• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.) 07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук  Вячаслаў Швед

    Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)

    07.00.02 - айчынная гісторыя; аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
    Вячаслаў Швед

    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    19.97 МБ
    Карэспандэнцыя царскай жандамерыі сігналізавала ў 183536, 1839, 184446 гг. паяўленне на Палессі, Валыні, у Галіцыі, Коўне і Кіеве эмісара Ф.Кеневіча. Пад выглядам прыказчыка ён у 184446 гг. ездзіў па Мазыршчыне і ўзбуджаў да паўстання мінскіх памешчыкаў. У канцы 1845 г. В.Гельтманам быў адпраўлены з Пазнані ў Вілыпо эмісар Я.Рэр. Ён стварыў у Вільне і Слуцкім пав. сваю патаемнуіо сетку. Паўторна Рэр выехаў у Літву ў студзені 1846 г., калі Мераслаўскі выслаў яго ў якасці кіраўніка літоўскіх паўстанцкіх сіл падчас плануемага агульнага паўстання на тэрыторыі былога ВКЛ. Рэр з А.Гафмайстрам аб’ехалі Гродзенскую і Мінскую губерні і ўпэўніліся, што шляхта, на якую разлічвалі, не гатава да паўстання. На грамадскапалітычнае жыццё зямель Беларусі мелі ўплыў Кракаўскае паўстанне і сялянскае антыфеадальнае выступленне ў Галіцыі 1846 г. Папершае, ствараліся радыкальныя таварыствы на сялянскай і плебейскай аснове. Падругое, у Беларусі ўзнікла сітуацыя паўтора падобных крывавых “галіцыйскіх сцэн”. У
    сакавіку 1847 г. Бакшанскі напісаў «Адозву да смаргонскіх сялян». Галоўная ідэя дакумента  барацьба за ліквідацыю феадальнага ладу. Мелі ўплыў на землі Беларусі і еўрапейскія падзеі 18481849 гг. Пазнанскае палітычнае таварыства "Ліга галосная” заявіла аб імкненні тут дзейнічаць. Некаторыя жыхары былой ВКЛ імкнуліся або прынялі ўдзел у еўрапейскіх рэвалюцыях.У Віленскай і Гродзенскай губернях рыхтавалася паўстанне. Мясцовая ўлада адбірала ад насельніцтва зброю. У сярэдзіне 1850х гадоў група маладых людзей у Мінску на чале з К.Рагалевічам збіралася падняць паўстанне.
    У трэцім раздзеле трэцяй главы вызначаецца роля польскай адукацыі ў паланізацыі беларускай моладзі і расказваецца аб дзейнасці вучнёўскіх і студэнцкіх гурткоў і таварастваў. Неабходнасць рэарганізацыі сістэмы адукацыі і выхавання прагрэсіўная частка польскай грамадскасці зразумела Іпасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Яна ўбачыла ў старой адукацыйнай сістэме, дзе галоўную скрыпку гралі езуіты, асноўную прычыну ўсіх бедаў РП. Была створана Адукацыйная камісія, якая за 17801783 гг. арганізавала дзяржаўную структуру польскай адукацыі. На Літве і Белай Русі яна складалася з 1 алоўнай школы ВКЛ, акруговых і падакруговых школ рознага ўзроўню, ордэнскіх (піярскіх і базыліянскіх) школ, падпарадкаваных Адукацыйнай камісіі. ВКЛ было падзелена на 4 навучальных акругі: літоўскую, жмудскую, рускую (навагрудскую), палескую. Сродкамі рашэння задач адукацыі сталі новыя кадры выкладчыкаў, падручнікі, дапаможнікі, праграмы навучання.
