Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)
07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
Вячаслаў Швед
Памер: 451с.
Мінск 1991
патрыётак пры праваслаўных манастырах, у 1860 г. у I родне стварылі першае на землях Беларусі жаночае вучылішча (з 1862 г. гімназія). Каб засцярэгчы беларускую моладзь ад уплыву рэвалюцыйных еўрапейскіх ідэй, у 1823 г. было забаронена выязджаць на вучобу ў Гейдэльбергскі, Іенскі, Гесэнскі і Вюрценбюргскі універсітэты.
У чацвёртым раздзеле другой главы вызначаецца роля зямель Беларусі ў планах дзекабрыстаў. Адзначасцца, што каля дзесяці сяброў дзекабрысцкіх таварыстваў мела беларускае паходжанне і столькі ж асоб былі звязаны з землямі Беларусі сваяцкімі сувязямі альбо самі жылі тут стала ў розныя гады. Значная група дзекабрыстаў (каля 30 чал.) пабывала на землях Беларусі падчас так званага «італьянскага» паходу гвардзейскага корпусу (06.1821 г. 07.1822 г.). У сваіх успамінах аб ім яны пакінулі звесткі аб становішчы населенных пунктаў, аб беларускіх мяшчанах,сялянстве, шляхце, аб прыродзе і эканоміце, культуры. У 1817 г. узнікла вядомая «маскоўская змова» дзекабрыстаў. Аказваецца прычынай яе было іх незадавальненне прапольскай палітыкай Аляксандра I ён абяцаў палякам далучыць да Каралеўства Польскага землі Беларусі (заходнія губерні»), У 1823 г. С.Н.МураўёўАпостал і М.П.БястужаўРумін планавалі паўстанне Чарнігаўскага, Палтаўскага, Алексапольскага пяхотных і 13 Егерскага палкоў, якія знаходзіліся ў Бабруйскай крэпасці («бабруйская змова»). Яно не адбылося, але прымусіла дзекабрыстаў зразумець неабходнасць сувязі паўстання ў правінцыі з цэнтрам і аб’яднання ГІаўночнага і Паўднёвага таварыстваў. У 18251826 гг. у Магілёве існавала ўправа Паўночнага таварыства, арганізаваная па ініцыятыве М.Нарышкіна ад’ютантамі галоўнакамандуючага 1й арміі В.А.МусінымПушкіным і П.П.Цітовым. На тэрыторыі Гродзенскай губ. дзейнічалі два дзекабрысцкіх таварыства Таварыства сяброў (18221826) і Таварыства ваенных сяброў (18251826). Апошняе, дзякуючы намаганням К.Г.Ігельстрома і А.І.Вягеліна, 24 снежня 1825 г. падняло паўстанне Літоўскага піянернага батальёна. У пачатку лютага 1826 г. спобу падняць паўстанне ў Бабруйскай крэпасці ажыццявіў С.Трусаў. He адыграўшы пазытыўнай ролі, крэпасць стала «турмой на Бярэзіне» для звыш 20 дзекабрыстаў. Праз ваеннасудовую камісію ў Магілёве прайшлі «па справе дзекабрыстваў» 15 чал. Звернута ўвага на месца зямель Беларусі пры вырашэнні нацыянальнага пытання ў канстутацыйных праектах П.І.Песцеля і М.М.Мураўёва. Абодва рэвалюцыянера не дапускалі магчымасці існавання беларускай дзяржавы.
У трэцяй главе даследуецца значэнне Беларусі ў планах адраджэння Рэчы Паспалітай. У першым раздзеле выясняецца месца і роля зямель Беларусі ў польскім пытанні. 3 кропкі погляду ўнутранай палітыкі Расіі, польскае пытанне заключалася ў інтэграцыі былых зямель Рэчы Паспалітай у імпсрскі арганізм і пераўтварэнне палякаў у вернападданых правячай дынастыі. Галоўны змест польскага пытання для палякаў, на наш погляд, выказала Канстытуцыя 3 мая 1791 г.: быць вольным ад «ганебнай перавагі чужых загадаў», ацэньваючы ў першую чаргу не сваё жыццё і асабістае шчасце, а палітычнае існаванне, знешнюю незалежнасць і ўнутраную
18
19
вольнасць народа. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Літва і Белая Русь сталі губернямі Расійскай імперыі. Беларуская шляхта, акаталічаная і апалячаная, ў сваёй большасці цягнулася да Польшчы. У яе асяродзі панавалі ідэі аднаўлення незалежнасці ВКЛ і РП. Ажыццяўленне яе бачылася ў сумеснай барацьбе з польскай шляхтай. Але была і другая група шляхты Беларусі, пра якую піша ў артыкуле «Апошняе папярэджванне Польшчы» (1790 г.) Г.Калантай: «страціла агульны інтарэс і праяўляе слабыя намаганні вярнуцца да Рэчы Паспалітай».
