Імёны свабоды
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
у беларускан гісторыі...
Аднойчы мы, яшчэ
Кастусь Тарасаў
незнаёмыя, павінны былі спаткацца ў маім Полацку. Каб не разьмінуцца, прызначылі сустрэчу каля помніку Скарыну. Спадара Кастуся я пазнаў адразу. Ен выглядаў абсалютна нетутэйшым. Падазраю, што такім самым Тарасаў мог падацца і бронзаваму першадрукару.
Вецер гісторыі гартаў каляндар 1984-га. Якраз у той год Тарасаў аднае раніцы прачнуўся знакамітым. Ягоная «Памяць пра легенды» выйшла 30 тысячамі асобнікаў, імкліва зрабіўшыся культавым выданьнем. Дасьведчаныя людзі казалі, нібыта кніга са-
брала 300 000 заявак, ды таварышы з ЦК цыкнулі на выдаўцоў, і адзін нуль тыя паслухмяна «згубілі». Аднак і скарочаны ў дзесяць разоў наклад узводзіў пісьменыгіка ў ранг нацыянальнага асьветніка.
«Памяць пра легенды» ў маім кнігазборы ўладкавалася поруч зь «Зямлёй пад белымі крыламі» Караткевіча.
Караткевіч і Тарасаў не канкуруюць, a — дзякуючы розным ракурсам і розным мэтадам мастацкага дасьледаваньня гісторыі — цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Першы — вандроўнік, які глядзіць на мінулае, праплываючы над ім на мангальф’еры. Другі — падарожнік, які ступае па зямлі й можа ахапіць вокам меншы абсяг, затое здольны зблізку пачуць і распазнаць патаемныя шолахі, рухі, прыкметы.
Ен ведаў, што гісторыя — ня толькі перамогі й узьлёты чалавечага духу, але — ці не часьцей — горкія паразы, рэнэгацтва, чорныя здрады з падзеньнем у пекла безь ніякага спадзяваньня на прыпынак у чыстцы. Ен, магчыма, як ніхто іншы, адчуваў (і прадчуваў!) трагізм беларускай гісторыі, дзе краіна зноў і зноў апынаецца перад мяжой, за якой — нацыянальнае небыцьцё.
Аднак Тарасаў ня быў бесстароннім сузіральнікамфаталістам і ніколі не зачыняўся ў кабінэце. Ен ня раз пакідаў пісьмовы стол, каб выступіць на мітынгу. Ён не адзін год захоплена працаваў у часопісе «Спадчына», быў намесьнікам галоўнага рэдактара незалежных газэтаў «Навіны» і «Наша Свабода». Пазьней стаў адным з заснавальнікаў газэты «Новы час».
На мяжы стагодзьдзяў, у новым палітычным клімаце, Тарасаў выдаў аповесьць «Апошняе каханьне Міндоўга», якая ўяўляецца мне найлепшым у нашай гістарычнай літаратуры творам пра дачыненьні ўладара й улады.
3 надмагільнага помніку глядзіць такі самы, як і некалі даўно, у Полацку, чалавек з адбіткам нетутэйшасьці на твары.
Гэты самотны рыцар і цяпер у падарожжы — у мінулых ці ў будучых стагодзьдзях. Там, дзе мы некалі сустрэнемся.
Кастусь Тарасаў
10.10.1940, Менск — 20.3.2010, Менск.
Пахаваны на менскіх Чыжоўскіх могіпках.
Калі я вучыўся ў дзясятым клясе, у наш Полацак прыехалі «Песьняры» (тады яшчэ «Лявоны»).
Маімі кумірамі ўжо былі «Бітлы» і «Ролінгі», і перад канцэртам я меў настрой досыць скептычны. Апрача ўсяго, і сам канцэрт апынуўся пад пагрозаю. Як стала вядома, у гаркаме партыі, убачьгўшы «Лявонаў», выставілі ім ультыматум: або «дзікабразы» ідуць у цырульню, або гастролі адмяняюцца.
На маё велізарнае шчасьце, Уладзімер Мулявін выбраў цырульню.
Пасьля таго канцэрту я некалькі тыдняў напяваў «Александрыну», адчуваю-
Уладзімер Мулявін
чы, як ува мне прачынаецца зусім іншая істота.
Калі не баяцца высокіх словаў, можна сказаць, што менавіта «Песьняры» далучылі мяне, савецкага хлопчыка, да нацыянальнага космасу.
На маю думку, дзеля вяртаньня беларусам Беларусі ўладзімер Мулявін у музыцы зрабіў ня менш, чым ўладзімер Караткевіч — у літаратуры.
