Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Мікола Канаш
нечалавечыя ўмовы. Іх, вершы, перапісаныя на папяроснай паперы, перадавалі з жаночай зоны ў мужчынскую, выкарыстоўваючы са-
мыя розныя вынаходкі. Адной з найбольш надзейных
схованак быў кавалак вугалю з сакрэтам.
Свае 25 гадоў Мікола Канаш атрымаў за тое, што вучыўся пры немцах у Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі й уступіў там у Саюз беларускай моладзі. Яго арыштавалі падчас службы ў войску: выпісалі камандзіроўку й пазнаёмілі зь яшчэ адным «камандзіраваным». Мікола ўсё зразумеў, калі пайшоў у цягніку ў прыбіральню, а той, другі, адразу рвануўся за ім.
Канцлягер у Інце толькі загартаваў яго беларускі патрыятызм. Аднойчы, ужо праз шмат гадоў пасьля вызваленьня, Канашу за «выдатную працу» ў шахтах прапанавалі ключы ад кватэры й пуцёўку ў Карлавы Вары. Але трэба было выканаць адну «фармальнасьць»: пакаяцца ў мясцовай газэце за грахі маладосьці. Новай кватэры, як і славутага курорту, Мікола Імполевіч так і не пабачыў.
Там, у Комі АССР, адкуль і на «волі» не дазвалялі вярнуцца на Бацькаўшчыну, ён сустрэў сваё шчасьце — украінку Соф’ю, таксама асуджаную на 25 гадоў
за нацыяналізм, у прыватнасьці за тое, што падняла зь зямлі ліст, кінуты на дол адным з палонных байцоў Украінскай паўстанцкай арміі, калёну якіх гналі па вуліцы. Міколу і Соф’ю таемна павянчаў украінскі вуніяцкі сьвятар, былы зьняволены.
Усё жыцьцё яны, не дамаўляючыся, гаварылі ў сям’і кожны на сваёй мове.
Я пераканаўся ў гэтым, гасьцюючы ў Канашаў у іхняй каапэратыўнай кватэрцы ў Жлобіне, куды ім удалося пераехаць з Поўначы
адно ў 1970-я. Жытло месьцілася на першым паверсе шматпавярховіку, і, калі на стале скончыліся салёныя гуркі, гаспадар зьлёгку пасунуў ходнічак, падчапіў шахтарскім мезенцам уштукаванае ў масьнічыну непрыкметнае колца, і маім вачам адкрыўся ўваход у глыбачэзнае сутарэньне, дзе можна было б схаваць цэлы ўзвод.
У дзевяностыя гады мінулага стагодзьдзя дзядзька Мікола не ўступаў ні ў якія арганізацыі, але ў Жлобіне сваім лічылі яго і тэбээмаўцы, і фронтаўцы. Для моладзі ён быў легендай і разам з тым — зусім рэальным узорам непахіснага беларускага патрыёта.
Мікола Канаш
15.11.1926, в. Озарава, цяпер Браслаўскі раён —
29.10.2006, Жлобін.
Ён меў кансьпірацыйную мянушку Сокал. Яго мараю з раньніх гадоў была вольная Беларусь.
Падчас вайны Кастусь Рамановіч вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, быў сябрам Саюзу беларускай моладзі, а потым — курсантам афіцэрскай школы Беларускай Краёвай Абароны ў Менску. Ен адмовіўся ісьці на Захад.
Сокал хацеў лётаць толькі над Беларусьсю, але якраз такім, як ён — сьветлым і апантаным, — лёс наканоўваў далёкія нябёсы. А найчасьцей — не нябёсы, а клеткі.
Першы арышт у 1944-м. Рамановічу ўсяго сямнац-
Кастусь Рамановіч
цаць.
Вяртаючыся праз два гады з варкуцінскіх лягераў, ён, не баючыся, сказаў сустрэтаму на баранавіцкім вакзале знаёмаму: «Ня думай, што мяне запалохалі.
Я прыехаў, каб змагацца з гэтай уладай за нашу незалежнасьць».
У роднай хаце на Наваградчыне малодшы брацік схаваўся ад незнаёмага дзядзькі пад ложак. Бацька толькі кіўнуў Кастусю й адвярнуўся, зрабіўшы выгляд, што не пазнае «блуднага» сына.
У 1946-м Рамановіч з аднадумцамі заснаваў у Наваградку нелегальны Саюз вызваленьня Беларусі ды стаў кіраўніком яго фінансавага аддзелу. Мэтаю Саюзу было стварэньне самастойнай беларускай дзяржавы. Сымбалямі арганізацыі сталі бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоня, а гімнам — «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Асноўным мэтадам змаганьня патрыёты лічылі антысавецкую агітацыю, але пры гэтым не выключалі й збройнага супраціву.
