Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
У апошнія гады міліцыя не забірала яго з вулічных акцыяў або з дому толькі з адной прычыны: там ведалі, што Івашкевіч сьмяротна хворы і можа памерці проста ў «варанку»...
Віктар Івашкевіч
21.9.1959, Менск — 3.10.2013, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Мы пазнаёміліся ў 1984-м у Вінцука Вячоркі. Анатоль Сыс, цьвярозы, як сьлязінка немаўляці, усю ноч чытаў вершы — улюбёныя й уласныя. Ягоныя часта гучалі мацней: у іх, хоць яшчэ і не заўсёды дасканала схопленая словамі, пульсавала стыхія сапраўднай паэзіі. Усьцешаны гэтым адкрыцьцём, пад раніцу я заснуў, але Толя далікатна пабудзіў мяне і працягваў дэклямацыю.
Ен толькі што вярнуўся з вайсковай службы, якую адбываў у Польшчы часоў «Салідарнасьці» і надзвычайнага становішча, што, безумоўна, абвастрыла ў яго і грамадзянскае, і нацыянальнае пачуцьцё.
Анатоль Сыс увайшоў у нашую —,	паэзію і наагул у белару-
к>ЫС скае жыцьцё ўпэўнена і ха	 рызматычна. Ен стаў адным з стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» й арганізатарам першых Дзядоў у 1987-м. Ен зьбіраў на сваіх вечарынах паўнюткія залі. Ягоныя кніжкі «Агмень» і «Пан Лес» імгненна разьляцеліся. Трэцяя — «Сыс» — выйшла толькі ў 2002 годзе дзякуючы эмігрантцы Валянціне Якімовіч.
Яго цытавалі студэнты і дактары навук:
...і сталі дружна, шчыра, шчыльна, як на касьбе ці на сяўбе, паэт сказаў: п’ем за Айчыну!
I кожны выпіў: за сябе...
Сяброўства зь ім, бясспрэчна знакавай асобай таго часу, шукалі ня толькі літаратары, але і міністры, да прыкладу, першы міністар замежных справаў незалежнае Беларусі Пятро Краўчанка. А ягонаму маскоўскаму калегу Андрэю Козыраву Сыс аднойчы прачытаў верш пра «мядзьведзя расейскага», публічна нагадаўшы, што тут — Беларусь, якая ніколі ня будзе Расеяй.
Ён быў непрадказальны і таленавіты ўва ўсім. Міталягізаваў родную вёску Гарошкаў. У 1990-м з крыкам «Акупанты, прэч!» спыніў разам зь сябрамі на сталічным праспэкце калёну бронетэхнікі, што рыхтавалася да кастрычніцкага параду. Анатоль падаваў усім менскім жабракам (а аднаго прывёў у кавярню Дому літаратара і нагадаваў, выдаючы за свайго бацьку), пакуль сам вонкава не ператварыўся амаль што ў аднаго зь іх.
Я папрасіў некалькіх знаёмых даць асобе Сыса ацэнку ў адным слове. Адказы можна вышыхтаваць так: Мужчына. Беларус. Паэт. Клясык. Геній. Яго пяро насамрэч да апошніх дзён магло нараджаць вершы на мяжы геніяльнасьці. Такія, як вось гэты, «Пчаліная матка»:
Начаваў я ў вульлі
Пад крылом у пчалінае маткі
Пчолы казкі гулі
Трутні ноч
Казыталі мне пяткі...
Ён паміраў пакутліва, адзін: ня мог, а мо і не хацеў нікога клікаць на дапамогу. Але ён верыў, што застанецца ў сваіх вершах, і не памыляўся. Гэта засьведчылі Анатолевы пасьмяротныя кнігі.
Анатоль Сыс
26.10.1959, в. Гарошкаў, Рэчыцкі раён — пачатак траўня 2005, Менск.
Пахаваны 10.5.2005 у в. Гарошкаў.
Ня кожны і вельмі адораны мастак здольны стварыць свой космас. Гэта — не пра Цімохава.
Ягоны мастацкі сусьвет, які нарадзіўся з апантанага дасьледаваньня нашай дахрысьціянскай, далетапіснай мінуўшчыны, уладна вабіць, а часам — палохае. Перад палотнамі зь ценямі Ярылы і Вялеса, з вусьцішнатаямнічымі стодамі, з далёкімі згукамі паганскіх абрадаў і сьвятаў можа ўзьнікнуць адчуваньне, падобнае да прыцягненьня бездані. Так твораць геніі.
