• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.) 07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук  Вячаслаў Швед

    Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)

    07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
    Вячаслаў Швед

    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    19.97 МБ
    БЕЛАРУСКІДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
    УДК 947.6 (476)
    ШВЕД Вячаслаў Вітальевіч
    ГРАМАДСКА  ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ НА ЗЕМЛЯХ БЕЛАРУСІ (17721863 гг.)
    07.00.02  айчынная гісторыя
    Аўтарэфераг дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
    Мінск 2001
    3
    Работа выканана на кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта
    Навуковы кансультант:
    Афіцыйныя апаненты:
    доктар гістарычных навук, прафесар Брыгадзін Пётр Іванавіч 
    доктар гістарычных навук, прафесар Грыцкевіч Анатоль Пятровіч доктар гістарычных навук, прафесар Люты Анатоль Міхайлавіч
    доктар гістарычных навук, прафесар Савіцкі Эдуард Міхайлавіч
    Апаніруючая арганізацыя  Брэсцкі дзяржаўны універсітэт
    Аўтарэферат разасланы 24 жніўня 2001 г.
    Абарона адбудзецца 27 верасня 2001 г. у 14.00 гадзін на паседжанні савета Д.02.01.05 па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара навук пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (220050, г. Мінск, пр.Ф.Скарыны, 4, галоўны корпус, ауд. 206; тэл. вучонага сакратара 2095227)
    3 дысертацыяй можна азнаёміцца ў чытальнай зале бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
    Вучоны сакратар Савета Д.02.01.05 па абароне дысертацый кандыдат гістарычных навук, дацэнт
    А.А.Яноўскі
    АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЦЫ
    Актуальнасць тэмы дысертацыі. У вывучэнні гісторыі любой краіны значнае месца займае даследаванне грамадскапалітычнага жыцця: палітыкі ўрада і мясцовых улад, дзейнасці органаў кіравання і суда, ролі адукацыі ў палітычным выхаванні моладзі, падзей рэвалюцыйнага і апазіцыйнага рухаў, дзейнасці патаемных і паўпатаемных таварыстваў, фарміравання самасвядомасці тьпульнага народа. Сумесна з вывучэннем эканамічнага і культурнага становішча гэга стварае поўную карціну гістарычнага развіцця дадзенай краіны і дазваляе зрабіць параўнанні з іншымі дзяржавамі.
    Праблема даследавання грамадскапалітычнага жыцця на землях Беларусі ў канцы XVIII  першай палове XIX стст. (17721863 гг.) набыла асаблівую актуальнасць таму, што ў дадзены храналагічны перыяд Беларусь паступова страчвала незалежнасць і ў выніку пазбавілася яе. Яна апынулася паміж намаганнямі расійскага самадзяржаўя і польскіх патрыётаў. Насельніцтва ўцягвалася ў барацьбу за чужыя інтарэсы. Праблема актуальна і таму, што сёння Рэспубліка Беларусь зноў апынулася паміж Захадам і Усходам і розныя папітычныя сілы цягнуць беларусаў на свой бок. Гісторыя павінна перасцярагчы ад непатрэбных страт і навучыць адстойваць свае асабістыя інтарэсы.
    Гістарыяграфічны аналіз паказвае, што комшіекснае даследаванне названай праблемы адсутнічае. He былі аб’ектам вывучэння ў беларускай гістарыяграфіі такія тэмы, як палітычная роля расійскай і польскай сістэм адукацыі, месца і роля Беларусі ў польскім пытанні, дэпартацыя і ссылка з зямель Беларусі, «польская» палітычная эміграцыя і яе эмісары на землях Беларусі, стварэнне асобнага Літоўскага корпуса як крок да перадачы былых зямель ВКЛ Каралеўству Польскаму, планы адраджэння ВКЛ у 18101815 гг. На гэтыя праблемы трэба паглядзець праз прызму беларускасці, бо рускія, савецкія, польскія даследчыкі разглядалі іх са свайго пункту гледжання, час ам замоўчваючы сапраўдныя факты і падзеі і ствараючы міфы.
    Сувязь працы з навуковымі праграмамі і тэмамі. Тэма даследавання і зацверджана бюро навуковага Савета па праблеме «Гісторыя Беларусі» , Інстытута гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі (пратакол №2 ад 6.10.2000 г.). Яна з’яўляецца часткай комплекснай навуковай праблемы «Сацыяльна’ палітычныя супярэчнасці ў беларускім грамадстве ў XV  1 палове XIX ст. і < шляхі іх пераадольвання», якая распрацоўваецца кафедрай гісторыі Беларусі новага і навейшага часу (№ 19992749).
