Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)
07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
Вячаслаў Швед
Памер: 451с.
Мінск 1991
Другая глава прысвечана вывучэнню рускай плыні грамадскапалітычнага жыцця зямель Беларусі. У першым раздзеле разглядаецца эвалюцыя расійскай урадавай палітыкі. Хістанні ў адносінах да Беларусі добра бачны ў змяненні афіцыйнай тэрміналогіі. Пры Кацярыне II у афіцыйных актах і справаводстве землі Беларусі называлі «прнсоедннённые от Полыпй іуберннн», «нашн западныя губерннн, прннадлежавшне раньше Польше». Пры Паўле I і Аляксандры I «польскне провннцнн». Мікалай I спачатку называў землі ВКЛ «былые польскне провннцнн», а пазней зразумеў, пгго гэты край зусім не польскі, а рускі, а насяляюць яго «нздревле русскне по пронсхожденню, нравам н навыкам жнтелн областей».
Галоўнымі задачамі расійскай урадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі былі: інтэграванне і русіфікацыя беларускіх зямель, выкараненне польскага нацыянальнавызваленчага руху усё, што можна назваць «руская справа» ў заходнім рэгіёне Расійскай імперыі. Мерапрыемствы ўсіх расійскіх імператараў перыяда 17721863 гг. былі накіраваны на тое, каб «вярнуць гэтаму краю былы рускі выгляд, заслонены чужымі новаўводзінамі і парадкамі». Палітыка расійскага ўрада ў адносінах да Беларусі была лагічнай для заваёўніка і нагадвала такую ж палітыку двух інпіых удзельнікаў падзелаў Рэчы Паспалітай Аўстрыі і Прусіі. Нават сродкі для гэтага былі падобныя. Існавалі два шляхі пазбаўлення шляхты зямельнай апоры «польскай прапаганды»; канфіскацыя і секвестр. Механізм іх пачаў працаваць адразу пасля пасля падзелаў РП, калі землеўладальнікі, якія адмовіліся прынесці прысягу рускай імператрыцы, былі пазбаўлены маёнткаў. Потым былі канфіскацыі ці секвестры маёмасці касцюшкаўскіх паўстанцаў, удзельнікаў франкарускай вайны 1812 г. на баку Напалеона, паўстанцы 18301831 гг., удзельнікі рэвалюцыйных падзей 18401850х гадоў. Канфіскацыі падлеглі былыя землі каралеўскіх эканомій і старасцінскія, землі духавенства. Усе забраныя ітрыватныя, былыя дзяржаўныя і царкоўныя землі раздаваліся каранным рускім асобам. Царскі ўрад спрабаваў ажыццявіць земляробчую
15
14
каланізацыю зямель Беларусі, каб укараніць рускі элемент, насадзіць у вёсцы свае парадкі, умацаваць па магчымасці праваслаўную веру. Так было, напрыклад, у 1833 г., калі Асобы камітэт па справах заходніх губерняў прыняў рашэнне перасяляць рускіх казённых сялян з наданнем ім некаторых льготаў, або ў 1836 г., калі была паступная спроба перасялення рускіх сялян.
Звычайна секвестравалі або канфіскоўвалі землі асоб, якія ссылаліся за ўдзел у антыўрадавых падзеях. Асобным відам ссылкі з яўлялася дэпартацыя гвалтоўнае высяленне з родных мясцін, якое нярэдка бывае масавым. Хвалі ссылак і дэпартацый пракаціліся ў Беларусі пасля Барскай канфедэрацыі, першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.), рускапольскай вайны 1792 г. і другога падзелу (1793 г.), паўстання А.Т.Касцюшкі ў 1794 г. і трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.), франкарускай вайны 1812 г., у сувязі са стварэннем ваенных пасяленняў, пасля следства над тайнымі таварыствамі гімназістаў і студэнтаў у 18241826 г., Лістападаўскага паўстання 18301831 гг. і дзеянняў эмісараў Ю.Заліўскага (18301833 гг.), следства па справе Ш.Канарскага (18371839 гг.), ліквідацыі уніяцтва (1839 г.), следства па справах польскіх эмісараў 1840х гадоў.
Са стварэннем палітычнай паліцыі III аддзялення (1826 г.) і яго выканаўчага органа корпуса жандармаў (1827 г.) землі Беларусі склалі Заходнюю (пазней Віленскую) жандармскую акругу. Асноўныя напрамкі дзейнасці III аддзялення ў 2 чвэрці XIX ст. у Бсларусі — гэта «справа дзекабрыстаў», паўстанне 183031 гг.; следства над польскімі эмісарамі Ю.Заліўскім, М.Валовічам, Ш.Канарскім, Я.Рэрам; барацьба з сялянскім рухам, разгляд скаргаў і прашэнняў; нагляд і збор інфармацыі аб мясцовым кіраванні. 3 1810 г. на тэрыторыі Беларусі сталі ўладкоўвацца ваенныя пасяленні, што з’явілася адной з праяў аракчэеўшчыны.