Мы сустрэліся ў Полацку, куды Цімохаў зь сям’ёй прыехаў у 1986-м, каб затрымацца ў Прыдзьвіньні на дванаццаць гадоў. Першай убачанай мною Сержуковай працай быў партрэт аднаго з «бацькоў» нацыянальнага адраджэньня Івана Луцкевіча. Ужо адно гэта абяцала працяг знаёмства.
Выбар гораду, адкуль пачыналіся беларускія гісторыя й культура, безумоўна, таксама быў невыпадковым. Бяз полацкага пэрыяду мы б ведалі мастака Цімохава зусім іншым. Але і сам Сяржук, які проста іскрыў ідэямі й задумкамі, стаўся Полацку шчасьдівым падарункам.
Сяржук Цімохаў
Ён стварыў галерэю «Рыса», дзе лічылі за гонар выстаўляцца найвядомейшыя майстры. Неверагодна шмат ён здолеў зрабіць для гораду як галоўны мастак.
Дагэтуль у памяці ягоная пэрсанальная выстава ў толькі што адчыненай «Рысе». На падлозе —■ разгорнутыя папяровыя скруткі з магічнымі знакамі-кодамі і размаляваныя валуны, якія расстаўляюць у экспазыцыі моцныя і абсалютна нечаканыя акцэнты. Творы на сьценах — напоўненыя алюзіямі і шматлікімі сэнсамі, — хтосьці з мастацтвазнаўцаў назваў харугвамі.
У сталіцу пры канцы 1990-х гадоў Цімохаў пераехаў ужо прызнаным і на радзіме, і за мяжой майстрам. Мастацтвазнаўцы пісалі пра незвычайнага калярыста, які ўмее празь нюанс ці кантраст дасягнуць тонкага суладнага гучаньня, завабіўшы як быццам празрыстай канструкцыяй, якая раптам прымушае разблытваць сапраўдную павуціну сымбаляў.
Працягваючы натхнёна працаваць у сваёй галоўнай тэме, Цімохаў ужо ў новым стагодзьдзі захапіўся графікай і адкрыўся як вытанчаны лірык. Графічныя аркушы зь ню прынесьлі Гран-пры на біенале «Залатое пяро Бялграду».
...Адзін зь сяброў-мастакоў адгукнуўся на сьмерць Цімохава прыпавесьцю пра тое, як Уладар ходзіць па райскім садзе і зьбірае ў кошык залатыя яблыкі, зрываючы адно самыя сьпелыя. Слабое суцяшэньне...
Апрача створанага ім дзівоснага сьвету, Сяргей пакінуў жонку Рыту, дачку Вальжыну і сына Глеба. Усе яны — мастакі.
Сярод маіх улюбёных яго працаў — мэтафізычныя сэрыі пад агульным назовам «Рытуальнае шэсьце». Цяпер у гэтым вечным шэсьці заняў сваё месца й ён сам.
Сяржук Цімохаў
8.9.1960, в. Кротаў, Калінкавіцкі раён — 9.10.2012, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Думаючы пра Ігара Герменчука, я найперш згадваю ягоныя вочы — дапытліва-засяроджаныя, але разам з тым нязьменна ўсьмешлівыя і сагрэтыя іроніяй. Вочы ўнутрана свабоднага чалавека.
Упершыню я сустрэў яго, студэнта факультэту журналістыкі БДУ, на пачатку 1980-х у цяпер ужо легендарнай Беларускай сыіеўна-драматычнай майстроўні. Я яшчэ ня ведаў, што Ігар ня толькі бярэ ўдзел у фальклёрных сьвятах ды адказвае на экзамэнах па-беларуску. Працуючы на паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа, ён выносіў адтуль наборныя літары для нелегальнай друкарні, якую марыў стварыць зь сябрамі.
Ігар Незалежная Беларусь х сталася мэтаю і зьместам
Іермянчук ягонага жыцьця зь юначых 	 гадоў.
У 1990-м Гермянчук, якому ня споўнілася яшчэ й трыццаці, быў абраны ў Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня. Адзін з самых маладых дэпутатаў, ён з калегамі з фракцыі БНФ вяртаў нашую краіну на палітычную мапу сьвету.
У красавіку 1995-га Ігар разам зь іншымі дэпутатамі ад апазыцыі абвясьціў галадоўку пратэсту супраць рэфэрэндуму пра дзяржаўную мову і сымболіку. Уначы ў залю Вярхоўнага Савету ўварваліся галаварэзы ў чор-
ных масках...
Трыццацігадовым Ігар узначаліў газэту «Свабода», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і найпапулярнейшым незалежным выданьнем краіны.
