Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
3 нашых размоваў зь Юршэвічам я не магу прыгадаць, каб ён прасіў нечага для сябе. Ягоным вечным клопатам была дапамога былым сябрам СБП. У 2006-м у іх гонар ён пасадзіў у Курапатах каштанавую алею.
Алесь Юршэвіч
1.1.1928, в. Курылавічы, цяпер Шаркоўшчынскі раён —
26.3.2007, Мёры.
Аўтары ўсяго толькі пішуць кнігі, робяць іх — рэдактары.
У нас мноства помнікаў пісьменьнікам, і ніводнага — рэдактару. Калі гэтая несправядлівасьць будзе нарэшце выпраўленая, я хацеў бы ўбачыць у вобразе бронзавага Рэдактара незабыўнага ўладзімера Дамашэвіча.
Часам здаецца, што ён быў рэдактарам ледзь ня ўсёй сучаснай беларускай літаратуры, прынамсі, той, якая чытаецца й перачытваецца, — пачынаючы ад Быкава, Караткевіча, Адамчыка...
Мне таксама выпала шчасьлівая карта: Дамашэвіч
Уладзімер
Дамашэвіч
стаў рэдактарам маіх першых опусаў і, адрозна ад болыпасьці сваіх тагачасных калегаў, ніколі ня браў на сябе цэнзарскіх паўнамоцтваў. Як пісьменьнік ён сам ня раз рабіўся ахвяраю цэнзарскіх нажніцаў, а дакладней — сякеры, што высякала цэлыя выпакутаваныя кнігі. Дастаткова згадаць мужны раман Дамашэвіча «Камень з гары», які ня мог дакаціцца да чытача цэлыя два дзесяцігодзьдзі.
Праз розніцу гадоў і досьведаў я ня меў магчымасьці зрабіцца ягоным сябрам, але ўдзячны лёсу, што Максімавіч, як ён дазваляў сябе называць
яшчэ з «маладосьцеўскіх» часоў, заўсёды трымаў мяне ў полі сваёй цёплай увагі ды ветлівай цікавасьці.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ён патэлефанаваў мне з прапановаю тэрмінова сустрэцца. «Не начуйце дома. Будуць браць, — папярэдзіў
Максімавіч у адным глухім двары. — Зьвесткі з дакладных крыніц. Усюды ёсьць нашы людзі». Я сказаў, што буду адбівацца. Дамашэвіч не падтрымаў легкаважнага тону і на разьвітаньне паказаў сьпіс людзей, якіх ён яшчэ павінен быў засьцерагчы ад арышту.
Трэба сказаць, што я не паслухаўся і начаваў дома. Праз колькі дзён узялі падчас разгрому намётавага мястэчка на плошчы Каліноўскага майго сына Багдана, які ў выніку прайіпоў «школу» ў менскай турме на вуліцы Акрэсьціна, вярнуўшыся адтуль зь ЗСлепленымі з хлебнага мякішу шахматамі.
Браць на кватэрах пачалі праз чатыры гады — у сьнежні 2010-га.
У 1980-я гады дый раней на пісьменьніцкіх зьездах і сходах Дамашэвіч востра выступаў супроць русіфікацыі.
А яшчэ — быў час — ён ваяваў з сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Іванам Чыгрынавым, адказным за працу з маладымі літаратарамі. Максімавіч некалькі разоў публічна прапаноўваў Чыгрынаву зьняць з выдавецкіх плянаў шматлікія ўласныя выданьні й перавыданьні — на карысьць першых кніг маладых калегаў, а затым выклікаў яго за адмову на дуэль.
Усё, здаецца, скончылася прыкладна так, як гісторыя з выклікам на двубой, пасланым у гады Інфлянцкай вайны вялікім князем і каралём Сьцяпанам Батурам Івану Жахліваму.
Але, як бы там ні было, Уладзімер Дамашэвіч, апрача ўсяго іншага, застаўся ў гісторыі й як апошні дуэлянт беларускай літаратуры.
Уладзімер Дамашзвіч
17.2.1928, в. Вадзяціна, Ляхавіцкі раён —
30.4.2014, Менск.
Напэўна, усе, хто быў знаёмы з Паўлам Антонавічам Жуком, пагадзіліся 6, што вызначальнаю рысаю ягонага характару была непахісная вера ў справядлівасьць.
Гэта асабліва ўражвала, калі ты ведаў, што некалі Павал твар у твар сутыкнуўся зь лютай несправядлівасьцю, якая магла перакрэсьліць усё жыцьцё юнака з Браслаўшчыны.