У польскім нацыянальным руху існавалі дзве тэндэнцыі ў вырашэнні польскага пытання: 1) адкрытага ці тайнага, канспіратыўнага супрацьстаяння захопнікам палітычнымі сродкамі і ўзброенным шляхам; 2) легальныя, не ўваходзячыя непасрэдна ў сферу палітыкі, дзеянні, мэтаю якіх з’яўляецца ўсебаковае аб’яднанне грамадства («арганічная праца», як яе называлі ў 40 х гадах). Адна перацягвала другую ў спрыяючай палітычнай кан’юнктуры. Межы ііаміж імі былі расплыўчатымі, і прыхільнікаў розных тэндэнцый нельга супрацістаўляць. Яны арыентаваліся то на Францыю, то на Расію. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да 1813 г. псравешвала французкая арыентацыя. 3 1805 г. Напалеон “устуніў на шлях, які вёў праз Польшчу” (М.Гандэльман). У 1807 г. ён стварыў Герцагства (Княства) Варшаўскае, абяцаючы пашырыць яго межы таксама і за кошт зямель Беларусі. Тэрыторыя Княства разглядалася палякамі як зародак будучай адроджапай Польшчы, але Напалеону патрэбна была польская армія Ю.Панятоўскага і польскія эканамічныя рэсурсы, база для разгортвання наступальных дзеянняў. Напярэдадні вайны з Расіяй ён праявіў вялікую цікавасць да зямель Беларусі. Адзін з аддзелаў разведвальнага бюро Л.П.Э.Біньёна займаўся тут зборам інфармацыі. У запісцы М.Сакальніцкага значная ўвага звернута на Літву і Белую Русь, якія стануць магчымым тэатрам вайны.
У загадзе Напалеона ад 22 чэрвеня 1812 г. падкрэслівалася, што вайна вядзецца дзеля аднаўлення Рэчы Паспалітай. Але падчас яе на землях Літвы Напалеон с гварыў загадам ад 1 ліпеня ВКЛ на чале з Камісіяй Часовага ўрада, якой даверыў «кіраванне фінапсамі края, дастаўкай правіянта, арганізацыю мясцовага апалчэння, народнай гвардыі і жандармерыі». У гэтых рамках і дзейнічаў на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губерняў (дэпартаментаў) і Беластоцкай вобласці Часовы ўрад ВКЛ: мабілізаваў фінансы праз падаткаабкладанне насельніцтва, забяспечваў правіянтам і фуражом, сфарміраваў 5 пяхотных і 4 уланскіх палка, 3 егерскіх батальёна, жандармерыю, што разам з палкамі І.Манюшкі, Л.Паца і Д.Радзівіла, М.Абрамовіча, Любаўскага і ротай Р.Тызенгаўза дасягала 19 тыс. чал. Самастойнасць ліцвінскага ўраду вызывае сумненне, бо яно кантралявалася паралельна існуючым французкім ваенным кіраваннем і рознымі французкімі вайсковымі чынамі.
Спрабаваў разыграць “польскую карту” і Аляксандр I. Пасля стварэння Напалеонам Княства Варшаўскага ён запрагнуў перацягнуць палякаў на свой бок, каб выняць гэтую балючую стрэмку. Яшчэ ў красавіку 1810 г. Аляксандр I
выказаў Чартарыйскаму думку аб магчымасці аб’ядпання васьмі заходніх губерняў пад асаблівым кіраўніцтвам. У жніўні 1810 г. у Пецярбургу быў канчаткова створаны план вялікага пахода супраць Напалеона. Палякі павінны былі стаць сродкам, таму Чартарыйскаму ствараецца міраж адноўленага Каралеўства з Аляксандрам 1 на троне, з далучанай Літвою і з дамоваю па Галіцыі, з ліберальнай канстытуцыяй. Умовай здзяйснення гэтага быў удзел польскай арміі ў рускіх планах. Камандуючы Ю.Панятоўскі ад прапановы цара адмовіўся. У 18111812 гг. абмяркоўваўся ў расійскіх і ліцвінскіх уплывовых колах праект М.К.Агінскага аб стварэнні ВКЛ пад апекай Аляксандра I, які абвесціць сябе польскім каралём і абнадзеіць жыхароў Княсдва Варшаўскага ў злучэнні іх з ліцвінамі.
