Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Празь дзесяць гадоў ён будзе рэцэнзэнтам маіх кні-
Генадзь Каханоўскі
гаў. Тады знаёмства з Генадзем Каханоўскім станецца бліжэйшым, і мне адкрыецца няггросты шлях гэтага самаадданага слугі Кліё.
Юначыя гады ў Маскве, дзе будучы гісторык
Каханоўскі ачольваў беларускае студэнцкае зямляцтва. Сустрэчы з Уладзімерам Дубоўкам і Міколам Улашчыкам, які стаў для Генадзя ўзорам служэньня навуцы і Радзіме. Вяртаньне ў Маладэчна й праца ў абласным краязнаўчым музэі, дзе, найперш дзякуючы Каханоўскаму, была створаная экспазыцыя, якая, адрозна ад шмат якіх замшэлых сталічных, працавала на беларускую нацыянальную ідэю.
Але гэтак званыя кампэтэнтныя органы таксама не драмалі. У 1969-м адмыслова скліканая атэстацыйная камісія прызнала працу маладога гісторыка шкоднай для камуністычнага выхаваньня савецкіх людзей.
Ен быў абвінавачаны ў нацыяналізьме нават за тое, што казаў пра страту Беларусьсю ў Другой усясьветнай вайне кожнага чацьвертага, а значыць «штучна завышаў ролю беларускага народу».
Звольненага Каханоўскага аднавілі на працы дзякуючы заступніцтву Максіма Танка й Янкі Брыля, але нападкі на вучонага не спыняліся. Яго, які так
любіў падарожнічаць, не выпускалі за мяжу. Мне здаецца, што якраз сваю тугу па нязьдзейсьненых вандраваньнях ён увасобіў ва ўнікальным помніку Віленскаму шляху паблізу вёскі Мясата на Маладэчаншчыне.
Калі над краінай падзьмулі новыя вятры, Каханоўскі пасьпеў зрабіць неверагодна шмат.
У 1989-м спрычыніўся да заснаваньня Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым старшынём.
У 1992-м абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную крыніцазнаўству матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Адна за адной выходзілі
яго кнігі ў галінах фаль-
клярыстыкі й археалёгіі, дасьледаваньні, прысьвечаныя Яўстаху Тышкевічу, Адаму Кіркору...
Разам з сваёй навуковай спадчынай ён пакінуў нам і мару, якой у сямідзясятыя — васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя дзяліўся з блізкімі сябрамі: аднойчы прачнуцца, а Беларусь — вольная!
Генадзь Каханоўскі
8.1.1936, в. Дамашы, цяпер Мападэчанскі раён —
15.1.1994, Маладэчна.
Пахаваны на моплках каля в. Насілава, ускраіна Маладэчна.
Працуючы разам зь ім у выдавецтве «Мастацкая літаратура», чаго толькі я ні наслухаўся: і таго, што Сачанка — палкоўнік КГБ, і таго, што ў кожнай рэдакцыі дзейнічае ягоная агентура... Ня буду сьцьвярджаць, што ўсё гэта толькі чуткі й міты. Ня ведаю.
Але ведаю іншае.
Канец вайны засьпеў дзевяцігадовага Барыса ў Нямеччыне. Адзін Сачанкаў зласьлівец любіў казаць: «Лепей бы ён застаўся!»
Думаю, што асабіста Сачанку ў такім выпадку, можа, і сапраўды было б лепей, а вось беларускай
Барыс Сачанка
культуры — відавочна, не. Тады нехта іншы мусіў бы стаць аўтарам зьмешчанага ім у 1957-м у «ЛіМе» артыкулу «Шанаваць родную мову», што выклікаў дыскусію, перадрукоўваўся
ў эміграцыйнай прэсе і, натуральна, зацікавіў гэбістаў. Праўда, Сачанка нейкім чынам атрымаў дараваньне
«грахоў», бо пазьней працаваў у часопісе «Полымя», у Саюзе пісьменьнікаў, езьдзіў дэлегатам ад Беларускай ССР на сэсію ААН у Нью-Ерк.
Выдаючы кнігу за кнігай і нават атрымліваючы за іх прэміі, Барыс Іванавіч, мне здаецца, і сам з гадамі ўсё больш разумеў, што ягоная місія ў нашай культуры палягае ў іншым.
Загадваючы ў выдавецтве рэдакцыяй перакладной замежнай літаратуры, ён вытрымаў змаганьне на нейкіх узроўнях у Маскве і распачаў выпуск беларускамоўных зборнікаў дэтэктываў і фантастыкі, а таксама сэрыі «Скарбы сусьветнай літаратуры», кнігі зь якой зьбіралі 10—15-тысячныя наклады.
