Імёны свабоды
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
Магчыма, «беларускі Берыя» спадзяваўся ўбачыць перад сабой зламанага арыштам юнака, якога лёгка будзе раскалоць, але адразу адчуў, што перад ім чалавек іншага гарту.
Міністар чытаў паперы: франтавік, мэдалі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцьце Кёнігсбэргу»... Арыштант раптам рэзка адштурхнуў канваіра й, схапіўшы цяжкі столак, кінуўся на Цанаву.
Вымуштраваным гэбісцкім ахоўнікам удалося скруціць вязьня, якога адразу ж пачалі жорстка зьбіваць...
Непрытомнага скрываўленага юнака вынесьлі з кабінэту на руках. Яго звалі Алесем Усюкевічам.
Некалькі месяцаў таму, пры канцы 1946-га, ён стварыў зь сябрамі падпольную арганізацыю, чыёй канчатковай мэтаю быў выхад Беларусі з СССР (што, між іншым, не пярэчыла савецкай Канстытуцыі). Паводле правілаў кансьпірацыі, кожны ўдзельнік Саюзу вызваленьня не павінен быў ведаць больш за двух сяброў.
У паваенным Менску ў ліку першых новых будынкаў было ўзьведзенае правае крыло міністэрства дзяржаўнай бясьпекі. Канец 1940-х гадоў
Упершыню ўсе васямнаццаць патрыётаў, зь якіх складаўся Саюз, сустрэліся на закрытым судовым паседжаньні.
На лаве падсудных не было толькі правакатара. Актыўна ўдзельнічаў у справах арганізацыі супрацоўнік баранавіцкай абласной газэты Алесь Бажко. Ён ня быў арыштаваны і засуджаны, а пазьней зрабіў кар’еру
літаратара, нястомна выкры-
ваючы ў сваіх публікацыях
антысавецкія падкопы нацыяналістаў, імпэрыялістаў
і клерыкалаў.
Усюкевіч атрымаў дзесяць гадоў канцлягеру.
Яму ішоў дваццаць трэці год.
Зьняволеньне ён адбываў у Казахстане, дзе і застаўся
пасьдя вызваленьня.
Там дачакаўся таго, за што змагаўся ў юнацтве, — незалежнасьці Беларусі. Праўда, Беларусь хутка ператварылася зусім ня ў тую краіну, пра якую марылі маладыя патрыёты.
Напэўна, таму спадар Усюкевіч так і не вярнуўся на Бацькаўшчыну.
Цяпер з васямнаццаці сяброў Саюзу вызваленьня Беларусі на гэтым сьвеце не засталося ўжо ніводнага. Ніхто зь іх так і не прычакаў рэабілітацыі.
Алесь Усюкевіч
Люты 1925, в. Хадасы, цяпер Наваградзкі раён — 10.1.2004, Паўладар, Казахстан.
Галоўныя вехі жыцьця Янкі Сурвілы я ведаю дзякуючы знаёмству зь ягонай жонкаю Івонкай.
У чатыры гады ён ужо чытаў па-беларуску і ведаў на памяць Купалаву паэму «Курган».
У 1942-м сямнаццацігадовы Янка — дырэктар пачатковай беларускай школкі, спаленай партызанамі.
Па вайне ў беларускім лягеры для перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце ён засноўвае й рэдагуе часопіс «Шляхам жыцьця».
Потым — эміграцыя ў Францыю. Там у 1948-м, на Першым зьезьдзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, ад-
Янка
Сурвіла
бываецца рамантычнае Янкава знаёмства з зусім яшчэ юнай Івонкаю Шыманец, якая празь дзесяць гадоў стане ягонай жонкаю.
Атрымаўшы стыпэндыю Мадрыдзкага ўнівэрсытэту,
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла
Сурвіла вывучае эканоміку і робіць захады, каб арганізаваць беларускамоўныя праграмы Гішпанскага радыё. 25 сакавіка 1952 году ён выходзіць у этэр зь першай скіраванай на Беларусь перадачаю. У 1958—1965 гадах Янка вядзе з Гішпаніі штодзённыя беларускія радыёперадачы.
Пасьля пераезду Сурвілаў у Канаду наша заакіянская дыяспара атрымала ў асобе Янкі чалавека, які, паводле словаў Барыса Рагулі, «быў прычынны да вытокаў усіх пачынаныіяў на бела-
рускай палітычнай і грамадзкай ніве, што зарадзіліся і рэалізаваліся ў Атаве».
