• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Сяргей Войчанка
    5.11.1955, Марыюпаль, Украіна — 9.12.2004. Менсж.
    Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
    Хто ведае, можа, ён стаў бы другім Максімам Багдановічам?..
    Народжаны на Урале хлопчык, аднаклясьнік маёй сястры, які ў пятнаццаць гадоў пісаў:
    Рушу па Беларусі... У небе маланка палае.
    Пад прыгнётам усходнім стогне наша зямля.
    Песьні жальбы. лунаюць ад краю да краю...
    Андрэй Грабаў быў самым юным і, верагодна, нанбольш таленавітым паэтам самвыдавецкага літаратур-
    нага альманаху «Блакітны
    Андрэй Грабаў
    ліхтар», які ў 1971—1974 гадах выпускаў у Наваполацку Вінцэсь Мудроў зь сябрамі.
    Усе пятнаццаць яго нумароў былі сканфіскаваныя гэбістамі ды так і не вярнуліся з архіваў «канто-
    ры» нават у першыя гады незалежнасьці.
    Адной канфіскацыяй, вядома, не абыйшлося. Былі й гэтак званыя «прафіляктычныя гутаркі», пагрозы і запалохваньні.
    Жыцьцё аўтараў «Блакітнага ліхтара» склалася парознаму, а ў Андрэя — зусім рана завяршылася трагедыяй.
    Ен быў таленавітым у многім — у сяброўстве, у спорце, дзе займаўся воднымі лыжамі, у любові да старэйшай сястры Наташы, якой зь першай стыпэндыі на ўсе грошы купіў у падарунак яшчэ вельмі рэдкую ў той час рэч — фэн.
    Ен ледзь пасьпеў скончыць Наваполацкі політэхнічны інстытут і адразу быў забраны на службу ў савецкае войска.
    Там Грабавым, як беларускім нацыяналістам, разпораз цікавіліся «асабісты», якія зноў праводзілі зь ім «прафіляктычныя гутаркі», раячы трымацца ад колішніх старэйшых таварышаў з «Блакітнага ліхтара» падалей.
    У лістападзе 1981-га, за два дні да ягонага дваццаціпяцігодзьдзя, Андрэя Грабава, што суправаджаў вайсковы груз з Мурманску ў Кіеў, знайшлі ў эшалёне, расстралянага разам зь некалькімі суслужбоўцамі з аўтамату.
    У такіх выпадках цяжка казаць пра творчую спадчыну.
    Калі-небудзь юначыя вершы Грабава вырвуцца з спэцсховішчаў КГБ.
    Магчыма, сваякі паго-
    дзяцца надрукаваць лірыку з Андрэевага нататніку, цалкам прысьвечанага дзяўчыне Paice — ягонаму адзінаму і непадзеленаму каханьню.
    «Ен быў прыкольны хлопец», — сказала ў дзень 50-годзьдзя ўлюбёнага брата сястра Наташа, якая дагэтуль лічыць Андрэйку найраднейшым для яе чалаве-
    кам на сьвеце.
    А я ў той дзень яшчэ раз згадаў ягоныя напісаныя на пачатку далёкіх і зусім не аптымістычных 1970-х жыцьцесьцьвярджальныя радкі:
    Але хутка — ходзяць чуткі — Паўстане моладзі атрад'.
    Андрэй Грабаў
    5.11.1956, Чусавой, Пермская вобп., Расея —
    3.11.1981, чыгуначны перагон Мурманск — Кіеў.
    Пахаваны ў Наваполацку.
    Часы пераменаў ствараюць складаныя жыцьцёвыя траекторыі.
    Адны сучасьнікі — і кожны з нас згадае нямала прыкладаў з найноўшай айчыннай гісторыі — з рознай хуткасьцю сасьлізгвалі ўніз, у беспрынцыповасьць і маральную непераборлівасьць. Другія ж, наадварот, пакутліва, але няўхільна падымаліся: ад мітусьні ва ўласных праблемах да разуменьня асабістай адказнасьці за лёс краіны.
    Анатоль неяк заявіўся ў мой выдавецкі кабінэт і, сказаўшы пару камплімэнтаў апошняй кніжцы,
    Анатоль
    Майсеня
    з крываватай усьмешкай прапанаваў перакласьці на беларускую мову некалькі ягоных тэкстаў. Я мусіў нагадаць візытанту, што ён нарадзіўся ў нясьвіскай вёс-
    цы...
    Але Майсеня стаў тым, хто падымаўся: ад аўтара заказных артыкулаў у «Советской Белорусснм» — пасьля самых першых, праведзеных каля помніку Янку Купалу ў Менску і ўжо прызабытых Дзядоў 1987-га, арганізатараў якіх ён спрабаваў выкрыць у няведаньні сэнсу слова «генацыд», да публіцыста й палітоляга, які кінуў адкрыты выклік рэжыму (і, дарэчы, пачаў пісаць па-беларуску).
