Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Калі я гасьцяваў у Бэрліне ў вядомага нямецкага беларусіста і колішняга палітвязьня Норбэрта Рандава, той паказаў мне некалькі сотняў старонак, ксэракапіяваных ім з адкрытых пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны архіваў штазі.
Добры Норбэртаў прыяцель, апрача ўсяго астатняга, пісаў падрабязныя справаздачы пра дні нараджэньня «аб’екта» ўлучна з плянам стала і пералікам тостаў.
Падобныя госьці наведваліся і да Вакулоўскай. Адну, Зоечку, потым вылічылі, але яна пасьпела ўжо «напісаць опэру».
Лідзію зь сябрамі пацягнулі ў КГБ. Валянціна Тараса прымусілі звольніцца з рэдакцыі «Нёману», а ягоную жонку адхілілі ад этэру на Беларускім тэлебачаньні. Саму Вакулоўскую, якая была на вольных хлябах, абвінавачвалі ў пашырэньні забароненай літаратуры, спробах перадаць на Захад для публікацыі свае аповесьці й нават у закліках да тэрору.
Выступаючы тады на рэспубліканскім партактыве, першы сакратар ЦК КПБ П. Машэраў хваліў «органы» за тое, што ўскрылі «антысавецкі нарыў на кватэры члена Саюзу пісьменьнікаў Вакулоўскай».
Пасьля тых падзеяў Лідзія Аляксандраўна пражыла яшчэ чвэрць стагодзьдзя й выдала паўтара дзясятка кніг сваёй жывой чытэльнай прозы. Яна памерла ў жніўні 1991-га, калі «шарага» пучыстаў спрабавала павярнуць кола гісторыі назад.
Адным зь яе апошніх твораў стала аповесьць «Вальфрам — мэтал цьвёрды», прысьвечаная часам сталінскага тэрору.
Лідзія Вакулоўская
20.2.1926, Шчорс, Чарнігаўская вобл., Украіна —
28.8.1991, Шчорс, Украіна.
У вялікай сялянскай сям’і Кулажанкаў бацькі былі ня толькі добрымі гаспадарамі, але і пэдагогамі. Яны здолелі выхаваць у дзяцей працавітасьць, мэтанакіраванасьць, павагу да роднага, спрадвечнага, Усе дзявяцера атрымалі вышэйшую адукацыю і дасягнулі жыцьцёвага посьпеху. Гонарам сям’і стаў Уладзімер.
Ен быў бацькам майго найлепшага сябра Генадзя, чыё кароткае яркае жыцьцё пазьней абарвалася ў Аўганістане, і першым сапраўдным беларускім інтэлігентам, якога я сустрэў. Кулажанка-старэйшы памятаецца мне ня проста чалавекам, бліскуча дасьведчаным у абранай сфэры — ,	эканоміцы. Ен выдатна
Уладзімер ведаў беларускую літаратуру х і гісторыю. I — што ў тыя
ІХуАа^КаНКа глухія для беларушчыны 	 1970-я найбольш уражвала — Уладзімер Андрэевіч і ў сям’і, і на ўнівэрсытэцкай катэдры, і ў кнігарні, і ў кавярні, паўсюль пасьлядоўна гаварыў па-беларуску. Тады для гэтага патрабавалася не абы-якая мужнасьць, бо ў Менску маіх студэнцкіх гадоў мова вельмі часта выклікала ў абываталя агрэсію, абразы — «дзярэўня», «калгасьнік», а то й «нацыст».
У той далёкі час ён ужо быў беларускім незалежнікам. Ад яго мы з Генадзем ня раз чулі: усе імпэрыі разваліліся, сканае й савецкая. «За гэта і вып’ем!» — казаў ён за сваім заўсёды шчодрым сталом, дзе падкормліваў галаднаватых студэнтаў.
Ад яго мы даведаліся пра выгнаньне Аляксандра Салжаніцына. Кулажанка-старэйшы пракамэнтаваў навіну так: «Аднаго з апошніх сумленных людзей выкінулі з краіны». Тое самае ён сказаў назаўтра і на паседжаньні катэдры, пра што хтосьці з калегаў рупліва данёс у органы...
Калі мы з Генадзем пачалі выпускаць у нас на гістфаку БДУ самвыдавецкі альманах «Мілавіца», Кулажанка-
старэйшы быўадным зь першых нашых чытачоў.
