Імёны свабоды
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
У 2006-м партал TUT.BY прысудзіў Каткоўскаму Гран-пры конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў. Гэта быў заслужаны падарунак да 30-годзьдзя «патрыярха» Белнэту.
Уладзя не пасьпеў атрымаць узнагароду. За тры дні да круглай даты ён трапіў на праскай вуліцы ў катастрофу й апынуўся ў коме.
Ягонае існаваньне доўжылася яшчэ амаль цэлы год. Хочацца верыць, што ўвесь гэты час Уладзя быў тут.
Шмат распавяла мне ўбачаная гграз колькі месяцаў старонка зь яго нататніку з контравэрсійнымі парамі словаў: Эўразія — Эўропа / Рускае праваслаўе — Свабодарэлігіяў / Манаполія — Канкурэнцыя / Пародыя — Аўтэнтыка / Абыякавасьць — Талерантнасьць / Самагон — Крамбамбуля / Дэпрэсія — Аптымізм / Страх — Мужнасьць / Краты — Воля...
Калі я выходжу ў Сеціва, у мяне кожны раз узьнікае адчуваньне сустрэчы з Уладзем.
Уладзімер Каткоўскі
19.6.1976, Менск — 25.5.2007, Прага.
Пахаваны на менскіх Пятроўшчынскіх могілках.
Адно з маіх наймацнейшых уражаньняў ад летніх вандровак па Беларусі зьвязанае з прынарачанскім возерам Глубля.
Мы ішлі па беразе, і раптам побач са сьцежкаю сярод папараці вырас камень з словамі, што паведамлялі вусьцішную зьвестку: тут, атруціўшыся цыкутай, памёр зусім малады хлопец Міхал.
Надпіс на гэтым незвычайным лясным помніку зьвяртаўся да падарожнікаў: «Памаліцеся за яго і беражыце сябе».
На мяне павеяла антычнасьцю і больш блізкай, сва-
Міхал
Шарамет
ёй гісторыяй — згадаліся сыход Сакрата й запаветы вальнадумцаў Каспара Бекеша й Казімера Лышчынскага.
Але я ведаў і гэтае імя — Міхал Шарамет.
Я памятаў Міхала на чале маладафронтаўскай дружыны.
Ен стварыў вайсковапатрыятычую арганізацыю «Ваяр», якая сталася спадкаеміцай «Краю» і з канца 1990-х да сярэдзіны 2000-х абараняла моладзь на масавых акцыях.
Колішні кіраўнік Маладога Фронту Павал Севярынец распавядае, што Шара-
мет быў сапраўдным прафэсіяналам сваёй справы: выдатна ладзіў летнікі, вышкалы з палосамі перашкодаў, спартовыя турніры...
Іншага ягонага паплечніка — Сержука Бахуна — уражвала высокая Міхалава эрудыцыя, асабліва ў гісторыі й мове.
Кажуць, Шарамет пасьпяхова замяняў кампутарнага рэдактара: глянуўшы на беларускамоўны тэкст, адразу лавіў усе артаграфічныя й стылёвыя памылкі.
Міхал займаўся прамысловым альпінізмам, гэта значыць, выконваў заданьні на вышыні.
У свой час ён працаваў у міністэрстве надзвычайных сытуацыяў. Ня раз
Помнік на месцы гібелі
Міхала Шарамета
выносіў дюдзей з подымя, але не любіў гаварыць пра
гэта.
Калегі-выратавальнікі не здагадваліся, што побач зь імі выяжджае на выклікі адзін зь легендарных няўлоўных Міронаў, якія зноў і зноў адважна ўздымалі нашы нацыянальныя сьцягі ў самых, здавалася б, недаступных месцах.
Выратаваўшы многіх іншых, Шарамет ня змог уратавацца сам...
Ен быў зь сябрамі ў паходзе на байдарках. Прыхільнік мэтадаў экстрэмальнага выжываньня, Міхал заўсёды шукаў ядомыя расьліны. У ручаіне ўбачыў некалькі каранёў, якія здаліся яму знаёмым вадзяным тапінамбурам.
Праз гадзіну яго беларускае сэрца спынілася.
Краіну, дзеля якой ён жыў, павінен убачыць Міхалаў сын Алесь.
Міхал Шарамет
27.2.1982, Менск —
21.4.2013, бераг возера Глубля, Мядзельскі раён.
Пахаваны на могілках у в. Захарычы, Менскі раён.
Анойчы ў філёзафа запыталіся, што такое шчасьце. «Памерці за Радзіму», — адказаў філёзаф. Потым, крыху падумаўшы, дадаў: «Шчасьце — гэта пражыць жыцьцё ў дастатку й памерці з годнасьцю». Філёзаф быў шасьцігадовай беларускай дзяўчынкай Ганначкай Уланавай.
