Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Фрагмэнты свайго перакладу «Пана Тадэвуша» пакінуў там у дні наведваньня Вярыгам Менску адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Як толькі на пачатку 1860-х у Віцебску пачаліся патрыятычныя маніфэстацыі, уладальнік Стайкаў таксама зьняў зь сьцяны канфэдэратку.
Жандарскае назіраньне не спыніла Арцёма і ў 1863-м, калі ён стаў адным з натхняльнікаў і кіраўнікоў вызвольнага змаганьня на Віцебшчыне.
Пасьля арышту, цягам двухгадовага сьледзтва ён трымаўся ня толькі мужна, але і ўмела, захаваўшы шмат якія зьвесткі пра паўстаньне ў таямніцы. Вайсковы суд адмераў яму восем гадоў катаргі.
У Сібіры (дзе разам зь ім была дачка Габрыеля), і на катаржных работах на саляварным заводзе ва ўсольлі, і на пасяленьні ў Іркуцку, і ў свае апошнія гады на залатых сібірскіх капальнях — ён не адклаў убок пяро, заслужыўшы ў палітвысланцаў імя Вайдэлёт Беларусі.
Нейкі час Вярыга-Дарэўскі лічыўся адным зь верагодных аўтараў паэмы «Тарас на Парнасе». Гэтая вэрсія ня вытрымала праверкі часам, але і без таго ён пакінуў багатую спадчыну: вершы, драмы, падарожныя нататкі, першы пераклад Міцкевічавага «Конрада Валенрода», паэму «Ахульго», прысьвечаную змаганьню горцаў на чале з Шамілем...
Большая частка ягоных рукапісаў ня знойдзеная і, хочацца верыць, яшчэ чакае дасьледнікаў у архіўных сховішчах.
А вось «Альбом» шчасьліва дайшоў да нашых дзён.
Арцём Вярыга-Дарэўскі
4.11.1816, мяст. Кублічы, цяпер Вушацкі раён — 1884, Сібір, Расея.
Калісьці ён стаў героем аднаго з маіх першых гістарычных апавяданьняў — «Пакуль ня згасла сьвечка». Яно нарадзілася ў бяссонную ноч на вагоннай паліцы цягніка, які вёз мяне на радзіму Незабытоўскага ў нясьвіскую вёску Смалічы, адкуль родам і мая жонка Валянціна.
Кароткайліпеньскай ноччу 1847 году намяжы Аўстрыі й Расеі каля мястэчка Радзівілава мясцовы прыстаў перахапіў фурманку з трыма мяхамі кантрабанды. Выпадак можна было б запісаць у разрад банальных, каб гэтым разам, апрача звычайных тавараў, царскія служакі
Аляксандар Незабытоўскі
вяртаючыся з падарожжа Смалічы пад Нясьвіжам.
не знайшлі нечага больш істотнага, а менавіта — кнігаў і рукапісаў, дзе разпораз сустракалася прозьвішча абшарніка Аляксандра Незабытоўскага, які напярэдадні перасёк мяжу, па Эўропе ў свой маёнтак
Справаю ўладальніка незвычайнае кантрабанды неадкладна заняўся сам начальнік дзейнай арміі генэралфэльдмаршал Паскевіч. Зь ягонай канцылярыі выйшаў адрасаваны віленскаму генэрал-губэрнатару ліст аб тым, што затрыманыя паперы выкрываюць Незабытоўскага ў «лютой ненавнстм» да ўраду, пошуках сродкаў для зьнішчэньня існага ладу і напісаньні заклікаў з мэтаю ўзбунтаваць «западные провннцнн», каб адарваць іх ад Расейскае імпэрыі.
Аляксандар апынуўся ў адзіночнай камэры № 13 колішняга дамініканскага кляштару ў Вільні. Наглядчыкам забаранілі размаўляць зь вязьнем, што, паводле чутак, напісаў нейкія крамольныя кнігі. Гэта была праўда: пяру Незабытоўскага, які ў творах пасьлядоўна называў сябе ліцьвінам, належала сем ананімна выдадзеных у Вільні й Парыжы кнігаў, у тым ліку мэмуары пра вызвольнае паўстаньне 1831 году і раман-утопія «Мары
пра каханьне, славу й свабоду». Менавіта за два апошнія творы малады пісьменьнік, філёзаф і гісторык атрымаў ад царскага правасудзьдзя пазбаўленьне шляхецкіх правоў і дваццаць гадоў катаргі.
Так у імпэрыі судзілі самых небясьпечных дзяржаўных злачынцаў.
Аднак адмераны тэрмін ужо не палохаў безнадзейна хворага на сухоты вальнадумцу. 25 сакавіка 1849 году Аляксандра Незабытоўскага таемна пахавалі на турэмных шпітальных могілках.
