Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Для яго сьвет таксама пачынаўся ад Полацку. Ен не пасьпеў сустрэцца з бронзавым Усяславам Чарадзеем. He прайшоў па праспэкце Скарыны. Ня ўбачыў зьдзяйсьненьня сваіх мараў пра музэі гісторыі гораду й археалёгіі... Найлепшай памяцьцю пра Ільніцкага будзе працяг яго справы.
Мікалай Ільніцкі
11.10.1948*, в. Баранава, Полацкі раён —
6.11.2006, Полацак.
Пахаваны на полацкіх Лясных могілках.
* Дата нараджэньня падаецца паводле зьвестак, атрыманых ад сваякоў, і не супадае з афіцыйнай.
Магчыма, ён вьгратаваў мне жыцьцё.
Увесну 1991-га, пасьля крывавай карнай акцыі савецкіх войскаў каля Віленскага тэлецэнтру, я разам з Уладзімерам прыехаў у блякадную Літву на вечары-
ну салідарнасьці з суседзямі, што першымі вырываліся з камуністычнай імпэрыі. Па дарозе да гары Гедзіміна мы ўбачылі наперадзе вайсковы патруль. Я безразваж-
на зьняў з пляча Пузыні ягоную знакамітую сурму і,
стаўшы на калена, навёў інструмэнт на патрульных. Тыя
ўскінулі аўтаматы. Гэтак жа імгненна мой спадарожнік
штурхнуў мяне на газон і
Уладзімер Пузыня
У 1970-я ён бярэцца з
прыкрыу сваім целам...
Такіх, як Уладзімер Пузыня, неба пасылае на зямлю тады, калі трэба зьдзейсьніць унікальнае і непаўторнае — зьвязаць парваныя ніці, не дазволіць перапыніцца традыцыі.
а аднаўленьне нашых стара-
жытных музычных інструмэнтаў, якія ўжо, здавалася б, канулі ў Лету. Дзякуючы яму ў нас зноў загучалі
ліры, жалейкі, чароткі, хорум, згаданы ў Радзівілаўскім летапісе XIII стагодзьдзя, які высушваецца з гарбуза.
У 1981-м газэта «ЛіМ» паведаміла, што Пузыня вярнуў да жыцьця турыны рог, або сурму. Тую самую, голас якой цягам стагодзьдзяў клікаў ліцьвінаў на бітву.
Малады паэт Алег Мінкін адгукнуўся на навіну вершам «Сурма», што потым даў назоў яго першай кнізе:
Прарочыце вы крыкам хіжым, тлумным Засільле вечнай сьцюжы і зімы, скрозь ваш гвалт мне чуцен звон забыты
Званоў Сафіі і прызыўна-сумны, Працяглы сьпеў абуджанай сурмы.
Ад канца 1980-х, здаецца, кожная агульнанацыянальная дэмакратычная ўрачыстасьць пачыналася з выступу Уладзімера Пузыні, які пяшчотна падносіў да вуснаў сваю неразлучную сяброўку. Яго сурма гучала і на разьвітаньні з Васілём Быкавым...
Створаная Пузынем у Менскім інстытуце культуры лябараторыя адраджэньня і вырабу народных інструмэнтаў «Беларуская хатка» сталася месцам паломніцтва маладых музыкаў. Тут бывалі хлопцы зь цяперашняга праслаўленага гурту «Стары Ольса». Вядомы кожнаму беларусу «Палац» дагэтуль грае на адмыслова створаных для яго Пузынем ліры й жалейцы.
Калі б мая воля, я ўзнагародзіў бы Пузыню самымі высокімі дзяржаўнымі адзнакамі.
Вікіпэдыя называе ўладзімера Пузыню музыкам і майстрам-рэстаўратарам. Але сказаць, што ён даваў другое жыцьцё забытым інструмэнтам, — толькі частка праўды.
Ён аднаўляў беларускую душу.
Уладзімер Пузыня
26.2.1949, в. Суцін, Любанскі раён — 18.9.2012, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Шэсьць з гакам стагодзьдзяў таму Вітаўт запрасіў у Вялікае Княства Літоўскае Тахтамыша, якога ў Залатой Ардзе пазбавілі ўлады. Ад таго часу на нашых землях і пасяліліся татары, для якіх Беларусь стала радзімай, а яе мова — настолькі роднай, што пабеларуску арабскай вязьзю пісаліся іх мусульманскія рэлігійна-маральныя кнігі — кітабы.