У 1813 1830 гг. надзеі палякаў былі ўскладзены на Расію і пераможцуАляксандра I. Польскія міністры аб’ядноўваліся ў гэтым з літоўскімі падданымі Аляксандра I (зноў адраджаліся планы аўтаноміі Літвы, планы Чартарыйскаіа). Яшчэ да Венскага кангрэса пачалася арганізацыя польскай арміі, якая набіралася і з ураджэнцаў зямель Беларусі. На кангрэсе было створана Каралеўства (Царства) Польскае, звязанае рэальнай уніяй з Расіяй. Погляд Аляксандра I на землі былога ВКЛ праявіўся ў камплектаванні асобнага Літоўскага корпуса. За выключэннем гвардзейскіх палкоў рэкруты набіраліся з ураджэнцаў пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі: сялян Валынскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Падольскай губерняў і Беласзоцкай вобласці. Асаблівасць корпуса падкрэслівалася формай падобнай да польскай, гербам “Пагоня” на штандарах і шапках, размеркаваннем на беларускай тэрыторыі, якую хацелі далучыць да Каралеўства Польскага, асобай галоўнакамандуючага цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, які з 1819 г. атрымаў і адміністрацыйную уладу над землямі Беларусі. У 1818 г. на першым польскім сейме Аляксандр I зноў паабяцаў палякам далучыць Літву да Каралеўства Польскага. Мікалай I ў маніфесце да палякаў ад 25 снежня 1825 г. прысягнуў, што ўтрымае канстытуцьпо, але адзначыў, што «Літва для Расіі». У міжрэвалюцыйны час на тэрыторыі Літвы і Белай Русі пачалі распаўсюджвацца ідэі збліжэння славянскіх народаў і стварэння славянскай федэрацыі.
У другім раздзеле трэцяй главы расказваецца аб дзейнасці “польскай” палітычнай эміграцыі і яе эмісараў на землях Беларусі. Можна вызначыць наступныя хвалі «польскай» (маецца на ўвазе характар дзейнасці, а не этнічны склад) палігычнай эміграцыі: 17721774 гг. Барская; 17921794 гг. трэццямайская; 17951797 гг. пасля паўстання пад кіраўніцтвам А.Т. Касцюшкі; 18121813 гг. пасля ліквідацыі ВКЛ 1812 г.; 1820 г. пасля закрыцця ордэна езуітаў у Беларусі; 18311833 гг. пасля Лістападаўскага паўстання 1831 г.; 18551856 гг. пасля Крымскай вайны. Сярод вядомых эмігрантаў можна назваць такіх ліцвінаў, як М,К.Агінскі, І.Гедройц, А.Т.Касцюшка, К.Прозар, Ю.УрсынНямцэвіч, М.Забела, Л.Плятэр, Ф.Кеневіч, М.Валовіч, А.Рыпінскі і іншыя. У час першай масавай хвалі палітычнай эміграцыі (пасля паўстання 1794 г.) пачалі арганізоўвацца польскія легіёны.
20
21
Сярод легіяністаў былі ўраджэнцы зямель Беларусі. Легіёны трэба разглядаць у рэчышчы польскай місіі. Два найбольш уплывовыя цэнтры польскай эміграцыі, Дэмакратычнае таварыства і манархічны Гатэль Ламберт, распаўсюджвалі ідэі адраджэння гістарычнай Польшчы на ўсіх былых землях РП. Нраз польскае насельніцтва прускааўстрыйскага захопу, Галіцыю і вольны г.Кракаў ажыццяўлялася сувязь эміграцыі з цэнтральнымі і ўсходнімі гюльскімі землямі, з Літвой і Белай Руссю. Сувязь з імі падтрымліваліся таксама праз карэспандэнцыю, распаўсюджванне эмігранскай літаратуры і публіцыстычных твораў, розных рэчаў (пярсцёнкі, гузікі, булаўкі) з гербамі “Пагоня” і “Арол”.
Адной з актыўных форм уплыву эміграцыі на айчынныя землі былі выправы эміірантаў для арганізацыі партызанскага руху. Першай была экспедыцыя палкоўніка Ю.Заліўскага, былога актыўнага ініцыятара Лістападаўскага паўстання. У 1833 г. ён абвясціў праект, мэтаю якога было вызваць замяшанне на тэрыторыях панавання рускага цара. Землі Беларусі падзялілі на акругі, кожная па два паветы, куды прызначаліся камандзіры (па прынцыпу іх паходжання менавіта з гэтых мясцін). Акругу ў складзе Гродзенскага і Лідскага паветаў узначаліў М.Шыманскі, акругу са Слонімскага і Навагрудскага паветаў М.Валовіч. Сам Заліўскі павінен быў знаходзіцца на Магілёўшчыне. Валовіч стварыў атрад з сялян, пекалькі разоў нападаў на пошту, а пасля аблавы быў злоўлены і павешаны. Шыманскі арганізаваў атрад з мяшчан, шляхты і аднадворцаў, палітычны гурток у Гродзенскай гімназіі, планаваў напад на губернатара М.Мураўёва, але ў чэрвене 1833 г. быў арыштаваны. Чарговым эмісарам, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі ў 18361838 гг., быў Ш.Канарскі, удзельнік Лістападаўскага паўстання і экспедыцыі Ю.Заліўскага. Ён быў періпым эмісарам ад дэмакратычнага крыла эміграцыі і нёс на землі Беларусі рэвалюцыйнадэмакратычныя ідэі. Канарскі рэфармаваў ‘Саюз польскага народа” па праграме “Маладой Полыпчы” і разгарнуў яе сетку на землі Літвы і Белай Русі (Вільна, Пінскі, Слуцкі, Навагрудскі, Кобрынскі, Мазырскі рэгіёны, Мінск).