Настольнаю кнігай сямігадовай дзяўчынкі была Біблія...
Ганьніны бацькі згадваюць, што вельмі часта ўзьнікалі сытуацыі, калі не яны выхоўвалі дзяўчынку, а, наадварот, тая, зноў і зноў уражваючы недзіцячым погля-
дам на рэчы, давала ўрокі дарослым. Дзякуючы Ганьне яе расейскамоўная сям’я вывучыла беларускую мову й сур’ёзна зацікавілася нацыянальнай гісторыяй.
Падцягвала ўланава й сваё гімназічнае атачэньне. I ня толькі ведамі — стаўленьнем да роднага слова, да веры, да хрысьціянскіх каштоўнасьцяў. Погляды й прынцыпы ўланавай падабалася ня ўсім.
Яе мама Тацяна з болем згадвае, як Ганусі на школьных вечарах не дазвалялі сьпяваць са сцэны. Рэч была не ў адсутнасьці здольнасьцяў: дзяўчынка сьпявала ў хоры Чырвонага касьцёлу, у намінацыі «музычны твор» стала дыпляманткай конкурсу «Маці Божая Будслаўская ў маім жыцьці й жыцьці
Бацькаўшчыны». Прычына забароны палягала ў іншым: Ганна хацела сыіяваць па-беларуску. У вачах дырэкцыі гэтае жаданьне разам зь бел-чырвона-белым значком, які насіла дзяўчынка, выглядала амаль злачынствам.
Ганначка сама складала сцэнар уласнага жыцьця. Таму ў ім цяжка знайсьці нешта выпадковае.
Дзяўчына ня проста думала па-беларуску. Яна думала па-беларуску ў нацыянальным маштабе.
Зьбіралася напісаць сцэнар мастацкага фільму паводле «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча. Плянавала ўзяцца за кнігу, прысьвечаную змаганьню за свабоду Беларусі ў найноўшай гісторыі. Мела запаветную мару пра незалежны беларускі тэлеканал.
Але найперш Ганна марыла выдаваць духоўны часопіс для моладзі, у руках якой будучыня Беларусі. Яшчэ гімназісткай яна абрала месца далейшага навучаньня — Варшаўскі ўнівэрсытэт Стэфана Вышынскага.
Атрымаўшы атэстат сталасьці, паехала з мамай у Варшаву, каб трапіць на размову да рэктара. Пасьля сустрэчы зь ім Ганна пачула, што залічаная без экзамэнаў.
А перад тым была выпускная гімназічная вечарына, дзе Ганна — у белай сукенцы, аздобленай чырвонымі ружамі — усё ж прасьпявала па-беларуску палянэз Агінскага «Разьвітаньне з Радзімай». Але шэрасьць ды подласьць і тут паказалі твар: настаўніца музыкі, зь якой усё было дамоўлена, у апошні момант ня выканала абяцаньня і не ўключыла музычнае суправаджэньне...
Ганна ўланава пакутавала ад іншай хваробы, але памерла таму, што яе зраненаму і збалеламу сэрцу хранічна неставала кіслароду мовы і свабоды.
Quern Deus amat, iuvenis moritur •— той, каго любіць Бог, памірае маладым...
Ганна Ўланава
20.5.1985, Менск— 30.08.2004, Менск.
Пахаваная на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Жыць дзеля высокай ідэі цяжэй, чым за яе памерці. Магчыма, я цалкам пагадзіўся б з такой думкаю, каб не адно але. Гісторыя сьведчыць, што — каб жыла сама ідэя — за яе хтосьці павінен паміраць.
Гаворка пра свабоду.
Мы не былі знаёмыя зь Міхалам, хоць ён зь ягонай цікавасьцю да гісторыі мог бываць на маіх сустрэчах з гомельскімі чытачамі.
Пасьля школы хлопец вучыўся на газазваршчыка, рэканструяваў сярэднявечныя панцыры ў рыцарскім
клюбе, займаўся каратэ і...
Міхал
Жызьнеўскі
дапамагаў свайму духоўнаму настаўніку айцу ўладзімеру падчас набажэнстваў у царкве. Міхал не хаваў плянаў пасьля службы ў войску пайсьці ў Жыровіцкі манастыр. Усё сьведчыла пра неардынарнасьць асобы й абяцала нешараговы лёс.
I раптам сямнаццацігадовы Міхал загадкава зьнік. Родныя спрабавалі знайсьці яго нават праз тэлеперадачу «Чакай мяне». Наконт таго, чаму ён пакінуў родны дом, існуюць розныя вэрсіі. Можа, я і памыляюся, думаючы, што юнак шукаў свой шлях. Або
шлях — яго.
Але яны знайшлі адзін аднаго.
