Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Аляксей Мельнікаў
9.11.1962, Гомель — 13.8.1995, Менск.
Пахаваны ў Гомелі.
Быў канец 1980-х. Купальле ў лесе пад Менскам — шматлюднае, з магутным вогнішчам, карагодамі, скокамі цераз агонь, зь сьпевамі і вянкамі. 3 атмасфэраю сапраўднага сьвята, напоенай чаканьнем дзівосаў — і ад гэтае ночы, і ад блізкае будучыні, у якую ўступала Беларусь.
Рэй вёў ён, Сяржук: завіхаўся каля купальскіх колаў, распараджаўся наконт дроваў, выбіраў Купалінку і, здавалася, зусім не зважаў на дзясяткі захопленых дзявочых позіркаў. Малады, прыгожы, з румянцам на шчоках. Кроў з малаком. Хто мог падумаць, што гэты румя-
Сяржук Вітушка
нец —■ сьведчаньне ягонае цукроўкі...
Студэнт гістфаку БДУ Сяржук Вітушка тады старшыняваў у моладзевым гістарычна-культурным клюбе «Талака».
Калі «Талака» спыніла існаваньне, бо бальшыня яе сяброў уступіла ў Беларускі Народны Фронт (які разам з старэйшымі аднадумцамі і стварала), Сяржук пераехаў у любую ягонаму сэрцу Вільню, у якой меркавалася адрадзіць беларускае жыцьцё.
На ягоных уроках вучні віленскай беларускай школы імя Францішка Скарыны спасьцігалі таямніцы гісторыі. Вітушка займаўся аднаўленьнем Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча і выдаваў газэту «Vilnia і kraj», пісаў для «Нашай Нівы» і газэты віленскіх беларусаў «Рунь»...
А бязьлітасныя абдымкі хваробы рабіліся ўсё мацнейшымі. Кожная справа давалася Сержуку шматкроць цяжэй, чым сябрам.
Надыйшоў дзень, калі для яго назусім пагасла сьвятло.
Памятаю, я сказаў яму пра свайго ўлюбёнага Борхэса, які пятнаццаць гадоў жыў і ствараў у цемры. Але Сяржук і сам быў неверагодна моцны духам, хоць тады яшчэ ня ведаў, што наперадзе ампутацыя нагі й інвалідны вазок.
Страціўшы зрок, ён не разгубіўся, застаўся ў сваёй сыстэме каардынатаў.
Ен вынайшаў «сьляпыя экскурсіі» па Вільні для прыежджых беларусаў. Ен навучыўся наўсьлеп кулінарыць. Пачаў пісаць казкі, п’есы і беларускія
тэксты на папулярныя мэлёдыі.
Усе апошнія гады Сяржук пакутліва шукаў асабісты шлях да Бога і казаў, што ня можа зразумець, чаму абедзьве галоўныя хрысьціянскія канфэсіі Беларусі не падымаюць голасу супроць перасьледу нязгодных з уладай, супроць зьнішчэньня мовы, якое вядзе нацыю ў нябыт.
Душу закутага ў вечную ноч пакутніка пасыіеў асьвятліць прамень радасьці ад выхаду ягонай першай кніжкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі», неўзабаве паўторанай у аўдыёвэрсіі.
Другая кніга — «Тэатар Сержука Вітушкі» пабачыла гэты сьвет, калі ён ужо бачыў іншы. Выданьне нездарма назвалі цудам.
Калі ў вас у сям’і ёсьць дзеткі, гэтая кніжка — з пальчыкавым тэатрыкам для маленькіх, з тэатрам ценяў, з пантамімамі, гульнямі, забаўлянкамі й казкамі-пірамідкамі —• можа стаць проста незаменнай.
3 сыходам Сержука Вільня доўга здавалася мне апусьцелай.
Сяржук Вітушка
10.4.1965, мястэчка Чысьць, Маладэчанскі раён —
2.7.2012, Вільня.
Пахаваны ў в. Рагава, Менскі раён.
Вы ведаеце, што такое Камэлот? Так, слушна, гэта замак караля Артура, дзе знаходзіўся ягоны круглы стол, за якім зьбіраліся найвядомейшыя рыцары Эўропы. Але ўсьлед за гэтым чалавек, абазнаны ў нашай сучаснай музыцы, адразу скажа: а яшчэ «Камэлот» — папулярны ў першай палове 1990-х этна-рок-гурт.
Яго лідэрам быў Зьміцер Сідаровіч, асоба, якая спалучала ў сабе рэчы амаль несумяшчальныя. Атрымаўшы дыплём Беларускага політэхнічнага інстытуту, інжынэрбудаўнік Сідаровіч абараніў дысэртацыю й да апошняга працаваў па спэцыяльнасьці, але заўсёды пісаў песьні.