Па вайне ў будынку пошты, дзе ён працаваў бухгальтарам, здарыўся пажар.
Затрымаць падпальшчыкаў не ўдалося, але «органы»
Павал
Жук
мелі загад паказаць народу яго «клясавага ворага».
На допыце сьледчы спакойна, нават весела, сказаў Паўлу: «Ты, хлопец, не вінаваты, але ня выкруцісься ад расстрэлу, калі не падпішаш прызнаньня. Тады з улікам малалецтва атрымаеш якіхнебудзь гадоў дзесяць».
Ваенны трыбунал войскаў МГБ і сапраўды адмераў яму ўсяго дзесяцігодзьдзе лягераў.
Салікамск, Караганда, Енісейск, Дудзінка...
У Нарыльску Павал удзельнічаў у паўстаньні, калі пад кулямётным агнём палеглі сотні палітвязьняў.
Ен вытрымаў усе кругі пекла.
Вярнуўшыся праз восем гадоў на волю, Павал скончыў дзесяцігодку і працаваў на сьціплых па-
садах. Разумеў, што для гэтай улады ён заўсёды будзе «ворагам народу».
Але, чакаючы лепшага часу, у ім жыла нязгасная прага справядлівасьці.
У 1990-м абласная гарадзенская газэта надрукавала артыкул Паўла Жука пра лёсы палітзьняволеных. Публікацыя, у якой пульсаваў жывы чалавечы і грамадзянскі боль, выклікала велізарны рэзананс.
Неўзабаве аўтара аднагалосна абралі старшынём абласной Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Спадар Павал здолеў
згуртаваць у арганізацыі
больш за трыста сяброў.
Ен высьветліў, што ў архіве гарадзенскага ўпраўленьня КГБ пад грыфам «Захоўваць вечна» знаходзяцца 15 ты-
сяч справаў грамадзян, засуджаных у гады сталіншчыны паводле палітычных артыкулаў.
Ен лічыў сваім абавязкам несьці праўду пра тыя падзеі ў школьныя клясы й студэнцкія аўдыторыі.
Помнікам Паўлу Жуку сталася выдадзеная яго Асацыяцыяй кніга ўспамінаў былых палітвязьняў «Ніколі болей».
Павал Жук
15.4.1928, в. Рацюны, цяпер Браслаўскі раён —
26.1.2006, Горадня.
Яшчэ м сёньня ў родных мясьцінах пра яго ходзяць паданьні. Мне вядомыя прыклады, калі, атрымаўшы на ўроку вольную тэму пра героя, на якога яны хацелі б стаць падобнымі, вучні пісалі пра Расьціслава Лапіцкага.
У паваенныя 1940-я ў Мядзельскай дзесяцігодцы не было вучня, таленавіцейшага за Расьціслава.
Ен сьпяваў і граў на тузіне інструмэнтаў, майстраваў ровары і радыёпрыймачы, зрабіў электрамашыну, якой спрабаваў лекаваць людзей ад розных хваробаў, маляваў плякаты для ўрокаў батанікі й заалёгіі...
Расьціслаў Лапіцкі
Аднак большасьць настаўнікаў не ганарылася Расьціславам, а трымалася зь ім насьцярожана. I ня толькі таму, што ён быў сынам сьвятара.
У школе ведалі, што яшчэ раней, у сямігодцы, Лапіцкага арыштоўвалі за сувязь з падпольнай арганізацыяй навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі й Віленскай сэмінарыі. Шаснаццацігадовы Расьціслаў быў асуджаны на тры гады, выйшаў на волю ў 1945-м паводле амністыі, але антысавецкіх поглядаў не зьмяніў, прычым адстойваў іх нават на занятках.
Калі Лапіцкія пераехалі
ў Смаргонь, дзе Расьціслаў пайшоў у дзясяты кляс, занепакоілася ўжо кіраўніцтва тамтэйшай школы.
Пагатоў, новы вучань на ўроку адмовіўся пісаць твор пра «моладагвардзейцаў», абвясьціўшы, што ў іх ёсьць свая «Гвардыя», якая змагаецца за Беларусь.
У словах Расьціслава не было пераболыпаньня: ён сапраўды стварыў арганізацыю зь пятнаццаці чалавек.
Юнакі не бяз посьпеху вялі агітацыю на школьных вечарынках і ў клюбе, дзе іхні кіраўнік граў на піяніна. А неўзабаве ў Смаргоні зьявіліся сотні антыкамуністычных улётак...
Расьціслаў мусіў перайсьці на нелегальнае становішча. Партызаны Арміі Краёвай абяцалі пераправіць яго за мяжу, ды перашкодзіла цяжкая хвароба.
