Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Яму назаўсёды засталося 43. Гэты век, як і 37, лічыцца для творчай асобы небясьпечным.
Таямніцу свайго сыходу ён забраў з сабой. Хадзілі глухія чуткі пра вярбоўку. Шмат каму ў астатнія месяцы ён казаў, што яго хутка заб’юць. Яшчэ раней Юра чамусьці спаліў усе лісты ад сяброў.
I ўсё ж, калі я спрабую ўявіць ягоны палёт зь дзявятага паверху, то думаю менавіта пра палёт, а не пра падзеньне. I чую, чую Юраў голас:
Рассачыцца ў нябеснай сінечы, Як мэтафары ў плыні радкоў?..
На маім стале другая Юрава пасьмяротная кніга — «Краіна нязьдзейсьненых мараў».
Так называлася краіна, у якой ён жыў.
Юры Гумянюк
24.9.1969, Горадня — 19.1.2013, Горадня.
Палітолягу, выдатнаму аналітыку Віталю Сіліцкаму заўсёды будзе трыццаць восем.
Адказваючы за некалькі гадоў да свайго такога раньняга сыходу на пытаньне анкеты: «Што значыць быць беларусам?» — ён напісаў: жыць у Беларусі, размаўляць пабеларуску, любіць Беларусь, дбаць пра Беларусь. Любіць для яго й азначала — дбаць.
У васямнаццаць ён з дакладам, прысьвечаным дэмакратычным зьменам ува ўсходняй Эўропе, стаў пераможцам усесаюзнай алімпіяды юных сацыёлягаў.
Надыходзіў час самому прысьпешваць гэтыя зьмены
Віталь
Сіліцкі
ўчынкамі й навуковымі штудыямі.
У яго ўсё атрымлівалася на «выдатна». БДУ — дыплём сацыёляга. Цэнтральнаэўрапейскі ўнівэрсытэт у Будапэшце — магістар
паліталёгіі. Ратгэрскі ўнівэрсытэт у ЗША — ужо доктар. Супрацоўніцтва ў інтэрнэт-газэце Naviny.by і «Нашай Ніве». Заснаваньне адной з самых аўтарытэтных
аналітычных структураў краіны — Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.
Ен пакінуў гэты сьвет у чорнае лета 2011 году, калі
мы ледзь ня кожны тыдзень разьвітваліся з тымі, хто, як і ён, плённа працаваў дзеля той Беларусі, якая нам пакуль толькі сьніцца. Філёзаф Уладзімер Конан, гісторыкархівіст Віталь Скалабан, зусім маладыя — бліскучы гістарычны картограф Віктар Цемушаў, гісторык і паэт Эдуард Мазько, мастацтвазнаўца Юрась Малаш, гісторык Вольга Рамановіч, што пераклала два тамы францускамоўных мэмуараў Міхала Клеафаса Агінскага, Васіль Храмцоў, адзін з тых, на кім трымалася беларушчына на Полаччыне... Кожны быў непаўторны, a хтосьці — незаменны.
Пасьля ўсяго, што здарылася зь Беларусьсю ў XX стагодзьдзі, слой нашай інтэлігенцыі застаец-
ца вельмі тонкім. Гэта значыць, даводзіцца ўскладаць на сябе абавязкі і справы, прызначаныя не для аднаго чалавека. Ня кожны здольны несьці такую ношу бясконца...
«Я паміраю. Прашу: зрабіце ўсё, каб жылі тыя ідэі, якімі я жыў», — сказаў ён сябрам у адзін з апошніх дзён.
У Цэнтральнаэўрапейскім унівэрсытэце заснаваная стыпэндыя яго імя
для беларускіх студэнтаў. Інстытут эўрапейскіх навук у Славаччыне й Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў стварылі сваю стыпэндыяльную праграму імя Сіліцкага.
Сябры заснавалі Фонд Сіліцкага, выдалі ягоную кнігу «Адкладзеная свабода» і падрыхтавалі наступную — «Доўгая дарога ад тыраніі».
Калегі і вучні называлі яго лідэрам навуковага аналізу, які вывучаў Беларусь у кантэксьце ўсясьветнай паліталягічнай навукі, нязьменна прапускаючы праблемы ня толькі праз розум навукоўца, але і праз cappa патрыёта.
А для мяне Віталь быў яшчэ й апантаным футбольным заўзятарам. Ці здолеў ён пабачыць гістарычную гульню БАТЭ зь мюнхэнскай «Баварыяй», калі нашы выйгралі 3:1?..