Зьміцер
Сідаровіч
У сярэдзіне 1980-х, пасьля паездкі на Беласточчыну і сустрэч з тамтэйшымі беларусамі, ён, ужо даволі вядомы бард, перайшоў на мову і праславіўся немудрагеліста-шчыраю
песьняй «Які ж я беларус?», якую натхнёна сытявала ўся адраджэнская моладзыЯхгжя беларус, / скажыце мне, панове, / калі я гавару паўсюль нарускай мове?...
Але ён быў створаны для песьняў іншага кшталту. Зьмітра вабілі Сярэднявечча, Вялікае Княства Літоўскае, вольны дух рыцарства. Разам з такімі ж маладымі музыкамі Ігарам Войнічам, Валянцінам Агеевым і Алесем Кішкіным, які захапляўся Толкінам, што было якраз у тэму, Зьміцер і стварыў «Камэлот».
Яны гралі выключна акустычную музыку — на гітарах, флейтах, бубнах, віялянчэлі, скрыпках, клявэсыне, дудзе, чэлесьце... Заплюшчыўшы на канцэрце вочы, можна было ўявіць, што ты ў віленскім вялікакняскім палацы Жыгімонта Аўгуста.
«Камэлот» выпусьціў усяго адзін альбом «У Краіне талераў», затое песьні зь яго хутка пачалі ўспрымацца як сучасныя апрацоўкі старадаўніх народных, створаных у асяродзьдзі жаўнераў або месьцічаў — «Грай, дудар!», «А дзе ж тыя ваяры?», «Ясна панна мая».
Вы, напэўна, таксама іх слухалі, а мо й сьпявалі: Ясна панна мая, / сонцу час прачынацца...
Пасьля рэфэрэндуму 1996 году гурт, па сутнасьці, распаўся. Сябры прыгадваюць, што тыя падзеі выклікалі ў Зьмітра глыбокі і доўгі крызіс.
Але ён вярнуўся да творчага жыцьця і, быццам прадчуваючы, што часу няшмат, зьяўляўся «на людзях» у розных іпастасях. Запісваў песьні з гуртом «Стары Ольса». Дасьледаваў гісторыю музыкі і складаў даведнік «Вялікія музыкі
XX стагодзьдзя». Разам зь сьпявачкай Тацянай Грыневіч выпусьціў два «Дзіцячыя альбомы». Выдаў кнігу вершаў «Тры жалуды». Тысячы гледачоў, якія хутка рабіліся ўдзельнікамі, прайшлі праз ладжаныя ім «Шляхецкія фольк-вечарыны» і штотыднёвыя вечары народных танцаў у менскай кавярні «Жар-птушка».
На 49-м годзе жыцьця Зьміцер сыйшоў у сваю «Краіну талераў»: яго знайшлі ў кватэры нежывым.
Есьць зьвесткі, што ён пакінуў вялікі архіў песьняў, якія яшчэ трэба давесьці да сустрэчы з публікай. I, вядома, неабходна перавыдаць славуты альбом «Камэлота», які заслужана прылічаюць да клясыкі сучаснай беларускай музыкі.
Зьміцер Сідаровіч
2,10.1965, Менск — 17.5.2014, Менск.
Пахаваны на менскіх Заходніх могілках.
Сябры казалі, што вялікае й мізэрнае, высокае й нізкае, прарочае й аблуднае спалучаліся ў ім — паэце ад Бога — неверагодна арганічна. Я сустракаўся зь ім усяго тройчы, і першае ўражаньне — о, як шмат зацятасьці, вальналюбнасьці й бунтоўнасьці ў гэтым, нечым падобным да дзядка-лесавічка худзенькім юнаку з хворым сэрцам — з кожным разам рабілася ўсё мацнейшым.
Тыя навіны пра Андрэя, што я чуў ад агульных сяброў з Таварыства вольных літаратараў, стваралі жыцьцяпіс, падобны да легенды.
Андрэй Пяткевіч
У 1989-м на вечарыне ў Гарадзенскім унівэрсытэце студэнт Пяткевіч, вядомы як адзін з стваральнікаў сумнеўнай з гледзішча ўладаў суполкі «Верш-гурт Дыяген», прадэклямаваў свой паэтычны твор «Над нашай краінаю свастыкай зорка...». Вынікам гэбісцкіх допытаў сталася публікацыя ў газэце «Пагоня» скандальнага Андрэевага артыкулу «Паэт і камітэт».
Працягваць навучаньне пасьля тых падзеяў ён ня здолеў і вярнуўся ў родную наваградзкую вёску, дзе жыў на інвалідную пэнсію й сродкі ад зьбіраньня зёлак. У вольны ад гэтага грамадзка карыснага занятку час Андрэй пісаў.
Хто мяне чакае ўночы?
