Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Сьмерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў.
Літаграфія Міхала Эльвіра Андрыёлі. 1864—1865 гг.
На пачатку траўня 1863-га ў Дубіцкім лесе над ракой Котраю Людвік, якога адзін з сучасьнікаў назваў «выразьнікам духу і гераізму эпохі», уступіў у свой апошні бой.
Праз год пасьля паўстаньня знакаміты беларускі мастак, італіец з паходжаньня, Міхал Андрыёлі, які ваяваў пад камандаваньнем Людвіка, створыць вядомы графічны твор, прысьвечаны сьмерці Нарбута. Існуе думка, што сярод паўстанцаў на карціне паказаны і малады Францішак Багушэвіч, які змагаўся ў тым самым аддзеле.
Людвік Нарбут
7.9.1832, в. Шаўры, цяпер Воранаўскі раён —
4.5.1863, в. Дубічы, цяпер Літва.
Вас калі-небудзь арыштоўвалі за вашыя погляды? У сёньняшняй Беларусі шмат хто на гэтае пытаньне адкажа станоўча і зразумее пачуцьці тых студэнтаў, гімназістаў, маладых службоўцаў — сяброў таемнага Братняга саюзу літоўскай моладзі, якіх у 1849-м
паліцыя забірала ў Вільні, Менску, Горадні, Слоніме...
Ці ня самым юным зь дзьвюхсот прыцягнутых да сьледзтва патрыётаў быў віленскі навучэнец Флярыян Даноўскі. Праз васямнаццаць бясконцых турэмных месяцаў гэты яшчэ амаль хлопчык з адухоўленым, летуценным абліччам і такой самай душою выслухаў вырак
Флярыян Даноўскі
ваеннага трыбуналу: пятнаццаць гадоў катаргі.
Перш чым закаваць 16-гадовага Флярыянаўкайданы й адправіць на этап, яго прагналі праз шыхт салдатаў з шпіцрутэнамі.
Напачатку ён, прыкуты да тачкі, працаваў у вусьцішных Нерчынскіх капальнях. Але ў кагосьці з началь-
ства здрыганулася сэрца: юнака раскавалі й перавялі на пасяленьне ў Табольск.
Сутычка касінераў з царскай пяхотай. Малюнак 1863 г.
Пры канцы 1850-х гадоў сябры Братняга саюзу літоўскай моладзі па амністыі вярталіся ў родныя мясьціны. Аднак, думаючы, што дух нядаўніх катаржанаў зламаны, каляніяльныя расейскія ўлады пралічыліся.
У красавіку векапомнага 1863-га Даноўскага зноў схапілі за прыналежнасьць да паўстанцкай арганізацыі. Усе спробы царскіх катаў вырваць прызнаньне былі марныя. Тады Флярыяна падвялі да шыбеніцы. «Табе толькі 29 гадоў, усё жыцьцё
Верагодны партрэт
Флярыяна Даноўскага
наперадзе, — сказаў расейскі
капітан. — Усяго некалысі імёнаў і адрасоў...» — «Ня ведаю», — адказаў Даноўскі. На шыю накінулі пятлю й душылі да страты прытомнасьці...
У траўні 1864-га — новы арышт. Пасьля двух гадоў астрогу — высылка ў Сібір.
Вярнуўшыся празь дзесяць гадоў на радзіму, ён знайшоў прытулак у Прынарачанскім краі ў маёнтку Каралінова мастака Альфрэда Ромэра, які ўвекавечыў Даноўскага ў адным з сваіх партрэтаў.
Магілаю гэтага чалавека-легенды апякуецца сёньняшні калега Ромэра Алесь Цыркуноў, што пасяліўся ў тых мясьцінах.
Флярыян Даноўскі
1834, Панявежы, Літва —
6.3.1902,	маёнтак Каралінова, цяпер Пастаўскі раён. Пахаваны на Канябіцкіх могілках паблізу в. Камаі, Пастаўскі раён.
Яны былі розныя — векам, прафэсіяй, характарам. Іх збліжала адно — непрыняцьце расейскай улады, якая вырвала радзіму з эўрапейскай цывілізацыі. У 1863-м яны, ведаючы, на што ідуць, абнялі мацярок,
сясьцер і каханых і ступілі насустрач лесу.
Тое паўстаньне застанецца адным зь нешматлікіх у гісторыі XIX стагодзьдзя прыкладаў, калі, у існасьці, купка ўзброеных людзей, баронячы сваю чалавечую й нацыянальную годнасьць, кінула выклік велізарнай імпэрыі. Тры эўрапейскія народы — беларусы, палякі й літоўцы — коштам жыцьцяў сваіх найлепшых
Цэлястын
Цэханоўскі
сыноу выказалі пратэст расейскаму абсалютызму і дэспатызму, засьведчыўшы прыхільнасьць да канстытуцыйнасьці й дэмакратыі.
Выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту Цэлястын Цэханоўскі працаваў лекарам у Горадні, меў добрую рэпутацыю й багатую практыку, сачыў за навінамі ў мэдыцынскай навуцы.
Але ў ягоных доктарскіх саквах часам ляжалі ня толькі лекі ды інструмэнты. Цэлястын уваходзіў у Гарадзенскую рэвалюцыйна-
дэмакратычную арганізацыю, створаную Кастусём Каліноўскім і Валерам Урублеўскім дзеля падрыхтоўкі паўстаньня.
Калі яно пачалося, Цэханоўскага прызначылі паўстанцкім грамадзянскім начальнікам Горадні. У яго кампэтэнцыі была вэрбоўка людзей у аддзелы інсургентаў, забесьпячэньне іх зброяй і рыштункам, пашырэньне газэтаў і праклямацыяў.
У ліпені 1863-га Цэлястына схапіла паліцыя. Заслугі
Паўстанцкі лязарэт. Малюнак 1863 г.
доктара перад паўстаньнем царскі суд ацаніў сьмяротным пакараньнем, якое ў выніку хадайніцтва сваякоў замянілі дваццацьцю гадамі катаргі. Ен будаваў Кругабайкальскі паштовы тракт, потым быў штатным лекарам Аляксандраўскага вінакурнага заводу, маючы практыку яшчэ больш багатую, чым у Горадні, — сотні зьняволеных.
Пасьля адбыцьця пакараньня былы паўстанец застаўся ў Сібіры і знайшоў апошні зямны прыстанак у Іркуцку. Цяпер там дзейнічае адно з самых вялікіх і вядомых у Расеі беларускіх культурных таварыстваў, якое мае імя іншага змагара 1863 году й нашага суайчыньніка Яна Чэрскага. Але слава гэтага ўсясьветна знанага геоляга і географа не павінна захінуць памяці пра доктара Цэлястына Цэханоўскага, паўстанцкага галавы вольналюбівай Горадні.
Цзлястын Цэханоўскі
1835, маёнтак Горлава, цяпер в. Горлава
ў Дрыбінскім раёне — 10.1.1906, Іркуцк, Расея.
У чэрвені 1863-га Менск абляцела вусьцішная вестка пра расстрэл царскімі карнікамі маладога афіцэра Міхала Цюндзявіцкага, сына маршалка Барысаўскага павету пана Мэльхіёра.
Такой была цана беларускага слова і беларускай думкі, напіша пазьней адзін зь біёграфаў патрыёта.
Галоўнай віною дваццацісямігадовага «асабліва небясытечнага злачынцы» сталася пашьгрэньне першай нелегальнай беларускай газэты «Мужыцкая праўда», выдаванай Кастусём Каліноўскім.
Сьледзтва высьветліла, што ў карчме барысаўскай
Міхал
Цюндзявіцкі
вёскі Камень Цюндзявіцкі прачытаў адозву паўстанцкага правадыра тамтэйшым сялянам.
Гэта быў першы сьмяротны вырак, выкананы ў тым змагарным годзе ў нашай
цяперашняй сталіцы. Усе тры месяцы, пакуль разглядалася справа, менчукі спадзяваліся на вызваленьне арыштанта — дарэчы, выхаванца Пецярбурскага кадэцкага корпусу. Аднак начальнік «Северо-Западного края» Мураўёў рабіў стаўку на максымальную жорсткасьць. Расстрэл, які адбыўся ў раёне вуліцы Серпухаўскай (цяпер Валадарскага), на месцы сёньняшняга сталічнага паштамту, меў паказальны характар і павінен быў запалохаць гарадзкое жыхарства.
Але каты жорстка памыліліся. Каля сьвежай магілы адразу ж пачаліся штовечаровыя маніфэстацыі. Менчукі атулялі месца пахаваньня з трох бакоў, і толькі з чацьвертага нэрвова пераступалі з нагі на нагу расейскія вартавыя. Надыходзіў момант, калі людзі ўкленчвалі. Малітвы зьмяняліся песьнямі, а затым чыё-небудзь дзіця зьбірала букеты прынесеных кветак і аздабляла імі магілу.