Ен, магчыма, як ніхто іншы з рэдактараў, разумеў магутную стваральную сілу нацыянальнай памяці. Даведаўшыся, што дзяржаўныя выдавецтвы адмовіліся друкаваць нашыя з Генадзем Сагановічам «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі», Гермянчук прапанаваў цалкам апублікаваць кнігу на старонках «Свабоды».
Пазьней «Дзесяць вякоў...» чатыры разы выходзілі
ў кніжным фармаце, але для мяне найдаражэйшым застаецца тое першае, газэтнае выданьне, якое ў суботніх нумарах чыталі дзясяткі тысяч людзей.
За антыпрэзыдэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара крымінальныя справы. Невядомыя прыцэльна стралялі па вокнах ягонага дому.
Пры канцы 1997-га газэта «Свабода» была забароненая, але празь лічаныя месяцы Ігар здолеў адрадзіць яе пад назовам «Навіны»...
Дактары сьцьвярджаюць, што ягонае сэрца спыніла невылечная хвароба. А мне здаецца, ён проста задыхнуўся ад вострага недахопу Свабоды.
У Беларускай энцыкляпэдыі месца для артыкулу пра Ігара Герменчука не знайшлося. Але ў той Беларусі, дзеля якой ён жыў, выйдуць іншыя энцыкляпэдыі.
Ігар Гермянчук
1.1.1961, в. Стракавічы, Сьветлагорскі раён —
29.4.2002, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Арына Вячорка
У беларускай мове слова «рыцар» ня мае жаночага роду. Але ёсьць, прынамсі, дзьве нашыя суайчыньніцы, якіх я бяз ваганьняў назваў бы рыцаркамі.
Першая — паўстанка 1831 году Эмілія Плятэр, якая стварыла й узначаліла аддзел зь некалькіх сотняў ваяроў. Другая — Арына Вячорка.
I рэч ня толькі ў тым, што Арына была заснавальніцай сучаснага рыцарскага руху ў Беларусі ды кіраўніцаю (!) рыцарскага клюбу «Вялікае Княства», арганізатаркаю дзіцячага летніку «Грунвальд», першага рыцарскага турніру ў Лошыцкім парку, першых выправаў на турніры ў Польшчу і Чэхію.
Рыцаркаю я ўспрымаў яе з тых даўніх часоў, калі, прыяжджаючы з Полацку ў Менск, начаваў у Арыны і Вінцука Вячорак і гаспадыня частавала мяне на дэсэрт нязьменнаю, але заўсёды зь нейкімі новымі нюансамі шарлёткаю.
Арыну ўжо тады ведалі, відаць, усе, чые сэрцы біліся па-беларуску. I дзякуючы ёй гэтых сэрцаў рабілася ўсё больш.
Матэматык паводле адукацыі, яна разам з купкаю сяброў і аднадумцаў стварала першае нацыянальнае незалежнае згуртаваньне новага часу — «Беларускую сьпеўна-драматычную майстроўню», а затым яе спадкаеміцу «Талаку», ладзіла дзясяткі імпрэзаў, адраджала беларускае школьніцтва...
У XXI стагодзьдзі Арына мужна й натхнёна ўзялася за справу, якая, здавалася, па сілах адно магутным мужчынскім плячам — за адраджэньне нашай даўняй музычнай культуры. Безь Вячоркі не зьявіліся б пэрлінкі маёй (ды хіба толькі маёй!) фанатэкі — альбомы «Легенды Вялікага Княства», «Старажытная зямля», «Музыка Вялікага Княства Літоўскага».
Яна стала пра дусарам знакамітага сёньня гурту «Стары Ольса» і музычнага праекту «Вір», кансультантам фільму «Старадаўнія музычныя інструмэнты Беларусі» й праекту «Гістарычны эпас», арганізоўвала ў Менску і Наваградку нацыянальныя конкурсы маладых выканаўцаў «У гонар каралевы Боны». Удумаемся і ў гэтую лічбу: 100 зладжаных ёю канцэртаў старадаўняй і фальклёрнай музыкі.
А былі ж яшчэ клопаты пра дзяцей — Радаславу, Францішка і Ружану. Імя сына Вячоркаў ведае цяпер усё незалежнае беларускае грамадзтва, а фільм «Жыве Беларусь!», адзін з аўтараў якога — Франак, заваяваў ужо зь дзясятак узнагародаў на міжнародных кінафэстывалях.
...Мне бачыцца зусім невыпадковым, што зямны шлях Арыны, род якой паходзіць зь Вяліжу, зь беларускай Смаленшчыны, завяршыўся ў нашай рыцарскай і адраджэнскай сталіцы — Вільні.