• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Марыя Кіпель 264
    Янка Шутовіч 	 266
    Алесь Дудар 	268
    Паўлюк Шукайла 270
    Нічыпар Мяцельскі 272
    Стэфанія Станюта 274
    Юрка Віцьбіч 276
    Мікола ўлашчык 278
    Сяргей Новік-Пяюн 	280
    Аляксандра Саковіч 	282
    Станіслаў Станкевіч 284
    Натальля Вішнеўская 	  286
    Барыс Кавэрда 	  288
    Міхал Вітушка 290
    Рыгор Крушына 292
    Мікалай Лапіцкі 294
    Апалёнія Пяткун 296
    Яўгенія Пфляўмбаўм 298
    Валеры Маракоў 300
    Антон Адамовіч 	302
    Лукаш Калюга 	 „304
    Сяргей Ракіта 	  306
    Яніна Каханоўская 308
    Пятро Конюх 		310
    Ларыса Геніюш 	312
    Зьмітрок Астапенка 314
    Вітаўт Тумаш 316
    Уладзімер Дудзіцкі 	318
    Леў Гарошка 320
    Пётра Сыч 	322
    Аўген Калубовіч 324
    Пятро Бітэль 	 326
    Вячаслаў Шыдлоўскі	 328
    Тодар Лебяда 	330
    Лявон Случанін 	332
    Казімір Сьвёнтак	 334
    Часлаў Сіповіч 336
    Уладзіслаў Чарняўскі 338
    Янка Брыль 340
    Вячаслаў Зайцаў 	   342
    Франціш Бартуль 	 344
    Мікалай Пятрэнка 		346
    Леся Беларуска 	348
    Мікола Дэмух 		 350
    Барыс Рагуля 352
    Аляксей Карпюк 	„354
    Язэп Юхо 	  356
    Мікола Ермаловіч 	358
    Янка Юхнавец 	360
    Лявон Луцкевіч 362
    Леанід Карась 	364
    Васіль Быкаў 			   366
    Артур Вольскі 		„...368
    Рыгор Клімовіч 	370
    Уладзімер Салавей 	   372
    Алесь Усюкевіч 	   374
    Янка Сурвіла 376
    Кастусь Акула 378
    Янка Філістовіч 	380
    Лідзія Вакулоўская 382
    Уладзімер Кулажанка 384
    Вольга Церашчатава 386
    Алесь Адамовіч 	388
    Мікола Канаш 390
    Кастусь Рамановіч 392
    Міхал Дубянецкі 	  394
    Зора Кіпель 396
    Міхась Ракевіч 	  398
    Міхась Лічко 400
    Васіль Мядзелец 	402
    Алесь Юршэвіч 404
    Уладзімер Дамашэвіч 	406
    Павал Жук 408
    Расьціслаў Лапіцкі 	 410
    Анатоль Грыцкевіч 412
    Лявон Баразна 414
    Уладзімер Шатон 	416
    Алег Табола 			418
    Яўген Глебаў 420
    Арлен Кашкурэвіч 422
    Ніна Асіненка 424
    Валянцін Тарас 426
    Алесь Петрашкевіч 428
    Галіна Русак 430
    Вера Бартуль 432
    Уладзімер Караткевіч 	.434
    Ангеліна Бароўка 436
    Генадзь Кісялёў 438
    Юры Карачун 440
    Мікола Прашковіч 442
    Вячаслаў Адамчык 444
    Уладзімер Кармілкін 446
    Аляксей Логвін 448
    Уладзімер Конан	.450
    Васіль Мельяновіч 452
    Карлас Шэрман 454
    Яўген Лугін 456
    Рыгор Барадулін 458
    Юрка Геніюш 460
    Генадзь Каханоўскі 462
    Барыс Сачанка 464
    Генадзь Бураўкін 466
    Віктар Тураў 468
    Яўген Шабан 470
    Міхась Стральцоў 472
    Мікола Купрэеў 474
    Пятро Драчоў 476
    Георгі Таразевіч 478
    Яўген Кулік 480
    Валянцін Ждановіч 482
    Васіль Гроднікаў 484
    Міхась Чарняўскі 486
    Барыс Родзіч 	488
    Анатоль Канапелька 490
    Алесь Каралёў 492
    Кастусь Тарасаў 494
    Уладзімер Мулявін 496
    Анатоль Сербантовіч 498
    Іван Ласкоў 500
    Вера Церлюкевіч 	   .......502
    Вячаслаў Дубінка 504
    Міхась Ткачоў 	506
    Ніна Мацяш	508
    Міхась Раманюк 	   510
    Яўген Будзінас 512
    Алесь Лабанок 	  514
    Валеры Сьлюнчанка 	516
    Кастусь Мысьлівец 518
    Яўген Шатохін 520
    Галіна Сямдзянава 522
    Мікола Селяшчук 524
    Віталь Скалабан 526
    Мікола Трухан 528
    Уладзімер Плешчанка 530
    Мікалай Ільніцкі 532
    Уладзімер Пузыня 534
    Ібрагім Канапацкі 536
    Марыя Мацюкевіч 538
    Генадзь Карпенка 540
    Аляксей Філіпчанка 542
    Генадзь Грушавы 544
    Віталь Гарановіч 546
    Алесь Емяльянаў 548
    Генадзь Кулажанка 550