Як толькі гэта сталася магчымым, Сачанка ўзяўся друкаваць артыкулы й укладаць зборнікі, якія легалізоўвалі дзясяткі забароненых раней імёнаў і твораў — літаратараў, зьнішчаных у гады сталінізму, і пісь-
меньнікаў-эмігрантаў. Ці ня ён першы сказаў слова праўды пра сьмерць Янкі Купалы?
Вядома, ішлі размовы пра тое, што ўсё гэта адбываецца з дазволу КГБ, пагатоў дома ў Барыса Іванавіча была цэлая бібліятэка яшчэ нядаўна крамольнай літаратуры — сапраўдны філіял спэцсховаў. Але факт застаецца фактам: некалькі
гадоў ён адзін працаваў, як цэлы інстытут.
Ягоны пераход у 1993-м на пасаду галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» быў цал-
кам заканамерны.
У 1995-м пабачыў сьвет таўшчэзны энцыкляпэдычны даведнік «Беларусь» — дзе, як дакладна адзначыў у сваім водгуку Сяргей Дубавец, «упершыню за ўсю гісторыю наша легальнае і дазволенае было аб’яднанае з нашым нелегальным, забароненым і забытым — у адно цэлае».
Апантаны працаю на карысьць нацыянальнай ідэі, Барыс Сачанка стаўся для ўлады асобаю нязручнай.
Неўзабаве пасьля рэфэрэндуму 1995-га ён, не дажыўшы і да шасьцідзесяці, раптоўна памёр у працоўным кабінэце.
Энцыкляпэдычны даведнік «Беларусь» больш не перавыдаваўся.
Барыс Сачанка
15.5.1936, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён — 5.7.1995, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Ён меў рэдкае полацкае прозьвішча. Рэдкае і вельмі гаваркое. У ім чуліся і бура з буранам, і зацяты магутны бур, што дасьледуе цьвёрдыя пароды, і паэтычныя буравей з бурапеннасьцю.
Характар Бураўкіна быў адпаведны прозьвішчу, і гэта выяўлялася ўва ўсіх ягоных іпастасях — паэта, палітыка, дыплямата, мужа...
Полацкая душа схільная да веры ў дзівосы. Аднак ён ня толькі верыў у дзівы, але і сам ствараў іх — і словам залатой пробы, і ўчынкамі, што застануцца ў найноўшай нацыянальнай гісторыі.
Генадзь Бураўкін
Для мяне — сяміклясьніка той самай 1-й полацкай школы, якую скончыў і Бураўкін, — сапраўдным дзівам стаўся яго верш «Юнацтва сінія арэлі» з прысьвячэньнем Юлі:
Яны прыглушана рыпелі Сярод старых кашлатых ліп. Мы тыя сінія арэлі Зламаць нікому не далі б...
Гэта быў верш пра тыя самыя арэлі за школай, якія дагэтуль прыцішана рыпяць у маёй памяці.
А хіба ня дзіва — стварэньне Бураўкіным сапраўды нацыянальнага — не паводле назвы, а паводле духу — тэлебачаньня? Якім шчасьцем было для нас, маладых заўзятараў, глядзець беларускамоўныя рэпартажы з гульняў менскага «Дынама», якое тады перажывала сваю залатую пару!
Праяваю Божай волі бачыцца тое, што якраз Бураўкін быў прадстаўніком Беларусі ў ААН у той гістарьгчны час, калі нашая краіна вярнулася на палітычную мапу сьвету. Ён, дарэчы, згадваў, як, прыехаўшы ў Нью-Ёрк, высьветліў, што беларуская місія ня мае нават друкавальнай машынкі зь беларускім шрыфтам...
Веру ў дзівосы і здольнасьць дзяліцца ёю ён захоўваў усё жыцьцё.
Колькі гадоў таму мы выступалі разам перад полацкімі школьнікамі. Пры канцы спадар Генадзь сказаў, што па гэтай зямлі трэба як мага часьцей хадзіць басанож —
каб падзараджацца ейнай жыцьцядайнай, стваральнаю энэргіяй. «I зьявяцца сярод вас тады і новы Скарына, і новая Эўфрасіньня», — паабяцаў Бураўкін. Выходзячы са школы, мы ўбачылі на ганку гурму хлопцаў і дзяўчатак, якія відавочна чакалі пісьменьнікаў. Усе ўжо былі басаногія й, шматзначна зірнуўшы на нас, рушылі ў бок блізкай Дзьвіны. На шчасьце, у Прыдзвіньні тады валадарыла бабіна лета.