    Да ўгварэння ў 1803 г. Віленскай навучальнай акругі на землях Беларусі, далучаных да Расійскай імперыі, існавалі навучальныя ўстановы, створаныя польскай Адукацыйнай камісіяй (з выкарыстаннем яе фінансаў, праграм і падручнікаў). Апошняя аказала зпачпы ўплыў і на вучэбнавыхаваўчую сістэму, якую арганізавала кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі. Зэрыторыя яе ахапіла былую тэрыторыю ВКЛ і разглядалася ў палітычным значэнні, як «аб’яднанне края, якое цяпер выяўляецца ў адзінстве адукацыі». Найвышэйшай навучальнай установай і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, статут якога быў зацверджаны 25.05. (6.06) 1803 г. Па (падліках С.Пігона, з 1803 г. яго зкончылі каля 5 тыс. чал. Яны стваралі разумовую эліту Белай Русі, Літвы, Украіны і надавалі культуры гэтых краёў уласцівы стыль. Віленскую навучальную акругу «міністэрствам асветы для польскага грамадства ўсёй тэрыторыі рускага захопу» зрабілі А,Е.Чартарыйскі, А.К. Чартарыйскі, Т.Чацкі, Г.Страйноўскі, Ян і Енджэй Снядэцкія, Т .Калантай, I .Матушэвіч, Л.Плятэр. Большасць гэтых людзей была дзеячамі Адукацыйнай камісіі, можа таму яны выкарыстоўвалі яе сродкі навучання: падбор настаўнікаў, адпаведных праграм, падручнікаў, літаратуры ў бібліятэках. 3 1815 г. сталі выходзіць «Dziennik Wilenski» і «Tygodnik Wilenski» («Віленская газета» і «Віленскі штотыднёвік»), з 1841 r.«Ateneum Wilenski» («Віленскі Атэнэўм»), якія ўнеслі пэўную ролю ў адукацыю і выхаванне беларускай моладзі ў польскім духу і ліцвінскай краёвасці.
    22
    23
    «Святая справа» А.Чартарыйскага дала свае плады; палітычна актыўная моладзь пачала згуртоўвацца ў легальныя, паўлегальныя і патаемныя гурткі і таварыствы: «Войска Марса і Апалона» (18131814, Маладзечна); таварыства шубраўцаў (18171822, Вільна); таварыства філаматаў І.Лялевеля і К.Кантрыма (1806, Вільна); таварыства філаматаў, створанае Ф.Ежоўскім, А.Міцкевічам, Т.Занам, А.Петрашкевічам (1817  1823, па некаторым дадзеным існавала і ў 1825 г., Вільна); «Думаючай моладзі» (1819, Вільна); «Аматараў навук і айчыннай славеснасці» або «Навуковае» (1819, Свіслач); Маральнае таварыства (1820, Свіслач); Прамяністыя або Таварыства сяброў карыснай забавы (1829, Вільна); Саюз айчынных натуралістаў (1820, Вільна); таварыства філарэтаў (18201823, Вільна); «Згодныя браты», пазней «Заране» (18201824, Беласток); «Заране» (18221824, Свіслач; 18251826, Вільна); Таварыства сяброў (18221826, месцы размеркавання асобнага Літоўскага корпуса).
    Сябры гэтых гурткоў і таварыстваў паходзілі з зямель Літвы і Белай Русі (гэта спрыяла праяўленню ліцвінскага патрыятызма і рэгіяналізма ў дзейнасці гурткоў і таварыстваў). Іх аб’ядноўвалі агульная мэта (барацьба за нацыянальнае адраджэнне) і тактыка дзеянняў. Каб надаць палітычнаму руху ў вачах непрысвечаных «нявінны выгляд», была прыдумана «ідэя дзвюх мэтаў». Для адных  вывучэнне навук і дапамога ў гэтым іншым, выхоўванне ў дабрадзейнасці і брацкім каханні, заняцце літаратурай, рамёсламі і мастацтвамі, распаўсюджванне адукацыі ў грамадстве. Для кіраўніцтва і справадзейных сяброў адкрываецца «патаемная» мэта: адраджэнне гуманных адносін у грамадстве, ліквідацыя прыгоннага права, аднаўленне Рэчы Паспалітай з захаваннем аўтаноміі Літвы. 3 актыўных дзеянняў патрыятычнай моладзі вядомы выступлення вучняў віленскай гімназіі 3 мая 1823 г., калі на класнай дошцы, а потым на сцяне дамініканскага кляштара З’явіліся надпісы, праслаўляючыя Канстытуцыю 1791 г., а таксама выступленне вучняў Свіслачскай гімназіі, якія ў напісаных на дошцы словах малітвы закрэслілі словы «Государю же». У Полацкім вышэйшым піярскім вучылішчы распаўсюджваліся нейкія «пасквнлн».
