Гісторыя Гародні (1919-1991) Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места Фелікс Акерман

Гісторыя Гародні (1919-1991)

Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места
Фелікс Акерман
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 488с.
Смаленск 2021
187.02 МБ
Публічныя бібліятэкі могуць лічыцца доказам існаваньня супольных сацыяльных прастораў, якія, нягледзячы на дамінантную прысутнасьць польскай дзяржавы, прапаноўвалі доступ для ўсіх гараджанаў і чытанкі на любы густ. 3 гарадзенскай статыстыкі за 1927 год вынікае, што публічныя бібліятэкі выкарыстоўваліся і хрысьціянамі, і юдэямі. Фонд гарадзкой бібліятэкі складаўся з болып як 13 тысяч польскамоўных і болып як 12 тысяч расійскамоўных
74 Przegl^d statystyczny... S. 270-271.
75 Gellner E. Nations and Nationalism. Oxford, 1983.
76 The Encyclopedia of Jewish Life Before and During the Holocaust I Ed. by Sh. Spector, G. Wigoder. New York, 2001. R 1212.
твораў77. Літаратуру на ідышы ды іўрыце можна было знайсьці ў бібліятэцы габрэйскай супольнасьці, якая налічвала больш за 4 тысячы тамоў78. Да польскіх устаноў накшталт «Чырвонага крыжу», Саюзу дзяржаўных службоўцаў, Саюзу вайсковых асаднікаў і арганізацыі «Polska Macierz Szkolna» зьвярталіся амаль выключна каталікі, а да адпаведных габрэйскіх установаў — габрэі79. 3 успамінаў гарадзенскіх габрэяў, якія перажылі Галакост, вынікае, што многія, але далёка ня ўсе габрэйскія дзеці наведвалі гарадзкія польскія школы і там далучаліся да культуры нядаўна заснаванай польскай дзяржавы, напрыклад, беручы ў бібліятэцы цэлую палітру кніжак з тагачаснага польскага літаратурнага канону80. Частка гарадзенскіх габрэяў у штодзённым жыцьці гаварылі перадусім папольску і таму, натуральна, карысталася бібліятэкаю. Да такіх гарадзенцаў належаў таксама сын вядомага ў горадзе гінэколяга Віктар Варашыльскі, які ў пасьляваеннай Польшчы зрабіўся пасьпяховым паэтам81. Разам з тым, расійскамоўнымі фондамі бібліятэкі апроч праваслаўных карысталіся яшчэ і старэйпіыя габрэі, якія мацней і даўжэй былі заангажаваныя ў культуру Расійскай імпэрыі82. Беларускія кнігі ў 1929 годзе можна было пазычыць у прыватнай бібліятэцы на вуліцы Маставой; пасьля Першай сусьветнай вайны не аднавілася праца бібліятэкі Гуртка беларускае моладзі, заснаванага ў 1909 годзе. У бібліятэцы на вуліцы Маставой ня толькі пазычалі кнігі, але і праводзілі таемныя паседжаньні мясцовай ячэйкі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), што прывяло да закрыцьця бібліятэкі ўладамі ў 1930 годзе83.
Падобную карціну можна намаляваць у выпадку гарадзкога тэатру, разьлічанага на 629 гледачоў, які ў 1923 годзе прадаў амаль
77 Wiadomosci Statystyczne m. Grodna. Z. 2. Pazdziernik 1928 // Kronika miasta Grodna. T. 2. Grodno, 1928. S. 34.
78 Rabin D. Encyclopedia of the Jewish Diaspora... P 451; Przeglqd statystyczny... S. 151.
79 Wiadomosci Statystyczne m. Grodna. Z. 2. Pazdziernik 1928... S. 34.
80Інтэрвію з X. Бяліцкай, праведзенае ў Легавот-Габашане (Ізраіль) 28 лістапада 2004 году на польскай мове.
81 Інтэрвію зь ягоным сынам Ф. Варашыльскім, праведзенае ў Гародні 28 ліпеня 2008 году на польскай мове.
82 Броня Клябанская ўспамінае, што многія настаўнікі габрэйскіх школаў паходзілі з Галіччыны, бо габрэйскія настаўнікі з рэгіёну недастаткова добра гаварылі папольску або не былі дастаткова падрыхтаваныя да новай праграмы. Інтэрвію, праведзенае ў Ерусаліме (Ізраіль) 14 сьнежня 2004 году на польскай мове.
83 Чарнякевіч А. Партрэт на фоне «інтэр’ера»: штодзённае жыццё беларускага дзеяча ў Гродне 1909-1939 гг. / Biaiorus w XX stuleciu w kr^gu kultury i polityki. Torun: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikolaja Kopemika, 2007. C. 19.