Гісторык Ібрагім Канапацкі лічыў сябе нашчадкам аднаго з татарскіх кавалерыстаў, якія поруч з нашымі продкамі бралі ўдзед у разгроме тэўтонцаў пад Грун-
вальдам.
Ібрагім Канапацкі
Справаю жыцьця ён абраў адраджэньне багатай і прыгожай культуры беларускіх татараў, даведзенай савецкай уладай амаль да поўнага занядбань-
Мячэт у Сьмілавічах, збудаваны з ініцыятывы Ібрагіма Канапацкага
ня. Свой Татарскі Дом ён адбудоўваў на глебе агульнабеларускай, пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі. На часам паблажлівае пытаньне: «Ну колькі вас тут, гэтых татараў?» — Канапацкі заўсёды адказваў: «Нас зь беларусамі 10 мільёнаў».
Ібрагім працаваў, як добрая ўстанова. Безь ягоных эрудыцыі, энэргіі, зацятасьці, безь яго магутнай ваярскай постаці й густой бела-
рускай мовы немагчыма ўявіць ні дзейнасьці згуртаваньня «Аль-Кітаб», ні квартальніку «Байрам», ні татарскага культурнага цэнтру ў Іўі, ні адбудовы мячэтаў у Наваградку, Слоніме, Клецку, у ягоных родных Сьмілавічах на Чэрвеныпчыне.
Я міжволі шукаю твар Ібрагіма на прэзэнтацыях сваіх новых кніг. Мне яшчэ хочацца патэлефанаваць яму, каб удакладніць склад татарскіх аддзелаў у войску Вялікага Княства або жыцьцяпіс выхаванца Полацкага кадэцкага корпусу, вядомага дзеяча беларускага руху Гасана Канапацкага. Цяпер на мае пытаньні адказвае Ібрагімава дачка Зарына, якая працягвае бацькаву справу, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Татары ў Беларусі й іх культура. XIV—XVII стст.».
Мусульманін для выратаваньня душы капае калодзеж Алаг ацэніць Ібрагімаў «калодзеж» у сябе на нябёсах. Мы мусім зрабіць гэта на зямлі, якую ён так любіў.
Ібрагім Канапацкі
28.2.1949, мяст. Сьмілавічы, Чэрвеньскі раён —
9.9.2005, Менск.
Пахаваны на мусульманскім мізары ў Сьмілавічах.
Аднойчы на сустрэчы з чытачамі мне прыйшло дзіўнаватае пытаньне: «Ці ведаеце Вы, які сёньня дзень?»
«21 сьнежня», — адказаў я і ня здолеў анічога ўдакладніць.
Тады сярод публікі паднялася прывабная русявая жанчына: «Дзень нараджэньня Сталіна». Заля зьнячэўлена прыціхла, потым па ёй прашамацеў зьдзіўлена-абураны шумок.
Але жанчына эмацыйна працягвала: «Вы ўяўляеце, якое шчасьце, што мы пра такое ўжо ня памятаем?!»
Марыя Мацюкевіч
Гэта была Марыя Мацюкевіч, выкладчыца беларускай мовы й літаратуры, якая і запрасіла нас з Вольгай Іпатавай і Сержуком Сокалавым-Воюшам на тую сустрэчу ў яе Салігорск.
У 1990-я ў асяродзьдзі беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі Марыю ведаў кожны.
Безь яе немагчыма ўявіць гісторыю Таварыства беларускай мовы, салігорскую арганізацыю якой Марыя Мацюкевіч узначальвала болей за дзесяць гадоў, зрабіўшы яе, відаць, найактыўнейшай у цэлай краіне.
Яна правяла для сваіх вучняў і землякоў сотні сустрэчаў зь літаратарамі, гісторыкамі, мастакамі, прычым кожная мела таленавіты сцэнар і пакідала перакананьне, што твая праца — патрэбная.
Уласным коштам Марыя выпускала папулярную ў шахтарскім горадзе газэту «Рагнеда» зь літаратурным дадаткам. Дзякуючы ёй была перавыдадзеная асобнай кніжкай паэма Лявона Случаніна «Рагнеда».
Вакол сваёй улюбёнай настаўніцы заўсёды віравала моладзь...
Зьмянілася ўлада, прайшлі рэфэрэндумы 1995 і 1996 гадоў, а Марыя заставалася ранейшай — апантанай вераю ў сваю Беларусь.
Марыя Мацюкевіч з унучкай
Ці трэба казаць, што з кожным годам жыць ёй рабілася ўсё складаней?..