    У чацвёртым раздзеле грэцяй главы апавядаецца аб дзейнасці польскіх патаемных таварыстваў 1820х гадоў на землях Беларусі. Нацыянальнае масонства створанае маёрам В.Лукасінскім і праіснаваўшае з вясны 1819 г. па жнівень 1820 г. як бы адпавядала афіцыйнаму жаданню Аляксандра I, а таму не была, на погляд стваральнікаў, незаконнай і рэвалюцыйнай. Яе можна, наадварот, лічыць «дапаможным інстытугам» адраджэнцкай польскай палітыкі Аляксандра I. Лукасінскі ставіў мэтаю злучыць народ і войска (у першую чаргу на тэрыторыі былога ВКЛ) да прыспяшэння памкненняў рускага імператара і польскага караля або, на выпадак яго адмовы, да атрымання таго ж уласнымі сіламі. Ліцвінскае аддзяленне Нацыянальнага масонства арганізавалі Ю.Гружэўскі і А.Аборскі. Мэтаю дзейнасці было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., аб чым упэўнівае 4 рэтуал таварыства. Апошняе было фіктыўна зачынена пасля забароны масонскіх ложаў. 1 мая створана на яго
    аснове Патрыятычнае таварыства. Літоўская правінцыя (Віленская, Гродзенская, Мінская губерні, Беластоцкая вобласць) была арганізавана ў маі 1821 г. Асноўную ўвагу ў сваёй дзейнасці яна звярнула на асобны Літоўскі корпус і арсенал зброі ў Вільні, а таксама павінна была ўплываць на Магілёўскую і Віцебскую губерні. Калі ў 1826 г. па справе дзекабрыстаў следства выявіла існаванне Патрыятычнага таварыства, дык яго сяброў судзілі ў асноўным за зносіны з рускімі рэвалюцыянерамі. Рэч ішла аб адбыўшыхся па ініцыятыве дзекабрыстаў перамовах паміж Паўднёвым таварыствам і Патрыятычным таварыствам у студзені 1824 г. і 1825 г. Агаворваліся тры пытанні: дзеянні Літоўскі асобнага корпуса, лёс цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, будучыя межы паміж новай Расіяй і адроджанай Польшчай. Землі Беларусі сталі прадметам дыпламатычнага гандлю.
    У чацвёртай главе характаразуюцца праявы ліцвінскасці (беларускасці) у грамадскапалітычным жыцці зямель Беларусі. У першым раздзеле раскрываюцца погляды ліцвінскага лідара паўстання 1794 г. Я.Ясінскага, вызначаюцца радыкалізм і сепаратызм ліцвінскага паўстання, сувязь Літвы і Кароны пад час яго, прычыны паражэння і значэнне паўстання. Радыкальныя погляды Ясінскага разглядаюцца праз яго літаратурныя працы, у якіх гучыць пахвала розуму і сацыяльнай роўнасці, сатыра на духавенства, прапагандуецца вольнасць і чуецца заклік да паўстання супраць захопніка Літвы і сваіх здраднікаўтаргавічан. Зімой 17931794 гг. была створана «Змова Ясінскага» або саюз, які і падрыхтаваў ліцвінскае паўстанне. Яно пачалося 16 красавіка ў Шаўлях і 24 красавіка ў Вільне, а потым ахапіла землі Беларусі (Лідскі, Навагрудскі, Гродзенскі, Слонімскі, Ашмянскі, Браслаўскі і інш. паветы). А.1 .Касцюшка звярнуў пільную ўвагу на падзеі ў Літве і прызнаў іх праяўленнем ліцвінскага сепаратызму. Падставы для гэтага былі, на наш погляд, у прызначэнні Ясінскага галоўнакамандуючым Літоўскага войска (3 мая  4 06.) і арганізацыі асобнай Літоўскай рады (пепрадугледжанай Кракаўскім актам), якая не падпарадкоўвалася Кароне і Касцюшцы і была павінна існаваць увесь час паўстання. Рада лёгка магла ператварыцца ў літоўскі сейм, бо яна складалася з 29 асоб, вызначаных Віленскім актам ад 24 красавіка; 26 дэлегатаў ад паветаў і гарадоў, якія фактычна засядалі ў Радзе; 11 асоб выбраных але, відаць, якія не ўдзельнічалі ў паседжаннях Рады. Такім чынам, набіраліся 66 чал.
    У перыяд, калі паўстаннем кіраваў Ясінскі (24.04.  4.06.), яно набыло радыкальный («якабінскі») характар. Гэта праявілася ў лозунгу паўстання, аніыфеадальным і антыманархічным напрамку праграмных дакументаў Літоўскай рады і адозваў Я.Ясінскага. Радыкалізм ліцвінскага паўстання не трэба перабольшваць. У Кракаве, Варшаве паўстанне адбылося пад лозунгам «вольнасць, цэласць, незалежнасць». У Шаўлях, Вільні  пад лозунгам «вольнасць, роўнасць і незалежнасць». Лозунг Кракаўскага акта характарызаваў прапольскую ідэалогію паўстання  адраджэнне Рэчы Паспалітай на базе Канстытуцыі 3 мая 1791 г. (як унітарнай цэнтралізаванай дзяржавы). У ВКЛ жа хацелі адрадзіць вольную і незалежную Рэч Паспалітую