Іх выдаў правакатар. Рамановіч быў засуджаны на дзесяць гадоў лягераў і пяць гадоў паразы ў правах.
У перасыльнай турме ў Воршы Кастуся з паплечнікамі кінулі ў адмысловы барак да ўзброеных нажамі
й кінжаламі блатных. Зброяю нашых хлопцаў сталі брусы ад зламаных нараў. Тую лютую бойку, інсьпіраваную дзеля фізычнага зьнішчэньня палітвязьняў, Рамановіч назаве ў сваіх мэмуарах Аршанскаю перамогай.
Пасьля вяртаньня ў Беларусь Кастусь Рамановіч жыў у Пінску.
Калі над краінаю падзьмулі вятры пераменаў, ён адразу далучыўся да незалежніцкага руху. Стаў сябрам Таварыства беларускай мовы і Беларускай сацыялдэмакратычнай Грамады, ствараў на Палесьсі дэмакратычную вэтэранскую арганізацыю.
Ганаруся тым, што ў ягонай бібліятэцы засталіся мае кнігі з аўтографамі.
Падчас нашай сустрэчы мне падумалася, што з такімі, як Рамановіч, было б нястрашна і на этапе, і ў лягерным бараку.
Спадар Кастусь не дачакаўся ад сёньняшніх уладаў рэабілітацыі, як не пасьпеў узяць у рукі й кнігу сваіх успамінаў «За волю Беларусі», што пабачыла сьвет празь некалькі месяцаў пасьля таго, як ён разлучыўся з душой.
Няхай Сокалу будзе ўтульна там, у нябеснай Беларусі!
Кастусь Рамановіч
1.1.1927, в. Лозкі, цяпер Наваградзкі раён —
31.1.2005, Пінск.
У дзяцінстве заходнебеларускі хлопчык Міхал стаў сьведкам таго, як увосень 1939-га чырвонаармейцы, што патрабавалі называць іх «вызваліцелямі», расклалі каля школы вогнішча з кнігаў. Савецкі афіцэр кідаў у полымя ўсё, што было надрукавана «не по-
русскн».
Напэўна, тое вогнішча і запраграмавала стаўленьне Дубянецкага да новай улады. Тым больш, што неўзабаве НКВД арыштавала за антысавецкую агітацыю ягонага бацьку.
На першы погляд, Міхал Дубянецкі рабіў пась-
Міхал
Дубянецкі
пяховую кареру: скончыу Рэспубліканскую партыйную школу і Вышэйшую партшколу ў Маскве, працаваў на адказных пасадах у менскіх выдавецтвах, з посьпехам займаўся літаратурнымі перакладамі, быў прызначаны інструктарам сэктару друку ЦК КПБ... Яму зайздросьцілі, але Міхал Хведаравіч не лічыў, што жыцьцё ўдалося. Ен быў з тых, хто ня проста разумеў антычалавечую сутнасьць таталітарызму, але і рыхтаваўся кінуць яму выклік.
Шчодра надзелены арганізатарскімі здольнасьцямі, Дубянецкі шмат зрабіў для разьвіцьця ў Беларусі энцыкляпэдычнай справы. Калегі сьцьвярджаюць, што менавіта ён быў ініцыятарам тпмяттомнага выданьня твораў беларускага фальклёру. Ягоны талент кнігавыдаўца найболып поўна раскрыўся на пасадзе дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Прымаючы на працу новага супрацоўніка, Дубянецкі
зазвычай казаў: «Запомніце, Вы прыйшлі працаваць рэдактарам, а ня цэнзарам». Добра ведаючы «кухню» савецкай цэнзуры, ён здолеў давесьці да сустрэчы з чытачом шмат сумнеўных з гледзішча ўлады кнігаў, у тым ліку чатырохтомнік Васіля Быкава, уключыўшы туды крамольную аповесьць «Мёртвым не баліць».
Уся лёгіка жыцьця Дубянецкага прывяла яго ў шэрагі тых, хто пры канцы 1980-х узяў на сябе адказнасьць за будучыню Беларусі. Ен быў сярод ініцыятараў стварэньня Камітэту-58, што падрыхтаваў Устаноўчы сход «Мартыралёгу Беларусі» 19 кастрычніка 1988 году. На тым гістарычным сходзе, дзе спадар Міхал старшыняваў, быў утвораны аргкамітэт БНФ «Адраджэньне».