    Ен знайшоў у сабе мужнасьць публічна прызнацца, што зьвязваў з прыходам да ўлады першага прэзыдэнта пэўныя надзеі. Але ён жа стаў аўтарам ідэі правядзеньня Кангрэсу супраць дыктатуры ў абарону Канстытуцыі й напісаў бязьлітасны артыкул «Беларусь у імгле», дзе падвёў вынікі першых двух гадоў прэзыдэнцкага кіраваньня.
    У 1996-м за гэтую публікацыю Беларуская асацыяцыя журналістаў прысудзіла Анатолю прэмію ў намінацыі «найлепшы аналітычны матэрыял».
    Прысудзіла пасьмяротна.
    У апошнія гады жыцьця галоўнай справаю Майсені быў створаны ім Нацыянальны цэнтар стратэгічных ініцыятываў «Усход — Захад», адна зь першых у краіне «фабрыкаў думкі».
    Ен шмат езьдзіў па сьвеце, але пакідаць Беларусі не зьбіраўся.
    У 1996-м ён вяртаўся ў Менск з канфэрэнцыі ў Рыме: ехаў па берасьцей-
    скай трасе і, магчыма, згадваў словы знакамітага нарвэжца Фрыцьёфа Нансэна пра тое, што вяртаньне — прыз любога падарожжа. Зусім недалёка ад роднай Анатолевай вёскі ягоны джып урэзаўся ў грузавік...
    Яму было трыццаць сем, што зноў пацьвердзіла мэтафізычна-фатальны характар гэтага веку для творчых асобаў.
    Лепшыя зь ягоных публікацыяў, на жаль, дагэтуль ня страцілі свае актуальнасьці, гэтаксама як не заціхлі спрэчкі вакол самога яго імя й Анатолевай гібелі. Сястра Людміла і сёньня згадвае апошнюю размову з братам, калі той сказаў: «Хутка рэжым пойдзе ва-банк, і ў мяне ёсьць дакладныя зьвесткі, што першым, каго яны зьнішчаць, буду я...»
    Анатоль Майсеня
    4.1.1959, в. Вялікая Ліпа, Нясьвіскі раён —
    12.11.1996, шаша Берасьце — Масква.
    Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
    Прафэсія журналіста — адна з самых небясьпечных у сьвеце. Незалежная айчынная журналістыка цягам апошніх гадоў нясе цяжкія страты — Ігар Гермянчук, Зьміцер Завадзкі, Васіль Гроднікаў, Вераніка Чаркасава, Алег Бябенін...
    Вераніку, супрацоўніцу незалежнай газэты «Салідарнасць», забілі ў яе кватэры. Злачынца зрабіў больш за сорак удараў нажом.
    Мы зь ёй не былі блізка знаёмыя, але за некалькі тыдняў да зьверскага забойства Вераніка брала ў мяне інтэрвію пра беларуска-расейскія дачыненьні
    Вераніка
    Чаркасава
    ў гістарычнай рэтраспэктыве. (Дагэтуль памятаю дакладныя й не заўсёды «камфортныя» пытаньні, скажам, пра нязводную веру часткі нашых продкаў у добрага маскоўскага pa­pa.) Мой нумар тэлефону знайшлі ў яе ў нататніку, і я апынуўся на допыце.
    Сьледчы пацікавіўся маёй вэрсіяй трагедыі. «Мяркую, што прычына — прафэсійная дзейнасьць», — адказаў я. — «Напрыклад?» — «Напрыклад, публікацыі кшталту «КГБ усё яшчэ сочыць за табой». Сьледчы забегаў па кабінэце, пераконваючы
    мяне, што забойства — самая банальная «бытавуха»,
    якую яны хутка раскрыюць.
    Вярнуўшыся дадому, я зьняў з паліцы тэчку з публікацыямі Чаркасавай. Сабраныя разам, яны ператвараліся ў своеасаблівы гіпэртэкст, дзе адлюстравалася ўся наша найноўшая гісторыя — зь яе перамогамі,
    трансфармаванымі ў паразы, і паразамі, якія дзіўным чынам запальвалі сьвятло ў канцы тунэлю...
    Героямі Веранікі былі дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Навумчык, вядомы ўва ўсім сьвеце беларускі мастак зь Беласточчыны Лёнік Тарасэвіч, геніяльны майстар Сьцяпан Яфімчык, які стварыў адзіны на плянэце цалкам драўляны, прычым «жывы», а не дэкаратыўны гадзіньнік...