    Мэты і задачы даследавання. Мэтай даследавання з’яўляецца выяўленне і характарыстыка рускай, польскай і ліцвінскай (беларускай) пльгняў грамадскапалітычнага жыцця на землях Беларусі (17721863 гг.). Для дасягнення названай мэты вырашаліся наступныя задачы:
    4
    5
    1.	Прааналізаваць палітыку царызму на далучаных зямлях Беларусі: адзначыць яе эвалюцыю, уладкаванне агульнаімперскай сістэмы кіравання і суда, распаўсюджанне рускай сістэмы адукацыі.
    2.	ІІаказаць значэнне зямель Беларусі ў планах дзекабрыстаў.
    3.	Вызначыць месца і ролю Беларусі ў польскім пытанні, прааналізаваць дзейнасць «польскай» палітычнай эміграцыі і яе эмісараў на землях Беларусі, палітычную роліо польскай адукацыі ў паланізацыі беларускай моладзі.
    4.	Даследаваць дзейнасць польскіх патаемных і паўпатаемных гурткоў і таварыстваў на землях Беларусі.
    5.	Выявіць праявы ліцвінскасці (беларускасці) у грамадскапалітычным жыцці зямель Беларусі: дзейнасці вучнёўскіх і студэнцкіх гурткоў і таварыстваў, масонскіх ложаў, Нацыянальнага масонства і Патрыятычнага таварыства, паўстаннях 1794 і 18301831 гг., дзейнасці палітычнай эміграцыі, праектах адраджэння ВКЛ 18111812 гг.
    6.	Высвятліць дзейнасць і вызначыць асобы чатырох цэнтраў беларускага адраджэння ў першай палове XIX ст., вакол якіх групаваўся ліберальнадэмакратычны рух.
    7.	Раскрыць дзейнасць першых рэвалюцыйнадэмакратычных арганізацый на землях Беларусі.
    8.	Адзначыць выпрацоўку асноватворных ідэй і паняццяў грамадзянскай супольнасці ў працэсе грамадскапалітычнага жыцця зямель Беларусі.
    Аб’ект і прадмет даследавання. Даследуецца гісторыя Беларусі перыяда пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да паўстання 1863 г. (1772  1863 гг.). Прадметам даследавання з’яўляецца грамадскапалітычнае жыццё на землях Беларусі.
    Гіпотэза. Грамадскапалітычнае жыццё на землях Беларусі адбывалася ў трох плынях: рускай (кансерватыўнаахоўнай і апазіцыйнай), польскай («рэчапаспаліцкай») і ліцвінскай (беларускай). Першая падтрымлівалася рускай урадавай палітыкай і рускім рэвалюцыйным і ліберальным рухамі, другая польскім нацыянальнавызваленчым рухам, трэцяя  ліцвінскім і нараджаючым беларускім нацыянальнавызваленчым рухамі.
    Метадалогія і метады праведзенага даследавання. Метадалагічнай асновай працы з’яўляюцца дыялектычнаматэрыялістычныя прынцыпы, зыходзячы з якіх даследаванне аб’екта праводзілася з улікам усёй разнастайнасці яго бакоў. Метадычнай асновай дысертацыі з’яўляліся агульналагічныя і агульнанавуковыя метады. Да першых адносяцца: аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, аналогія і параўнанне і іншыя, Да другіх агульныя лагічныя прыёмы, метады эмпірычнага даследавання (назіранне, абагульненне, абстракцыя і іншыя), метады тэарэтычнага даследавання (гістарычны, сістэмны падыход, матэматычныя метады, лагічны і іншыя). Выбар канкрэтных спецыяльных метадаў даследавання быў вызначаны спецыфікай аб’екта і прадмета даследавання, характарам крыніц, а таксама мэтаю і задачамі, пастаўленымі ў працы.
    У даследаванні выкарыстаны гісторыкагенетычны метад, які накіраваны на аналіз дынамікі гістарычных працэсаў і дазваляе выявіць іх прычынаследчыя сувязі і заканамернасці гістарычнага развіцця. На падставе яго мы апісвалі канкрэтныя факты і падзеі грамадскапалітычнага жыцця на землях Беларусі. Патаемныя таварыствы, арганізацыі і гурткі, грамадскі рух, адукацыя, органы кіравання і суда вывучаліся ў працэссе іх развіцця, ад нараджэння да гібелі або сучаСнага стану.
