Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
У пранікнёным слове папскага нунцыя ў Беларусі Кляўдыё Гуджэроці, якім той адгукнуўся на сыход Анатоля Грыцкевіча, праца выбітнага гісторыка была названая сакральным служэньнем ісьціне, што «дапамагло беларусам адкрыць частку сваёй душы».
Яму вельмі пашанцавала з братам Валянцінам, аднадумцам і паплечнікам у змаганьні за гістарычную праўду.
Паводле сваёй першай вышэйшай адукацыі браты Грыцкевічы былі дактарамі, скончылі мэдінстытут і нейкі час працавалі па спэцыяльнасьці. Але, як некалі доктар лекарскіх навук Францішак Скарына, яны вырашылі даць суайчыньнікам «броні духоўныя» й прысьвяцілі жыцьцё лекаваньню беларусаў ад бяспамяцтва.
Анатоль Грыцкевіч
31.1.1929, Менск — 20.1.2015, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Лявон Баразна — чалавек, зь якім я не пасьпеў пазнаёміцца, але які стаў сапраўдным героем майго юнацтва.
Па прафэсіі Лявон быў мастак і мастацтвазнаўца. Ен стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню і беларускім арнамэнтам. Ен, па сутнасьці, заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму й «апрануў» дзясяткі фальклёрных ансамбляў. Ягоная кніга «Гравюры Францыска Скарыны» сталася важкім даробкам у Скарыніяну.
Ягоныя талент і майстэрства гарантавалі спакойнае
Лявон Баразна
й заможнае жыцьцё. Аднак паводле духу Баразна быў змагар. Ён ня мог зьмірыцца з русіфікацыяй, скіраванай ня толькі супраць мовы, але і супраць народнага мастацтва й гістарычнай спадчыны. У сваім асяродзьдзі ён, не баючыся сексотаў, казаў пра неабходнасьць выхаду Беларусі з СССР. Сябры згадваюць, што «з гэтай ідэяй ён падымаўся і клаўся спаць».
Менавіта Лявон Баразна разам зь Зянонам Пазьняком распачаў змаганьне з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Няміга. Артыкул у яе абарону сябрам
удалося надрукаваць у газэце «Правда», што ў вачах тутэйшага чынавенства рабіла іх асобамі небясьпечнымі.
У жніўні 1972-га Баразна рыхтаваў першую грамадзкую акцыю пратэсту супраць дзейнасьці менскіх герастратаў. У адзін з тых вечароў ён кінуўся на вуліцы
ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Жанчына імгненна зьнікла, а Лявон атрымаў нанесены спрактыкаванай рукой сьмяротны ўдар. Блізкія Баразны ўпэўненыя: дзейнічала рука спэцслужбаў.
У 1975-м, калі я вучыўся на пятым курсе БДУ, Лявонавы сябры наладзілі ў Менску ягоную пэрсанальную выставу. Яна мела велізарны рэзананс. Да кнігі водгукаў нязьменна цягнулася чарга. Там людзі пісалі й чыталі пра тое самае, чым жыў Баразна.
Гэта быў выбух зьняважаных пачуцьцяў нацыянальнай і чалавечай годнасьці.
Старадаўняя менская Няміга.
1967 г.
Памятаю, адна старон-
ка проста крычала вялікімі літарамі: «Спыніць русіфікацыю! Тут — Беларусь!»
Я хадзіў на выставу кожны дзень. Кніга водгукаў заўсёды была новая (учорашнюю, як хадзілі чуткі, забіралі ў КГБ), але яна ўмацоўвала веру: нас — шмат, і тут — сапраўды Беларусь.
Лявон Баразна
4.2.1929, в. Новае Сяло, Талачынскі раён —
15.8.1972, Менск.
Пахаваны ў Талачыне.
Калі 6 мне выпала магчымасьць зьдзейсьніць падарожжа ў часы Гая Юліюса Цэзара або Нэрона, якому так падабаўся дым Айчыны, і я меў бы права выбраць сабе перакладчыка, то ні імгненьня не сумняваўся б — Уладзімер Шатон.
У нашу першую сустрэчу ён, яўна пераацаніўшы валоданьне лацінаю колішняга выпускніка гістарычнага факультэту БДУ зьвярнуўся да мяне на мове Гарацыя. Наш трэці, невідочны, суразмоўнік, безумоўна, таксама пашкадаваў невука. Трэцім быў Мікола Гусоўскі.
