Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)
07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
Вячаслаў Швед
Памер: 451с.
Мінск 1991
24
25
Абодвух Народаў, з аўтаноміяй ВКЛ. «Роўнасць» азначала паспалітую роўнасць Літвы і Кароны паміж сабой. Згодна акту ўтварэння Нацыянальнай Рады Літоўскай Правінцыі ад 24 красавіка мэтай паўстання з'яўляецца «адшуканне вольнасці і роўнасці грамадзянскай». Сувязь Літвы з Каронай праявілася ў кантактах паміж ліцвінскімі і польскімі кіраўнікамі, а галоўнае ў баявых дзеяннях на землях Беларусі, партызанскіх рэйдах М.К.Агінскага, Ст.Грабоўскага, Я.Зенковіча і інш. Прычынамі паражэння ліцвінскага паўстання сталі адсутнасць адзінай кіруючай улады і салідарнасці ўнутры Цэнтральнай дэпутацыі, недахоп здольных ваеначальнікаў, невырашанасць сялянскага пытання. Паўстанне на землях Беларусі стрымлівала значную расійскую армію ад выкарыстання яе супраць каронных паўстанцаў, перашкаджала камунікацыям расійскага штаба дзеючай арміі з Пецярбургам і загартоўвала душу ліцвінскага народу.
У другім раздзеле чацвёртай главы разглядаюцца распаўсюджванне маеонства на землях Беларусі, структура і склад ліцвінскіх ложаў, грамадскапалітычныя погляды братоўмасонаў. На Белай Русі масонскія ложы, падпарадкаваныя майстру Правінцыяльнай ложы ў Пецярбургу І.П.Елагіну, з’явіліся ў Магілёве (ложы 1770? гг., 1776/771792, 17781789 ?), Полацку (1777?) і Шклове (17911792). На Літве першай ложай, падпарадкаванай Вялікаму Усходу Каралеўства Польскага, стала правінцыяльная ложа «Шчаслівае вызваленне на Усходзе Гродна» (17811809 гг.). Росквіт масонства адбыўся на землях Беларусі ў 18161821 гг. Менавіта ў гэты час узніклі сімвалічныя масонскія ложы ў Наваірудку «Багіня Цэрэра» (18161817), якая хутка змянілася на «Вузел Еднасці» (18171821), у Гродне «Сябры Чалавецтва» (18171840е гг.), у Мінску «Паўночная Паходня» (18161821), «Святыня Поўначы» (18201821) і капііулярная (спачатку ніжэйшая, а з красавіка 1821 г. вышэйшая) ложа «Гара Табар» (18181821), ў Слуцку сімвалічная ложа «Уладзіслава Ягайлы» (18181821), ў Нясвіжы ніжэйшая капітулярная ложа «Святыня Спакою» (18191821). Невядома, калі ўзніклі ложы «Пераможаныя Забабоны» ў Нясвіжы і «Святасць Змовы» ў Мінску.
Падпарадкоўвалася літоўскабеларускае масонства Вялікаму Усходу Польскаму, у склад якога ўваходзілі капітулярныя ложы «Святыня Спакою» і «Гара Табар», а таксама Правінцыяльная Літоўская ложа пад асабліваю назваю «Дасканалая Еднасць». Апошняй падпарадкоўваліся пяць сімвалічных ложаў. Ложы на землях Беларусі налічвалі 1063 брата, з іх 485 сапраўдных (дзеючых), 243 ганаровых, 23 служкі, 312 невызначаных. Сярод іх найбольш значнымі па колькасці былі грамадзянскія чыноўнікі і вайскоўцы (па 102 брата), трохі менш было служачых па судовай частцы (94), шляхты і дваранства (80), яшчэ меней урачоў і медыцынскіх служачых (25), музыкантаў, вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, служачых па навучальнай частцы (кожных па 10 братоў), астатнія гэта прафесары і вучоныя, прыдворныя чыны, служачыя паліцыі, каталіцкія святары, рамеснікі і іншыя усяго 820 улічаных братоў. Галоўнай мэтаю іх было, зразумела, самаўдасканальванне, самавыхаванне, «пераўтварэнне першапачаткова змарнаванай чалавечай натуры». Масоны
гаварылі аб роўнасці ўсіх людзей, заснаванай на панаванні закона, аб неабходнаспі жыць агульным ірамадствам, удзелялі шмат увагі цраяўленню чалавсчнасці, заставаліся ў сваёй болыпасці прыхільнікамі каталіцызма. Палітычныя мэты былі накіраваны на адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., у 1817 г. некаторыя масоны выказаліся за вызваленне сялян ад прыгону. Частка масонаў прыняла ўдзел у патаемных таварыствах, у паўстаннях 1794 г. і 18301831 гг. У 18211822 гг. масонскія ложы былі вымушаны зачыніць свае працы, але крыніцы гавораць, што некаторыя гэтага не зрабілі («Сябры чалавецтва на Усходзе Гродна»),