Відэакамэраў у жандарскіх агентаў тады не было, таму прысутных яны проста перапісвалі. Удзел у мірных пратэстах служыў падставаю для арышту, ды маніфэстацыі
Арыштаваны паўстанец на гарадзкой вуліцы. Тагачасны малюнак
не спыняліся, і ўдады мусілі перапахаваць цела расстралянага інсургента.
Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў, у 1906-м, іншы прадстаўнік роду Цюндзявіцкіх — Віктар — выдаў па-беларуску кніжку «Аб чым сёньня гамоняць у нас на Беларусі», увесь наклад якой быў сканфіскаваны паліцыяй.
Яшчэ праз сто гадоў выдатны знаўца тых падзеяў прафэсар Адам Мальдзіс прапанаваў усталяваць на месцы пакараньня сьмерцю Міхала Цюндзявіцкага мэмарыяльны знак. Якой была рэакцыя цяперашніх уладаў, здагадацца няцяжка.
Будзеце на менскім паштамце —згадайце сьветлай думкаю таго, хто ў 1863-м адным зь першых прыняў сьмерць за вызваленьне нашай зямлі ад расейскіх калянізатараў.
Міхал Цюндзявіцкі
1836, Барысаўскі павет — 2.6.1863, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Мне ўяўляецца, як агаломшыў Міхала ягоны прыезд у 1860-м на радзіму бацысі, каб працягваць мастацкую адукацыю ў славутай Акадэміі Сьвятога Лукі ў Рыме. Паўднёвае сонца, насычаныя колеры, помнікі былых стагодзьдзяў... Але думка пра тое, што гэтая зямля можа стаць новай Айчынай, як ён прыгадваў потым у размовах зь сябрамі, толькі мільганула і растала лёгкай аблачынкаю.
Домам была Беларусь, а родным горадам — любая Вільня, у лябірынце чыіх вулачак можна, здаецца, су-
стрэць самога сябе.
Міхал
Андрыёлі
Вільня ўсё больш уладна клікала назад. Пагатоў сябры ўжо вызначалі там дату пачатку паўстаньня.
Андрыёлі падзяляў погляды таго крыла патрыётаў, якіх называлі «чырвонымі» — Кастуся Каліноўскага, Валера Ўрублеўскага, яшчэ аднаго італійца па крыві й ліцьвіна па духу Ахіла Банольдзі, якія марылі пра дэмакратычныя зьмены, у выніку якіх народы былой Рэчы Паспалітай, вырваўшыся з Расейскай імпэрыі, здолеюць самі вырашаць свой лёс.
Ен ваюе ў аддзеле аднаго з кіраўнікоў паўстаньня Людвіка Нарбута.
Падзеі й уражаньні тых змагарных месяцаў абумовілі й патас, і рамантычную танальнасьць творчасьці Андрыёлі.
Здолеўшы пасьля паўстаньня ўцячы з царскае турмы, мастак жыве ў Лёндане й Парыжы. Тым часам датуецца яго графічная праца «Сьмерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў».
Невялікі аддзел інсургентаў вядзе жорсткі бой з шматкроць большымі сіламі расейскіх карнікаў. Поплеч з шляхцічамі б’юцца сяляне ў кажушках. Цяжка параненага камандзіра паўстанцы на руках нясуць у лес. Яго пакідаюць апошнія сілы, але іх яшчэ стае на тое, каб рука не выпусьціла пісталету.
Твор з разраду тых, куды ў маленстве хочацца трапіць, каб дапамагчы «нашым».
Душа мастака бунтуе супраць спакойнага жыцьця ў эўрапейскіх сталіцах.
Ен кідае выклік лёсу, вяртаецца на радзіму і — трапляе ў рукі жандараў. Пяцігадовая высылка ў Вятку здаецца цэлай вечнасьцю. Суцеху дае толькі маляваньне ды заняткі з таленавітымі мясцовымі маладзёнамі. Іх завуць Віктарам і Апалінарыем. Прозьвішча сёньня вядомае — Васьняцовы...
У «залатым запасе» вялікай творчай спадчыны Міхала Андрыёлі — дрэварыты да паэмаў Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод» і «Пан Тадэвуш», а таксама буйны гістарычны цыкль («Сьмерць князя Кейстута», «Бітва ліцьвінаў з крыжакамі», «Гусьляр», «Хрышчэньне ліцьвінаў»), які абуджаў нацыянальную сьвядомасьць жыхароў краю.
Лёс адмераў яму крыху болей за паўстагодзьдзя. Героямі ягоных твораў найчасьцей былі асобы, надзеленыя шляхетным, рыцарскім духам. Па-рыцарску пражыў жыцьцё й сам Андрыёлі. Італіец, якога Беларусь зрабіла сваім мастаком.