• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.) 07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук  Вячаслаў Швед

    Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)

    07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
    Вячаслаў Швед

    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    19.97 МБ
    Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:
    1.	Палітыка расійскага самадзяржаўнага ўрада на землях Беларусі не была адназначнай і прамалінейнай, а залежала ад палітычных абставін і асабістых поглядаў пануючага манарха. Яна стварала ўмовы і ўплывала на змены ў грамадскапалітычным жыцці зямель Беларусі, падтрымлівала яе кансерватыўнаахоўную пльшь.
    2.	Пасля інкарпарацыі зямель Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай расійскі ўрад паступова займаўся ўладкаваннем тут агульнаімперскай сістэмы кіравання і суда, заснаваных на расійскіх правах.
    3.	Навучальныя ўстановы Беларусі былі аб’ектам уздзеяння дзвюх антыбеларускіх сілаў: расійскага самадзяржаўя і мясцовага польскага шляхецтва і каталіцкай царквы, з’яўляліся арэнай палітычнай барацьбы за беларускую моладзь.
    4.	Асноўнай арганізацыйнай формай грамадскапалітычнага жыцця зямель Беларусі ў 17721863 гт. былі патаемныя і паўпатаемныя гурткі, таварыствьх і арганізацыі.
    5.	Грамадскапалітычныя падзеі на землях Беларусі вызвалі да жыцця 7 хваляў палітьгчнай эміграцыі ў 17721863 гг. ІІайбольш уплывовыя яе цэнтры (Дэмакратычнае таварыства і Гатэль Ламберт) не гублялі сувязі з бацькаўшчынай і сваёй палітычнай і разумовай дзейнасцю ўплывалі на яе грамадскапалітычнае жыццё.
    6.	У грамадскапалітычным жыцці зямель Беларусі існавалі тры плыні: руская (кансерватыўнаахоўная і апазіцыйная), польская («рэчапаспаліцкая») і ліцвінская (беларуская).
    7.	Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ўзніклі ў асяродзі выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага універсітэта, а пазней канцэнтравалася ў чатырох інтэлектуальных цэнтрах  Вільні, Мінску, Віцебску, Пецярбурзе, якія мелі паміж сабой кантакты. 3 імі звязан ліберальнадэмакратычны рух.
    8.	У 18301840я гады на землях Беларусі дзейнічалі першыя рэвалюцыйнадэмакратьгчныя таварыствы: «Дэмакратычнае таварыства» і «Саюз свабодных братоў», якія за нацыяналыіую еднасць і братэрскі саюз паміж народамі ў барацьбе супраць агульнага ворага  расійскага самадзяржаўя.
    9.	У працэсе грамадскапалітьгчнага жыцця 17721863 гг. выпрацоўваліся асноватворныя ідэі і паняцці грамадзянскай супольнасці: аўтаномія і свабода асобы, роўнасць перад законам, маёмасць, як падмурак асабістай і сацыяльнай вольнасці навогул.
    Асабісты ўклад суіскальніка. Увесь аб’ём даследаванняў па тэме дысертацыі зроблены самастойна. Аўтарам вывучаны, сістэматызаваны і прааналізаваны вялізны фактычны матэрыял у гістарычных архівах Гродна, Мінска, Вільна, Масквы, Варшавы, апублікаваныя дакументальныя крыніцы і навуковыя працы айчыных і замежных (расійскіх, украінскіх, польскіх і літоўскіх) даследчыкаў. У манаграфіях, апублікаваных у сааўтарстве, раздзелы, якія прысвечаны дысертацыённым праблемам перыяда 17721863 гг. напісаны суіскальнікам самастойна.
    Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Асноўныя вынікі даследавання дакладаліся аўтарам, абмяркоўваліся і атрымалі станоўчую ацэнку на 15 міжнародных канферэнцыях, кангрэсах, сімпозіумах; 5 рэспубліканскіх навуковых і навуковаметадычных канферэнцыях; 2 рэгіянальных чытаннях.
    Апублікаванасць вынікаў даследавання. Вынікі дысертацыі выкладзены ў спецыяльнай манаграфіі «Паміж Польпічай і Расіяй: Грамадскапалітычнае жыццё на землях Беларусі (17721863 гг.)» (Гродна: Гродзенскі універсітэт, 2001, 24,1 друк. арк.), а таксама ў 5 кнігах (агульны аб’ём 38 друк. арк. без сааўтарства), 2 брашурах (агульны аб’ём 2 друк. арк. без сааўтарства), 102 артыкулах (з іх 11 у зборніках, 12  у часопісах, 17  у зборніках артыкулаў рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, 62  у энцыклапедычных выданнях).
