Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
У 1992-м, калі савецкая імпэрыя ўжо канула ў Лету, кіраўнікі СНД падпісалі ў Менску пагадненьне аб вяртаньні гістарычных каштоўнасьцяў дзяржавам іх па-
ходжаньня. Масква агучыла заяву, што не прызнле гэтага дакумэнту, 6о ён супярэчыць інтарэсам Расеі. У выпусках навінаў круцілі выступ Ліхачова, які запальчыва заклікаў не дапусьціць «расьцягваньня агульных скарбаў па нацыянальных кватэрах». Пры сустрэчы Петрашкевіч пацікавіўся: «Чулі голас расейскага сумленьня?»
Я ня схільны ідэалізаваць яго. У свой час ён працаваў у апараце ЦК КПБ, пісаў п’есы «ў духу патрабаваньняў», да прыкладу, пазмагаўся сваім пяром з рэлігіяй. Але Петрашкевіч, па-першае, заўсёды заставаўся беларусам, а па-другое, яго вабіла не апаратная дзейнасьць, a гісторыя і літаратура.
Ен пісаў сцэнары мастацкіх фільмаў, апавяданьні, лібрэта, але найбольш цікавае й вартае стварыў у жанры гістарычнай драматургіі, з дапамогаю якой імкнуўся адлюстраваць увесь шлях народу — ад часоў Рагвалода да нашых дзён.
Найбольш ярка Петрашкевіч-драматург раскрыўся ў прысьвечанай Скарыну дылёгіі «Напісанае застанецца» і «Прарок для Айчыны». У першай пёсе разам з гуманістам-першадрукаром дзейнымі асобамі сталі Мікола Гусоўскі, Пётра Мсьціславец, Марцін Лютэр, Мікалай Капэрнік, што стварае пераканаўчы кантэкст эўрапейскага Рэнэсансу, аванпостам якога была Беларусь. Другі твор, як вынікае ўжо зь ягонае назвы, ставіць вечнае пытаньне лёсу прарока ў сваёй Айчыне.
Нязьменна застаючыся і навукоўцам, Алесь Петрашкевіч пакінуў нам сваю нязьдзейсьненую мару — выдаць энцыкляпэдычны даведнік «Беларуская Народная Рэспубліка».
Хто зьдзейсьніць гэтую задуму?
Алесь Петрашкевіч
1.5.1930, в. Пярэвалачня, Талачынскі раён —
24.8.2012, Менск.
Пахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
У яе доме, дзе я на некалькі дзён спыняўся ў сваім падарожжы па «беларускай» Амэрыцы, мяне найперш уразіла калекцыя індзейскае керамікі.
Тады й зрабілася зразумелым, адкуль у карцінах спадарыні Галіны, нават у выявах беларускіх сьвятых, гэтыя нязвычныя эўрапейскаму воку дэкаратыўныя матывы.
Я ня даў волі фантазіі й ня стаў уяўляць, якія думкі й аналёгіі маглі ўзьнікаць у беларускай мастачкі падчас шматлікіх вандровак па архіпэлягу індзейскіх рэзэрвацыяў.
Наваградчанка Галіна Русак у дзевятнаццаць гадоў Галіна апынулася ў ЗША. Там яна з ступенямі магістра Русак бібліятэчных навук і гісто	 рыі мастацтва скончыла
заснаваны яшчэ ў каляніяльны пэрыяд Ратгерскі ўнівэрсытэт, дзе пазьней была дырэктаркай мастацкай бібліятэкі. (Дарэчы, у той самай alma mater пачынаў навуковую кар’еру біяхімік беларус Аўген Вярбіцкі,
спэцыяліст у захаваньні ежы, які быў адказны за харчаваньне першай амэрыканскай экспэдыцыі на Месяц.)
Яна сталася вядомай дзяячкай нашай дыяспары, a таксама агульнаамэрыканскага руху за роўныя правы жанчынаў.
Але яе сапраўдным пакліканьнем было мастацтва — жывапіс і графіка, у якіх Галіна працавала ў імпрэсіяністычнай манеры. Беларусь прысутная ў многіх ейных пэйзажах («Буслы ў палёце», «Курган», «Папарацькветка»), нават калі там, на першы погляд, адлюстраваная Амэрыка.
Згукі далёкае Радзімы магутна гучаць у ейных творах «Эўфрасіньня Полацкая», «Голас продкаў», «Пагоня»...