Свае інтэлігентнасьць і беларускасьць ён перадаў і дочкам Людміле й Вользе. Яны разам з бацькам дачакаліся, калі зьдзейсьнілася ягоная мара і Беларусь стала незалежнай. Спадару ўладзімеру было ўжо далёка за шэсьцьдзесят, але да яго прыйшло доўгае й моцнае другое дыханьне.
Доктар эканамічных навук Кулажанка стаў першым беларускім вучоным, які пачаў прапагандаваць перавагі рынкавай эканомікі. Ен
меў сталую рубрыку ў газэце «Народная Воля», вёў адмысловую перадачу на Радыё Свабода. У 1993—1996 га-
дах спадар Уладзімер уваходзіў у склад ценявога кабінэту апазыцыі БНФ, а на першых прэзыдэнцкіх выбарах
працаваў у камандзе Пазьняка.
Ягоныя вучні — а сярод іх адзін доктар і 36 кандыдатаў навук — згадваюць, што Кулажанка вучыў адчуваць асалоду ад навуковага пошуку, аддаваць, нічога не чакаючы ўзамен. На чале з самім прафэсарам яго студэнты ня раз хадзілі на Плошчу.
Апошні раз мы бачыліся ў менскай Цэнтральнай кнігарні. Уладзімер Андрэевіч з пакункам ужо набытых беларускіх кніг дапытваўся ў дзяўчыны-прадавачкі, дзе ў іх поўны збор твораў Васіля Быкава.
Уладзімер Кулажанка
10.6.1926, в. Косель (Косаль), Кармянскі раён —
2.11.2013, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Упершыню мы сустрэліся ў зэльвенскай хаце Ларысы Геніюш. Празь некалькі дзён знаёмы, пачуўшы імя Церашчатавай, акругліў вочы: «Ніякіх кантактаў!.. Ты ведаеш, што яна служыла ў выведцы? Цяпер разумееш, чаму яе ў Зэльву так цягне?»
Яна сапраўды служыла ў савецкай выведцы. Сямнаццацігадовую Вольгу немцы мабілізавалі капаць акопы. Дзяўчыне ўдалося зьбегчы, перайсьці лінію фронту і запісацца ў школу радыстак. На пачатку 1950-х гадоў, праходзячы каля Акадэміі навук, яна зайшла ў аддзел кадраў запытацца наконт якой-небудзь працы. «Бая-
Вольга
Церашчатава
вое мінулае» адыграла сваю ролю, і яе залічылі сакратаркай.
Для беларускай мастацтвазнаўчай навукі гэта быў шчасьлівы момант.
Вольга Церашчатава (крайняя справа) з калегамі на гасьцінах у Ларысы Геніюш (другая справа). 1970-я гады
У 1968-м супрацоўніца Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру Церашчатава абараніла дысэртацыю па даваеннай беларускай графіцы. Але зорны час бьгў наперадзе...
У тыя гады фізык Юры Хадыка і гісторык Элеанора Вецер запалілі дзясяткі два гэткіх самых апантаных навукоўцаў сваёй ідэяй стварыць Музэй старажытнабеларускай культуры. Аднак у 1973-м у рэспубліцы разгарнулася змаганьне з нацыяналізмам. Перастрахоўваючыся, акадэмічнае начальства пазбавілася ад пяцісот першых экспанатаў будучага музэю. Тады яго стварадьнікі прыйшлі ў кабінэт да Церашчатавай і знайшлі ў ёй неацэннага паплечніка.
Вольга Васілеўна сама езьдзіла ў экспэдыцыі, дзе лёгка знаходзіла аіульную мову й з раённымі начальнікамі, і зь сьвятарамі, і з простымі сялянамі. Яна ўмела браць на сябе адказнасьць. Яна была здольная на фантастычныя рэчы. Немагчыма зразумець, як яна змагла пераканаць міністра культуры Літвы перадаць Беларусі калекцыю з тысячы твораў нашага народнага мастацтва канца XIX стагодзьдзя, што, вядома ж, паводле завядзёнкі нашых суседзяў, лічыліся «літоўскімі».
У 1979-м Музэй старажытнабеларускай культуры адчыніўся. Загадчыцай стала Вольга Церашчатава. Яе хапіла і на тое, каб празь некалысі гадоў выдаць сваю манаграфію «Старажытнабеларускі манумэнтальны жывапіс XI—XVIII стст.».
Астатні раз мы бачыліся зь ёю таксама ў Зэльве. Вось толькі спадарыня Ларыса не сустрэла нас і ня выйшла правесьці. Тады мы праводзілі яе ў апошні шлях.