    Структура і аб’ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі, чатырох глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц і літаратуры (714 найменаванняў), 26 дадаткаў. Тэкст працы складае 254 старонкі, з якіх 34 старонкі прыпадае на спіс крыніц і літаратуры і 29  на дадаткі.
    АСНОЎІІЫ ЗМЕСТІІРАЦЫ
    Дысертацыя складаецца з уводзін, чатырох глаў і заключэння. У дадатку змешчаны 18 схем і табліц, а таксама 8 актаў аб укараненні матэрыялаў дысертацыі.
    Ва ўводзінах аналізіруецца сітуацыя, ў якой апынуліся землі Беларусі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, агаворваюцца храналагічныя межы даследавання, удакладняецца ўжыванне некаторых важнейшых тэрмінаў. Страта незалежнасці адбылася прыкладна па аднаму і таму ж сцэнарьпо: дыпламатычныя перамовы з будучымі захопнікамі тэрыторыі РП; стварэнне
    r^Ai^fynA^ А^&^ і^^ '^^^pt#
    там прарасійскай канфёдэрацыі; увод расійскіх войск на тэрыторыю РП; анексія зямель Беларусі; легалізацыя апошняга на сейме РП; прысяга
    насельніцтва расійскаму імператару. У выніку Беларусь апынулася паміж Польшчай, якая ўвасабляла заходнюю цывілізацыю і яе вольнасці, і Расіяй, якая ўяўляла сабою ўсходні, азіяцкі дэспатызм. Храналагічнымі рамкамі даследавання прыняты: 1772 г., калі адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, і 1863 г., калі пачалося паўстанне, якое змяніла ўмовы грамадскапалітычнага жыцця. Тэрмін «Грамадскапалітычнае жыццё»  паняцце іпырокае і шматграннае. Яно змяшчае ў сабе дзейнасць грамадства і чалавека ў сацыяльным, рэлігійным, культурным, палітычным і інш. напрамках. Падняць увесь гэты комплекс у рамках адной, абмежаванай старонкамі, дысертацыі немагчыма, таму мы абмяжоўваемся ў асноўным палітычным напрамкам грамадскапалітычнага жыцця: падзеямі грамадскага жыцця, палітыкай ўрада, дзейнасцю патаемных, паўпатаемных арганізацый і грамадзянскіх груповак, палітычнай барацьбой, нацыяпальнавызваленчым рухам. Мы выкарыстоўваем тэрмін «землі Беларусі», а не Беларусь або «беларускія землі», бо Беларусі, як палітычнай адзінкі, ў 17721863 гг. не існавала, а таксама таму, што тэрытарыяльна ахопліваем сёняшнюю Беларусь і мала закранаем этнічныя беларускія землі Віленшчыны, Смаленшчыны і Беласточчыны. У канцы ХУПІ  першай палове XIX ст. тэрмінам «Літва» называлі пераважна Віленскую, Ковенскую, Гродзенскую, а часам і Мінскую губерні; Беларусь (Белая Русь, Беларусія, Беларосія)  так называлі з канца XYIII ст. да 1880х гадоў Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую, часам Мінскую губерні. ПаўночнаЗаходні край  заходні рэгіён Расійскай імперыі, які складаўся з часткі былой тэрыторыі ВКЛ, а менавіта з шасці этнічна беларускіх і літоўскіх губерняў: Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай, Ковенскай. Рэч Паспалітая  федэрацыя дзвюх дзяржаў: Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага (скарочана Літвы) і Каралеўства Польскага (Кароны). Літвінамі (ліцвінамі) з XYI да канца XYIII ст. незалежна ад этнасу ці канфесійнай прыналежнасці называлі жыхароў ВКЛ, а беларусамі ў канцы XYIII ст. насельніцтва ўсходняй часткі ВКЛ, а таксама вернікаў праваслаўнай царквы.
    Першую главу дысертацыі складае крыніцазнаўчы і гістарыяграфічны аналіз. У псршым раздзеле па праблемнаму прынцыпу аналізіруюцца крыніцы даследавання. Пры напісанні працы выкарыстаны два галоўныя віды крыніц: дакументальныя (дакументы заканадаўства, актавыя крыніцы, матэрыялы справаводства, статыстычныя матэрыялы) і апавядальныя (мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы, літваратурныя і публіцыстычныя творы).
    Дакументы заканадаўства і актавыя крыніцы, а часам і матэрыялы справаводства змешчаны ў «Поўным зборы законаў Расійскай імперыі», зборніку «Столетннй пермод русского законодательства», 3 і 4 тамах «Белорусснн в эпоху феодалнзма», зборніку «Літоўскарускія землі пад расійскай акупацыяй», «Сборннке цнркуляров н распоряженнй МВД». Яны маюць дакументальныя крыніцы па розным тэмам даследуемых намі праблем: палітыцы расійскага ўрада адносна зямель Беларусі (адміністрацыйнай,
    9 сацыяльнакласавай, адукацыйнай, карнай, рэлігійнай), становішчу ў час франкарускай вайны 1812 г., грамадскаму і рэвалюцыйнаму рухам, паўстанням на землях Беларусі. «Матерналы для нсторнн просвеіцення в Росснн», тры тамы «Сборннка матерналов для нсторнн просвеіценйя в Россйн», «Сборннкн постановленнй по Мнннстерству народного просвеіцення», польскія публікацыі «Рапарты генеральных візітатараў», «Пратаколы паседжанняў Адукацыйнай камісіі», зборнік «Матэрыялы да гісторыі літаратуры і асветы» Т.Туркоўскага маюць матэрыялы аб распаўсюджванні рускай і польскай сістэм адукацыі. Даследаваць планы адраджэння ВКЛ і іх рэалізацьпо дапамаглі апублікаваныя помнікі права (запіскі і праект указа М.К.Агінскага), акты, дакументы і матэрыялы, змешчаныя ў 128 томе «Сборннка Русского нсторнческого обіцества», 37 томе «Актов, нздаваемых Внленской комнссней для разбора древннх актов», 5 кнізе «Внленского временннка», 6 томе «Внешней поллтнкн Росснн XIX н начала XX в.». Публікацыя «Пратаколы дэпутацыі ...» дае нам звесткі аб сувязях Літвы з Каронай Польскай падчас паўстання 1794 г. Глыбокай крыніцай аб беларускіх старонках руху дзекабрыстаў, з’яўляецца публікацыя «Восстанне декабрнстов. Документы н матерналы». Пры даследаванні лёсу Беларусі ў Лістападаўскім паўстанні нельга пакінуць без увагі апублікаваныя ў Польшчы дакументы: акты паўстання, дзённікі рэвалюцыйнага сейма і Сената, пратаколы паседжанняў Польскага Цэнтральнага Часовага Урада ў Літве, збор пастаноў сейма 1831 г.
    Матэрыялы справаводства, ведамасныя акты, афіцыйная перапіска, некаторыя нарматыўныя дакуменз’ы адклаліся ў фондах архіваў. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ) ў Мінску яны захаваліся ў фондах Віцебскага (ф.1430), Магілёўскага (ф.2001) і Мінскага (ф.295) губернатараў, беларускага генералгубернатара (ф.1297), папячыцеля Беларускай навучальнай акругі (ф.3157), дырэкцый народных вучылішчаў Мінскай (ф.458), Віцебскай (ф.2507) і Магілёўскай (ф.2254) іубсрняў, мінскага губернскага дэпутацкага сходу (ф.319), мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства (ф.320). У НГАБ у Гродне цікавыя дакументальныя крыніцы знаходзяцца ў фондах гродзенскага губернатара (ф1), канцылярыі грамадзянскіх спраў цэсарэвіча галоўнакамандуючага асобым Літоўскім корпусам (ф.6), губернскай камісіі для вызначэння ступені віны мяцежнікаў (ф. 4) і губернскай ліквідацыйнай камісіі (ф.5), часовай гродзенскай выканаўчай камісіі Часовага літоўскага ўрада (ф.1116). У пералічаных фондах ёсць матэрыялы аб палітыцы расійскага ўрада ў галінах адукацыі, адміністрацыйнай, сацыяльнай, карнай; франкарускай вайне і ВКЛ 1812 г., руху дзекабрыстаў, масонстве, эмігрантах і дзейнасці эмісараў на землях Беларусі, Літоўскім корпусе, паўстаннях 1794 і 18301831 гг. Звесткі аб дзейнасці «Ваенных сяброў», аб яго лідэрах К.Г.Ігельстроме і А.І.Вягеліне, аб паўстанні Літоўскага піянерскага батальёна, аб «Бабруйскай змове» 1823 г. і спробе С.П.Трусава падняць на паўстанне Паўлаўскі пяхотны полк у лютым 1826 г., спісы сасланых у Сібір і на Каўказ знаходзяцца ў РДВГА і РДГА. Унікальныя дакументы, якія захаваліся ў фондзе Навасільцава Галоўнага архіва