    Уладзіслаў Рубанаў 552
    Валеры Масьлюк 554
    Сяргей Кавалёў 556
    Валеры Шаблюк 558
    Алесь Асташонак 560
    Уладзіслаў Пятрайціс 562
    Уладзімер Емяльянчык 564
    Сяргей Войчанка 566
    Андрэй Грабаў 568
    Анатоль Майсеня 570
    Вераніка Чаркасава 572
    Віктар Івашкевіч 574
    Анатоль Сыс 576
    Сяржук Цімохаў 578
    Ігар Гермянчук 580
    Арына Вячорка 582
    Юры Завадзкі 584
    Пётар Марцаў 586
    Тацяна Сапач 588
    Аляксей Мельнікаў 590
    Сяржук Вітушка 592
    Зьміцер Сідаровіч 594
    Андрэй Пяткевіч 596
    Юры Гумянкж	-	598
    Віталь Сіліцкі 600
    Юрась Бушлякоў 602
    Дзяніс Хвастоўскі 604
    Уладзімер Каткоўскі 	606
    Міхал Шарамет	608
    Ганна ўланава	610
    Міхал Жызьнеўскі	612
    Аўгіньня Дзянісава 	 614
    Паказьнік асобаў 616
    Summary 650
    Пра аўтара 651
    Энцыкляпэдыя любові
    Прадмова да першага выданьня
    Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў.
    Гэта не храналягічны даведнік, хоць на хвалях «Свабоды» ад 1 студзеня 2006-га да 25 сакавіка 2007-га прагучалі сотні імёнаў, абраных аўтарам з нацыянальнага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося згадаць у этэры, тым больш зьмясьціць пад адной вокладкай).
    Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага руху, распрацаваныя крытэры, зробленая клясыфікацыя.
    Гэта не дакумэнтальна-архіўнае дасьледаваньне, хоць даты, месцы і падзеі вывераныя, а многія факты знойдзеныя й апублікаваныя ўпершыню.
    Гэта не мастацкая проза і не гістарычная эсэістыка, хоць кожны разьдзел чытаецца як маланка і ўражвае як раман.
    Гэта ня кніга мёртвых, хоць яе складаюць лёсы людзей, якіх ужо няма сярод жывых.
    Гэта аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, волі й незалежнасьці.
    Гэта імёны, якія будуць жыць, пакуль жыве Беларусь.
    Гэта вянок нашай свабоды.
    Працяг будзе.
    Аляксандар Кукашук, Радыё Свабода
    імёны свабоды
    У лёсавызначальныя для дзяржавы моманты заўсёды знаходзяцца асобы, якія не скараюцца й у самых безнадзейных абставінах. Няхай іх змаганьне ня мае шанцаў на посыіех. Але яно заўсёды мае ша-
    нец стаць прыкладам —• дзеля працягу.
    Галоўныя рысы характару Тадэвуша — гарачы патрыятызм і надзвычай высокае пачуцьцё ліцьвінскага гонару — на ўсю поўніцу выявіліся яшчэ ў раньнім юнацтве ў Віленскім калегіюме айцоў-езуітаў. Калі шкаляры, падзяліўшыся на «ліцьвінаў» ды «маскалёў», гулялі ў вайну і Рэйтану выпадала быць «ліцьвінам»,
    Тадэвуш Рэйтан
    ён заўсёды апынаўся ў ліку пераможцаў.
    Праз колькі гадоў ён убачыць у доме сваёй нарачонай партрэт расейскага імпэратара Пятра I і адразу абвесьціць пра намер адмовіцца ад шлюбу.
    Тым часам дзяржаўны лёс Радзімы нашых продкаў апынуўся пад пагрозаю. Патрыятычныя сілы стварылі ў 1768-м узброенае аб’яднаньне, вядомае як Барская канфэдэрацыя. Цягам чатырох гадоў Рэйтан ваяваў у шэрагах тых, хто імкнуўся пазбавіць Вялікае Княства Літоўскае ад ганебнага расейскага пратэктарату.
    1772 год стаўся для дзяржавы чорным. Расея, Аўстрыя і Прусія ўчынілі першы падзел Рэчы Паспалітай. Усходнія беларускія землі апынуліся ў кіпцюрах
    дзьвюхгаловага арла. Пад ціскам Расеі вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст даў згоду сабраць Сойм, каб узаконіць падзел.
    Дэпутат (пасол) ад Наваградзкага павету Рэйтан атрымаў катэгарычную інструкцыю: патрабаваць безумоўнай эвакуацыі расейскіх войскаў з абшару Вялікага Княства.
    На Сойме Тадэвуша падтрымліваюць адзінкі. Толькі за згоду пакінуць залю яму прапануюць дзьве тысячы дукатаў. У адказ Тадэвуш выхоплівае шаблю.
