Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
На жаль, гэта было не кіно...
Ен папрасіў у гэбіста дазволу прайсьці пракос да канца. Адказам быў зьдзеклівы рогат. У хаце ўжо рабілі ператрус, забіралі фатаздымкі й паперы. «Сыночак!» — галасіла маці.
Міхасю Ракевічу ішоў дваццаты год. У дзяцінстве вялікі ўплыў на яго мелі аповеды бацькі пра Амэрыку,
Міхась
Ракевіч
дзе той быў у заробках і адкуль прывёз перакананьне, што там, за акіянам, чалавек — сапраўды вольны гаспадар свайго лёсу.
Бацькавы прыгады дапаўняў у дзіцячай сьвядомасьці дзядзька Мікола, студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту, які казаў, што прыйдзе час і Беларусь таксама будзе вольнай — без паноў, без камуны.
Выгнаньне немцаў у 1944-м Міхась не ўспрыняў як вызваленьне. Прадстаўнікі савецкай улады, сярод якіх было шмат прыежджых, сьмяяліся зь беларускай мовы, абяцалі
хутка пазачыняць цэрквы і касьцёлы ды палохалі аповедамі пра шчасьлівае жыцьцё ў калгасе.
У 1946-м на Слонімшчыне ўтварылася нелегальная антысавецкая арганізацыя «Чайка». Правай рукой яе кіраўніка Васіля Супруна стаў Ракевіч, якога прызначылі адказным за вайсковыя пытаньні. На той
час Міхась быў студэнтам Берасьцейскага чыгуначнага тэхнікуму, дзе стварыў падпольную групу й выдаваў зь сябрамі антысавецкія ўлёткі. Хлопцы выразалі з гумы літары, складалі словы і рабілі адбіткі на паперы. За год існаваньня «Чайкі» яе філіі ўзьніклі, апрача Слоніму й Берасьця, у Баранавічах, Ганцавічах, на Піншчыне й Маладэчаншчыне.
Суд адмераў Ракевічу па максымуме: чвэрць стагодзьдзя зьняволеньня і пяць гадоў высылкі. Ен здабываў вугаль у жудасных, сырых і загазаваных шахтах Варкуты й Інты, дзе мусіў на доўгія гады застацца і пасьля вызваленьня.
Усе спробы ўладкавацца на радзіме, у шахтарскім Салігорску, сканчваліся адмовай. Беларускі патрыёт да пэнсіі мусіў працаваць на расейскай Поўначы. Ягоная карэспандэнцыя й у васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя праглядалася гэбісцкімі куратарамі.
Абвінавачаньні ў нацыяналізьме выклікалі нават дзяржаўныя беларускія газэты й часопісы, што Ракевіч выпісваў сабе ў Інту.
Міхась ня толькі пакутліва доўга ня мог вярнуцца на Бацькаўшчыну. Амаль дваццаць гадоў ён даглядаў прыкутую хваробай да ложка жонку. Аднак ніколі не наракаў на лёс, а казаў, што нават удзячны яму, бо адукаваных, разумных і сумленных людзей пабачыў у лягерах значна болып, чым на волі.
На ягонай магіле побач з помнікам гарыць агеньчык шахтарскае лямпы.
Міхась Ракевіч
19.11.1927, в. Ваўчкі, цяпер Слонімскі раён —
8.3.1992, Слрнім.
Пахаваны на могілках у в. Клепачы, Слонімскі раён.
Ён ня быў героем, але ягонае імя вартае памяці, бо лёс Міхася Лічко стаўся тыповым для тысячаў беларускіх юнакоў. Пра яго я пачуў ад спадарыні Надзеі Дземідовіч — Міхасёвай аднаклясьніцы, былой сяброўкі Саюзу беларускай моладзі, лягерніцы й удзельніцы Кенгірскага паўстаньня палітзьняволеных у 1954 годзе. У Слонімскай беларускай прагімназіі ён, сын праваслаўнага сьвятара, вылучаўся сярод вучняў і прыгажосыро, і вопраткай, і здольнасьцямі. Многія дзяўчаты былі закаханыя ў Міхася, а хлопцы зайздросьцілі ягонай дужасьці й спрыту.
Ішла вайна. У 1943-м усе навучэнцы прагімназіі зраМіхась біліся сябрамі СБМ. Праз . .	колькі месяцаў, калі вярну-
7Y14KO лася савецкая ўлада, удзел 	 у Саюзе беларускай моладзі, куды запісвалі зь дзесяці гадоў, стаў адназначна кваліфікавацца як судзейнічаньне акупантам і здрада Радзіме.