«Я глыбока зацікаўленая ў багатай сымбалічнай мове, у звычаях і ў сваім, адметным і непаўторным мастацкім выяўленьні беларускага народу, — пісала Галіна Русак. — Сымбалізм заўсёды быў важнай часткаю беларускага жыцьця. Як мастачка, я зацікаўленая ў перахоўваньні сымбалічнай мовы Беларусі, а таксама ў пашырэньні яе сродкамі сучаснай мастацкай тэхнікі паміж гледачоў замежжа».
3 усіх сваіх шматлікіх выставаў у ЗША ды іншых краінах найдаражэйшаю спадарыня Галіна да апошніх дзён лічыла адзіную пэрсанальную выставу 1992 году ў незалежнай Беларусі.
Яе няма, але ў небе над Наваградчынай кружляюць ейныя буслы.
Галіна Русак (ад нараджэньня Родзька)
24.5.1930, Наваградак —
14.9.2000, Сомэрсэт, штат Нью-Джэрзі, ЗША. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Крыху вандраваўшы па плянэце і адзначыўшыся ў пары дзясяткаў блізкіх і далёкіх краінаў, я канчаткова пераканаўся ў тым, што беларускі, незалежна ад узросту — найпрыгажэйшыя жанчыны ў сьвеце.
Гэтая аптымістычная выснова канчаткова сфармулявалася ў мяне ў беларускай царкве Маці Божай Жыровіцкай у гарадку Гайлэнд-Парк, штат Нью-Джэрзі, дзе я сустрэў неверагодную, фантастычна высокую для Амэрыкі канцэнтрацыю прыгожых дзяўчатак, дзяўчат, кабетаў і бабулек.
Адным з увасабленьняў красы беларусак была Вера Бартуль, якую, пра што я потым даведаўся, у свой час абралі каралеваю хараства нашае эміграцыі.
Яна ня толькі сама была красуняю, але і дапамагала зрабіцца прыгажэйшымі іншым.
Калісьці ў Бартулёў кватаравала амэрыканская акторка. Яна й параіла Веры пайсьці ў школу дэманстрацыі моды. Закончыўшы яе, Вера Бартуль пачала пасьпяхова працаваць мадэльлю і кансультантам-кутур’е.
Яе працы дэманстравадіся ў найлепшых крамах Нью-Ерку, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесу, Чыкага...
Вера стварыла сцэнічныя ўборы для славутага на эміграцыі танцавальнага гурта «Васілёк», разам зь якім упершыню пасьля доўгага расстаньня наведала Беларусь.
Потым яна шмат разоў прыяжджала на Бацысаўшчыну як сябра арганізацыі «CitiHope», што дапамагала ахвярам Чарнобылю.
Дабрачыннай гуманітарнай дзейнасьцю спадарыня Вера займалася праз усё жыцьцё.
У маладосьці яна зьбірала сродкі на падтрымку вяртанцам з ГУААГу. Сярод тых, хто атрымліваў гэтую да-
Вера і Франціш Бартулі з дачкой Ганнай. 1950-я гады
памогу, быді Ларыса й Янка Геніюшы, Юрка і Лявон Луцкевічы.
За сабраныя ёю грошы выходзілі кружэлкі Данчыка, набываліся экспанаты ў Беларускі музэй у Гайнаўцы на Беласточчыне.
Да апошніх сваіх дзён Вера ўзначальвала нью-ёрскую суполку Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Яна перажыла свайго мужа, вядомага дзеяча нашай эміграцыі Франціша Бартуля толькі на некалькі месяцаў.
Вера Бартуль (ад нараджэньня Касьцюкевіч)
22.11.1930, в. Губічы, цяпер Буда-Кашалёўскі раён —
24.4.2006, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Ліст ад яго з водгукам на адно зь першых маіх апавяданьняў — самая дарагая «адзінка захоўваньня» ў хатнім архіве.
Дзякуючы таму, поўнаму авансаў лісту, мая першая кніжка была без ваганьняў названая па адрэцэнзаваным мэтрам юначым опусе — «Добры дзень, мая Шыпшына».
Уладзімер Караткевіч
На жаль, я ўжо ня змог падпісаць яму аўтарскага асобніку-
Пахаваньне запомнілася вострым да фізычнага болю адчуваньнем велізарнай страты — ня толькі выдатнага пісьменьніка, але і асабіста блізкага чалавека. У разьвітальным слове паэт Генадзь Бураўкін назваў Караткевіча апосталам нацыі, і ў гэтым не пачулася ніякага пераболыпаньня.
Памятаю, калі ў продажы зьявіўся новы зборнік ягонае прозы, у нас на гістфаку БДУ сарвалася лекцыя, бо амаль увесь курс, не згаворваючыся, рушыў у кнігарню.
