• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Кажуць, ён працаваў на-
    ступным чынам: сымфонію — за два месяцы, балет — за паўгоду, а пра песьні казаў: «Не пасьпеў да абеду, то ня трэба й выседжваць — ня яйка ж!»
    Стаўленьне народнага артыста да сёньняшняй улады цудоўна адлюстравалася ў гісторыі пра яго віншаваньне з 70-годзьдзем, калі з букетам да Глебава
    (які пасьля інсульту страціў зрок, але не пачуцьцё гумару) заявіўся тагачасны намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Іван Пашкевіч.
    — Прэзыдэнт цэніць Вас!
    — I я яго цаню!
    — Прэзыдэнт паважае Вас!
    — I я яго паважаю.
    — Прэзыдэнт любіць Вашы балеты!
    — I я яго балеты люблю, — рэзюмаваў маэстра.
    Яўген Глебаў
    10.9.1929, Рослаў, Смаленшчына— 13.1.2000. Менск.
    Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
    Аднойчы вельмі даўно мы гулялі з сынам Раманам па беразе возера ў ваколіцах Нясьвіскага замку. «Тата, тата! — захоплена крычаў Ромусь. — Глядзі, качкі!» Неўзабаве да нас падыйшла прыгожая шляхетная пара: «Вы гаворыце па-беларуску?..» Так пачалося знаёмства з геніяльным айчынным графікам.
    Было вялікім шчасьцем бываць у Кашкурэвічаў дома і — падняўшыся на некалькі паверхаў — у майстэрні мэтра на вуліцы Сурганава. Я слухаў мудрыя маналёгі пра беларускія абразы, пра даваенны і пасьляваенны Менск (у сучасным ён адчуваў сябе чужаніцай), пра тое, што
    Арлен Кашкурэвіч
    мастацтва кнігі памірае, пра більярд, у які ён некалі гуляў (уваччу адразу паўстае самотны більярдыст на адным зь ягоных графічных аркушаў, які я назваў бы пранізьліва-бязьлітасным)...
    Рэчаіснасьцю для яго была ня столькі сучаснасьць, колькі мінулае, ажно да біблійных часоў. А таксама — мастацкая рэальнасьць літаратурных твораў. Ён ня проста ўжываўся ўва ўсе гэтыя сьветы, a — жыў там.
    Ды іначай ён і ня стаў бы аўтарам знакамітых сэрыяў
    «Купаліяна», «Асьветнікі», «Сьвятыя зямлі Беларускай». На «віялянчэльны», неверагодна энэргетычны і эратычны «Concerto Grosso», які гучаў на галерэі Нацыянальнага мастацкага музэю, я гатовы быў хадзіць кожны дзень.
    Каб ня тыя падарожжы ў прасторы й часе, — не нарадзіліся б непаўторныя, адразу клясычныя ілюстрацыі да «Фаўста» Гётэ, «Песьні пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Найвышэйшай песьні Саламонавай»...
    Сваімі ілюстрацыямі да нашай клясыкі Кашкурэвіч упэўнена ствараў для беларускай дітаратуры эўрапейскі кантэкст. Гэта пра такіх творцаў кажуць, што яны ілюструюць ня тэкст, а падтэкст. Я дадаў бы, што ён і сам уносіў у літаратурны твор новыя нечаканыя сэнсы.
    Ён блізка сябраваў з такім самым арыстакратам духу Караткевічам. Той сказаў пра сябра: «Мастак суровы, паўночны. I адначасова мяккі, добры, наш».
    Плёнам супрацы двух выдатных майстроў сталася бліскучае афармленьне «Дзікага паляваньня караля Стаха», «Чазеніі», «Ладзьдзі роспачы», «Каласоў пад сярпом тваім». Машынапісны арыгінал «Каласоў» — з рэдактарскімі заўвагамі й дасьціпнымі адказамі аўтара на палях — спадар Арлен некалькі дзесяцігодзьдяў захоўваў у сваёй майстэрні і за пару месяцаў да сыходу перадаў празь мяне ў аршанскі музэй пісьменьніка.
    Ен быў шчасьлівы з жонкаю Людмілай, адоранай мастачкай, якая сярод іншага стварыла выдатныя лялькіпатрэты гістарычных асобаў. Яго сыны Ігар і Тодар — таксама мастакі. Другі вядомы і як этнакультуроляг, пачынальнік у Беларусі сучаснага дударскага руху.
    Спадар Арлен са мною штодня: над кампутарам малюнкі да маёй кнігі «Рандэву на манэўрах» і — дапытлівы суровы позірк ягонай «Сьвятой Эўфрасіньні».