Руская ўлада на былой тэрыторыі ВКЛ паволі, але паслядоўна і стала, змяняла саслоўнуіо (грамадскую) структуру. Расійскія імпсратары захоўвалі правы і прывілеі перш за ўсё дваранства, магнатэрыі і заможнай шляхты. На ахове іх інтарэсаў стаялі законы Расійскай імперыі. Большасць шляхты Беларусі была дробнай і была галоўным матэрыялам для хваляванняў і паўстанняў, таму расійскі ўрад адразу ж звярнуў на яе пільную ўвагу і пачаў рэвізію з мэтаю ачыпічэння вышэйшага расійскага дваранства і высялення актыўных элементаў з асяроддзя шляхты за межы зямель Беларусі. Разбор шляхты скараціў яе ўдзельную вагу з 1012% да 46%. Другім напрамкам саслоўнай палітыкі царызму былі адносіны да сялянства, на якое сталі глядзець як на матэрыял для русіфікацыі. Сярод сялян насаджалі веру ў добрага цараапекуна, царавыратавальніка ад прыгнёту іншаверцаў. У шэрагу мерапрыемстаў, якія павінны былі аблегчыць становішча сялян і прыцягнуць іх на бок рускага ўрада трэба адзначыць люстрацыю і інвентарнуто рэформу. Мяпгчанства пазбавілася каралеўскіх прывялеяў і магдэбургскага права, на гарады Беларусі была распаўсюджана «Даравалыіая грамата гарадам».
У другім раздзеле другой главы гаворыцца аб уладкаванні агульнарасійскай сістэмы кіравання і суда. У праводзімай расійскім урадам
адміністрацыйнай палітыцы адносна «далучаных тэрыторый» вылучаюцца наступныя тры перыяды. Першы кацярынінскі (17721796 гг.) гэта спроба поўнай уніфікацыі і нівеліроўкі асаблівасцяў беларускіх земляў. Рабілася ўсё, каб паступова зліць іх з астатнімі часткамі імперыі, бо насельніцтва не страціла сваёй «роднай мовы і нацыянальнага рускага выгляду». Другі перыяд паўлаўскааляксандраўскі (17961825 гг.) гэта адраджэнне часткі старога адміністрацыйнага ўладкавання і кіравання. Трэці перыяд мікалаеўскі (18251856 гг.) час больш жорсткай уніфікацыі, нівеліроўкі, русіфікацыі. Чацвёрты паслабленне названых працэсаў пры панаванні Аляксандра II. У кацярынінскі перыяд можна выдзеліць два этапы: першы ад загада 16(27).08.1772 г. графу Чарнышову аб утварэнні Пскоўскай і Магілёўскай губерняў да 1775 г., другі ад з’яўлення «Учреждення о губернлях» 1775 г., даравальнай граматы дваранству і гарадавога палажэння. Па ўказу Кацярыны II ад 30.10.(10.11.) 1794 г. ВКЛ адміністрацыйна падзялялася на тры часткі: Гродзенскую, Віленскую, Ковенскую. Ствараўся Найвышэйшы Літоўскі Урад Вярхоўнае Літоўскае Праўленне на чале з генералгубернатарам М.В.Рапніньім. Афіцыйна яно адкрыта 9.07.1795 г., а перастала існаваць 23.11.1796 г. Ствараемыя органы кіравання і суда былі падобныя да ўнуірырасійскіх.
Цэнтральныя органы кіравання і суда мелі на месцах свае ўстановы. Асноўная ўвага звернута на тыя, якія мелі найбольш значны ўплыў на грамадскапалітычнае жыццё: генералгубернатар, губернатар, губернскі і павятовы дваранскія сходы, верхнія і ніжнія земскія суды, павятовыя і земскія суды, ніжнія расправы, межавыя суды, казённая палата, палата дзяржаўных маёмасцяў, прыказы грамадскай апекі, папячыцелі навучальных акруг і іншыя. Усе вышэйпералічаныя органы ў сваёй дзейнасці абапіраліся на адпаведнае заканадаўства. Пры Кацярыне II на Белай Русі было ўведзена Саборнае ўлажэнне 1649 г., на некаторы час захаваўся Статут 1588 г., пастановы сеймаў РП ( акрамя Чатырохгадовага). Павел I вярнуў Статут, адменены ў апошнія гады панавання Кацярыны II. Пры Аляксандры I назіраўся заканадаўчы хаос, бо намінальна захоўваліся былыя законы, Статут, але ў 1803 1804 гг. працавала камісія «па складванню расійскіх праў», распаўсюджваемых на далучаныя землі Беларусі. У 1830 г. быў апублікаваны «Поўны збор законаў Расійскай імперыі», якому таксама падлягала беларускае насельніцтва. Даніловічам быў падрыхтаваны Звод мясцовых законаў, апублікаваны ў 1837 г., але ўказам ад 25.06.(7.07)1840 г. Віленская, Мінская, Гродзенская губерні атрымалі аднолькавае ўнутранае ўладкаванне з губернямі карэннай Расіі.