Трэці раздзел чацвёртай главы прысвечаны лёсу зямель Беларусі ў Лістападаўскім паўстанні 18301831 гг. Разлік на Літву і Белую Русь ставіўся яшчэ да паўстання, асноўную падрыхтоўку якога вёў П.Высоцкі з беларускага іпляхецкага роду герба «Адравонж». Ён заснаваў 15.12.1828 г. «Ваенны саюз», які 29 лістапада 1830 г. падняў паўстанне ў Варшаве. Рэвалюцыйны ссйм адразу ж звярнуў увагу на землі былога ВКЛ. На паседжаннях гучалі заклікі ісці па Літву, галавою польскага войска прызначылі ліцвіна М.Радзівіла, быў агучаны «Адрас» створанага ў Варшаве камітэта літоўскарускіх зямель і адказ сейма, які заканчваўся словамі: «Да зброі, да бою, браты!». Прананаваны Ясенскім праект арганізацыі літоўскага легіёну быў прыняты сеймам і на яго выдзелілі крэдыт у памеры 95 тыс. злотых. На землях Беларусі распаўсюджваліся лістоўкі і пракламацыі з заклікамі да паўстання, а рускія ўлады прымалі розныя меры засцярогі: узмацнілі паліцэйскі нагляд за падазронымі, канфіскоўвалі зброю, размяркавалі вайсковыя сілы на мяжы з Каралеўствам Польскім, ўтварылі ваенныя магазіны і артылярыйскія паркі.
Усё гэта не змагло спыніць паўстанне на землях Беларусі. Створаны для яго кіраўніцтва Віленскі цэнгральны камітэт не меў выразнай лініі паводзін і праірамы дзейнасці, а таму не адыграў значнай ролі і па сутнасці не стаў кіруючым органам паўстання ў Літве і Белай Русі, а часам і стрымліваў яго, чакаючы дапамогу і загады з Варшавы. Тым няменш, тут было арганізавана каля трыдцаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі каля 12 тысяч чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады пад агульным кіраўніцтвам Ст.Радзішэўскага ў Вілейскім пав. (3300 чал.), В.Брахоцкага ў Дзісенскім пав. (3000 чал), К.ІІшаздзецкага ў Ашмянскім пав. (2580 чал.), Ю.Кашыца і М.Мержэеўскага ў Навагрудскім (1000 чал.). На дапамогу ім прыйшлі рэгулярныя польскія войскі на чале з Д.Хлапоўскім, А.І елгудам, Раландам і Г.Дэмбінскім. Гелгуд, стаўшы камандуючым ўсіх польскіх сіл на землях Беларусі, стварыў Цэнтральны польскі ўрад ў Літве (12.06 13.07). Калі ішлі баі на тэрыторыі Літвы і Белай РусЬ У Варніаве іх паслы прымалі ўдзел у паседжаннях сейма. Паўстанне пацярпела паражэнне зза непадрыхтаванасці Віленскага цэнтральнага камітэта, неарганізаванасці павятовых органаў кіравання, несваячасовай дапамогі польскага войска, невырашанасці сялянскага і аграрнага пытання. Паўстанне на Літве і Беларусі яшчэ раз засведчыла ліцвінскі патрыятызм яго насельніцтва ў дасягненні адраджэння ВКЛ у вуніі з Каралеўствам Польскім.
26
27
У чацвёртым раздзеле чацвёртай главы вызначаны інтэлектуальныя цэнтры ліцвінскага (беларускага) адраджэння, выяўлены асобы да іх належачыя і сувязь паміж імі, апісана дзейнасць першых рэвалюцыйнадымакратычных арганізацый. Спачатку ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ўзнікаюць у асяроддзі выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага універсітэта, уніяцкіх святароў прафесараў М.Баброўскага і П.Сасноўскага, сыноў уніяцкіх святароў прафесараў І.Даніловіча і І.Анацэвіча, гаспадара універсітэцкай друкарні А.Марціноўскага, а таксама І.Ярашэвіча, Т.Нарбута, І.Лялевеля, М.Балінскага. Разумеючы сваю прыналежнасць да ВКЛ і ўсведамляючы сябе нашчадкамі вялікай гістарычнай спадчыны, яны лічылі неабходным падтрымліваць памяць аб сваёй нядаўна згаснуўшай Радзіме. A таму яны даследавалі беларускую гісторыю, права, мову, фальклор, этнаграфію; ускладалі надзеі на унію як нацыянальную рэлігію, на вяртанне дзяржаўнага статуса беларускай мове.