Уладзімер Шатон тады якраз падрыхтаваў да дру-
Уладзімер
Шатон
ку сваё беларускае прачытаньне знакамітай «Песьні пра зубра», наступнае пасьля зробленых Натальляй Арсеньневай і Язэпам Семяжонам і, дарэчы, адзінае на сёньняшні дзень, якое захоўвае вершаваны памер арыгіналу — элегічны двуверш. Часам я параўноўваю гэтыя пераклады й уяўляю Шатона ў складзе той самай дыпляматычнай місіі Вялікага Княства Літоўскага ў Рым, якую ўзначальваў мэцэнат Гусоўскага біскуп Эразм Вітэліюс.
Спадар Уладзімер, якога ягоны калега і блізкі знаёмы Пятро Садоўскі назваў чалавекам «абсалютна не савецкім», ведаў дваццаць моваў, але ягонай любоўю ўсё жыцьцё заставалася вывучаная самастойна лаціна.
На ёй ён размаўляў і судзіў тэнісныя сустрэчы сяброў. Зь яе пераклаў на беларускую «Пахвалу дурасьці» Эразма Ратэрдамскага і трактат «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе» нашага Андрэя Воляна, а на яе зрабіў пераклад вялікіх фрагмэнтаў «Новай зямлі» Яку-
ба Коласа, надрукаваных у замежных лацінамоўных выданьнях.
Шатона бязьмежна любілі ягоныя студэнты Лінгвістычнага ўнівэрсытэту й Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Любілі ня толькі за бліскучы талент лінгвіста і выкладчыка. За неверагодную эрудыцыю й нязводную іранічнасьць, што хавалася ў прымружаных вачах. За тое, што быў вялікім жыцьцялюбам і ня менш вялікім дзіваком. I на дзявятым дзясятку гадоў ён нечым нагадваў бяскрыўднае бескарысьлівае дзіця, якое ўадначас і зьдзіўленае гэтым сьветам, і разумее яго лепей за дарослых.
Ен да апошніх гадоў быў у выдатнай інтэлектуальнай форме. Вывучаў новыя мовы і мог нечакана запытацца ў кампаніі: «Тут хто-небудзь гаворыць па-кітайску? А паяпонску?» У гэты момант душа Акутагавы магла адгукнуцца падзякаю за пераклад нізкі ягоных навэляў.
Сябры сьцьвярджаюць, што, жывучы паводле нейкіх сваіх унутраных законаў, ён нязьменна быў па-за ўсялякімі інтрыгамі, ідэалёгімі, рухамі й партыямі. Я не зусім згодны.
Шатон балюча перажываў, калі ўлада распачала небясьпечныя гульні ў «союзное государство». Яму падабалася выслоўе пра тое, што мова ахоўвае межы дзяржавы мацней за армію.
Ірляндцы кажуць, што ў іхняй краіне нават атэіст абавязкова павінен вырашыць, хто ён: каталік або пратэстант.
Уладзімер Шатон заўсёды ведаў, на чыім ён баку.
Уладзімер Шатон
26.4.1929, Рэчыца— 4.8.2009, ІУІенск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Пасьля вызваленьня Беларусі ад гітлераўцаў пятнаццацігадовы Алег Табола прыйшоў давучвацца ў адну з глыбоцкіх школаў. На шыльдзе было напісана, што школа — беларуская, але ўсё выкладаньне ў ёй (як гэта зазвычай бывае й сёньня) ішло па-расейску.
Для юнакоў і дзяўчат, якія ў гады нямецкай акупацыі вучыліся сапраўды ў беларускіх школах, такое становішча было дзікім і незразумелым. Яно наводзіла на думку, што акупацыя зьмянілася не на свабоду, а на новую няволю, якая ў стаўленьні да ўсяго беларускага выгляда-
ла яшчэ больш жорсткаю.
Алег Табола
Аднойчы на ўроку гісторыі Алег зь сябрамі запытаўся ў настаўніка, чаму беларусы павінны вучыцца на мове іншага народу. «Что здесь непонятно? — ня проста зьдзівіўся, але абурыўся
настаўнік. — Зачем ваш белоруссішй язык, еслм местное населенне хорошо поннмает по-русскн? Ведь н самн бе-
лорусы согласны, что нх наречме мзлншне».