    Арлен (Арсен) Кашкурэвіч
    15.9.1929, Менск —26.8.2013, Менск.
    Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
    Уявіце, што да вас у кляс ці аўдыторыю зайшоў дырэктар і абвясьціў, што ад сёньня ўсё выкладаньне пераводзіцца на расейскую мову, а за адказы пабеларуску будуць аўтаматычна зьніжацца адзнакі.
    Менавіта гэтыя словы пачулі ўвосень 1945 году будучыя настаўнікі з Пастаўскай пэдвучэльні ад новага дырэктара таварыша Фішкіна.
    Пратэстуючы супраць русіфікацыі, група студэнтаў стварыла нелегальную арганізацыю «За Беларусь». Яна мела на мэце «бараніць родную мову, беларускую культуру, нацыянальныя традыцыі й самабытнасьць».
    Ніна Асіненка
    Сярод заснавальнікаў была Ніна Асіненка, якая ўзяла сабе кансьпірацыйную мянушку Незабудка. У яе на кватэры ў сакавіку 1946-га і адбылася моладзевая вечарына, на якой
    урачыста абвясьцілі пра існаваньне арганізацыі. Зрабіў гэта нарачоны Незабудкі Мікола Асіненка. (Сяброўкі зайздросьцілі Ніне: нават прозьвішча мяняць ня трэба.)
    Праз два тыдні ў роднай Міколавай хаце ў вёсцы Рамелькі Пастаўскага раёну перад бел-чырвона-белым сьцягам і выяваю Пагоні маладыя нелегалы прынялі прысягу. Неўзабаве яны аб’ядналіся з глыбоцкімі студэнтамі-аднадумцамі ў Саюз беларускіх патрыётаў.
    Ім заставаўся ўсяго адзін год волі.
    На судовым працэсе ў Менску Мікола Асіненка (мянушка Крывіч), каб выратаваць каханую, адмаўляў яе ўдзел у СБП, ды Незабудка заявіла, што была ў арганізацыі й хоча разьдзяліць зь сябрамі іхні лёс.
    Найсправядлівейшы ў сьвеце суд адмераў ёй дзесяць гадоў зьняволеньня. Ды самае страшнае было ня гэта. Сустрэча зь любым Міколам адтэрміноўвалася на цэлую вечнасьць: нарачонага прысудзілі да расстрэлу, які замянілі 25 гадамі няволі.
    Сьмерць Сталіна скараціла расстаньне дзьвюх родных душаў. Аднак балыпавіцкія канцлягеры, якія ў сваёй жорсткасьці не саступалі нацысцкім, падарвалі Нініна здароўе.
    Яе жыцьцё заўчасна дагарэла. Ня маючы змогі забыць сваю Незабудку, Мікола падаўся на будаўніцтва БАМу і назусім зьнік з поля зроку сяброў.
    Сэрца заходзіцца, калі думаеш пра тое, колькі іх, сьветлых, чыстых, адданых Радзіме, не пасьпелі зрабіць на пачатку 1990-х глытку свабоды.
    Русіфікатарская палітыніна Асіненка з мамай ка цяперашняй улады — 	 у тым ліку, і найперш, у сфэ-
    ры адукацыі — стварае падставы для ўзьнікненьня арганізацыяў кшталту той, што паўстала ў паваенныя 1940-я ў Паставах. Вось толькі назовы ў іх будуць іншыя.
    Заклік «За Беларусь!» цынічна прысабечаны рэжымам. Іхняя Беларусь — гэта Беларусь безь беларускае мовы й культуры, а значыць, урэшце, і безь беларусаў. Але, як казаў адзін клясык (дарэчы, расейскі), пабачым, што скажуць самі беларусы.
    Ніна Асіненка
    Каля 1930, Пастаўшчына.
    Дата і месцы сьмерці й пахаваньня невядомыя.
    У лютым 1943-га, у трынаццаць гадоў, ён пайшоў у партызанскі лес.
    Мне ўяўляецца, што своеасаблівым партызанам Валянцін Тарас заставаўся ўсё жыцьцё.