    Асабліва драматычны характар падзеі набываюць у часе патрыятычнай прамовы другога наваградзкага пасла Самуэля Корсака. Каді дэпутаты-здраднікі пачалі выходзіць з залі, Рэйтан лёг крыжам перад дзьвярыма і закрычаў: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!»
    Назаўтра расейскі пасланьнік выставіў вялікаму князю і каралю ўльтыматум: альбо падпарадкаваньне, альбо ўвядзеньне ў Варшаву 50-тысячнага войска. Даведаўшыся пра здраду караля, залю пакінулі апошнія абаронцы незалежнасьці, апрача Рэйтана, Корсака і менскага дэпутата Станіслава Багушэвіча. Тадэвуш адмовіўся ад ежы, або, кажучы сучаснай моваю, абвясьціў галадоўку...
    Неверагоднае напружаньне тых дзён не мінулася бясьсьледна. Рэйтан апынуўся ва ўладзе цяжкай хваробы. Рэшту жыцьця яму было наканавана бавіць у роднай Грушаўцы.
    Сучасьнікі лічылі Рэйтана нацыянальным героем.
    Вяртаньне яго постаці ў нашую гістарычную сьвядомасьць адбылося толькі ў 1990-я. Штогод у Грушаўцы ладзіцца фэст памяці героя. Людзей з палаты прадстаўнікоў ці з савету рэспублікі там не заўважалі.
    Тадэвуш Рэйтан
    Ахрышчаны 20 8.1742, в. Грушаўка,
    цяпер Ляхавіцкі раён — 8.8.1780, в. Грушеужк
    Тадэвуш Касьцюшка
    Мы звыклі ўспрымаць яго забранзавелым і кананізаваным. А мне Касьцюшка падабаецца як рамантычны каханак і авантурнік. Каб ня гэтыя якасьці, хто ведае, ці стаў бы ён нацыянальным героем Беларусі, Польшчы й ЗША і ганаровым грамадзянінам Францыі...
    Яе звалі Людвіка Сасноўская. Ейны бацька ня даў згоды на шлюб зь сьціплым хатнім настаўнікам, і маладыя закаханыя рыхтаваліся да ўцёкаў. Чамусьці такія пляны заўсёды раскрываюцца занадта рана... Так Тадэвуш з 80 дукатамі ў кішэні апынуўся на шляху зь Беларусі
    ў Францыю, а затым у Новы Сьвет.
    У 1777 годзе змагары за незалежнасьць паўночнаамэрыканскіх калёніяў атрымалі над ангельцамі бліскучую перамогу пад Саратогай, у выніку чаго было дасягнутае афіцыйнае прызнаньне Злучаных Штатаў Амэрыкі.
    Ваенныя гісторыкі ЗША сьцьвярджаюць, што зарукаю гэтага трыюмфу сталіся якраз непрыступныя фартыфікацыі, збудаваныя палкоўнікам-інжынэрам Касьцюшкам...
    Яго заслугі ў барацьбе за свабоду Злучаных Штатаў былі ацэненыя надзвычай высока: званьне генэрала, найвышэйшая баявая ўзнагарода краіны — ордэн Цынцыната, амэрыканскае грамадзянства, пажыцьцёвая пэнсія й зямельны надзел. (Пазьней, у тэстамэнце, ён перадасьць усю маёмасьць свайму добраму сябру, аўтару Дэклярацыі незалежнасьці ЗША Томасу Джэфэрсану, даручыўшы выкарыстаць грошы на выкуп нэграў-рабоў.)
    Уразіўшы нядаўніх баявых таварышаў, поплеч зь якімі ваяваў сем гадоў, Касьцюшка адмаўляецца ад кар’еры ў маладой амэрыканскай дзяржаве і сядае на карабель, каб вярнуцца на радзіму, у Літву-Беларусь.
    На календары — 1784-ы. Празь дзесяць гадоўрэспубліканскія ідэалы запаляць сэрца генэрала — і ён стане на чале антыцарскага вызвольнага паўстаньня...
    У нашых беларускіх шыротах час рухаецца сваім, пакручастым шляхам. I ўсё ж, і ўсё ж...
    У 1970-я, гады майго студэнцтва, мы мусілі ведаць, што Касьцюшка — паляк і герой зусім ня нашай гісторыі. (Дарэчы, сам ён у жыцьцяпісе адназнач-
    на засьведчыў: «Нарадзіўся я ліцьвінам».) «Нашым» быў Сувораў, войскі якога патапілі паўстаньне 1794 гоДУ Ў крыві.
    Да 260-годзьдзя Андрэя Тадэвуша ў Мерачоўшчыне — адноўленай сядзібе Касьцюшкаў каля Косава —• адчынены музэй.
    Магчыма, мы дажывем да таго дня, калі ў гонар Касьцюшкі будзе пераназваная менская сувораўская
    вучэльня.
    Здавалася б, нейкае спадзяваньне на гэта дае зьяўленьне ў сталіцы помніка паўстанцкаму правадыру, створанага скульптарам Алесем Шатэрнікам. Праўда, помнік знаходзіцца на тэрыторыі амэрыканскай амбасады...