Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Тое, што рабіў Раманюк — мастацтвазнаўца, мастак і этнограф у адной асобе, — мне хочацца назваць словам «подзьвіг».
Чвэрць стагодзьдзя выкладчыцкай працы ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
Заснаваньне часоггісу «Мастацтва Беларусі», першым галоўным рэдактарам якога ён быў.
Міхась
Раманюк
Стварэньне сцэнічных строяў для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі.
Выданьне кніг, паштовак, марак з творамі народнага мастацтва...
Чытаю радкі энцыкляпэдыяў і бачу за імі спадара Міхася ў нязьменным саламяным капелюшы то на яго роднай Брагіншчыне, то на беразе Дрысьвятаў, то над маёй Дзьвіной...
Велізарная частка яго да крыўды кароткага жыцьця прайпіла ў вандроўках па бясконцых беларускіх да-
рогах.
Плёнам гэтых экспэдыцыяў, заўсёды ладжаных за ўласныя грошы, сталі амаль сто пяцьдзясят рэканструкцыяў традыцыйных строяў нашых продкаў. Без Раманюковага альбому «Беларускае народнае адзеньне» любая бібліятэка па беларусазнаўстве будзе катастрафічна няпоўнай.
На ягоных выставах нацыянальных строяў у Менску мы адкрывалі для сябе духоўны сьвет прадзедаў.
Жыхары Парыжу, Ліёну ды іншых эўрапейскіх гарадоў, дзе таксама зь вялікім посьпехам экспанаваліся гэтыя выставы, адкрывалі для сябе цэлую невядомую краіну...
Астатні раз я сустрэў Раманюка ў 1997-м на менскім паштамце і ледзьве пазнаў яго, бо гэта быў ужо зусім не Раманюк, а ягоны цень.
Спадар Міхась зразумеў мае пачуцьці й спакойна патлумачыў, што невылечна хворы і адпраўляе апошнія лісты. «Завяршаю зямныя справы», ■—■ пачуў я ціхія мужныя словы.
Галоўным зямным клопатам Раманюка працягваюць займацца вучні, сын Дзяніс — таленавіты фотамастак і выдавец. Дзякуючы яму выйшла бліскучая бацькава праца «Беларускія народныя крыжы».
На прэзэнтацыі ў менскім касьцёле Сьвятога Роха сябры і калегі казалі пра тое, што гэты ўнікальны альбом яшчэ раз засьведчыў: на будучыні народу, якому служыў Раманюк, крыж ня здолее паставіць ніхто.
Дзяніс перавыдаў і клясычны бацькаў альбом «Беларускае народнае адзеньне». Яго выхад шчасьліва супаў з усплёскам цікавасьці да беларускіх вышыванак. Міхась Раманюк прапанаваў іх аматарам невычэрпную, як народная душа, крыніцу ўзораў.
Жыве яго справа!
Міхась Раманюк
3.1.1944, в. Кавалі, Брагінскі раён —
4.9.1997, Менск.
Пахаваны ў в. Старынкі, Дзяржынскі раён.
Калі я задаў сабе пытаньне, каго зь літаратурных пэрсанажаў нагадвае мне Яўген, адказ выплыў адразу — ралянаўскага Кала Бруньёна. На гэтае параўнаньне спрацавала нават прысьвячэньне раману сьвятому Марціну. Яўген, праўда, анічым не нагадваў сьвятога. Хіба што сваёй фантастычнай стваральнай энэргіяй.
Нам вельмі пашанцавала, што сын літоўскага камуніста, колішняга рэвалюцыйнага камісара Жамойці, пагойсаўшы па савецкай імпэрыі ад Масквы да Цюмені, прыбіўся ўрэшце да беларускага берагу, пачаў працаваць
Яўген Будзінас
у журналістыцы і ў 1980-я стаў адным зь вядучых айчынных публіцыстаў.
Новыя часы дазволілі Будзільніку, як яго клікалі сябры, «зазьвінець» на поўную сілу.
«Будзі нас, Будзінас!» — напісаў яму тады ў вершаванцы на дзень нараджэньня Рыгор Барадулін.
He пакідаючы літаратуры і публіцыстыкі (шмат хто ўзгадае, да прыкладу, раман «Дуракм»), ён стаў старшынём праўленьня фірмывыдавецтва «Паліфакт», якое зьдзейсьніла запатра-
баваны на ўсёй постсавецкай прасторы праект «Нтогн века» — выпусьціла цэлую бібліятэку важкіх буйнафарматных тамоў зь вершамі, казкамі, дэтэктывамі, самвыдатам XX стагодзьдзя...