На матэрыялах судовай справы зьявіўся грыф: «Захоўваць вечна».
Дзекабрыст Міхаіл Лунін аднойчы афарыстычна
Вуліца Вастрабрамская ў Вільні. Літаграфія сярэдзіны XIX ст.
заўважыў, што ў Расеі два праваднікі: язык — да Кіева,
а пяро — да Шлісэльбургу.
Расейскі пісьменьнік і філёзаф Аляксандар Герцэн удакладніў гэтае выслоўе: «Ворагі нашы ніколі не разьдзялялі слова й справу і за слова катавалі часта яшчэ больш жорстка, чым за справу».
На абшарах былой Расейскай імпэрыі гэтае назіраньне, як выглядае, не састарэла і сёньня.
Аляксандар Незабытоўскі
2.10.1819, в. Смалічы, цяпер Нясьвіскі раён —
21.3.1849, Вільня.
Ахіла Банольдзі
Ня ведаю, як вам, а мне бясконцыя пералікі тых, каго Беларусь з розных прычынаў аддала іншым народам і культурам, ужо даўно набілі аскоміну.
Здаровае нацыянальнае пачуцьцё хоча ўведаць іншае: каго сьвет даў нам? Каго Літва-Беларусь уцягнула ў магічнае кола сваёй гісторыі й культуры? Гэтыя, дарэчы, не такія ўжо й малалікія прыклады натхняюць мяне нязьмерна болып.
Гуляючы па Пляса дэ Каталюнья ў Барсэлёне, я думаў пра тое, што там амаль 200 гадоў назад прыйшоў на сьвет Джузэпэ Ахіла Банольдзі — сьпявак і танцор, талентам якога некалі захапляўся ўвесь край, паплечнік Каліноўскага, паўстанец 1863 году...
Італійская тэатральная сям’я Банольдзі шмат вандравала з опэрнымі трупамі па Эўропе. Выхаванец Лязанскага ўнівэрсытэту, Ахіла ў 1840-я гады апынуўся ў Більні.
Сяброўства з кампазытарам Станіславам Манюшкам, зь лінгвістам і фальклярыстам Янам Карловічам, сама атмасфэра нашай старажытнай сталіцы зрабілі італійца ліцьвінскім патрыётам.
У 1862-м Банольдзі разам з Канстанцінам Каліноўскім, Людвікам Зьвяждоўскім ды іншымі лідэрамі вызвольнага руху ўвайшоў у цэнтар падрыхтоўкі паўстаньня — Літоўскі камітэт.
На перамовах з Варшавай ён адстойваў самастойнасьць земляў былога Вялікага Княства Літоўскага і права яго народаў на незалежнасьць. У заснаванай ім фотамайстэрні рыхтаваліся нелегальныя выданьні.
У лютым 1863-га яго арыштавалі й кінулі ў сутарэньні Троцкага замку. Ад шыбеніцы ўратавалі наладжаныя сябрамі дзёрзкія ўцёкі. Часовы паўстанцкі ўрад прызначыў яго сваім прадстаўніком за мяжой, даручыўшы закупы зброі...
Пасьля паразы паўстаньня ён трымаў у Парыжы моднае фотаатэлье, што дазваляла ня думаць пра хлеб надзённы.
Меў посьпех у жанчын.
Але погляды Банольдзі зноў і зноў прымушалі шукаць сустрэчаў з такімі ж эмігрантамі-вы гнанцамі.
Падчас Парыскай камуны ў людзей гэткага кшталту быў адзіны шлях —■ на барыкады, што ўвасаблялі ў іхніх вачах змаганьне зь любой — і сацыяльнай, і нацыянальнай — несправядлі-
васьцю.
Банольдзі камандуе шва-
дронам у арміі, якой кіраваў яшчэ адзін наш суайчыньнік — генэрал Валер Урублеўскі.
У перапынках паміж баямі парыскія вуліцы й пляцы чулі цудоўны Ахілаў голас.
Ен сьпяваў для сваіх жаўнераў на дзесяці мовах, але з асаблівым пачуцьцём — беларускія песьні на вершы Яна Чачота.
Ягоная песьня абарвалася на пяцідзясятым годзе
жыцьця.
Паміраючы ад ранаў, ён мроіў Вільню.
Джузэпэ Ахіпа Эльміра Банольдзі
1821, Барсэлёна, Каталёнія — 1871, Парыж, Францыя.
Гледзячы на партрэты кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, я міжволі лаўлю сябе на думцы, што дагератып Рамуальда Траўгута трапіў у гэтую галерэю
выпадкова.
Траўгут зь ягонай акуратнай шчотачкай вусоў і элеганцкім пэнснэ болып за ўсё нагадвае мне маладога прафэсара.