90 тысяч уваходных квіткоў84. Наведваньне тэатру руплівыя статыстыкі з ратушы натуюць у сьпісе прадметаў штодзённага ўжытку ў 1927 годзе, нароўні з хлебам, квашанай капустай і мылам: у сярэднім на сям’ю ў месяц прыпадалі два квіткі коштам адзін злоты85. Тэатральная трупа, якая фінансавалася з гарадзкога бюджэту, ставіла на сцэне перадусім польскую клясыку (кшталту п’есы Габрыелі Запольскай «Маральнасьць пані Дульскай») або папулярныя замежныя п’есы таго часу (напрыклад, «Пастар сярод багачоў» Андрэ Дэ Лёрда і П’ера Шэна). П’есаў габрэйскіх, расійскіх або беларускіх аўтараў у рэпэртуары дзяржаўнага тэатру не было86. Тым ня менш, прадстаўнікі гэтых групаў выкарыстоўвалі тэатар для сваіх ініцыятываў. Напрыклад, тут рэгулярна выступалі тэатральныя трупы зь Вільні, якія ставілі спэктаклі на ідышы; радзей завітваў беларускі ансамбль зь Беластоку87. Дзяржава аднолькава не забясьпечвала габрэйскай або беларускай культураю адпаведна самую вялікую і самую малую групы насельніцтва, аднак тыя стваралі такую прапанову ўласнымі сіламі. Адначасова гэта ня значыла, што габрэйскія дзеці хадзілі толькі на габрэйскія імпрэзы, або тое, што праваслаўныя сем’і чакалі толькі беларускіх ці расійскіх спэктакляў88. Польскія п’есы прыцягвалі гледачоў з розных сацыяльных групаў, за выключэньнем артадаксальных габрэяў і тых, хто ня мог сабе гэтага дазволіць. Такім чынам, тэатар быў супольнаю гарадзкою прастораю, хаця пры гэтым толькі часткова прадукаваў супольную гарадзкую публічную сфэру. Некаторыя выступы прыцягвалі ўвагу толькі адпаведных мэтавых групаў. Хаця пастаўленыя самім гарадзкім тэатрам п’есы і былі адрасаваныя ўсім гарадзенцам, яны не абслугоўвалі інтарэсаў юдэяў і праваслаўных.
Цэнтральнаю часткаю гарадзкой прасторы, дзе камунікавалі прадстаўнікі розных сацыяльных групаў, былі ўстановы адукацыі. У дзяржаўных школах большасьць складалі каталіцкія дзеці, і тым ня менш яны вучыліся разам зь дзецьмі з праваслаўных і юдэйскіх сем’яў. Апроч дзяржаўных існавалі прыватныя ўстановы, і ў рэтраспэктыве яны дазваляюць атрымаць павярхоўнае ўяўленьне пра ўрбаністычную комплекснасьць Гародні89. Дзяржаўныя і прыват-
“Przeglad statystyczny... S. 151.
86 Wiadomosci Statystyczne m. Grodna. Z. 1. Kwiecien 1928 П Kronika miasta Grodna. T. 1. Grodno, 1928. S. 59-60.
86 Wiadomosci Statystyczne m. Grodna. Z. 2. Pazdziernik 1928... S. 35.
87 Rabin D. Encyclopedia of the Jewish Diaspora... P 443-451.
88Інтэрвію з Г. Хасідам, праведзенае ў Гародні 17 верасьня 2005 году на польскай мове.