    У адным з апошніх сваіх эсэ — «Чырвоным па белым» — Вераніка пісала пра лёс нацыянальнага сьцягу. Пра паталягічную нянавісьць да яго з боку цяперашняга рэжыму, найбольш красамоўна выяўленую ў паводзінах колішняга прэзыдэнцкага дружбана Івана Ціцянкова, які пасьля рэфэрэндуму 1995 году па-нэандэртальску рваў галоўны сымбаль дзяржавы на шматкі, пакідаючы на іх аўтографы.
    Але фінал эсэ ня дыхаў безнадзейнасыро: «Тое, што склалася цягам стагодзьдзяў, усё адно будзе прарастаць у народзе знутры. Змагацца за свабоду і незалежнасьць ідуць пад сьцягам, за які паміралі продкі, бо ён — як намоленая ікона...»
    Менавіта гэты тэкст даў назву кнізе выбраных публікацыяў Веранікі, выдадзенай сябрамі пасьля яе сьмерці.
    «Справу Чаркасавай» не ўдалося раскрыць, і яна была прыпыненая. Правёўшы ўласнае расьсьледаваньне, журналіст Сяргей Сацук прыйшоў да высновы, што на Вераніку была замова, і прафэсійны кілер інсцэнаваў бытавое забойства.
    Нядаўна я сустрэў сьледчага, што так непахісна верыў у «бытавуху». Як прафэсіянал, ён відавочна пазнаў мяне, а таму адвярнуўся і паскорыў крок...
    Вераніка Чаркасава
    12.1.1959, Менск — 20.10.2004, Менск.
    Пахаваная на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
    Нас прывезьлі ў міліцэйскі ўчастак, і сяржант узяўся зрываць у мяне з шыі керамічны мэдальён. Другі служака ў форме заняўся Віктарам. Баронячыся адной рукой, другой я спрабаваў выцягнуць з кішэні пісьменьніцкае пасьведчаньне. Віктар абараняўся абедзьвюма рукамі. «Вы ведаеце, што вам сьвеціць за супраціў міліцыі!» — роў сяржант. I тут мне нарэшце ўдалося тыцнуць яму ў твар чырвоную кніжачку з надпісам «Союз пнсателей СССР».
    Тады такія дакумэнты дзейнічалі. Мы былі вызваленыя і нават пасьпелі на дзьвінскі бераг да старту ладжана-
    Віктар Івашкевіч
    га моладзьдзю воднага ралі «Дзьвіна — Даўгава», што было пратэстам супроць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС. Мэдальёны ўдзельнікаў акцыі засталіся пры нас, як і чырвоныя пісягі на шыях,
    якія потым доўга мянялі свае колеры.
    Гэта было нашае зь Віктарам першае затрыманьне. Ішоў 1987 год.
    Потым, калі ён, журналіст паводле адукацыі, канчаткова абраў палітыку, у яго гэтых затрыманьняў было ў дзясяткі разоў болей. I ня проста затрыманьняў, але судоў, адседак у турме на вуліцы Акрэсьціна.
    У 1988-м Віктар займаўся арганізацыяй адной зь першых чарнобыльскіх акцыяў пратэсту — экалягічнага маршу па Прыпяці. Праз год ладзіў забастоўку кіроўцаў менскіх гарадзкіх аўтобусаў. У гарачую вясну 1991-га ён ствараў страйкамы. Ужо існаваў БНФ, у якім Івашкевіч ад самага пачатку быў у ліку прызнаных лідэраў.
    Да 1996 году ён працаваў сакратаром фронтаўскай управы на тагачаснай вуліцы Варвашэні і кожны дзень уздымаў над уваходам бел-чырвона-белы сьцяг. Віктар адказваў за масавыя акцыі й фінансавае забесьпячэньне Фронту. Станіслаў Шушкевіч сьцьвярджае, што лепшага арганізатара, чым Івашкевіч, ён проста ня ведае. He
    ўяўляю чалавека дэмакратычных перакананьняў, які 6 тут не пагадзіўся з Шушкевічам. Дый сярод «апанэнтаў» у форме ды ў цывільным, бясспрэчна, хапае людзей, якія таксама былі б з гэтым згодныя: працу ім Віктар падкідваў рэгулярна.
    Пяць гадоў ён рэдагаваў газэту «Рабочы», дзе быў апублікаваны артыкул «Злодзей павінен сядзець у турме», за які рэдактар атрымаў у 2002-м два гады «хіміі» па абвінавачваньні ў паклёпе на «аўгусьцейшую» асобу.
    2007—2009-я гады Івашкевіч аддаў пасадзе намесьніка старшыні партыі БНФ, потым кіраваў яе менскай гарадзкой арганізацыяй. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году стаў даверанай асобай кандыдата ад «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Саньнікава.