Марыя была ўпэўненая: вулічную бойку, у якой загінуў сын, справакавалі яе «куратары».
Дарэчы, крымінальная справа паводле факту сынавай сьмерці была распачатая толькі пад ціскам няўцешнае маці.
Мацярынскае сэрца ня вытрымала гэтае страшнае страты.
Кажуць, хтосьці з дактароў ведьмі дзівіўся, што настаўніца і на Божай пасьцелі таксама гаварыла пабеларуску.
Марыя Мацюкевіч
26.7.1949, в. Заўшыцы, Салігорскі раён —
7.1.2003, Салігорск.
У Генадзя Карпенкі атрымлівалася ўсё ці
амаль усё.
Ен бліскуча абараніў доктарскую, зрабіў пяцьдзясят вынаходніцтваў, укаранёных у пятнаццаці краінах, быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук і ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй.
У 1987-м стаў дырэктарам Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі й вывеў яго ў лік найлепшых
прадпрыемствау рэспублікі.
Атрымаў пасьведчаньне дэпутата Вярхоўнага Савету
Беларусі 12-га скліканьня,
Генадзь
Карпенка
дзе кіраваў камісіяй па навуцы й навукова-тэхнічным прагрэсе.
У 1992-м узначаліў Маладэчанскі гарвыканкам і за два гады пасьпеў правесьці ў горадзе эканамічныя рэ-
Генадзь Карпенка (справа) і Ніл Плевіч
формы, запачаткаваць музычны і тэатральны фэстывалі, карэнным чынам (адзіны ў краіне прыклад!) зьмяніць гарадзкую тапаніміку, ператварыўшы яе з убогай стандартна-савецкай у беларускую — з вуліцамі Вялікі Гасьцінец (замест Леніна), Грамадоўскай, імя Францішка Скарыны, Язэпа Драздовіча...
У 1996-м Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, накіроўваў працэс імпічмэнту прэзыдэнта.
У 1998-м ён стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту (ценявога ўраду), створанага перад заканчэньнем легітымнага тэрміну кіраваньня прэзыдэнта.
Ен быў чалавекам утульным і камфортным, але ўмеў быць і бескампрамісным.
Генадзь Карпенка мысьліў у агульнанацыянальных катэгорыях.
Ен быў адным з самых таленавітых лідэраў апазыцыі.
Ён мог стаць другім прэзыдэнтам краіны і разьвярнуць яе да дэмакратычнага сьвету.
Таму яго й няма сёньня з намі.
Ен, хоць ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе, раптоўна й загадкава памёр, выпіўшы кавы зь нейкай нікому невядомай журналісткай.
Празь месяц бясьсьледна зьнік адзін зь яго найбліжэйшых паплечнікаў — Юры Захаранка, яшчэ праз паўгоду другі — Віктар Ганчар.
Генадзю Карпенку ішоў усяго пяцідзясяты...
Генадзь Карпенка
17.9.1949, Менск — 6.4.1999, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Ёсьць людзі, якія тлеюць, і людзі, якія га-
раць.
Аляксей Філіпчанка належаў да другіх, і, на вялікі жаль, у дадзеным выпадку ў гэтых словах няма аніякай банальнай мэтафары: аднойчы ён пстрыкнуў запальнічкай і ператварыў сябе ў жывую паходню...
Пачаўшы ў 1978-м прафэсійную кар’еру ў адной з раённых пракуратураў, Аляксей вельмі хутка стаў «важняком» — абласным сьледчым у асабліва важных спра-
вах.
Ён спэцыялізаваўся на гэтак званых «пярэварат-
Аляксей Філіпчанка
нях» — злачынцах у мундзірах: пракурорах, судзьдзях, міліцыянтах.
Аляксей быў удзельнікам адмысловай групы пракуратуры СССР, што ў другой палове 1980-х займала-
ся шырокавядомай справай віцебскага маньяка Міхасевіча, які пятнаццаць гадоў заставаўся няўлоўным, у той час, калі за ягоныя вусьцішныя злачынствы зноў і зноў саджалі і нават расстрэльвалі абсалютна бязьвінных людзей.
Відаць, якраз з таго часу Філіпчанка і нажыў сабе сярод некаторых віцебскіх «законьнікаў» заклятых ворагаў. Тым больш што
з прыходам да ўлады першага прэзыдэнта ён ня раз публічна заяўляў, што ў Беларусі, як некалі і за савецкім часам, праваахоўныя органы выйшлі з-пад кантролю
грамадзтва.