Магчыма, гэта занадта лірычнае сьведчаньне таго, што Генадзь Бураўкін быў і застаецца ў шэрагу тых, хто вызначаў каардынаты нашага нацыянальнага быцьця...
У маіх нататніках захаваліся словы аднаго зь літаратурных мэтраў пра тое, што, маўляў, такім, як Бураўкін, «сяброў не паложана па штаце». Разьвітаньне са спадаром Генадзем засьведчыла, што мэтар ані ня меў рацыі.
Бураўкіна пахавалі разам з кнігаю «Нагаварыцца з зоркамі», чаканьне якой апошнія дні й трымала яго на гэтым сьвеце.
Цяпер ён гаворыць з зоркамі. А анёлы сьпяваюць яму ягоную «Калыханку».
Генадзь Бураўкін
28.8.1936, в. Тродавічы, Расонскі раён —
30.5.2014, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могідках.
Ягоную зьнятую паводле аповесьці расейскага пісьменьніка Паўла Ніліна лірычна-паэтычную стужку «Праз могілкі» ЮНЭСКА ў 1994-м улучыла ў лік найлепшых ста фільмаў сьвету.
Але для мяне вяршыняю творчасьці Віктара Турава сталася экранізацыя мележаўскіх «Людзей на балоце». Я глядзеў яе тры разы з інтэрвалам у адзін дзень. «Вінаватыя» былі ня толькі рэжысэрскае майстэр-
ства, бліскучы склад актораў і літаратурная аснова, але і тое, што героі фільму гаварылі па-беларуску. Усё ра-
зам гэта нараджала мары
Віктар Тураў
пра нацыянальны беларускі кінэматограф.
Фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР і прызы некалькіх міжнародных кінафэстываляў. Працяг — «Подых навальніцы» — быў,
як гэта нярэдка здараецца, слабейшы, хоць для кагосьці іншага лічыўся 6 вялікім посьпехам.
У 1989-м я меў радасьць рэдагаваць у выдавецтве «Мастацкая літаратура» зроблены Міколам Хаўстовічам першы поўны пераклад «Шляхціча Завальні» Яна Баршчэўскага. Праз год, амаль адначасова з кнігаю, зьявіўся і тураўскі «Шляхціч» — на жаль, ужо адзін з апошніх яго значных
фільмаў.
На першы погляд, ён не канфліктаваў з уладамі: быў народным артыстам, першым сакратаром праўленьня Саюзу кінэматаграфістаў рэспублікі, езьдзіў па сьвеце. Аднак Віктар, які скончыў Усесаюзны інстытут
Сябрамі Віктара Турава былі Ўладзімер Высоцкі й Марына Ўладзі
кінэматаграфіі ў 1960-м, а потым у той самы час яшчэ й займаўся ў творчай майстэрні Аляксандра Даўжэнкі, назаўсёды застаўся шасьцідзясятнікам — чалавекам, які зрабіў глыток свабоды і ня выдыхнуў яе з душы. Пра гэта сьведчыла й яго шматгадовае сяброўства з Уладзімерам Высоцкім і Марынай Уладзі.
Сваё 60-годзьдзе ён адзначаў у Тэатры кінаактора, a потым у рэстаране гатэлю «Кастрычніцкі» пад пільным кантролем мэдыкаў, ужо безнадзейна хворы. Роўна праз тыдзень у той самай залі адбываліся памінкі, на якіх вядомы калега, Міхаіл Пташук, сказаў, што Тураў — першы ў беларускай кінэматаграфіі чалавек, які вывеў «людзей з балота» на міжнародны экран.
Віктар Тураў
25.10.1936, Магілеў —
31.10.1996, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Яўген Шабан
Мне згадваецца даўні сэмінар маладых літаратараў у Віцебску.
Адзін з старэйшых калегаў, запрошаных у якасьці настаўнікаў, цэлы перапынак нэрвова і расхвалявана курыў цыгарэту за цыгарэтай, а потым з малой сцэны Коласаўскага тэатру раптам запытаўся, ці вядома нам, як даказаць, што вушы ў павукоў растуць не дзе-небудзь, a — на нагах.
Мы былі заінтрыгаваныя, а прысутны прадстаўнік аддзелу прапаганды й агітацыі абкаму партыі імгненна насьцярожыўся.