Заканадаўства ўводзіла ў жыццё чыноўніцтва, якое актыўна ўдзельнічала ў грамадска палітычных падзеях, таму ўрад імкнуўся ўплываць на яго склад. Пры Кацярыне II адміністрацыя губерняў павінна была складацца з рускіх людзей і «тех прнродных тамошннх жнтелей, в конх более прнвязанностн н усердня к ймпернн нашей усмотрено будет». Павел I працягваў палітыку мацеры. Аляксандр I пайшоў яшчэ далей адміністрацыя
17
16
складалася выключна з мясцовых асоб. Мікалай I павярнуўся да чыноўнікаў рускага, праваслаўнага паходжання. Трэба мець на ўвазе, што ўрад не аднолькава ставіўся да ўсходніх і заходніх зямель Беларусі. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях ён абапіраўся на польскі элемент, і таму адміністрацыя складалася з мясцовых ураджэнцаў. У Віцебскай і Магілёўскай губернях агюрай былі праваслаўныя і прыезджыя з велікарускіх губерняў.
У трэцім раздзеле другой главы звернута ўвага на ролю адукацыі ў асімілятарскай палітыцы расійскага ўрада на землях Беларусі. Палііычную ролю адукацыі манархі добра разумелі. Напрыклад, Кацярына II «глядзела на школы як на моцпую зброю ў руках вярхоўнай улады для накіроўвання рэлігійнага і грамадзянскага выхоўвання народа і для развіцця яго дабрабыту». Першыя вучэбныя ўстановы агульнарасійскага характару ўзніклі на Белай Русі пры Кацярыне II. Пры Паўле I аб пранікненні рускай адукацыі і культуры ў школы (асабліва літоўскіх губерняў) не магло быць і размовы. Аляксандр I прыхільна ставіўся да палякаў, і паланізацыя захліснула вучэбныя ўстановы. Мікалай I вярнуўся на шлях распаўсюджвання расійскай сістэмы адукацыі, мэту якой сфармуляваў С.С.Увараў.
Да расійскай сістэмы адукацыі адносіліся наступныя тыпы навучальных ўстаноў: школы пры праваслаўных царквах і манастырах, народныя школы ў гарадах і мястэчках. праваслаўныя семінарыі, галоўныя і малыя народныя вучылішчы, кадэцкія карпусы, прыватныя школы рускіх гаспадароў, а пасля рэформы 18021804 гг. прыходскія і павятовыя вучылішчы, гімназіі. Распаўсюджванне расійскай сістэмы адукацыі адбывалася паступова спачатку на Белай Русі, а пазней у Літве. Створаная Віленская навучальная акруга папала пад апякунства А.Чартарыйскага, які праводзіў палітыку паланізацыі, таму ў 1829 г. арганізавалі Беларускую навучальную акругу, мэтай якой было збліжэнне насельніцтва зямель Бсларусі з «прнроднымн росснянамн».
Сродкамі барацьбы за душы моладзі паміж паланізатарамі і русіфікатарамі сталі выкладаемыя прадметы, падручнікі, мова выкладання, настаўніцкія кадры, жаночая адукацыя. Сярод прадметаў асаблівая ўвага ўдзелялася закону божаму, чытанню па царкоўным кнігам, рускай мове і славеснасці, рускай геаграфіі, статыстыцы, гісторыі. Усё гэтае павінна было падрыхтаваць моладзь жыць і працаваць у духу рускай культуры. Падручнікі, якімі карысталіся ў часы Адукацыйнай камісіі, паступова выжываліся з навучальных устаноў. На змену ім ішлі падручнікі і дапаможнікі, падрыхтаваныя рускімі аўтарамі. ІІастаўніцкія кадры рыхтаваліся ў Пецярбургскім, Маскоўскім, Казанскім універсітэтах, I атчынскім сіроцінскім інстытуце, але значпая частка выпуснікоў мела беларускае паходжанне і часта не падьгходзіла для ўкаранення «духа рускага патрыятызма». Асобы, якія кіравалі адукацыяй, і мясцовая ўлада разумелі важную ролю жанчын у распаўсюджванні рускай мовы і ў выкараненні насаджаемых «в домашнем быту непрнязненных чувств ко всему русскому», таму было дазволена стварэнне свецкіх прыватных жаночых пансіёнаў, выхоўвалі расійскіх