Зь дзіцячых гадоў, калі сам змайстраваў свой першы фотаапарат, ён захаваў захапленьне мастацкай фатаграфіяй, пакінуўшы, у прыватнасьці, цэлую галерэю партрэтаў нашых літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт Натальлі Арсеньневай, зьмешчаны ў менскай кнізе яе вершаў «Яшчэ адна вясна» (1996).
У вечнасьць Янка адыйшоў, як і жыў, грамадзянінам Беларускай Народнай Рэспублікі, Раду якой ад 1997 году ўзначальвае Івонка Сурвіла.
Янка Сурвіпа
20.6.1925, в. Бялевічы, цяпер Смаргонскі раён —
3.6.1997, Атава, Канада.
Пахаваны ў Олд-Чэлсі паблізу Атавы.
Кастусь Акула быў для мяне адным з увасабленьняў беларускай эміграцыі — той, якая, на паўстагодзьдзя адарваная ад Бацькаўшчыны, захоўвала
мову, культуру, незалежніцкія ідэі.
Знаёмства са спадаром Кастусём пачалося на пачатку 1980-х, калі да маіх рук патрапілі ягоная канадыйская кніжка «ўсякая ўсячына», а неўзабаве і колькі нумароў часопісу «Зважай», які Акула больш за дваццаць гадоў выдаваў у Таронта. Часопіс паведамляў пра тое, аб чым нашая прэса яшчэ доўга маўчала: пра жыцьцё дыяспары, пра вайсковыя базы зь ядзернай зброяй, якімі была
Кастусь Акула
нашпігаваная Беларусь, пра лёс беларускага дысыдэнта Міхала Кукабакі...
У час нацысцкай акупацыі будучы пісьменьнік здаў іспыты ў апошні, восьмы, кляс Віленскай беларускай гімназіі, але скончыць яе не пашчасьціла: падчас адной з паездак дадому трапіў у Менску ў аблаву. Вучэньне перапынілася трыма месяцамі нямецкай вязьніцы
і месяцам канцлягеру.
У чэрвені 1944-га ён паступіў добраахвотнікам у Менскую школу камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны, якая афіцыйна так і не пасьпела адчыніцца. Потым былі чыгуначныя эшалёны, пешыя маршы па дарогах Эўропы.
Пры канцы жніўня краёвыя абаронцы арганізавана перайшлі да францускіх партызанаў. Пазьней Кастусь уступіў у 8-ю брытанскую армію, браў удзел у баях з гітлераўцамі на Апэнінскай паўвысьпе, памяткаю пра што засталіся ўзнагароды — ангельскі «Мэдаль за вайну» і «Зорка Італіі».
За акіянам Кастусь стаў першым старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады, рэдагаваў газэту «Беларускі эмігрант», супрацоўнічаў з славутым парыскім «Контн-
нентом».
У 1962-м пабачыў сьвет першы раман Кастуся Акулы «Змагарныя дарогі», які ў 1994-м быў перавыдадзены ў Беларусі і некалькі месяцаў займаў найвышэйшыя радкі ў сьпісах айчынных бэстсэлераў, адкуль потым перавандраваў у складзены «Нашай Нівай» пералік 100 найболып папулярных беларускіх кнігаў XX стагодзьдзя. Пяру Кастуся Акулы належыць цэлая бібліятэка, дзе адметная месца займае аўтабіяграфічная трылёгія «Гараватка».
Ен шчодра падтрымліваў нашы незалежныя выдань-
ні. Любіў рабіць падарункі, прычым гэта заўсёды былі карысныя й патрэбныя рэчы. Чаравікі зь неверагодна трывалай валовай скуры, прывезеныя мне на пачатку 1990-х, я абуваю й цяпер.
Прыяжджаючы ў Беларусь, ён казаў што памяняў бы ўсіх канадыйскіх птушак на родных беларускіх сарокаў, якія ў таронцкіх ваколіцах чамусьці не вяліся, а таму здаваліся яму неверагодна экзатычнымі.
У кожным зь лістоў да мяне ён маляваў птушку ў палёце.
Ягоная душа імкнулася да роднага неба.
Кастусь Акула (ад нараджзньня Аляксандар Качан)
16.11.1925, в. Верацеі, цяпер Докшыцкі раён —
29.1.2008, Таронта, Канада.
Пахаваны на могілках Пайн Хіл у таронцкім прыгарадзе Скарбара.
Мне хочацца напісаць апавяданьне пра закаханую ў Янку Філістовіча францужанку — ягоную аднакурсьніцу з гістарычнага факультэту Сарбоны.