    Гісторыкапараўнальны метад дазволіў супаставіць гістарычныя аб’екты ў прасторы і ў часе і выявіць падабенства і розніцу паміж імі. Напрыклад, выкарыстоўваючы гэты метад, мы выявілі, што для русіфікацыі і германізацыі захопленага насельніцтва былой РП выкарыстоўваліся аднолькавыя сродкі і метады; што былыя органы кіравання і суда ВКЛ, якія захаваліся ў 1й палове XIX ст. пры знешнім падабенстве мелі ў гэты час іншы ўнутраны змест; што руская і польская сістэмы адукацыі пры розных мэтах мелі аднолькавы вынік псратваралі беларускую моладзь у барацьбітоў за свае палітычныя ідэалы.
    Для выяўлення агульных рысаў у прасторавых групах гістарычных падзей і з’яў і выдзяленні аднародных стадый у непарыўным іх развіцці ўжываўся гісторыкатыпалагічны метад. Ім выдзелены перыяды ў палітыцы русіфікацыі і этапы дзейнасці патаемных таварыстваў, зроблена сістэматызацыя партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі ў 18301831 гг.
    У рабоце выкарыстоўваўся гісторыкасістэмны метад, які накіраваны на выяўленне функцыянальных сувязяў гістарычных падзей і з’яў. У адпаведнасці з ім, грамадскапалітычнае жыццё на землях Беларусі разглядалася ў адзінстве ўсіх кампанентаў, якія ўплывалі на яго: расійская ўрадавая палітыка, руская і польская сістэмы адукацыі, польскі нацыянальнавызваленчы і рускі рэвалюцыйны рухі, палітычныя цэнтры эміграцыі.
    Для выяўлення прычын дадзенай падзеі і для больш глыбокага і ўсебаковага яе разумення выкарыстоўваўся метад гістарычнай рэтраспекцыі. Так напрыклад, апісваліся ўладкаванне агульнаімперскай сістэмы кіравання і суда, польская палітычная эміграцыя, працэс русіфікацыі. Наяўнасць ў дысертацыі вялікага фактычнага матэрыяла, які пададзены ў лічбовых велічынях патрабавала выкарыстання колькасных метадаў. Падлічвалася колькасць устаноў адукацыі, эмігрантаў з зямель Беларусі, масонаў, паўстанцаў 18301831 гг. і іншае.
    Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў. Дадзеная дысертацыя з’яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным комплексным даследаваннем грамадскапалітычнага жыцця на землях Беларусі 1772  1863 гг. У працы паказаны тры яе плыні: руская (кансерватьтўнаахоўная і апазіцыйная^ польская («рэчапаспаліцкая») і ліцвінская (беларуская). Упершыню даследаваны такія праблемы, як палітычная роля адукацыі, месца і роля Беларусі ў польскім пытанні, дэпартацыя, ссылка і эміграцыя з зямель Беларусі, расійскае і польскае масонства, першы этап беларускага нацыянальнавызваленчага руху (17941863 гг.). Большая частка
    7
    6 дакументальных крыніц і матэрыялаў польскай літаратуры ўпершьшю ўводзіцца ў навуковы зварот.
    Практычнае значэнне атрыманых вынікаў даследавання выяўляецца ў двух аспектах  навуковым і выхаваўчадыдактычным. Палажэнні, высновы, a таксама факталагічныя матэрыялы дысертацыі могуць быць выкарыстаны іншымі даследчыкамі палітычных праблем беларускай гісторыі канца XVIII першай паловы XIX ст. Атрыманыя вынікі ўкаранены аўтарам у чытаемых ім у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Я.Купалы курсах «Гісторыя Расіі. Першая палова XIX ст.» і «Гісторыя славянскіх народаў. Першая палова XIX ст.», спецкурсах «Масонства ў Расіі (XVIII  пачатак XX)» і «Грамадсканалітычнас жыццё Паўночназаходняга рэгіёна Расійскай імперыі ў канцы XVIII  першай палове XIX ст.». Матэрыялы дысертацыі выкарыстаны ў практычнай дзейнасці Гродзенскага гісторыкаархеалагічнага музея, музеяаптэкі г.Гродна, беларускапольскай турыстычнай фірмы «Інтакс», для праекта Гродзенскага гарвыканкама «Мэрыя2000» (акты прыведзены ў дадатках).