Дзякуючы Мулявіну беларускую песьню засьпявалі мільёны нашых суайчыньнікаў.
Яе пачулі ў шасьцідзесяці краінах на абедзьвюх зям-
ных паўкулях. Падчас гастроляў у ЗША «Песьняры» атрымалі прапанову на сусьветны гастрольны тур. Савецкае чынавенства ад культуры не дазволіла музыкам канчаткова скарыць сваім майстэрствам сьвет.
Талент і геніяльная інтуіцыя Мулявіна прынесьлі
ў велізарныя перапоўненыя залі ня толькі народны мэляс, але і нацыянальную паэзію — Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш... Вы памятаеце, як на пачатку 1990-х гучала песьняроўская «Пагоня»?
Творчасьць «Песьняроў» на чале з Мулявіным зрабіла сапраўдную сьпеўную рэвалюцыю, якая, рызыкну сказаць, у краіне зь іншым мэнталітэтам мела б шанцы перарасьці ў рэвалюцыю палітычную...
Аднойчы я сустрэўся за
калядным сталом з дву Зорны склад «Песьняроў». ма «песьнярамі» зь іх 1978 г.
першага, зорнага складу.
Адзін прыехаў на сьвяты з
Амэрыкі, другі з Кёльну і — хоць і не забыў беларускай мовы — з прыемнасьцю і, як мне падалося, зь відавочнай палёгкаю загаварыў з адным з прысутных па-нямецку.
Абодва колішнія паплечнікі Мулявіна не пакінулі музыкі, але разьвіталіся з Радзімай.
Ен —■ застаўся.
Калі краіна праводзіла яго ў апошні шлях, ніхто ўжо не сумняваўся, што Уладзімер Мулявін назаўсёды застанецца ў нацыянальным Пантэоне.
Уладзімер Мулявін
12.1.1941, Сьвярдлоўск, цяпер Екацерынбург, Расея —
26.1.2003, Масква, Расея.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Няма ні тут, ні там, за дымкай, Няма ў дзьвярах, няма ў акне, Няма мяне ў тваіх абдымках, Няма мяне, няма мяне...
I толькі там, пазьней, з палёгкай У сьне, што прыйдзе незнарок, Убачыш, як душа далёка
Да зор ляціць, як матылёк...
Пачуўшы гэтыя радкі, чытачы філёзафа й літаратуразнаўцы Валянціна Акудовіча непазьбежна згада-
Анатоль Сербантовіч
юць ягонае славутае эсэ «Мяне няма» і, відаць, падумаюць: ці ня вырашыў шаноўны аўтар сьцьвердзіць сваё credo яшчэ і з дапамогаю рыфмаў.
Аднак верш належыць
іншаму творцу й іншаму часу.
Я цытую яго так, як пачуў у студэнцкія гады ад сябра,
які, здаецца, ведаючы цэлую кніжку гэтага паэта на памяць, працягваў тады захоплена дэклямаваць:
Расту і пачынаю я сталець, I, забываючы мадэрныя напевы, Я ў музыку ўваходжу, нібы ў лес, 1 гукі расступаюцца, як дрэвы...
Вершы сапраўды былі вартыя: пранізьлівыя, чыстыя, нейкія азонавыя... «Хто гэта?» — пацікавіўся я. «Анатоль Сербантовіч, — адказаў сябар. — Наш Яўтух. У сэнсе — Еўтушэнка». Мы ня ведалі, што якраз у той год, калі нам выдалі студэнцкія залікоўкі, жыцьцё «нашага Еўтуха» трагічна абарвалася.
Ен быў упарты і вальналюбны. Ен жыў у прадчуваньні цуду. Ен меў выключнае пачуцьцё мовы і талент, прызнаны ды падтрыманы мэтрамі.
Школьнікам, перамагаючы ў вэлягонцы, ён трапіў у звалку, параніўся, але, закінуўшы ровар на плечы, усё ж першым дабег да фінішу.
За яшчэ падлеткавыя вершыкі ён атрымаў мянушку Броўка, а праз колькі гадоў публічна спаліў кнігу старэйшага «цёзкі», за якую Пятрусь Усьцінавіч быў адзначаны Дзяржпрэміяй.
У дваццаць сем Анатоль выдаў ужо другую кнігу — не па гадах сыіелую й бязьлітасную да сябе. Яна называлася трывожна — «Міннае поле». У кнізе былі й такія — ня лепшыя, але шчырыя — радкі: «Сяджу і думаю цьвяроза: / Як быць далей і як мне жыць. / Вось я прап’ю апошні розум, / А што тады яшчэ прапіць?»