    I тады, калі працаваў у часопісе «Нёман», адкуль мусіў у 1968 годзе звольніцца «па ўласным жаданьні», а насамрэч па жаданьні КГБ, які ў той час займаўся справаю Валянцінавай прыяцелькі пісьменьніцы Лідзіі Вакулоўскай, на кватэры якой зьбіраліся дысыдэнтыінтэлектуалы. I тады, калі Тараса доўгімі гадамі не друкавалі. I тады, калі ў брэжнеўскі застой ён пераклаў
    Валянцін Тарас
    разам з Карласам Шэрманам раман Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха». I ўжо ў новыя часы, калі спадар Валянцін працаваў у Беларускім Хэльсынскім камітэце і ў кіраўніцтве Бе-
    ларускага Фонду Сораса, калі стаў адным з стваральнікаў Хартыі-1997.
    Да апошніх дзён Тарас заставаўся намесьнікам старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру і — зь бясцэнным жыцьцёвым досьведам і мудрасьцю — быў там бясспрэчным аўтарытэтам. Памятаю, купка досыць вядомых айчынных пісьменьнікаў, паквапіўшыся на вялікі ганарар і, вядома, не афішуючы сваёй натхнёнай дзейнасьці, «пераклала» на замову амбасады Туркмэніі кнігу тамтэйшага дыктатара Ніязава «Рухнама», якую ледзь не на памяць мусіў ведаць кожны яго падданы. Сярод «перакладчыкаў з туркмэнскай» апынуўся й адзін зь сябраў ПЭНу. На паседжаньні Рады прагучала прапанова выключыць калегу за маральную непераборлівасьць. Валянцін Яфімавіч ня менш рашуча выступіў супраць. «У гэтага чалавека, — сказаў ён, — засталося сумленьне». Вось яно, маўляў, няхай і судзіць «перакладчыка».
    Ен пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Асабіста для мяне галоўная ягоная кніга — мэмуары «На высь-
    пе ўспамінаў» — сумленныя і дасьціпныя, без уздыманьня самога сябе на катурны, сагрэтыя гумарам і падсьвечаныя філязафічнасьцю. Менавіта Тарасу Васіль Быкаў даверыў перакласьці на расейскую мову сваю знакамітую кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому».
    Аднадумцам і паплечнікам Валянціна Тараса быў
    сын Віталь — журналіст і публіцыст, ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, супрацоўнік Радыё Свабода й газэты «Наша Ніва», на старонках якой ён, ужо безнадзейна хворы, амаль да астатняга дня друкаваў бліску-
    чыя артыкулы.
    Адразу пасьля Віталевага сыходу адбыўся дзікі выпадак, ад якога скалануліся ўсе яго родныя і блізкія. Склаўшы паперу пра тое, што прычынаю сьмерці сталася анкалягічнае захворваньне, супрацоўнік міліцыі, нягледзячы на пратэсты сваякоў, зьняў у нябожчыка адбіткі пальцаў.
    Сын перажыў бацысу ўсяго на два гады, той яшчэ пасьпеў прачытаць Віталёву кнігу эсэ «Звыклае зло», дзе, як зазначыў аўтар прадмовы Сяргей Дубавец, «ты кожны раз пераконваесься, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі».
    Мяне не пакідае надзея, што літаратурную дынастыю Тарасаў працягне сын Віталя Антось.
    Валянцін Тарас
    9.2.1930, Менск — 13.2.2009, Менск.
    Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
    Нас пазнаёміў акадэмік Дзьмітры Ліхачоў, якога тады называлі «сумленьнем расейскай інтэлігенцьгі». Была вечарына ў менскім Доме літаратара, на якой я казаў, што і самыя сумленныя «старэйшыя браты», калі заходзіць гаворка пра беларускую або ўкраінскую незалежнасьць, імгненна мяняюцца. У пацьверджаньне згадаў некалькі выказваньняў Ліхачова. Напрыклад, пра тое, што «не радея о едннстве Русской землн, полоцкнй князь Всеслав провел свою жйзнь в бес-
    путных походах».
    Пасьля вечарыны мяне спыніў высокі і высакало-
    Алесь
    Петрашкевіч
    бы чалавек з уважлівым позіркам. «Намесьнік галоўнага рэдактара «Беларускай Энцыкляпэдыі» Алесь Петрашкевіч, — адрэкамэндаваўся ён. — Пра Ліхачова — цалкам згодны...»
    Выдавецтва тады яшчэ называлася «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя». Мне спадабалася, што новы знаёмы прапусьціў другое слова.
    Дарэчы, ён разам з галоўным рэдактарам Петрусём Броўкам некалі і ствараў гэтае выдавецтва — займаўся і падборам супрацоўнікаў, і ўзьвядзеньнем бу-
    дынку, які быў пазьней забраны цяперашняй уладай і ператвораны ў суд, дзе, у прыватнасьці, судзяць незалежных беларускіх выдаўцоў.