Можа, д’ябал, мо Хрыстос?
Тыя гады былі для яго пэрыядам своеасаблівага богашукальніцтва. «Я хаця лічу сябе поствернікам, але «Бог» заўсёды пішу зь вялікай літары», — прызнаваўся Андрэй.
Заўзята і вынаходліва змагаючыся з хлусьнёй у розных яе іпастасях, Пяткевіч зарэкамэндаваў сябе ўмелым
ды вясёлым кансьпіратарам і містыфікатарам. 14 ліпеня 1990 году сьвіслацкая раёнка «Заветы йльнча» надрукавала ягоную бяскрыўдную, на першы погляд, рыфмаванку, што, як неўзабаве выявілася, была шкодніцкім акравершам «КПСС — наш вораг».
Асаблівую пікантнасьць публікацыі надавала тое, што верш зьявіўся ў тым нумары, дзе паведамлялася пра XXVIII зьезд кампартыі Савецкага Саюзу.
Пазьней Андрэю прапаноўвалі аднавіцца ва ўнівэрсытэце. Ен адказаў вершам:
Мая бочка — калгас, А я сам — Аыяген.
He вярнуся да вас, He схілю я кален!
Дзень ягонага разьвітаньня з гэтым сьветам невыпадкова зусім побач з датай першага ініцыяванага рэжымам рэфэрэндуму. Андрэй зацята спрачаўся з аднавяскоўцамі ды з бацькамі. Аднойчы сэрца канчаткова стамілася. Усе ягоныя дзёньнікі й сшыткі зь вершамі бацька спаліў...
А я, напэўна, застануся з птушкамі, Пакіну людзям непатрэбны тлум. Дзе ветрык раніцай туманы гушкае, Я адзіноту зноў сваю нясу...
Андрэй Пяткевіч
13.6.1966. в. Уселюб, Наваградзкі раён —
29.4.1995, в. Уселюб.
Сталася так, што тэкст пра Юру пачаў нараджацца ў сьне.
Я пісаў яму ліст. У кожнага з нас пра цябе свае ўспаміны, гаварылася ў ім. Але ўсе мы ведаем, што ты — найперш паэт, і калі твой сябар Анджэй Пачобут сказаў цяпер, што ты — зорка сучаснай беларускай літаратуры, якая выбухнула на пачатку 1990-х, ніхто й ня думаў яму пярэчыць. Але я здагадваўся пра гэта і раней, бо чытаў усё, што ты друкаваў, пачынаючы ад выдадзеных калісьці ўжо даўно ў Полацку «Водару цела» ды «Твару Тутанхамона» і да тваёй гарадзенскай кнігі вершаў
Юры Гумянюк
«Назаві мяне геніем», якая ў мяне зараз на стале й якая яшчэ пахне друкарняй, але ты ўжо не ўдыхнеш гэтага цудоўнага паху. Хаця, хто ведае, бо ты — паэт і ў цябе іншая форма душы...
Прачнуўшыся, я перапісаў свой прысьнёны ліст і зразумеў, што галоўнае пра Юрыя Гуменюка ў ім ужо сказанае.
Безумоўна, можна пералічваць ягоныя іншыя кнігі й дзіцячыя п’есы, пастаўленыя Гарадзенскім тэатрам лялек. Можна згадаць дакумэнтальную сагу «Прывід даўніх крэсаў», няскончаны раман «Апосталы нірваны», два тузіны песьняў, напісаных на Юра-
вы вершы беларускімі рок-гуртамі. Калегі-журналісты пакрыўдзяцца, калі я забуду аб шматгадовай працы Гуменюка ў газэце «Пагоня», на радыё «Рацыя» і Беларускай службе Польскага радыё для замежжа.
Ен быў у ліку заснавальнікаў Таварыства вольных літаратараў (ТВЛ) і — сурэдактарам знакамітага тэвээлаўскага часопісу «Калосьсе».
У адным з інтэрвію Юры агучыў асноўную мэту ТВЛ: «Мы нічога не зьбіраемся адмаўляць і разбураць. Наша задача — максымальна рэалізавацца ў дадзеным часе й прасторы».
Ужо ў нашы дні — дзякуючы Алесю Аркушу — Гумянюк апынуўся сярод галоўных герояў раману «Мясцовы час», дзе ажываюць асобы і зьявы канца васьмідзясятых — пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя.
Пасьля апетых Аркушам часоў надыйшлі іншыя... Стаўленьне да новай рэчаіснасьці, якую Юра ня мог прыняць, ён сфармуляваў у вядомым вершы-баевіку «Спэрма прэзыдэнта». Гэта быў адказ тым, хто імкнуўся загнаць у сутарэньні андэграўнду тое, чым ён жыў, — літаратуру, мову, на якой яна ствараецца, незалежнае мастацтва...