Яго арыштавалі ў Кабыльніку на Нарачы. На допытах у Вялейскай турме Расьціслава так зьбівалі, што знаёмы арыштант не пазнаў яго, прыняўшы за старога дзеда.
Выступ на судзе Лапіцкі выкарыстаў не на апраўданьні, а дзеля абвінавачаньня камуністычнага рэжыму ў антынароднай палітыцы — непамерных падатках, калгасным прымусе, закрыцьці храмаў.
Трыбунал Беларускай вайсковай акругі прысудзіў яго да расстрэлу Расырслаў адмовіўся прасіць памілаваньня.
Біёграфам Лапіцкага стаў вядомы гісторык Міхась Чарняўскі, што паходзіць з тых самых мясьцінаў. «Як пошуг маланкі» — назваў ён сваю кнігу, якая пабачыла сьвет у 2007 годзе ў папулярнай сэрыі «Нашы славутыя землякі».
На месцы расстрэлу героя ў 2008-м вялейская грамадзкасьць усталявала помнік, які неўзабаве быў зьнішчаны ідэйнымі спадкаемцамі сталінскіх катаў.
У 2010-м на тэлеканале «Белсат» адбылася прэм'ера дакумэнтальнага фільму «Як пошуг маланкі», зьнятага рэжысэрам Валерыем Мазынскім.
Расьціслаў Лапіцкі
1.9.1928, в. Касута, цяпер Вялейскі раён —
28.10.1950, урочышча Красны Беражок(?), ваколіцы
Вялейкі.
Сымбалічна пахаваны ў Гіжыцку, Вармінска-Мазурскае ваяводзтва, Польшча.
Здаецца, я ўсё жыцьцё быў знаёмы зь ім, — прынамсі, з таго часу, як адчуў сябе беларусам, — спачатку па кнігах, потым і асабіста.
Мы жылі па суседзтве, і мне часта даводзілася бываць у Анатоля Пятровіча дома, у ягоным кабінэце — царстве кніг, манускрыптаў і гістарычных артэфактаў, якія штораз дарылі госьцю няхай маленысае, але адкрыцьцё: старадаўні дакумэнт, рарытэтнае выданьне, радавод Грыцкевічаў, прасочаны на глыбіню пяці стагодзьдзяў. Мы гутарылі, і да нас прыхільна прыслухоўвалася сама
муза Кліё.
Анатоль
Грыцкевіч
Ён стаў першым чытачом і рэцэнзэнтам вельмі важных для мяне кніг ілюстраванай гісторыі — «Краіна Беларусь» і «Вялікае Княства Літоўскае», якім аддадзены не адзін год жыць-
ця. Памятаю, як шчыра цешьгўся мэтар, калі ўзяў у рукі «Вялікае Княства Літоўскае» й англамоўны пераклад «Краіны Беларусі».
Стаўшы доктарам навук у 1986-м, калі павеяла пераменамі, Грыцкевіч годна рэпрэзэнтаваў беларускую гістарычную навуку ў Эўропе і сьвеце. Ен увёў у гістарыяграфію азначэньне Рэчы Паспалітай як фэдэрацыі дзьвюх раўнапраўных дзяржаваў — Вялікага Княства Літоўскага й Польшчы. Ён ня раз выступаў нашым «амбасадарам» на міжнародных канфэрэнцыях у Лёндане, Рыме, Парыжы, Будапэшце, Санкт-Пецярбу рзе...
Шэсьць ягоных манаграфій і больш за тысячу публікацый — сапраўдны скарб.
У 2012 годзе ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» выйшаў том яго выбраных твораў, а апошнім выданьнем, над якім мы працавалі разам, стала прысьвечаная 500-годзьдзю перамогі над маскоўскімі захопнікамі кніжка «Сьцягі Воршы», што адкрыла сэрыю «Славу-
тыя бітвы». Ён быў аўтарам, а я — рэдактарам і аўтарам прадмовы, у якой ня мог не згадаць, што далёкі продак спадара Анатоля баярын Юхно Грыцкевіч, як сьведчыць Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага, «вярнуўся з Аршанскай баталіі пераможцам».
Анатоль Пятровіч таксама быў рыцарам і ваяром — і ў навуцы, і ў грамадзка-палітычным жыцьці краіны: шмат гадоў уваходзіў у Сойм БНФ, узначальваў Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», займаў ганаровую пасаду Вялікага маршалка Згуртаваньня беларускай шляхты... Да канца сваіх дзён спадар Анатоль заставаўся сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ.