• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.) 07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук  Вячаслаў Швед

    Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)

    07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
    Вячаслаў Швед

    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    19.97 МБ
    11
    10 старажытных актаў у Варшаве сведчаць аб сувязях ліцвінскіх патаемных арганізацый з Каралеўствам Польскім.
    Статыстычныя матэрыялы, выдадзеныя М.Ромерам, «Нменной спмсок.. «Спіс сасланых філаматаў і філарэтаў» Ф.Вержбоўскага дапамаіаюць паглыбіць нашы веды аб ссылцы і департацыі. Падзеям вайны 1812 г. прысвечаны мемуары Е.Сангушкі, А.де Каленкура. Дзённік Ш.Канарскага, «Рукопясн в тюрьме» К.Машкоўскага, «Заметкн Владмслава Коссовского» утрымліваюць матэрыялы аб эміграцыі з зямель Беларусі і дзейнасці тут яс эмісараў. успаміны К.Мечыслаўскай прысвечаны дэпартацыі уніятак. Аб дзейнасці вучнёўскіх і студэнцкіх гурткоў і таварыстваў, поглядах іх сяброў расказваюць мемуары М.Чарноцкага (з допісамі Т.Зана) і І.Дамейкі. Разнабаковую інфармацыю аб беларускіх старонках гісторыі дзекабрысгаў маюць мемуары дзекабрыстаў І.Якушкіна, І.І.Гарбачэўскага, М.І.Пушчына, С.П.Трубяцкога і інш. Мемуары Э.ІІаўловіча, Г.Дэмбінскага, Д.Хлапоўскага, М.Мелжынскага, Ш.Канарскага, Ю.Шчапінскага, Ф.Вратноўскага, Ю.Зенковіча, Ю.Клюкоўскага, Р. Хомскага і іншых значна паглыбляюць веды па Лістападаўскаму паўстанню. У «Хрэстаматыі па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» убачылі свет успаміны пра двух удзельнікаў тэатральнай трузіьі В.ДунінаМарцінкевіча і аб першай пастаноўцы «Сялянкі». Своеасаблівай крыніцай з’яўляецца «жязнеоплсаняе» Ф.Я.Міркавіча, складзенае па асабістых яго запісках, успамінах блізкіх асоб і «сапраўдных дакументах». Па ўсепадданейшых справаздачах, запісках, рапартах, лістах можна ўявіць сабе атмасферу грамадскапалітычнага жыцця на землях Беларусі 1840х гадоў.
    3 эпісталярнай спадчыны выкарыстана карэспандэнцыя фыаматаў і філарэтаў, А.Міцкевіча. 3 літаратурных і публіцыстычных твораў  працы А.Міцкевіча, Я.Чачота, Т.Зана, М.Рукевіча, А.Адынца, А.Ходзькі і інш. філаматаў і філарэтаў, «Краткі палітычны катэхізіс» Я.Ялоўскага і «Гарантыі для простага народа» В.Гельтмана, «Разбор донесення тайной комлсснл» М.Луніна. Г.В.Кісялёў склаў выдатны зборнік дакументаў, якія дапамаглі нам разабрацца ў жыцці і дзейнасці лідэраў беларускіх інтэлектуальных цэнтраў, у выясненні кантактаў паміж імі.
    Другі раздзел першай главы складае аналіз гістарыяграфіі. Спынемся спачатку на працах канцэптуальнага характару. Рускія гісторыкі Ф.Е.Еленеў, М.В.Каяловіч, А.Вінаградаў, Г.А.Паўскі, І.І.Лапа даказвалі, што беларусы, маларосы, вялікаросы  рускія людзі генетычна, матэрыяльна і духоўна. Беларусь, Украіна, Расія  часткі адзінай цывілізацыі, таму для іх «веллчайшям благом» будзе «обрусенне». У кнігах В.Ю.Ластоўскага, У .М.ігнатоўскаі а, У.І.Пічэты, М.В. ДоўнарЗапольскага, М.Ільяшэвіча гісторыя Бсларусі разглядалася з нацыянальных пазіцый і з падкрэсліваннем глыбокіх каранёў беларускай дзяржаўнасці. Сучасны погляд на гісторыю зямель Беларусі пасля падзелу РП выказалі беларускія гісторыкі А.Кіштымаў і Я.Анішчанка  зводзіць яе да схемы «Беларусь  калонія» нельга, але паступова ішла русіфікацыя і інтэграцыя ў агульнарасійскі дзяржаўны арганізм. Польскія гісторыкі Т.Мараўскі, У.Касякевіч, Г.Масціцкі, М.Кукель, Ст.Кеневіч, Ю.Кальбушэўскі,
    Р.Ясяніца і іншыя падаюць гісторыю Полыпчы, тэрытарыяльна ахопліваючы землі былога ВКЛ і праз прызму барацьбы за адраджэнне РП у межах 1772 г. Калі яны пішуць пра землі ВКЛ, дык цікавяцца перш за ўсё іх польскасцю.
    Аб палітыцы царызма ў адносінах да зямель Беларусі фрагментарна пісалі былыя і сучасныя рускія (Л.М.Пыпін, А.А.Плансан, М.В.Каяловіч, А.А.Вінаградаў, А.Карнілаў, М.Любаўскі), польскія (Ш.Ашкеназы, У.Грабенскі, Я.Саруш) і беларускія даследчыкі (В.Ластоўскі, У.М.Ігнатоўскі, У.І.Пічэта, М.В.ДоўнарЗапольскі, А.Цвікевіч, М.Ільяшэвіч, В.В.Чапко, Я.Анішчанка і інш.). Яны закранулі такія пытанні, як распаўсюджванне паланізацыі і барацьба з ёю, ход «рускай справы», эвалюцыя палітыкі на далучаных землях, перабудова адміністрацыйнай сістэмы. Комплекснага і ўсебаковага аналіза царскай палітыкі на землях Беларусі няма. Асабліва маладаследаваны такія пытанні, як ссылка, дэпартацыя, канфіскацыя, секвестр у палітыцы расійскага ўрада адносна ўраджэнцаў Беларусі. He даследавана фарміраванне і дзейнасць палітычнай паліцыі на землях Беларусі; не абірунтаваны перыяды ў эвалюцыі расійскай палітыкі да Беларусі.
    Сярод праблем ўсталявання новай сістэмы суда і кіравання даследаваны пытанні уладкавання новага гарадскога кіравання пасля скасавання магдэбургскага права, функцыяванне мясцовага апарата кіравання і суда, склад чынавенства ў 183050е гады (П.Шчэбальскі, У.Дзіцяцін, А.Д.Градоўскі, У.М.Гэсен, С.Токць, А.Цітоў, Л.Жытковіч, У.Сосна, М.Сільчанка, І.Басюк, В.А.Шаўкапляс). Але ўладкаванне агульнаімперскай сістэмы кіравання і суда, склад чыноўніцтва, заканадаўства не разглядаліся, як сродак русіфікацыі і уніфікацыі зямель Беларусі, не выдзелены перыяды гэтага працэса, не падкрэслена розніца ў адносінах царскага ўрада да заходніх і усходніх зямель Беларусі.
    Пытанні адукацыйнай палітыкі самадзяржаўя на землях Беларусі разглядаюцца фрагментарна ў шматлікай польскай (М.Балінскі, Ю.Лукашэвіч,М.Амброс, М.Жмігродскі, І.Шыбяк), рускай (С.Бархатцаў, П.М.Жуковіч, А.У.Бялецкі, Ю.Ф.Крачкоўскі) і беларускай (У.Пасэ, С.КульСяльверстава, А.Ф.Самусік, А.М.Лукашэвіч) літаратуры па праблемам развіцця адукацыі: дзейнасць Віленскай навучальнай акругі, распаўсюджванне расійскай і польскай сістэм адукацыі. На сённяшні дзень няма даследаванняў аб ролі расійскай сістэмы адукацыі ў русіфікацыі беларускай моладзі, a польскай  у паланізацыі, не паказаны ўстановы адукацыі, як арэна палітычнай барацьбы паміж польскай і рускай сістэмамі адукацыі, не выдзелены сродкі гэтай барацьбы і не звернута ўвага на палітычную ролю выхавання.
    Польскае пытанне, як праблема, па сутнасці з’яўляецца асноўным зместам амаль усіх публікацый польскіх гісторыкаў аб падзеях палітычнага жыцця краіны пасля трох падзелаў РП (А.Вратноўскі, У.Студніцкі, У.Фелдман, Ю.Івашкевіч, Ю.Скавронак). Звернута ўвага на тое, што палітычнымі памкненнямі польскіх патрыётаў было адраджэнне РП у межах 1772 г., вызначаны этапы і сродкі барацьбы за вырашэнне гэтай задачы, даследавана значэнне «польскай карты» у планах Аляксандра I і Напалеона. Толькі ў
    12
    13
    апошнія гады намеціўся паварот да даследавання такіх праблем, як: планы адраджэння ВКЛ напярэдадні вайны, ВКЛ 1812 г.; удзел літоўскабеларускага войска ў вайне на баку Напалеона, але комплексна і з прыцягненнем польскіх крыніц і архіўных матэрыялаў яны не вывучаліся (А.Ружанец, В.Галубовіч, К.Тарасаў, С.Таляронак, А.Блінец). Роля зямель Беларусі ў польскім пытанні нё вызначана, месца і значэнне іх у пытанні аб адраджэнні РП не паказана. Літаратуры, прысвечанай ролі асобнага Літоўскага корпуса ў польскім пытанні няма. Толькі даследчыкі руху дзекабрыстаў і дзейнасці Патрыятычнага таварыства звярнулі ўвагу на яго ролю ў перамовах 1824 і 1825 гг. (П.Альшанскі, А.І.Беккер, Л.Баумагартэн, В.М.Чарапіца, А.П.Грыцкевіч).
    Літаратуры па палітычнай эміграцыі з зямель Беларусі няма. Фрагментарныя факты і падзеі: хвалі эміграцыі, погляды эміграцыйных цэнтраў на землі былога ВКЛ, дзейнасць асобных эмісараў сустракаюцца ў польскіх працах (А.Брукнер, К.СідаровічЧарняўская, С.Калэмбка, Е.Казлоўскі. Ф.Раматоўская), але ў іх яны разглядаюцца як польская гісторыя. He выўлены сувязі польскай эміграцыі з землямі Беларусі, хвалі і месцы беларускай эміграцыі, не вывучана дзейнасць Таварыства Літоўскіх і Рускіх зямель.
    Пэўныя дасягненні ёсць ў даследаванні дзейнасці на землях Беларусі патаемных гурткоў і таварыстваў (С.Шалковіч, М.І.Каробка, С.С.Ланда, У.А.Варанкоў, ГІ.М.Альшанскі, Н.І.Махнач, К.Цвірка, Ш.Ашкеназы, М.Вержхоўскі і інш.). Гэта дазваляе ўзняць пытанне аб стварэнні комплекснай карціны іх дзейнасці, выкрыцця сувязяў іх паміж сабой і праяў ліцвінскасці ў дзейнасці. У гістарыяграфіі паўстанняў 1794 г. і 18301831 гт. беларускія землі ўспамінаюцца толькі як месца баявых падзей і тэрыторыя, якая павінна быць у складзе адроджанай РП. Фрагментарна разгледжана дзейнасць паўстанцкіх уладаў на Белай Русі і ў Літве (Г.Масціцкі, Л.Жытковіч, А.Прухнік, Б.Ліманоўскі, Б.Леснадорскі, Р.Ясеніца, Я.Юхо, У.Емельянчык, Я.Анішчанка, В.В.Гарбачова і інш.). Цяпер неабходна вырашаць пытанні комплекснага паказу сепаратызма і радыкалізма ліцвінскага паўстання 1794 г., асаблівасцяў дзейнасці ліцвінскіх органаў паўстання, яго значэнні ў «рэчапаспаліцкім» паўстанні. Патрэбна зрабіць аналіз дакументаў рэвалюцыйнай улады і вызначыць ролю і значэнне зямель Беларусі ў Лістападаўскім паўстанні, паказаць партызанскі рух, ахарактарызаваць дзейнасць Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта і Цэнтральнага польскага Часовага ўрада ў Літве, дзейнасць рэгулярных польскіх войск на землях Беларусі.
    Па праблемах масонства ў даследуемы час значныя працы напісаны польскімі і рускімі даследчыкамі (С.МалахоўскіЛемпіцкі і С.Ф.Дабранскі, С.Заленскі, Л.Гас, А.І.Серкоў, А.Платонаў), якія змяшчаюць матэрыялы аб дзейнасці масонскіх ложаў на землях Беларусі, непоўныя спісы іх братоў, аб уплыве масонаў на стварэнне палітычных арганізацый і патаемных таварыстваў. Звярнулі ўвагу на масонства беларускія гісторыкі С.Рыбчонак, М.Рыбко, С.Я.КульСяльверстава, М.У.Смяховіч. Сёння ўпершыню ёсць магчымасць напісаць комплексную гісторыю літоўскабеларускіх ложаў, вызначыць ролю братоў у грамадскапалітычным жыцці, іх сувязі з ложамі
    Расіі і Польшчы. Сярод недаследаваных пытанняў засталіся пытанні аб месцы зямель Беларусі ў нацыянальных праграмах дзекабрыстаў і польскага Патрыятычнага таварыства, «беларускі» ўплыў на «маскоўскую змову» дзекабрыстаў у 1817 г., месца зямель Беларусі на перамовах дзекабрыстаў і сяброў Патрыягычнага таварыства ў 1824 і 1825 гг. He разгледжаны да гэтага часу ліберальнадэмакратычны рух і дзейнасць першых рэвалюцыйнадэмакратычных арганізацый на землях Беларусі. Аб беларускім руху напісаў брашуру Ф.ФЛ'урук. Ён звярнуў ўвагу на новы тып беларускага патрыёта беларус па паходжанню, паляк па нацыянальнасці (gente russus albus, natione Polonus).
    У агульньш падсумаванні трэба адзначыць, што на сённяшні дзень адсутнічае комплекснае даследаванне праблемы «Грамадскапалітычнае жыццё на землях Беларусі (17721863 гг.). На яе трэба было паглядзець праз прызму беларускасці, бо рускія, савецкія, польскія даследчыкі пісалі са свайго пункту гледжання, часам замоўчваючы сапраўдныя факты і падзеі і ствараючы міфы.