Міхась Лічко апынуўся на Захадзе: уладкаваўся на
Пасьля арышту Міхась Лічко бачыў горад свайго юнацтва — Слонім —толькі ў снах
працу, а вечарамі вучыўся. Аднаго разу на вуліцы зь ім загаварыў хлопец, які няблага валодаў беларускай мовай.
На чужыне чалавек можа хутка прасякнуцца даверам да земляка. Новы знаёмы зноў і зноў заводзіў размову пра тое, што трэба вяртацца на Радзіму і працаваць дзеля яе. Такіх, як Міхась, там, маўляў, чакаюць інстытуты, кватэры ды іншыя даброты.
Міхась паддаўся на ўгаворы. Увосень 1946-га ён паступіў у адзін з гарадзенскіх тэхнікумаў, а ўвесну, перад Вялікаднем, яго арыштавалі й прысудзілі дзесяць гадоў канцлягераў.
На пахаваньні Васіля Быкава да Надзеі Дземідовіч падыйшоў чалавек, які памятаў яе з Слоніму. Ад яго Надзея даведалася, што Міхася Лічка даўно няма на сьвеце. У лягеры яго зьмясьцілі ў адным бараку з хворымі на сухоты, і неўзабаве ён сканаў ад гэтае невылечнае тады хваробы.
Пад уражаньнем запозьненай на паўстагодзьдзя страшнай навіны спадарыня Надзея напісала верш «Лёсы»:
У дваццаць год цябе, юнак, ня стала
У дзікім краі, дзе наўсьцяж лясы...
Чахотка ў ГуЛАГу лютавала
У час твае вясновае красы.
Высокіўзьл'ёт, хапала волі, сілы
Узьняцца ўвысь, дзе шорхалі арлы...
Ды тую рут чужынцы пакасілі,
Забраліў край, дзе не жывуць буслы...
Міхась Лічко
1928, мяст. Мір, цяпер Карэліцкі раён — 1948.
Месцы сьмерці й пахаваньня невядомыя.
Сярод безьлічы стандартных помнікаў зь ня менш стандартнымі расейскамоўнымі надпісамі ёсьць на полацкіх Лясных могілках дагледжанае надмагільле з словамі, што прымушаюць спыніцца: «Хай сьняцца сны аб Беларусі...» Тут знайшоў свой вечны спачын Васіль Мядзелец — адзін з кіраўнікоў Саюзу беларускіх патрыётаў, падпольнай моладзевай арганізацыі, што дзейнічала на Пастаўшчыне і Глыбоччыне ў 1945—1947 гадах.
«Як ні дзіўна, але якраз школа зь яе ваяўнічай, надакучлівай пальшчызнай дала мне першыя ўрокі на-
Васіль
Мядзелец
цыянальнага пачуцьця.
Настаўнікі патрабавалі, каб мы «мувілі» толькі на іхняй «гжэчнай» польскай мове, пазьбягаючы ўжываць тутэйшыя «брыдкія» словы. Тым самым яны абуджалі ў нас пратэст на такі гвалт», — пісаў ён у сваіх успамінах.
Родны беларускі дух запанаваў у школе, адчыненай мясцовымі патрыётамі ў гады нямецкай акупацыі. «Вучылі нас любіць Беларусь і служыць ёй. Настаўнікі й вучні гаварылі заўсёды толькі па-беларуску», — згадваў спадар Васіль.
Аднак нават ува ўмовах
вайны Масква, памятаючы русіфікатарскія запаветы Мураўёва-вешальніка, бязьлітасна змагалася зь беларускім школьніцтвам.
Гэта рабілася рукамі савецкіх партызанаў, якія палілі нашыя школы і «ліквідоўвалі» настаўнікаў. (Сюжэт апавяданьня Вячаслава Адамчыка «Прылёт кажана», дзе гэ-
так званыя «народныя мсьціўцы», а ў іх ліку і нядаўні вучань гэтае школы, гвалцяць і забіваюць маладую настаўніцу, на жаль, зусім ня быў нейкім выняткам.)
Сумны лёс напаткаў і Язьненскую школу, дзе вучыўся Васіль.
Па вайне, у Глыбоцкай пэдвучэльні, Мядзельца зь сябрамі Антосем Фурсам, Львом Бялевічам, Алесем Юршэвічам пад пагрозаю выключэньня загналі ў камсамол. Усе дысцыпліны ў вучэльні выкладаліся парасейску.
Беларуская мова зноў, як і за палякамі, трапіла ў становішча непажаданай і падазронай падчаркі. Моладзь адказала стварэньнем свайго нелегальнага Саюзу, мэтаю якога была незалежная Беларусь.
Іх, маладых, рамантычных, наіўных, выдаў правакатар.