Улюбёным ягоным дзіцём стаў музэйны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгіяў «Дудуткі» каля вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёну. Яны, паводле непахіснага перакананьня Будзінаса, былі якраз тымі
Дудуткамі з «Слова пра паход Ігаравы», дзе ў свой час адзначыўся полацкі князь Усяслаў Чарадзей.
У 1994-м у Дудутках задыхаў кавальскі горан, закруціліся ганчарныя колы, азваліся ткацкія варштаты, пацягнула дымком ад бровару... На ладжаных Яўгенам шматлюдных сьвятах зь іхняй непаўторнай куражнай атмасфэраю вакол славутага тамтэйшага самагоннага агрэгату ўперамешку раіліся, нібы пчолы, дыпляматы й літаратары, журналісты й музыкі.
Уяўлялася, што Будзінаса любілі ўсе. Аднак знайшліся й тыя, каму Яўген, ягоныя таленты, вальнадумства, посьпех, яго афарызм, што «палітыка — гэта задворкі розуму», сталі ўсё болып замінаць...
Надыйшоў дзень, калі ён ня змог прыехаць у Дудуткі як гаспадар.
...На самым схіле жыцьця, безнадзейна хворы на рак, Будзінас напісаў і пасьпеў выдаць кнігу пра каханьне «Давайте, девочкм». У пакінутым мне аўтографе ён у сваім стылі выказваў веру ў тое, што мы іхусіх (меліся на ўвазе зусім не дзяўчаткі) перапішам, пераплюнем, перакрычым, пера... Далей ішла экспрэсіўная нецэнзурная лексыка.
Гэтыя ўсе ў апошні момант — ужо і арэнда была аплочаная — подла сарваді прэзэнтацыю «Девочек» у менскім Доме літаратара, які ўжо належаў не літаратарам, а тым, каму чытаць кнігі «нету ўрэмені». Але Яўген усё адно прэзэнтаваў кнігу — у Дудутках, каля свайго загараднага дому.
Наступны раз мы сустрэліся там, калі ў садзе зьявіўся надмагільны камень.
Яўген Будзінас
18.2.1944, Масква —
4.10.2007, Менск.
Пахаваны ў Дудутках, Пухавіцкі раён.
Ніколі ня мог пахваліцца шырокімі знаёмствамі ў акторскім асяродзьдзі. Напэўна, таму, што баюся расчараваньня: а раптам па-за магічнымі межамі сцэны чалавек, якім захапляўся, зноў выявіцца нецікавым і пуставата-абыякавым да таго, чым ты жы-
веш.
Алесь Лабанок ня быў ні маім блізкім знаёмым, ні, пагатоў, сябрам, але кожная зь нячастых сустрэчаў зь ім не расчароўвала, а рабілася падзеяй.
У 1970-я гады нас зьвёў паэт і актор Коласаўскага тэ-
атру Пятро Ламан.
Алесь Лабанок
Я прызнаўся, што ўжо тройчы прыяжджаў на «Званы Віцебску» паводле Караткевіча, дзе Лабанок выконваў ролю завадатара віцебскага паўстаньня 1623 году Сьцяпана Пасіёры.
Памятаецца, пасьля шкляначкі чырвонага я загаварыў пра гістарычную дакладнасьць і Алесеву бліскучую схільнасьць да імправізацыі. Ен тактоўна, але рашуча абарваў: «Давай я лепей пачытаю Купалу».
Вершы гучалі незнаёма:
Кдзім, адзін раз толькі ў год Зьбірацца можна з ласкі рока, Каб год іржавы карагод
Зганяць зь мінуўшчыны далёкай...
Ягоны голас пакрысе набіраў сілу і браў у палон — і майстэрствам дэклямацыі, і сэнсам Купалавых радкоў:
За мною ўсьцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддаііце песьню нашу нам!
Нашто схавалі-расхапалі? »
Ня ўмруць, ня ўмруць ужо яны, Раз хочуць сонца, славы, песьні...
Гэта была паэма «На Куцьцю», якая апошні раз друкавалася ў сярэдзіне 1930-х, а потым трапіла пад забарону, як і другая паэма — «На Дзяды», што я таксама пачуў у той вечар.
