусалім), Беластоку, Варшавы, Масквы, Менску, Фрайбургу і Бэрліну. Частка архіўных матэрыялаў апублікаваная100. Асаблівую праблему ўяўляе вялікі аб’ём непрааналізаваных актаў савецкага пасьляваеннага пэрыяду. Гэтыя архівы захаваліся цалкам, таму тут ідзецца пра агромністы комплекс дакумэнтаў. Пры іх апрацоўваньні ўлічваліся два аспэкты: дзеля эканоміі высілкаў неабходна было акрэсьліць кола асноўных сфэраў, якія ўтвараюць ядро працы. Акрамя таго, дасьледчая праца канцэнтравалася на ўзроўні рэгіянальных і гарадзкіх структураў КП(б)Б, дакумэнты якіх у поўным аб’ёме захаваліся ў Дзяржаўным архіве грамадскіх арганізацый Гарадзенскай вобласьці (ДАГАГВ)101. Для клясыфі-
99 Цягам першага дзесяцігодзьдзя XXI стагодзьдзя адбылося міждысцыплінарнае пашырэньне набору мэтадаў і пытаньняў пры дасьледаваньні гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Пры гэтым патрабуецца болып выразнае ўсьведамленьне ўласнай ролі гісторыкаў, этнографаў і географаў пры фармаваньні нацыянальных гістарыяграфій. Да пытаньня аб паглыбленьні культуралягічнага разуменьня гісторыі Ўсходняй Эўропы: Lindner R. Im Reich der Zeichen. Osteuropaische Geschichte als Kulturgeschichte // Osteuropa. 2003. № 12. S. 1757-1771.
100Асабліва значны ўнёсак зрабілі Бэатэ і Сэрж Клярсфэльды, пад кіраўніцтвам якіх былі адабраныя і надрукаваныя ў шасьці тамах дакумэнты пра Галакост у Гародні і Беластоку: Documents concerning the murder of 29.000 Jews of Grodno by the Germans, 1941-1943. Ghetto and Deportations to Death Camps. Cologne and Bielefeld Trials I Ed. by S. Klarsfeld. 6 Vol. New York Paris, 1987-1992. Да найважнейшых з апублікаваных дакумэнтаў адносяцца таксама: Гроднешцнна накануне н в годы Велнкой Отечественной войны, 1939-1954. По документам гродненскнх архнвов Ц Сост. Г.А. Андросенко н др. Гродно, 2005; Die Einsatzgruppen in der besetzten Sowjetunion 1941/42. Die Tatigkeitsund Lageberichte des Chefs der Sicherheitspolizei und des SD I Hrsg. von P Klein. Berlin, 1997.
101 Асноваю для рэканструкцыі важных лініяў разьвіцьця падзеяў сталі нават тыя дакумэнты, якія ўтрымлівалі шэраг замазаных месцаў. Падчас працы ў архіве кідалася ў вочы імкненьне асабліва строга прытрымлівацца ўнар.маваных законам правілаў працы з дакумэнтамі, якія датычыліся канкрэтных асобаў. Любое згадваньне імёнаў ня раз выкарыстоўвалася адказнаю дырэктаркай як прычына