Між тым у яго, выпускніка Сьвіслацкай гімназіі (той самай, дзе пазьней вучыўся Каліноўскі), былі іншыя ўнівэрсытэты.
Траўгут ужо ў дзевятнаццаць гадоў паступіў
Рамуальд Траўгут
удзел у баявым рэйдзе на
на вайсковую службу. Браў удзел у Крымскай кампаніі, а ў трыццаць шэсьць у чыне падпалкоўніка выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў палескім маёнтку Востраў.
Да паўстаньня ў Полыпчы й Літве-Беларусі заставаліся лічаныя месяцы. Былы баявы афіцэр выдатна разумеў, што перамагчы велізарную вайсковую машыну царскай імпэрыі немагчыма, але, калі прыйшла пара, бяз роздуму зрабіў свой выбар.
Ачолены Траўгутам у красавіку 1863-га кобрынскі аддзел інсургентаў правёў некалькі пасьпяховых нападаў на расейскіх карнікаў, а таксама ўзяў Піншчыну й паўночную Ва-
лынь.
Пасьля жорсткіх баёў у антопальскіх лясах у Пецярбург пайшла ўзрадаваная рэляцыя, што адзін з самых
небясьпечных паўстанцкіх камандзіраў забіты.
Але Траўгут застаўся жывы. Яго ўратавала ў сваім маёнтку маладая сувязная паўстанцаў Эліза Ажэшка, будучая вядомая пісьменьніца.
У яе карэце пад выглядам сваяка Траўгут здолеў дабрацца да Варшавы. Неўзабаве ён узначаліў патрыятычны Нацыянальны ўрад і стаў на чале ўсяго паў-
станьня...
Ён адмовіўся выехаць за ^ліза Ажэшка^бб г. мяжу і мужна ішоў насустрач непазьбежнасьці.
Увесну 1864-га Траўгута схапілі, а ў жніўні ён, пагардліва зірнуўшы на ката, узыйшоў у Варшаўскай цытадэлі на эшафот.
У горадзе Сьвіслачы, на захадзе Беларусі, апрача помніка Леніну, ёсьць і помнік Рамуальду Траўгуту. Побач, у тым самым сквэры, — бюст Кастуся Каліноў-
скага.
Відаць, такая вялікая канцэнтрацыя паўстанцкіх правадыроў камусьці падалася надзвычай небясьпечнай, і пры канцы XX стагодзьдзя па суседзтве з Траўгутам і Каліноўскім уладкаваўся адноўлены бюст Есіфа Сталіна.
Рамуапьд Траўгут
16.1.1826, в. Шастакова, цяпер Камянецкі раён —
5.8.1864, Варшава, Польшча.
Ён з тых, чыё жыцьцё я, спрабуючы адказаць на розныя няпростыя пытаньні, прымяраю да сябе.
Ягоным бацькам быў славуты гісторык Тэадор Нарбут. Напэўна, якраз гісторыя, якую Цыцэрон назваў настаўніцаю жыцьця, і выхавала ў Людвіка патрыятызм і самаахвярнасьць.
Ужо ў васямнаццаць гадоў ён, вучань апошняга клясу Віленскай гімназіі, быў арыштаваны за спробу стварыць таемную антырасейскую арганізацыю з мэтаю падрыхтоўкі вызвольнага паўстаньня. Справа зацікавіла самога Мікалая I. Рэзалю-
Людвік
Нарбут
цыя цара, нездарма празванага Палкіным, была надзвычай жорсткаю: пакараць розгамі й аддаць у салдаты.
Юнака чакала нясьцерп-
на цяжкая васьмігадовая служба салдата-штрафніка. У лістах з Каўказу, дзе ваяваў яго полк, Людвік прасіў прыслаць валошку ці каласок з родных палёў.
Даслужыўшыся да званьня прапаршчыка, ён неадкладна скарыстаўся правам афіцэра на адстаўку і вярнуўся ў Беларусь.
Лёс падараваў яму шчасьце з маладой жонкаю Амэліяй. Але сямейная ідылія была нядоўгай: у краі рыхтавалася паўстаньне...
Блізка знаёмы з Каліноўскім, Людвік узначаліў інсургентаў у Лідзкім павеце. Аддзел Нарбута, аснову якога складалі сяляне, быў, бадай, самым баяздольным ува ўсім краі.
Пасьля некалькіх перамогаў над расейскімі карнікамі паўстанцкія ўлады надалі Людвіку званьне палкоўніка, а генэрал-губэрнатар краю Назімаў прызначыў за ягбную галаву буйную грашовую ўзнагароду і кінуў супраць трох сотняў змагароў, узброеных толькі косамі й паляўнічымі стрэльбамі, дзьве тысячы салдат і казакоў.