Я глядзеў на Церашчатаву і бачыў, якая гэта для яе цяжкая страта.
Вольга Церашчатава
24.7.1926, Лоеў — 30.3.1992, Менск.
Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.
Алесь Адамовіч
Мы пазнаёміліся пры канцы васьмідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя ў Маскве на паседжаньні Савету па беларускай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў СССР, куды запрасілі з тузін айчынных літмаладзёнаў. Абмеркаваньне нашай творчасьці пачалося з таго, што адзін з сталічных крытыкаў публічна паведаміў: чытаючы творы гасьцей, учора раптам зразумеў, што беларуская мова, аказваецца, сапраўды існуе.
Адамовіч крыху спазьніўся і, пачуўшы ад нас пра зробленае «старэйшым братам» адкрыцьцё, толькі пагардліва махнуў рукой, дадаўшы пару моцных слоў. Потым ён першы падпісаў складзены намі зварот у высокія інстанцыі з просьбаю стварыць у Менску музэй Уладзімера Караткевіча. Праўда, адразу ж упэўнена заўважыў: «Нічога, хлопцы, у вас не атрымаецца».
Ягоныя (на шчасьце, ня толькі пэсымістычныя) прагнозы зьдзяйсьняліся й у маштабах нязьмерна большых. Адамовіч прадказаў крывавыя падзеі ў Вільні, а на пачатку лета таго самага гістарычнага 1991 году пайшоў у заклад з славутым палітолягам Генры Кісынджэрам, сьцьвярджаючы, што КПСС хутка сыйдзе з арэны.
Ен усё сваё жыцьцё ваяваў за справядлівасьць: у партызанах, куды трапіў падлеткам; у Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце, дзе працаваў на катэдры нацыянальных літаратураў і адкуль быў выгнаны ў сувязі з справаю пісьменьнікаў-дысыдэнтаў Сіняўскага і Даніэля; у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, дзе адраджаў мэтадалягічныя прынцыпы праўдзівасьці й гістарызму...
Рэзкі канфлікт зь беларускім кіраўніцтвам пасьля чарнобыльскай катастрофы, праўду пра якую ён імкнуўся данесьці любымі шляхамі, прывёў да пераезду ў Маскву.
Там Адамовіч быў адным з выбітных удзельнікаў перабудовы і далейпіых вірлівых палітычных падзеяў.
Ен стаў аўтарам сямнаццаці прыжыцьцёвых кнігаў, у тым ліку раману «Карнікі» і «Хатынскай аповесьці», паводле матываў якой зьняты фільм «Ідзі і глядзі».
Аднак Алесь Адамовіч належаў да тых творцаў, асоба якіх вышэйшая за іх
кнігі.
Напэўна, ён і сам разумеў гэта, адважна рынуўшыся ў палітыку й грамадзкую дзейнасьць: быў народным дэпутатам, працаваў у «Мэмарыяле», выступаў з палымянымі прамовамі на мітынгах. Ня раз прыяжджаў у Менск на Чарнобыльскі шлях...
Ягоная сьмерць сталася сымбалічнай: падчас суду, пасьля выступу ў абарону інтарэсаў Міжнароднага літаратурнага фонду. У 1997-м, пасьмяротна, яго назвалі ляўрэатам прэміі гэтага Фонду «За гонар і годнасьць таленту».
Імя Адамовіча мае адна з прэміяў, якую прысуджае Беларускі ПЭН-цэнтар.
Алесь Адамовіч
3.8.1926*, в. Канюхі, Капыльскі раён —
26.1.1994, Масква, Расея.
Пахаваны ў в. Глуша, Бабруйскі раён.
* Афіцыйная дата нараджэньня Алеся Адамовіча, 3.9.1927, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў часе вайны маці болып як на год «падмаладзіла» сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну.
Увесну 1983-га мы зь сябрам Вінцэсем Мудровым ехалі на пахаваньне Ларысы Геніюш. У вагоне дызэлю з Баранавічаў на Ваўкавыск, відавочна зрэагаваўшы на беларускую мову, да нас пачаў прыглядацца высокі станісты мужчына. Мы насьцярожыліся й замоўклі. Але ў Зэльве падазроны пасажыр выйшаў сьледам, і мы, убачыўшы ягоную выпраўку, ужо амаль не сумняваліся, з кім маем справу.
Як жа прыемна было памыліцца, калі даведаліся, што наш нежаданы спадарожнік — сулягернік спадарыні Ларысы, якому яе вершы дапамаглі вытрымаць тыя