Пра тое, як дзякуючы высокаму цёмна-русаму хлопцу, якога сябры зь любасьцю, а магчыма, і зь лёгкай зайздрасьцю называлі Напалеонам, дзяўчына даведалася пра невядомую ёй краіну паміж Польшчай і Расеяй і нават вывучыла на роднай Янкавай мове два словы, якія памятае дагэтуль, — «Жыве Беларусь!».
Янка выдаваў часопіс зь няпростым для францускага вуха назовам «Моладзь», быў адным зь лідэраў згур-
Янка Філістовіч
таваньня сваіх маладых суайчыньнікаў.
Потым ён паехаў вучыцца ў Лювэнскі ўнівэрсытэт у Бэльгіі, і дзяўчына зрэдку атрымлівала пра Янку зьвесткі ад агульнага знаё-
мага — мастака Міхася Навумовіча.
Яна ганарылася, калі пачула, што ў дваццаць пяць гадоў Філістовіч стаў сябрам Рады БНР — ураду сваёй краіны ў выгнаньні.
А тады Янка зьнік.
Толькі празь пяцьдзясят гадоў гераіня майго аповеду зноў сустрэне мэсье Навумовіча і даведаецца, што ў 1951-м Філістовіч на парашуце дэсантаваўся на родную зямлю і стварыў партызанскую груггу, мэтаю змаганьня якой была вольная эўрапейская Беларусь.
Праз год, калі Янка будзе выходзіць з акружэньня, школьны сябар падсыпле яму ў гарбату снатворнага... У 1953-м Філістовіча прысудзяць да расстрэлу...
Гэта быў год майго нараджэньня.
Калі я вазьмуся за свой аповед, мне дапаможа дакумэнтальная кніга Аляксандра Лукашука «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста», дзякуючы якой у 1990-я гады Янкава імя вярнулася ў гістарычную памяць беларусаў.
Ён загінуў ва ўзросьце Каліноўскага, зь якім Янку часта параўноўвалі.
Сьледчы Рыгор Трапш, які вёў справу Філістовіча, праз сорак гадоў засьведчыў, што Янка не ўчыняў тэрарыстычных актаў і не дазволіў людзям з сваёй групы ніводнага рабунку і забойства. Паводле Трапша, на ягоным падсьледным не было крыві і за часы вайны.
Калі краіна здабыла незалежнасьць, у друку гучалі прапановы ўлучыць імя Філістовіча ў сьпіс ста найвыдатнейшых асобаў Беларусі за ўсе дзесяць вякоў яе гісторыі. Але сёньня артыкулу пра яго вы ня знойдзеце на-
ват у гістарычнай энцыкляпэдыі...
Малодшая сястра Філістовіча Галіна захоўвае ягонае прысланае з Захаду ў 1950-м фота.
На адвароце Янкавай рукою напісаныя радкі
Максіма Багдановіча:
Усё праходзіць, мінае, як дым, Сьветлы. ж сьлед будзе вечна жывым!
Янка Філістовіч
14.1.1926, в. Паняцічы, цяпер Вялейскі раён —
1953, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
«У чалавечых характараў, як і ў некаторых будынкаў, некалькі фасадаў, прычым ня ўсе яны прыемныя на выгляд», — заўважыў францускі афарыст Франсуа дэ Лярошфуко. Характар пісьменьніцы і кінасцэнарысткі Лідзіі Вакулоўскай належаў якраз да такіх. Аднак галоўнай рысаю ў ім была незьнішчальная
вальнадумнасьць.
Аднойчы пры канцы 1980-х на зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў мне паказалі немаладую прыгожую жанчыну з нумарам «Нового ммра» ў руках. «Вакулоўская, дысыдэнтка», — з захапленьнем сказаў знаёмы.
Кватэра Лідзіі Аляксандраўны на вуліцы Берасьцянскай у сярэдзіне 1960-х сапраўды была менскім клюбам інтэлектуальнай фронды (гэтаму спрыялі й ганарары гаспадыні, якая пісала па-расейску і часта друкавалася ў Маскве).
Як згадвае ў сваёй кнізе «На высьпе ўспамінаў» адзін з блізкіх знаёмых Вакулоўскай, пісьменьнік Валянцін Тарас, у той вялікай стракатай кампаніі літаратараў, журналістаў, актораў, мастакоў закраналіся самыя рызыкоўныя тэмы. Дарагога Леаніда Ільліча нехта зь вясёлай застоліцы мог назваць «траглядытам», яго галоўнага ідэоляга Суслава — «сушанай воблай», а ўсіх крамлёўскіх старцаў — «тупарылай шарагай».