Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Аднойчы на сустрэчы з чытачамі з залі прыйшло нечаканае пытаньне: «У якога гістарычнага героя Вы хацелі 6 пераўвасобіцца, каб пражыць ягонае жыцьцё?» Я паспрабаваў адказаць жартам, але аўтар настойваў, і зь сьвядомасьці выплыла імя — Генрык Дмахоўскі.
Упершыню я ўведаў яго, як гэта ні дзіўна, у 1990-я гады ў Кангрэсе ЗША, куды, дарэчы, мог безь вялікіх праблемаў патрапіць любы турыст. Спадарожнік, амэрыканскі беларус Васіль Мельяновіч, зьвярнуў маю ўвагу на тое, што бюсты Касьцюшкі, як і змагара з раб-
Генрык Дмахоўскі
ствам прэзыдэнта Томаса Джэфэрсана, стварыў для Кангрэсу беларус Дмахоўскі.
У юнацтве Генрык вывучаў у Віленскім унівэрсытэце юрыспрудэнцыю й адначасова браў урокі маляваньня і скульптуры. Жывучы пасьля паўстаньня 1831 году ў Парыжы, ён не зьбіраўся супакойвацца: зьвязаўся з карбанарыямі, падтрымаў ідэю свайго колішняга паўстанцкага камандзіра Юзафа Заліўскага вярнуцца ў Беларусь і зноў распаліць агонь змаганьня.
На піляху да мэты Генрык мусіў зрабіць сямігадовы прыпынак у турме-фартэцы
Куфштайн у Тыролі. У камэры ляпіў з хлебу розныя фігуркі. Потым ён адшліхтуе свой талент у мастацкай вучэльні ў Парыжы.
Праз колькі гадоў такая асоба, як Дмахоўскі, у Эўропе зьнікае. Затое ў ЗША зьяўляецца вядомы скульптар Ген-
Бой паўстанцаў з карнікамі. Тагачасны малюнак
ры Сондэрз, які стварае бюсты прэзыдэнтаў Джорджа Вашынгтона, Бэнджаміна Франкдіна, скульптурную групу «Гарыбальдзі з ваярамі»... Чалавек з такімі сымпатыямі ня мог не вярнуцца на радзіму, адкуль даходзілі зьвесткі пра падрыхтоўку новага паўстаньня.
У1861-м ён зноў ступіў на віленскі брук, у наступным годзе адчыніў насупраць катэдральнага сабору скульптурнае атэлье, а ў 1863-м быў прызначаны паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету.
У траўні на ягоны аддзел раптоўна напалі карнікі. «Дмахоўскі васьмю стрэламі прашыты — упаў на рукі моладзі», — пісаў у сваім лісьце адзін з паўстанцаў.
Генрыку Дмахоўскаму, як і мне, калі я пісаў гэтыя радкі, ішоў пяцьдзясят трэці год.
Генрык Дмахоўскі
26.10.1810, Вільня —
26.5.1863, в. Парэчча, цяпер Маладэчанскі раён.
Пахаваны ў лесе на поўнач ад в. Бірулі Докшыцкага раёну.
Працуючы ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане, я пачуў ад знакамітага беларусіста Гая Пікарды гісторыю ггра тое, як ён сядзеў зь менскім калегам Адамам Мальдзісам у адным зь мясцовых пабаў.
За вокнамі ішоў абложны дождж, таму цёмнаскураму бармэну даводзілася наліваць наведнікам зноў і зноў, што той рабіў чамусьці безь вялікага стараньня.
Пры чарговым паходзе да стойкі прафэсар Мальдзіс уголас зазначыў, што некалі ў гэтым доме жыў і друкаваў свае кніжкі беларускі паэт Аляксандар Рыпінскі і, калі
Аляксандар
Рыпінскі
б павесіць на будынку мэмарыяльную табліцу, кожны беларус, трапіўшы ў Лёндан, ушаноўваў бы славутага земляка прыстойнай колькасьцю кухляў «Гінэсу» ці кілішкаў чаго мацнейшага.
Бармэн прыкметна пажвавеў і неўзабаве вярнуўся з гаспадаром пабу. Першым пытаньнем у таго было: колькі на сьвеце беларусаў?
У брытанскай сталіцы Рыпінскі апынуўся пасьля ўдзелу ў вызвольным паўстаньні 1831-га і трыццаці гадоў эміграцыі ў Парыжы. Лёндан прынёс яму вядомасьць як мастаку і фатографу (у Тотэнгемскім музэі дагэтуль захоўваюцца гравюры зь ягоных карцінаў).