Творы Караткевіча ня проста вярталі нам эўрапейскае мінулае нашае зямлі. Караткевіч вяртаў Радзіму, падводзіў да «моманту ісьціны».
Мы пачыналі разумець, што з народам, пазбаўленым памяці, можна рабіць самыя злачынныя сацыяльныя і палітычныя экспэрымэнты.
А потым адбылося ўсьцешлівае адкрыцьцё ягонай паэзіі. Томік «Маёй Іліяды», каб ён заўсёды быў са мною,
я вывучыў на памяць. Гэтая кніга і сёньня гучыць ува мне: «О Радзіма, мой сьветач цудоўны, адзіны, / Явар мой, мой агністы сьнягір на сасьне, / Ледзь цябе не забыў я з чужою жанчынай...» («Сьнягір»), «За што галаву ты згубіла, / Якую праўду сказала?» («Безгаловая Вэнэра»), «Дзяўчына ад шчасьця сьпявала... / Стронцый быў у дажджы...» (прарочая «Дзяўчына пад дажджом»),
На сьвяткаваньні 75-годзьдзя Караткевіча ў Воршы, у музэі пісьменьніка (створаным, дарэчы, у колішняй радзільні, дзе той зьявіўся на сьвет) да мяне падыйшоў чалавек зь някідкім абліччам. «Вы — Орлов», — сказаў ён, і я мусіў пагадзіцца. «Я уже два дня наблюдаю за вамп, н вы постоянно чем-то недовольны».
Я сапраўды быў незадаволены: да прыкладу, тым, што шмат каго з жывых сяброў і добрых знаёмых Караткевіча на ягоны юбілей проста не паклікалі, а калі й запрасілі, дык не давалі слова. «Я — Арлоў. А хто Вы такі?» — у сваю чаргу пацікавіўся я. «Участнпк юбмлейных торжеств», — не змаргнуўшы вокам, адказаў мой суразмоўца.
Думаю, што яны, гэтыя «участнмкм торжеств», як і я сам, ані не сумняваліся, з кім, зь якой Беларусьсю, быў бы Уладзімер Караткевіч, каб дажыў да сёньняшніх дзён.
Адзін з замежных гасьцей-навукоўцаў выказаў тады, у Воршы, думку, што, каб Бог не паслаў беларусам Караткевіча, на мапе сьвету магло б быць цяпер на адну краіну меней. Тут можна падыскутаваць, але не падлягае сумневу, што безь яго мы былі б іншыя.
3 «аўгусьцейшых» вуснаў зноў і зноў гучаць зьвернутыя да пісьменьнікаў патрабаваньні стварыць беларускую «Вайну і мір». У маім уяўленьні, мы даўно маем яе — Караткевічавы «Каласы пад сярпом тваім».
Уладзімер Караткевіч
26.11.1930, Ворша — 25.7.1984, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Улетку 1947-га непаўналетняя беларуска Ліна Бароўка слухала выстаўленае ёй абвінавачаньне:
«Будучы варожа настроеная да савецкай улады, уступіла ў падпольную арганізацыю, для якой зрабіла бел-чырвона-белы сьцяг... Аддавала кватэру для нелегальных зборышчаў... Зьбірала ў арганізацыі сяброўскія складкі... Намервалася набыць друкавальную машынку... Дзеля кансьпірацыі ўзяла мянушку Таполя... Захоўвала антысавецкую літаратуру...»
У Менску ішоў працэс над сябрамі Саюзу беларускіх патрыётаў, створанага глыбоцкай і пастаўскай моладзь-
Ангеліна
Бароўка
дзю ў адказ на палітыку русіфікацыі.
Ліна была скарбніцай СБП. Знойдзеная ў яе гэтак званая антысавецкая літаратура ўяўляла сабой знакамітую «Беларускую граматыку» Браніслава Тарашкевіча.
Шаснаццацігадовую Бароўку-Таполю засудзілі на дзесяць гадоў канцлягераў. Але ў параўнаньні зь некалькімі пякельнымі месяцамі сьледзтва гэта ўспрымалася ёю як велізарная палёгка.
Цяпер яе прынамсі ня білі рукамі й нагамі.
У камэры ў чаканьні хуткага этапу можна было
сядзець, а не ляжаць, не варушачыся, пры сьцяне, як бесчалавечныя ахоўнікі загадвалі ім пасьля арышту ў халодных і сырых, населеных пацукамі сутарэньнях пастаўскай плябаніі.