Але згодныя з гэтым былі зусім ня ўсе беларусы. Праз год, ужо ў Глыбоцкай пэдвучэльні, дзе таксама поўным ходам праводзілася русіфікацыя, Алег Табола ўступіў у нелегальны Саюз беларускіх патрыётаў. Асноўным пунктам яго праграмы была не дэкляратыўная, а рэальная незалежнасьць Беларусі зь дзяржаўнай беларускай моваю, бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня».
Кансьпірацыйныя сустрэчы, прысяга перад нацыянальнымі сымбалямі, аб’яднаньне з аднадумцамі з пастаўскай групы «За Беларусь» — усё гэта адпрэчвала безнадзейнасьць і напаўняла жыцьцё сэнсам. Але ў арганізацыі ўжо дзейнічаў правакатар Алег Стахоўскі. У лютым 1947-га пачаліся арышты, допыты з выкарыстаньнем сэансаў гіпнозу, катаваньні...
Табола быў асуджаны на восем гадоў лягераў і пяць гадоў пазбаўленьня грамадзянскіх правоў. Пасьля вы-
зваленьня ён здолеў вярнуцца ў Беларусь, дачакаўся рэабілітацыі й стаў адным з герояў прысьвечанай Саюзу беларускіх патрыётаў кнігі «Гарт», выдадзенай у 1990-я Архівам найноўшай гісторыі.
У той час Табола быў ужо інвалідам, але паранейшаму імкнуўся служыць ідэалам маладосьці. Ен знайшоў сябе ў праваабарончай дзейнасьці, быў абраны ў склад выканкаму Лігі правоў чалавека.
Ужо амаль на Божай пасьцелі спадар Алег завяршыў кароткія, але надзвычай насычаныя мэмуары пад назовам «Мой жыцьцяпіс». Есьць у іх згадка пра немаладога сулягерніка, які, каб умацоўваць беларускі дух землякоў —■ сяброў па няволі, чытаў ім на памяць клясыку айчыннай паэзіі. Гэта прыносіла добры плён, але, як піша Табола: «Былі сярод нас і такія, што не хацелі звацца беларусамі, а імкнуліся далучыцца да расейцаў. Аднак расейцы, палічыўшы іх ненадзейнымі людзьмі, у сваю групоўку ня бралі. Такія беларусы ёсьць сярод нас і сёньня. Ніяк яны ня хочуць усьвядоміць, што ў расейцаў заўсёды будуць людзьмі другога гатунку».
Алег Табола
18.5.1929, в. Заазёрцы, цяпер Шаркоўшчынскі раён —
3.4.2003, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Адзін з найвыдатнейшых беларускіх кампазытараў XX стагодзьдзя Яўген Глебаў нарадзіўся ў Рославе. Толькі зусім недасьведчаныя ў гісторыі маглі называць яго «рускім чалавекам, які ўнёс вялікі ўклад у мастацтва Беларусі». Паходзячы зь беларускага этнічнага абшару, Глебаў быў шчодра надзелены найлепшымі рысамі нашай мэнтальнасьці, што выяўляліся як у творчасьці, так і ў паўсядзённым жыцьці.
У школе Жэня марыў пра мора і выправіўся паступаць у бакінскую мараходку. Адтуль, перапалохаўшы родных, ён вярнуўся з чорным, як у мурына, тварам: ад
самага Баку ехаў на вагонных дахах. Няпройдзены конкурс стаўся шчасьцем для беларускае музыкі.
Ягоныя эмацыйныя, інтанацыйна багатыя, нетрадыцыйныя сымфоніі й канцэрты, сюіты й араторыі, балеты «Курган», «Альпійская баляда», «Тыль Уленшпігель», «Маленькі прынц», опэра «Майстар і Маргарыта» заўсёды рабіліся падзеямі.
Відаць, кожнаму жыхару краіны знаёмыя глебаўскія п’есы для эстраднага аркестру «Залатая восень» і «Начны дыліжанс», якія тысячы разоў гучалі й працягваюць гучаць на нашым радыё.
Сцэна з балету Яўгена
Глебава «Тыль Уленшпігель» у пастаноўцы Фінскай нацыянальнай опэры. 1977 г.
Уляўраны й адзначаны самымі высокімі званьнямі й прэміямі, Глебаў ніколі ня быў кампазытарам прыдворным.
Ен сябраваў з Быкавым, кнігі якога ня раз рабіліся для Яўгена Аляксандравіча літаратурнай асноваю музычных твораў.
Студэнты зь Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, калегі й сябры захапляліся ня толькі яго магутным талентам і працавітасьцю, але і адметным гумарам.