Заснаваўшы ўласную вольную друкарню, былы
інсургент разам з польскімі вершамі надрукаваў у ёй сваю беларускамоўную рамантычную баляду «Нячысь-
цік» — пра селяніна Мікіту, што «меў жонку, як зьмяю», а таксама парсючка, якога гаспадару собіла забіць на каўбасы акурат у Вялікі пост, пасьля чаго, натуральна, і зьявіўся ўсьцешаны нячысьцік...
Дзякуючы гэтаму твору з суровай, але справядлівай маральлю (ня еж у пост скаромніны) Аляксандра Рыпінскага лічаць адным з стваральнікаў жанру баляды ў нашай літаратуры.
Дарэчы, у друкарні Рыпінскага ўпершыню пабачыў сьвет хрэстаматыйны верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...».
Вярнуўшыся па амністыі на радзіму і жывучы пад строгім наглядам паліцыі, колішні паўстанец канчат-
Пёндан прынёс Аляксандру Рыпінскаму вядомасьць як мастаку і фатографу
кова ўсьвядоміў сябе як беларускага культурнага дзеяча і працаваў над гісторыяй айчыннай літаратуры.
На жаль, мэмарыяльнай табліцы на доме, дзе некалі весела хаваліся ад дажджу Мальдзіс і Пікарда, дагэтуль няма. Але паб, паверце, па-ранейшаму на месцы.
Аляксандар Рыпінскі
1811, в. Кукавячына, цяпер Віцвбскі раён —
1900 (?), маёнтак Страганы, цяпер Лёзьненскі раён.
Ці кожны з нас бяз роздуму адкажа, які дзень свайго жыцьця лічыць найшчасьлівейшым? Граф Яўстах Тышкевіч ведаў адказ на гэтае пытаньне. Для яго такі дзень быў пазначаны адкрыцьцём створанага ім Віленскага музэю старажытнасьцяў. Тады, у 1856-м, на знак прызнаньня заслугаў у гісторыі й археалёгіі Пецярбурская акадэмія навук абрала ліцьвінскага арыстакрата сваім ганаровым сябрам.
У той дзень граф згадваў фамільны палац у Лагойску, першыя самастойныя раскопкі, для якіх, апрача сродкаў, трэба была і мужнасьць, бо тамтэйшыя за-
Яўстах Тышкевіч
гадкавыя «капцы-курганы» традыцыйна лічыліся недатыкальнымі.
Ен ня ведаў, што зусім хутка справа ягонага жыцьця будзе перакрэсьленая адным узмахам пяра расейскага генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва.
Над даляглядам айчыннай гісторыі ўздымаліся навальнічныя хмары 1863-га. Ідэі паўстанцаў былі блізкія большасьці супрацоўнікаў музэю й створанай пры ім Віленскай археалягічнай камісіі. Ці трэба зьдзіўляцца, што ўлады на чале з царскім сатрапам, якога празвалі вешальнікам, убачылі ў музэі «гнездо антпросснйской ннтрнгн». Экспазыцыю было загадана прыстасаваць «для демонстрацнн жнвых свндетельств нсконн прнсуіцей здешнему краю рус-
Экспазыцыя Віленскага музэю старажытнасьцяў. Літаграфія сярэдзіны XIX ст.
ской жнзнн». Відаць, дзеля таго, каб адшукаць гэтыя сьведчаньні, найбольш каштоўныя экспанаты адправілі ў Маскву. (I цяпер у Дзяржаўным гістарычным музэі Расеі выстаўленая, да прыкладу, унікальная аршанская кальчуга з славянскімі пісьмёнамі з калекцыі Тышкевіча.) Апрача ўсяго, на Тышкевіча абрынуліся й нападкі зь іншага боку: палякі абвінавачвалі яго ў «ліцьвінскім патрыятызьме» й «сэпаратызьме»...
На схіле дзён Яўстах Тышкевіч — сябра Лёнданскага археалягічнага інстытуту і Стакгольмскай каралеўскай акадэміі — пачуваўся забытым і адарваным ад улюбёнай справы. Засталіся ў рукапісах «Матэрыялы да нашай гісторыі», аб’ёмны том гістарычных дакумэнтаў...
Рыцара навукі пахавалі ў Вільні побач з паэтам Уладзіславам Сыракомлем.
Апынуўшыся ў Лагойску, паспрабуйце высьветліць у мясцовых жыхароў, што ім вядома пра графа Яўстаха Тышкевіча. Магчыма, вам пашанцуе больш, чым мне.
Яўстах Тышкевіч
18.4.1814, Пагойск — 8.9.1873, Вільня.
Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Францішак Савіч
напісаў для
Аднойчы мне патэлефанаваў юнак з «Маладога фронту». Яго — каб выпусьціць значок або паштоўку — цікавіў партрэт Францішка Савіча. Мусіў расчараваць суразмоўцу — ніякіх выяваў Савіча не захавалася, але ўвага нашай моладзі да гэтай легендарнай асобы цалкам зразумелая.
Ягонае кароткае, вірлівае й авантурна-ахвярнае трыццацігадовае жыцьцё прайшло пад знакам змаганьня з царскай тыраніяй і расейскімі калянізатарамі. У сваіх раньніх успамінах ён напіша, што найзапаветнейшай яго мараю з малых гадоў была свабода Айчыны. Дзеля яе студэнтам Віленскай мэдычнахірургічнай акадэміі ён стварыў зь сябрамі Дэмакратычнае таварыства, якое абвясьціла сябе спадкаемцам справы філяматаў. таварыства статут пад назо-
вам «Прынцыпы дэмакратызму», а таксама адозвупраклямацыю «Заўвагі пра маральную вайну народу з дэспатызмам». Своеасаблівай праклямацыяй быў і яго верш «Там, блізка Пінска, на шырокім полі»:
Ліцьвін, валынец, падайце ж мне рукі, Так — прысягаем на Госпада Бога, Царам на згубу, панам — для навукі, Што на той зямлі не паўстане і нога — Ані гэта паганска, ані гэта тыранска...
У 1837-м Савіч кансьпірацыйна сустрэўся з Сымонам Канарскім, адным з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1831 году, што прыбыў з-за мяжы дзеля разгортваньня вызвольнагаруху на беларускіх і ўкраінскіх землях. Праз год Канарскага высачылі й арыштавалі ў Вільні. Неўзабаве за кратамі апынуўся і Савіч.
Канарскага расстралялі, а Савіча выслалі на Каўказ у салдаты.
Бэрнардынскі мост у Вільні
Аічачы ўдзел у захопніцкай вайне супраць вальналюбных горцаў несумяшчальным з сваімі перакананьнямі, Францішак некалькі разоў наважваўся на ўцёкі. Аднойчы ён, пакінуўшы на беразе Цераку разьвітальную цыдулку, пасьпяхова інсцэнаваў самагубства, аднак пазьней быў схоплены памежнай вартай і зноў здадзены ў салдаты.
Падчас другіх уцёкаў ён пашкодзіў нагу і надоўга затрымаўся ў жытомірскім мястэчку Янушпаль, дзе адкрыў мэдычную практыку ды праславіўся як таленавіты лекар.
Калі Савіч, заслужыўшы поўны давер мясцовых уладаў, ужо атрымаў замежны пашпарт і рыхтаваўся пакінуць Расейскую імпэрыю, у мястэчка прыйшла халера. Ратуючы іншых, ён невылечна захварэў сам...
Францішак Савіч
Каля 1815, в. Вяляцічы, цяпер Пінскі раён — каля 1845, мяст. Янушпаль, цяпер Іванопаль, Чуднаўскі раён, Украіна.
Завёўшы альбом, дзе будзеце зьбіраць запісы людзей вядомых і проста сваіх знаёмых, вы зробіце абсалютна правільна.
Калі-небудзь ваш альбом станецца гістарычнай крыніцаю, а магчыма, і каштоўным літаратурным помнікам.
Арцём ВярыгаДарэўскі
Найлепш пацьвердзіць мае словы мог бы пісьменьнік і паўстанец Арцём Вярыга-Дарэўскі.
У 1850-я гады ягонае імя ведалі ў адукаваных колах значна далей за роднае Прыдзьвіньне, дзе пісьменьнік меў паблізу Віцебску фальварак Стайкі.
Арцём быў карэспандэнтам віленскіх, варшаўскіх і пецярбурскіх газэтаў і часопісаў.
Ягоныя паэмы, гутаркі й драматургічныя творы, ня здолеўшы прарвацца праз цэнзурныя рагаткі, шырока разыходзіліся па краі ў рукапісах.
Зьместам жыцьця Вярыгі-Дарэўскага стала праца дзеля Беларусі. «Зь Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал», — пісаў ён у адным зь лістоў, кратаючы сваю мэфістофэлеўскую бародку.
Шырокае водгульле атрымала яго паездка ў 1858-м у Вільню, дзе падчас сустрэчаў з калегамі й аднадумцамі ўладзіславам Сыракомлем, Адамам Кіркорам, Вінцэсем Каратынскім і зьявіліся першыя запісы ў знакамітым Арцёмавым «Альбоме».