Пазней цэнтрамі інтэлектуальнага жыцця былі так званыя гурткі: А,Г.Кіркора ў Вільні (1850е гг. пачатак 1860х), В.ДунінаМарцінкевіча ў Мінску (18401850е гг.), А.ВярыгіДарэўскага ў Віцебску (1850е пачатак 1860х гг.), Я.Баршчэўскага ў Пецярбургу (18301840е гг.). Сувязь паміж імі ўказвае на аб’яднанне Літвы з Белай Руссю, на фарміраванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці на ўсёй тэрыторыі сённяшней Беларусі, на паступовую кансалідацыю беларускай нацыі. Сімвалам гэтых працэсаў можа быць знакаміты «Альбом» А.ВярыгіДарэўскага, які вёўся на працягу 1858 1863 гг. У ім пакінулі свае запісы віленчане, мінчане і віцябляне. Шляхецкая эліта называла сябе «gente Lithuani (Rutheni), natione Роіопі» (або пішуць яшчэ так: «gente Lithuanus (Ruthenus), nationae Polonus») палякамі ліцвінскага або русінскага паходжання, а інакш па паходжанню ліцвін (беларус), па нацыяпальнасці паляк.
Вышэйназванае ўкладваецца ў рамкі ліберальнадэмакратычнага руху. Першымі рэвалюцыйнадэмакратычнымі арганізацыямі сталі «Дэмакратычнае таварыства» і «Саюз свабодных братоў» (яшчэ адна з назваў «Братэрскі саюз літоўскай моладзі»). Таварыства ўзнікла ў 18361838 гг. у асяродзі студэнтаў Віленскай медыкахірургічнай акадэміі, але ў сваім складзе мела шляхціцаў і разначынцаў. 3 лета 1846 г. па красавік 1849 г. у Наваірудку, Лідзе, Гродне, Ашмянах, Слоніме, Мінску і іншых мясцінах дзейнічалі філіялы Саюза свабодных братоў, створанага ўраджэнцамі Лідскага пав. Фр. і А. Далеўскімі. Абедзве арганізацыі выступалі за адраджэнне ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, за права народаў на нацыянальную самастойнасць, за вызваленне працоўных класаў.
У ЗАКЛЮЧЭННІ падсумаваны агульныя вынікі даследавання, стаўшыя асноўнымі палажэннямі, вынесеннымі на абарону:
1. Палітыка расійскага ўрада на землях Беларусі залежала ад палітычных абставін і поглядаў пануючага манарха. Можна выдзеліць 4 перыяды: кацярынінскі (да і пасля паўстання 1794 г.), паўлаўскааляксандраўскі (17961801, 1801 да франкарускай вайны 1812 г., пасля вайны 1812 г.), мікалаеўскі
(да і пасля Лістападаўскага паўстання), панаванне Аляксандра II (18561863 гг.). Эвалюцыя царскай палітыкі стварала ўмовы і ўплывала на змены ў грамадскапалітычным жыцці зямель Беларусі. ІІры Кацярыне II да Літвы і Белай Русі ставіліся як да рускіх зямель, якія нарэшце вярнулі Расіі. Паўлаўскааляксандраўскаму перыяду былі характэрны паланафільскія тэндэнцыі ў розных галінах палітыкі расійскіх урадаў адносна зямель Беларусі, якія яны лічылі «польскімі правінцыямі» Расіі. Русіфікацыю і ўніфікацыю зямель Беларусі ўзмацніў Мікалай I, а Аляксандр II зрабіў паслабленні для «польскай справы», але інтэграцыю зямель Беларусі з іншымі тэрыторыямі Расіі працягваў [ 1,4, 5, 8, 21, 26, 43, 55, 70, 78, 80, 81, 83, 86, 104, 106],
2. Пасля інкарпарацыі зямель Беларусі расійскі ўрад паступова займаўся уладкаваннем тут агульнаімперскай сістэмы кіравання і суда, заснаванай на расійскім заканадаўстве. Пры гэтым часова захоўваліся мясцовыя правы і органы кіравання і суда. Гэта прыводзіла да прававой блытаніны і стварала магчымасці для бюракратычнай валакіты і злоўжыванняў. Кадры адміністрацыі складаліся з прыезжых рускіх чыноўнікаў і ў большасці з мясцовых, русіфікацыя якіх ішла не так хутка, як хацелася бы царскаму ўраду [ 3, 4, 6, 8, 19, 42, 44, 45, 58, 61, 93, 106],