Віталь Сіліцкі
25.12.1972, Менск — 11.6.2011, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
У той вечар я глядзеў у Купалаўскім тэатры спэктакль «Офіс». Там, у офісе, і адбывалася дзеяньне. Супрацоўнікі бясконца прыходзілі на працу, і з сцэны гучала: «Добрай раніцы! Добрай раніцы». Няма, падумалася мне, на іх Юры Бушлякова, які пераканаўча давёў, што ў нашым моўным этыкеце гэтае вітаньне не традыцыйнае, a — калька савецкіх часоў.
У гэты момант і прыйшла эсэмэска пра Юраву
сьмерць.
Калі б у беларускім мовазнаўстве, як у спорце або палітыцы, таксама існавалі рэйтынгі, Бушлякоў,
Юрась Бушлякоў
у маім уяўленьні, заўсёды знаходзіўся б, калі не на самым высокім месцы, то, прынамсі, не ніжэй за першую тройку.
Ен наогул быў зор-
ным — спачатку хлопчыкам, потым мужчынам. Скончыў з чырвоным дыплёмам філфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе ў 1990-м стаў, па словах сябра й аднагрупніка Валерыя Булгакава, амбасадарам беларушчыны. Абараніў бліскучую дысэртацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча».
Пералік месцаў, дзе Бушлякоў працаваў, уражвае: Белдзяржунівэрсытэт, Беларускі гуманітарны ліцэй, Радыё 101,2 і Радыё «Рацыя», газэта «Наша Ніва», Радыё Свабода, Карлаў унівэрсытэт у Празе...
Хтосьці зь недасьведчаных раптам падумае: «лятун». Для такіх тлумачу: незалежнае Радыё 101,2 «часова», што азначала назаўсёды, пазбавілі этэру (узятае Юрам
у мяне інтэрвію патрапіла ў лік апошніх перадачаў), ліцэй афіцыйна зачынілі...
Ягоны талент журналіста і мовазнаўцы ў адной асобе, ды яшчэ разам зь непаўторным «аксамітным» голасам, стаў для Беларускай службы Радыё Свабода шчасьлівым і дарагім падарункам. Праграму Бушлякова «Жывая мова» я таксама не магу назваць іначай, чым зорнай.
Юрась нічым не нагадваў чалавека, цалкам зацыкленага на сваім асноўным занятку.
Ен знаходзіў час на клясныя літаратурныя пераклады — Эдгара Алана По, Чэслава Мілаша, Зьбігнева Гэрбэрта, Вітальда Гамбровіча, Яраслава Сэйфэрта. Быў жывой спартовай энцыкляпэдыяй, заўсёды беспамылкова ўзгадваючы ня толькі чэмпіёнаў і прызёраў, але і пераможцаў у асобных футбольных гульнях, агульны лік і аўтараў галоў.
3 старэйшых клясаў, калі Юрась лічыўся найлепшым вучнем на ўроках фізкультуры і натхнёна «цягаў жалеза», ён быў увасабленьнем чалавека вельмі моцнага фізычна.
I тут — тая радзімка, што змусіла зьвярнуцца да мэдыкаў...
Пэсымістычны прагноз адводзіў яму ўсяго год. Юра змагаўся чатыры. I як ваяваў! Менавіта ў гэты час каханая жанчына Тацяна нарадзіла яму сына Яна Міхала.
Жыцьцё Юрася Бушлякова працягваецца і ў кнізе «Жывая мова», якую ён дасканаліў да сваіх астатніх дзён.
Кажуць, любой моваю можна авалодаць за тры месяцы, адно родную трэба вучыць усё жыцьцё. Цяпер я займаюся гэтым зь Юравай кнігай.
Юрась Бушлякоў
29.5.1973, Менск — 4.6.2013, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Калі ў менскім Доме літаратара гучна адзначалася 10-годзьдзе творчага руху «Бум-БамЛіт», вечарыну пачалі з ушанаваньня памяці Дзяніса Хвастоўскага.
Як ляціш — ня сьпі —
Зорачку схапі...
— напісаў ён аднойчы. Гэтыя вясёлыя й, на першы погляд, легкадумныя словы можна лічыць жыцьцёвым credo паэта.
Дзяніс Хвастоўскі
У школе Дзяніс, выклікаючы энтузіязм зусім ня ў кожнага настаўніка, зацята карыстаўся нерэфармаваным беларускім правапісам.
Палітыкі, ня лезьце да Гісторыі.
Бо вы Яе ня варты.
Запхніце свае карты сабе ў лябараторыі!