Бацькі даведаліся, што сын ува ўкраіне. Міхал уступіў у вядомую радыкальную арганізацыю ўНА-ўНСО. Сябры кажуць, што Жызьнеўскі, які ў гонар героя скандынаўскай міталёгіі ўзяў сабе мянушку Локі, быў сапраўдным байцом, аднак нікоаі не выкарыстоўваў сілу без патрэбы і меў абвостранае пачуцьцё справядлівасьці.
А яшчэ ўсе згадваюць, што ён меў улюбёную ўкраінскую песьню — «Гэй, плыве кача па Тнснні».
У падзеях украінскай рэвалюцыі, што застануцца ў гісторыі як Эўрамайдан, Міхал браў удзел ад першых дзён. Ен ахоўваў занятыя пратэстоўцамі будынкі, дзяжурыў у намётах, зьбіраў самую сьвежую інфармацыю для газэты «Соборна КАівіцмна».
Пасьля жорсткага разгону і зьбіцьця студэнтаў сіламі спэцназу атмасфэра Майдану, якую раней параўноўвалі з карнавальнай, рэзка зьмянілася.
...Беларус Жызьнеўскі стаўся другой ахвяраю ў ліку тых, каго ўкраінцы назавуць «Нябеснай сотняй». На шасьцідзясяты дзень пратэстаў, у часе сутыкненьняў зь «Беркутам» на вуліцы Грушэўскага, куля снайпэра, прабіўшы драўляны шчыт, трапіла Міхалу ў сэрца.
Кіеў разьвітваўся зь ім на 26-ы дзень нараджэньня. Паэт і палітык Уладзімер Някляеў, які ішоў у жалобнай працэсіі, казаў пра 100 тысяч удзельнікаў, якія раз-пораз пачыналі скандаваць: «Дзякуй, Беларусь!»
Пахаваньне Міхала Жызьнеўскага ў роднай беларускай зямлі сабрала блізу пяцідзесяці чалавек. Ягонае цела накрылі сьцягам УНА-УНСО, а труну — белчырвона-белым палотнішчам. Прэзыдэнт Пятро Парашэнка асабіста ўручыў Міхалавым бацькам ордэн Героя Нябеснай сотні.
Побач зь месцам гібелі Міхала адкрыты помнік. Пад вечна маладым абліччам героя высечаныя словы:
По серце в крові Украіна.
По очі в сьлозах Білорусь...
Колй убйвають сйна — Тоді ожйвае дух...
Міхал Жызьнеўскі
26.1.1988, Гомель — 22.1.2014, Кіеў, Украіна.
Пахаваны ў в. Сьцяг Працы, Гомельскі раён.
Яна была добрай вядзьмаркай: вучыла мяне ня спаць, калі сядае сонца, і не любіцца зь дзеўкамі ў жыце і ў красках, бо колькі каласоў зломіш — столькі людзей ад голаду сканае, а колькі красак зьвяне — столькі дзетак на сьвет не народзіцца.
Яна таемна ахрысьціла нас зь сястрычкай Таняй, дзяцей пракурора і настаўніцы, у Копыскай царкве (той самай, дзе чамусьці не пахрысьцілі аднаго вядомага цяпер Сашу) і купіла нам крыжыкі, якія скрала, ад’яжджаючы па камсамольскай пуцёўцы на цаліну, нашая нянька.
Яна казала, што няможна хлусіць, бо пачуе сьвяты
Аўгіньня Дзянісава
Мікола з абразоў — і будзеш сікацца ўначы. А калі раённы начальнік, кватаруючы ў бабулі, загадаў зьняць «нконы», то пачуў рашучы, з намёкам адказ: «Яны ў цябе есьці ня просяць».
Бабуля Аўгіньня была мамінай мамай і ўдавой дзеда Максіма — «ворага народу», расстралянага ў 1933-м у магілеўскіх карёрах за ўдзел у контрарэвалюцыйнай арганізацыі, хоць пра гэта я тады нічога ня ведаў. Яна, непісьменная, усё жыцьцё ставіла ў калгасных ведамасьцях крыжыкі, але мне здаецца, што я сусгракаў на сваім шляху няшмат людзей, адукаванейшых за яе.
Бабуля была маёй першай і найлепшаю настаўніцай беларускай мовы.
I першай настаўніцай гісторыі.
Яна расказвала пра добрага пана з суседняе вёскі, у якога служыла ў маладосьці пакаёўкай і які меў вясёлае ці то прозьвішча, ці то мянушку — Брынка. I пра першых старшыняў тамтэйшага калгасу, якіх «па-вулічнаму» называлі Раўло і, перапрашаю, Галасрака. Яна апавядала пра партызанаў, што прыходзілі забіраць схаваную ў сене бабуліну і маміну зь сястрычкамі кароўкукарміцельку, але тая, усё разумеючы, стаіла дыханьне й ня выдала сябе.