Дзевятнаццацігадовы Васіль як заснавальнік антысавецкай арганізацыі быў асуджаны да расстрэлу, які ў сувязі з часовай адменаю ў СССР сьмяротнага пакараньня замянілі на 25 гадоў зьняволеньня.
На радзіму ён здолеў вярнуцца толькі ў 1985-м. У дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя напісаў цікавыя і дасьціпныя мэмуары для кнігі «Гарт. 3 успамінаў пра Саюз беларускіх патрыётаў».
Да Васіля Мядзельца і сёньня прыходзяць аднадумцы — і сталыя, і полацкая моладзь.
На ягонай магіле зноў і зноў зьяўляюцца жывыя сьцяжкі зь бел-чырвона-белых гвазьдзікоў.
Васіль Мядзелец
1928, в. Ружанпольле, цяпер Мёрскі раён — 20.12.2004, Полацак.
Пахаваны на полацкіх Лясных могілках.
«Прысягаю перад Бацькаўшчынай і беларускім народам, што заўсёды буду верны ідэалам свабоды і незалежнасьці Беларусі. Калі ж па слабасьці сваёй або па злым намеры я парушу гэтую прысягу і выдам тайну сяброў, хай пакарае мяне Бог ганебнай сьмерцю здрадніка Радзімы...»
Гэта словы прысягі, якую давалі ўдзельнікі Саюзу беларускіх патрыётаў — нелегальнай паваеннай арганізацыі пастаўскай і глыбоцкай моладзі, якая марыла пра вольную Беларусь. Тэкст прысягі склаў адзін з найактыўнейшых сяброў СБП Алесь Юршэвіч.
Алесь
Юршэвіч
Патрыётам ён стаў вельмі рана.
Дырэктарам беларускай школы, адчыненай у гады нямецкай акупацыі ў мястэчку Язна на Мёршчыне, быў Ігнат Мятла — брат вядомага дзеяча нашага нацыянальна-вызводьнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутата Польскага сойму Пятра Мятлы. Вучні грунтоўна знаёміліся з гісторыяй і роднай літаратурай. На ўроках ім расказвалі пра рэпрэсіі 1930-х у савецкай Беларусі, пра расстраляных і забароненых пісьменьнікаў і навукоўцаў.
У зусім іншай сытуацыі Алесь апынуўся пасьля вайны. У 1-й глыбоцкай школе дзесяціклясьніку Юршэвічу растлумачылі, што «в СССР государственный язык — русскнй, а бедная крестьянская «мова» за ненадобно-
стью скоро отомрет».
Асабліва абурала Алеся зь сябрамі тое, што іхнія нацыянальныя пачуцьці зноў і зноў абражаў падобнымі
«прароцтвамі» ня хто-небудзь, а выкладчык гісторыі, ад якога яны чакалі ўрокаў, дзе выхоўваліся 6 годнасьць і гонар за сваю зямлю, яе культуру й мову.
У сяброўскім коле высьпеў ня проста пратэст, а ідэя стварэньня падпольнай беларускай арганізацыі. Юршэвіч прапанаваў узяць за ўзор таварыства філяматаў, што дзейнічала на пачатку XIX стагодзьдзя ў Віленскім унівэрсытэце. Гэта надзвычай красамоўны факт, які сьведчыць', што ў неперапынным змаганьні за незалежнасьць, якое трывала ад моманту захопу беларускіх земляў царскай імпэрыяй, новыя пакаленьні патрыётаў заўсёды адчувалі духоўную лучнасьць з папярэднікамі.
Разам з Васілём Мядзельцам і Антосем Фурсам, зь якімі вучыўся за немцамі ў Язьненскай школе, Алесь Юршэвіч напісаў праграму і статут Саюзу беларускіх патрыётаў, арганізаваў 25 сакавіка 1946 году ўрачыстую цырымонію прысягі сяброў СБП. Іхняя дзейнасьць, скіраваная на супраціў русіфікацыі і прапаганду незалежніцкіх ідэяў, трывала паўтара году...
Паводле пастановы ваеннага трыбуналу, які судзіў патрыётаў, тагачаснага студэнта БДУ Юршэвіча чакаў расстрэл. Прысуд зьмянілі на 25-гадовае зьняволеньне і пяць гадоў паразы ў правах.
Спадар Алесь зноў удыхнуў п’янкога вольнага паветра ў 1956-м, у часе хрушчоўскай адлігі.
Вярнуўшыся ў Беларусь, ён жыў у Мёрах і, разумеючы, што сыстэма не дазволіць зрабіць ніякай прафэсійнай кар’еры, працаваў будаўніком.