— заклікаў Хвастоўскі, калі вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, дзе выдаваў рукапісную газэту «Пан Панк». Адначасова з удзелам у вечарынах і пэрформансах «Бум-Бам-Літу» ён уваходзіў тады ў моладзевую суполку «Выбранецкія шыхты», якая прычынілася да пачатку масавага цяпер у Беларусі рыцарскага руху.
Дзяніс быў чалавек разьняволены і надзвычай іранічны.
Ен захапляўся беларускім, кельцкім і проста дзіцячым фалыслёрам. Аднойчы ён прыдумаў сабе старадаўні шатляндзкі радавод.
У яго былі свае прыхільнікі й зласьліўцы. Адзін з апошніх напісаў у сеціве, што ён не аматар вершаў кшталту:
Я стары рагаты лось, Ты мяне прапыласось.
Мяркуючы з інтэрнэт-водгукаў, аматараў было ўсё ж больш. У чаканьні іхніх лістоў Дзяніс у адным зь вершаў падаў свой адрас:
А каб лістом маім сагрэцца, ^ля Вас мой адрас вось такі: Краіна Спаленага сэрца, Сяло Старыя мастакі.
Яму было толькі дваццаць пяць...
Ен памёр у рэанімацыі пасьля падзеяў, пра якія сваякі дагэтуль адмаўляюцца гаварыць.
Літаратуразнаўца Аксана Бязьлепкіна піша, што Хвастоўскі, «вершы якога можна лічыць своеасаблівым сынтэзам фальклёрнай паэтыкі з іранічным «патасам» сучаснасьці, пасеяў у беларускай літаратуры свае ўчэпістыя радкі».
Празь пяць гадоў пасьля таго, як ён адыйшоў у «краіну Спаленага сэрца», у незалежным выдавецтве «Логвінаў» выйшла Дзянісава кніга «Лугназад».
Дзяніс Хвастоўскі
13.1.1976, Менск — 25.7.2001, Менск.
Пахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
Выдатныя здольнасьці й неверагодная працавітасьць, памножаныя на апантанасьць новымі інфармацыйнымі тэхналёгіямі, прывялі яго спачатку на студэнцкую стажыроўку ў ЗША, а потым у Амэрыканскі ўнівэрсытэт у баўгарскім Благоеўградзе. Там Каткоўскі вывучаў кампутарнае праграмаваньне й журналістыку.
У сяброўскіх размовах пра Каткоўскага і ў ягоных афіцыйных характарыстыках нельга абыйсьціся бяз слова «першы». Ен стаў адным зь першых айчынных інтэрнаўтаў і адным зь першых беларускамоўных
Уладзімер Каткоўскі
блогераў. Першым узяўся за беларусізацыю пошукавіку Google. Яго называлі першым інтэрнэт-амбасадарам Беларусі. I сапраўды ў розных кутках сьвету я сустракаў людзей, якія першае ўяўленьне пра нашую краіну атрымалі дзякуючы Каткоўскаму, вядомаму ў Сеціве як ride!23 і BR23.
Уладзя быў самым маладым супрацоўнікам Беларускай службы Радыё Свабода і першым у яе гісторыі вэб-майстрам, якога ўзялі на працу выключна ў такой ролі.
Дырэктар беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук кажа, што ўладзевы праекты часта апярэджвалі магчымасьці тэхнічнага аддзелу, і такім чынам Каткоўскі прымушаў усіх рухацца наперад. Вынікам сталася бясспрэчнае лідэрства сайту нашага радыё сярод двух дзясяткаў рэдакцыяў. У сакавіку 2006 году, падчас пратэстаў на менскай плошчы Каліноўскага, сайт Свабоды наведала чвэрць мільёну чалавек.
Уладзевым клопатам былі таксама беларуская Вікіпэдыя, сайты «Мартыралёгу Беларусі» і Pravapis.org. Ен радаваў сваімі перакладамі, сярод якіх — фрагмэнты «Кнігі Сьмеху й Забыцьця» Мілана Кундэры.
Мне выпала двойчы на пару з Уладзем удзельнічаць у радыйных анлайнавых канфэрэнцыях. У памяці і сёньня жывое аблічча прыгожага юнака з набрынялымі анталягічнай сумотаю вачыма інтравэрта, якія зьнячэўку маглі зазьзяць адкрытасьцю й неверагоднай прыязнасьцю. Я сказаў бы, што ён валодаў кампутарам ня проста дасканала, ён абыходзіўся зь ім элегантна і віртуёзна. Здавалася, я толькі фармулюю адказ, а ён ужо сканчваў яго набор...