Дубянецкі стаў адным з найактыўнейшых сябраў як Грамадзкай рады «Мартыралёгу», так і Аргкамітэту (а затым і першага Сойму) БНФ. Ен умеў трымаць удар. Ен быў побач з намі на векапомных агульнабеларускіх Дзядах 30 кастрычніка 1988-га. Ягоны нягучны, але прасякнуты вераю ў сваю праўду голас прымушаў заціхаць шматтысячныя мітынгі.
Дубянецкага пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам, якому заставаўся яшчэ год да таго, каб стаць дзяржаўным.
Пасьмяротную публікацыю ягоных мэмуараў «Трэба рызыкаваць...» (дзе фігуравала размаітая нечысьць ад загадчыкаў аддзелаў ЦК да шараговага стукача М.), распачатую ў часопісе «Полымя» Сяргеем Законьнікавым, помсьліва спыніў прызначаны ўладамі новы галоўны рэдактар М. Мятліцкі. Успаміны спадара Міхала ўрэшце надрукаваў незалежны часопіс «Дзеяслоў».
Кажуць, стукач М. кусаў сабе локці.
Міхал Дубянецкі
4.3.1927,	в. Востраў, цяпер Пінскі раён —
3.9.1990.	Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Зора з тых людзей, зь сьмерцю якіх я дагэтуль не магу зьмірыцца. Нашу падараваны ёю швэдар, пішу «ейнымі» асадкамі, заўсёды чакаю водгуку на новую кнігу...
Яна нарадзілася ў сям’і менскіх інтэлігентаў у гады беларусізацыі. Яе маці Апалёнія працавала настаўніцай і была блізка знаёмая з Уладзіславаю Луцэвіч, жонкаю Купалы. Бацька, Лявон Савёнак, які меў вядомасьць як здольны рэпартэр і фэльетаніст, у 1933-м трапіў у махавік рэпрэсіяў і быў адпраўлены ў высылку.
Навуку Зора здабывала ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне, у Лювэнскім унівэрсытэце qQT)^ ў Бэльгіі й Ратгерскім у ЗША.
Кшель Там, у Амэрыцы, яна 	 пражыла большую частку жыцьця. Там выйшла за-
муж за школьнага сябра, аднаго зь сёньняшніх лідэраў нашай эміграцьгі Вітаўта Кіпеля. Там нарадзіла і выхавала беларусамі дачку Алесю й сына Юрку.
Сваім другім домам спадарыня Кіпель называла НьюЕрскую публічную бібліятэку, дзе працавала амаль чатыры дзесяцігодзьдзі. Дзякуючы ёй значна пашырыўся беларускі кнігазбор бібліятэкі, былі наладжаныя дзясяткі тэматычна зьвязаных зь Беларусьсю выставаў, сэмінараў і канфэрэнцый.
Разам зь Вітаўтам Зора ўклала такія фундамэнтальныя кнігі, як «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе», «Беларуская дзяржаўнасьць», «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе». Яна колькі гадоў рэдагавала газэту «Беларус».
Зорынаму пяру належыць надрукаваны ў ЗША ангельскі пераклад беларускае вэрсіі знакамітай рыцарскай «Аповесьці пра Трышчана».
Яе імя было з шэрагу тых, што служылі своеасаблівымі візытоўкамі Беларусі ў вольным сьвеце.
Ад пачатку 1990-х Зора і Вітаўт штогод прыяжджалі на Бацькаўшчыну. Мы шмат вандравалі разам па Беларусі, і ў гэтых паездках — у Полацку, Віцебску, Магілеве, Рэчыцы, Крычаве — Кіпелі заўсёды пачуваліся не гасьцямі, а гаспадарамі, ня раз даючы прыклад тым, хто ўсё жыцьцё жыве на сваёй зямлі, нібыта прыхадзень — ня ведаючы ні яе мовы, ні гісторыі, ні сьвятаў і традыцыяў.
У адказ на мой віншавальны ліст з нагоды прыняцьця яе й Вітаўта ў ганаровыя сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў спадарыня Зора пісала: «Мы ўсё сваё жыцьцё аддалі Беларускасьці».
Цяпер у Беларусь зноў і зноў вяртаецца Зорына душа.
Зора Кіпель
1.7.1927,	Менск —
14.4.2003, Гаварт, штат Нью-Джэрзі, 3LUA.
Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Тая чэрвеньская раніца 1947 году была вельмі кінэматаграфічная. Міхась касіў луг каля бацькоўскае сялібы. Прыклаўшыся да барылкі зь бярозавікам, ён пачуў вуркатаньне машыны.