Мянчук Лабанок, які ў студэнцкія гады прайшоў загартоўку сваіх поглядаў у створаным Яўгенам Куліком нацыянальным асяродку «На Паддашку», пасьля Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту прыехаў у Віцебск. Усё наступнае жыцьцё — амаль сорак гадоў — ён працаваў у тэатры імя Якуба Коласа. Ен выканаў дзясяткі роляў: Хорста ў «Гісторыі граху» паводле С. Жаромскага, Сьвятара ў Брэхтавай «Матухне Кураж», Старога ў «Крэслах» А. Камю...
Тэатар усё жыцьцё замяняў Алесю сям’ю.
Ен быў нячастым прыкладам беларускага актора, які і на сцэне, і ў жыцьці гаварыў на адной мове.
Гэта ён прывёз у Вільню і пазнаёміў з тамтэйшымі беларусамі маладога Алеся Разанава.
Ен заўсёды быў непахісным незалежнікам.
Ен сыйшоў у Вечнасьць, але на Дзяды й на Куцьцю будзе зноў і зноў вяртацца да нас.
Алесь Лабанок
13.9.1944, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён* —
19.9.2005, Віцебск.
Пахаваны ў МарЧнай Горцы, Пухавіцкі раён.
* Энцыкляпэдычны даведнік «Тэатральная Беларусь» падае недакладныя зьвесткі пра месца нараджэньня Алеся Лабанка.
Валеры Сьлюнчанка
У маёй памяці ён неадлучны ад старажытных полацкіх храмаў, якія ў 1980-я былі адрэстаўраваныя паводле Валеравых таленавітых праектаў і набылі знаёмае нам сёньня велічнае аблічча. Найперш — гэта Сафія, якую Караткевіч назваў «белым караблём над Дзьвіною», ня без уплыву знаёмства з Валерам.
На сэмінары творчае моладзі пісьменьнік быў уражаны працамі студэнта архітэктурнага факультэту Менскага палітэху Сьлюнчанкі, а потым падтрымаў яго цёплым і мудрым лістом, калі Валера, пакутуючы ад казённай факультэцкай атмасфэры, вырашыў кінуць інстытут.
Сафійскі сабор, лёс якога быў давераны Сьлюнчанку, стаўся адным зь першых аб’ектаў рэспубліканскіх рэстаўрацыйных майстэр-
няў. Дапамагаючы спэцыялістам, полацкая інтэлігенцыя ладзіла ў мурах Сафійкі суботнікі, пасьля якіх Валера чытаў нам лекцыі пра беларускія рэнэсанс і барока, дэклямаваў вершы Буніна і дасьціпна рэагаваў на рэплікі будучага празаіка Вінцэся Мудрова кшталту: «Хорошме стмшата, вот только автор — белоэмнгрант».
Валера й сам пісаў цікавыя вершы: пра жанчын і пра восень — па-расейску, а пра маці — па-беларуску. Ен бясконца перачытваў японца Басё й гішпанца ўнамуна. Ен любіў параўноўваць грамадзтва з слоеным пірагом, дзе пячорныя людзі складаюць зусім ня самую тонкую праслойку. Насуперак тагачасным прапагандысцкім заклікам ня жыць адным днём, ён вучыў мяне, што якраз адным днём і трэба жыць — так, каб у ім заўсёды было месца каханьню, сяброўству, музыцы, паэзіі...
Відаць, таму, што менавіта так Валера жыў сам, ён пасьпеў зрабіць неверагодна шмат: праекты рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Полацку й ягоных Богаяўленскага і Крыжаўзьвіжанскага сабораў, кармеліцкага касьцёлу ў Амсьціславе і касьцёлу Сьвя-
тога Станіслава ў Магілеве, Калоскай царквы ў Горадні, сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах... Гэтыя помнікі стваралі падмурак, на якім адраджалася гістарычная памяць.
Калі ў 1983-м у адноўленай Сафійцы адчынялі канцэртную залю, Валера адзіны прамаўляў па-беларуску. Гэта выклікала відавочнае незадавальненьне мясцовага й наежджага начальства, якое, выступаючы па паперцы, блытала стагодзьдзі, а сябе называла «благороднымн потомкамн».
Валера меў хворае сэрца, якое не па чутках ведала, што такое хірургічны скальпэль. Калі мы купаліся ў полацкіх азёрах, ён зь вінаватаю ўсьмешкаю станавіўся на дно, не праплыўшы і дзясятка мэтраў.
Сьлюнчанка бязьмежна любіў Полацак, які стаў для яго родным горадам.
Доўгі час наведнікаў Сафійскага сабору сустракаў Валераў фотапартрэт, зь якога глядзелі ўважлівыя вочы чалавека, што зазіраў у недаступныя многім глыбіні.