Аднойчы ўвечары ён, атрымаўшы неблагі ганарар і «замачыўшы» гэтую падзею, ішоў па менскай вуліцы. На просьбу сустрэчнай кампаніі даць закурыць выцягнуў з кішэні пачак грошай: «Вось вам на цыгарэты!»
Яго завалілі на ходнік і доўга білі нагамі. Потым былі шпіталь, жорсткія прыступы галаўнога болю, інсульт і адыход туды, дзе паэту, магчыма, удалося зьдзейсыгіць выказаную ў адным зь вершаў мару і разгадаць «Тайну музыкі, / Тайну крыкаў, / Тайну гукаў і нематы...
Анатоль Сербантовіч
13.5.1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён — 21.3.1970, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Я дагэтуль памятаю поціск ягонай моцнай і шурпатай, нібыта й не пісьменьніцкай рукі.
Памятаю таўшчэзныя тэчкі зь ягоным дагэтуль ненадрукаваным 750-старонкавым дасьледаваньнем пра ўдзел фіна-вуграў у нашым этнагенэзе. Відаць, ня толькі ў мяне ў памяці неадназначны розгалас пасьля публікацыі ягонага артыкулу на гэтую ж тэму — «Племя пяці родаў».
Скончыўшы хімічны факультэт БДУ і маскоўскі Літаратурны інстытут, Іван Ласкоў, здавалася б, надзейна атабарыўся на жончынай радзіме ў Якутыі.
Іван
Ён пісаў па-расейску, друкаваўся ў самых прэстыжных маскоўскіх часопісах —
. ад «Юностм» да «Нового
Ласкоу мнра», выпусьціў дзьве пры хільна заўважаныя крытыкай паэтычныя кнігі...
I раптам вярнуўся да беларускай мовы, на якой пачынаў вершаваць у школе.
Жывая плынь чужое мовы!
Я сам ня ведаю, калі Яе канчаткі і асновы. Мяне падманам аплялі. Ды я ня зьведаў зь імі шчасьця, He прасьвятліў замерлы змрок, He прычасьціўся тых прйчастйй, Глаголом сэрцы не агіёк.
Трэцяя кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1969-м па-беларуску. Моцна й сьвежа прагучала пазьней ягоная паэма «Кульга» зь нечаканым для айчыннай літаратуры героем — сярэднявечным заваёўнікам Тамэрлянам.
Іван быў чалавекам прынцыповым і бескампрамісным.
Расказваюць, што гэта менавіта ён вывеў на чыстую ваду аднаго нашага даволі вядомага літаратара, які пераклаў і выдаў пад сваім імем цэлую кніжку апавяданьняў калегі з расейскай глыбінкі.
Шукаючы ў якуцкіх архівах беларушчыну, Ласкоў неспадзявана выявіў і зрабіў здабыткам грамадзкасьці тое, што адзін з «бацысоў» якуцкай літаратуры Платон
Аюнскі быў інфарматарам НКВД.
Рэакцыя была нечаканай і жорсткай.
Саюз пісьменьнікаў Якутыі абвінаваціў Ласкова ў паклёпе.
Яму забаранілі друкавацца.
Газэты, радыё і тэлебачаньне распачалі кампанію цкаваньня пісьменьніка. Працягам сталіся пагрозы фізычнай расправы, якія гучалі праз тэлефон, ад незнаёмых сустрэчных на вуліцы.
Ласкоў, жонку якога таксама зрабілі беспрацоўнай, па сутнасьці, застаўся бяз сродкаў да існаваньня.
Проста немагчыма было даць веры, што на календары 1994-ы.
Ен стаўся апошнім годам Іванавага жыцьця.
Іван Ласкоў
19.6.1941, Гомель —
29.6.1994*, Якуцк, Расея.
* Беларускія энцыкляпэдыі падаюць недакладную дату сьмерці I. Ласкова.
Яшчэ й цяпер, праз колькі гадоў пасьля яе сыходу ў нябесную Беларусь, позірк міжволі шукае Веру Церлюкевіч на Дзень Волі, на Чарнобыльскім шляху або на Дзяды.
Знайсьці яе зазвычай можна было наперадзе — усьмешлівую, упэўненую, зь бел-чырвона-белым сьцяжком або з кветкамі гэткіх жа колераў.
Яна нарадзілася на Магілеўшчыне, у вёсцы, якая пасьля чарнобыльскай катастрофы зьнікла з мапаў.
Доўгія гады гэтая сялянская дачка зусім ня волатаўскага целаскладу працавала там, дзе не заўсёды
Церлкжевіч
вытрымліваюць і мужчыны, — кранаўшчыцай у ліцейным цэху Менскага трактарнага заводу.