89 Wiadomosci Statystyczne m. Grodna. Z. 2. Pazdziernik 1928... S. 32-33.
ныя школы, згодна са статыстыкаю, падзяляюцца паводле крыніцы фінансаваньня і перадусім паводле мовы выкладаньня. У 1923 годзе 2 795 вучняў вучыліся на польскай мове, 275 вучняў — на іўрыце і 866 — на ідышы90. Аднак толькі 43 % школьнікаў паходзілі з каталіцкіх сем’яў. 17 % складалі праваслаўныя, 1 % пратэстанты і амаль 40 % — дзеці юдэйскага веравызнаньня. Такім чынам, у 1923 годзе большасьць габрэйскіх, праваслаўных, пратэстанцкіх і мусульманскіх школьнікаў вучылася на польскай мове91. Нягледзячы на гэты факт, у габрэйскіх школах праходзіла шмат падзелаў на падставе палітычнага і, адпаведна, культурнага ляндшафту. Уражаньне пра шматстайнасьць школьнай адукацыі ў горадзе, які тады налічваў каля 40 тысяч жыхароў, перадае сьпіс усіх зафіксаваных у студзені 1924 году школаў і іх мовы выкладаньня:
Дзяржаўная мужчынская гімназія імя Адама Міцкевіча
польская
Дзяржаўная жаночая гімназія імя Эміліі Плятэр
польская
Гандлёвая школа «Polskiej Macierzy Szkolnej»
польская
Публічная гуманітарная гімназія Гародні
польская
8-клясная гімназія Я. Маркуса і Ф. Лейнвандгэндлера
польская
Дзяржаўная мужчынская настаўніцкая сэмінарыя
польская
Дзяржаўная жаночая настаўніцкая сэмінарыя
польская
Жаночая прафвучэльня (Zenska Szkola Zawodowa)
польская
Музычная школа імя Ўрублеўскага
польская
Габрэйская рамесьніцкая школа Элізэра Брэгмана
ідыш
Ешыбот «Szaar hatora» пры сынагозе Алшых
іўрыт
Агульнаадукацыйная школа № 1 імя Адама Міцкевіча
польская
Агульнаадукацыйная школа № 2 імя Стэфана Баторыя
польская
Бэрнардзінская базавая школа № 3
польская
Беларуская базавая школа № 4
польская
Пратэстанцкая базавая школа № 5
польская
Школа пры настаўніцкай сэмінарыі
польская
Школа ордэну назарэцянак пры кляштары
польская
Базавая школа «Талмуд-тора I & II»
ідыш
Базавая школа «Тушыя»
ідыш / іўрыт
Базавая школа «Талмуд-тора Мідраша Тарбут I & II»
іўрыт
Рэлігійная школа «Тора Вадаас»
ідыш / іўрыт
«Тарат Хаім»
ідыш
«Тарас Эмеш»
ідыш
90 Wiadomosci Statystyczne m. Grodna. Z. 2. Pazdziemik 1928... S. 156-156.
91 Тамсама. S. 156-158.
Фрэблёўка* П. Рабэйкавай
іўрыт
Прагімназія імя Рубіновіча
ідыш
Гандлёвая школа прафэсійнай перападрыхтоўкі («Szkola handlowa doksztalcajqca») «Polskiej Macierzy Szkolnej»
польская
Прыватныя гадавыя курсы для настаўнікаў габрэйскіх агульнаадукацыйных школаў
польская
Мужчынская гімназія «Polskiej Macierzy Szkolnej»
польская223
Кідаецца ў вочы культурная і рэлігійная разнастайнасьць, суседзтва дзяржаўных і прыватных школаў ды падзел навучаньня ў гімназіях на мужчынскае і жаночае. Яшчэ важнейшаю для разуменьня габрэйска-хрысьціянскага грамадзтва Гародні ўяўляецца тая акалічнасьць, што афіцыйная гарадзкая статыстыка выбірае ў якасьці катэгорыі мову выкладаньня, а не нацыянальнасьць. Сучасьнікам было вядома і без складанасьці зразумела, якія школы, напрыклад, фундаваліся габрэямі, і было відавочна, што ў такіх школах вучыліся выключна дзеці з габрэйскіх сем’яў. Тым ня менш, для мэтаў гарадзкой адміністрацыі важней было зафіксаваць, на якой мове там вядзецца выкладаньне. У выніку мы бачым цэлы спэктар габрэйскіх школаў, у якіх заняткі праходзілі або на польскай мове, або на ідышы, або на іўрыце, або і на ідышы, і на іўрыце. Іх назвы сьведчаць пра разнастайнасьць палітычных мэтаў і зьвязаных зь імі дыдактычных падыходаў, але таксама гавораць пра гатоўнасьць скіроўваць ігрыватны капітал на ажыцьцяўленьне гэтых мэтаў. Пры гэтым ідзецца таксама пра рэакцыю на абмежавальную палітыку дзяржаўных школаў, якая моцна падкарачала колькасьць месцаў для дзяцей з габрэйскіх сем’яў. Школы, фінансаваныя з гарадзкога бюджэту, вялі выкладаньне толькі па-польску і былі названыя выключна ў гонар герояў з нацыянальнага пантэону. Дыфэрэнцыяцыя, здавалася б, гамагеннай габрэйскай супольнасьці будзе разгледжаная ніжэй у адносінах да другой па велічыні групы насельніцтва — хрысьціянаў Гародні.92
1.2.1	Унутраная дыфэрэнцыяцыя габрэйскага насельніцтва
У Гародні разыходжаньне ў меркаваньнях было часткай жыцьця, так што паветра здавалася электрычна зараджаным. Былі артадоксы і сьвецкія, сыяністы і інтэрнацыяналісты, ідышысты і гэбраісты, камуністы і кансэрвата-