• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Міхал Эльвіра Андрыёлі
    14.11.1836, Вільня —■
    23.8.1893, Варшава, Польшча.
    L
    Каміла Марцінкевіч
    Няхай даруюць мне знаёмыя вязьні турмы на менскай вуліцы Валадарскага, але, калі я сёньня праходжу паўзь яе муры, найперш згадваю ня іх, сяброў і знаёмых, а зьняволеную тут паўтара стагодзьдзя таму Камілу Марцінкевіч.
    Увесну 1863 году ўвагу сьледчых судовага аддзяленьня Віленскай ваеннай акругі прыцягнуў групавы здымак, знойдзены пры ператрусе кватэры-атэлье менскага фатографа Антона Прушынскага, падазраванага ў сувязях з паўстанцамі. Рэч у тым, што чатыры чалавекі на фота былі апранутыя ў чамаркі — адзеньне, якое насілі інсургенты. Як высьветліла сьледзтва, адзіная жанчына на здымку — дачка «сочмннтеля» Дуніна-Марцінкевіча, піяністка і сьпявачка Каміла.
    Выявіўшы бліскучыя музычныя здольнасьці ўжо ў раньнім дзяцінстве, яна з васьмі гадоў канцэртавала ў Менску, Вільні, Кіеве, Варшаве... У праграмах звычайна гучала музыка яе ўлюбёных Шапэна й Ліста і ўласныя творы. He бяз посьпеху яна выходзіла на сцэну й як акторка — у тымліку падчас паказу ў Менску славутай опэры «Сялянка» («Ідылія»), музыку да якой напісаў Станіслаў Манюшка, а лібрэта — бацька Камілы.
    Але гэтая артыстычная натура мела й іншае жыцьцё. У 1861-м яе салён стаў месцам сходаў менскай арганізацыі патрыятычнага Літоўскага камітэту, які рыхтаваў вызвольнае паўстаньне. Неўзабаве Каміла, якая таксама належала да нелегалаў, была арыштаваная за ўдзел у антырасейскіх маніфэстацыях і зьмешчаная ў вар’ятню. Пратэсты менчукоў, якія дзень пры дні прыносілі да сьценаў лякарні букеты кветак, змусілі ўлады вызваліць патрыётку. Аднак у лютым 1863-га яе зноў узялі пад варту. Падставай быў данос расейскага салдата, да якога Каміла зьвярнулася з просьбай прадаць зброю.
    Каміла Марцінкевіч з бацькам (сядзіць трэці зьлева) і групай менчукоў-патрыётаў. Фота 1863 г.
    Яе трымалі ў зьняволеньні ў Пішчалаўскім замку, вядомым сёньня як Валадарка, а потым у былым кляштары бэрнардынаў. Там яна атрымлівала лісты з прызнаньнямі ў каханьні ад аднаго з кіраўнікоў менскай паўстанцкай арганізацыі Караля Станкевіча, што таксама трапіў за краты.
    Далейшы лёс Камілы вырашыў учынак, які яскрава сьведчыць пра яе непахісны дух. У жніўні 1863 году з вакна сваёй камэры яна кінула кветкі пад ногі паўстанцу Яну Жмачынскаму, якога вялі на сьмяротнае пакараньне. Адказам уладаў стала высылка дваццаціпяцігадовай Камілы Марцінкевіч пад паліцэйскі нагляд у горад Салікамск. Яна змагла вярнуцца толькі праз дваццаць гадоў — каб убачыць зямлю юнацтва і знайсьці ў ёй вечны супакой.
    Ці шкадавала яна пра той момант, калі яе рука кідала праз краты букет асуджанаму на сьмерць інсургенту?
    Каміла Марцінкевіч (у замужжы Асіповіч)
    Каля 1837, Менск — пасьля 1886, Вільня.
    Пахаваная на віленскіх могілках Росы (?).
    Вам не даводзілася ставіць сябе на месца нашых суайчыныгікаў, што жылі паўтара стагодзьдзя таму? Задумвацца аб тым, дзе вы былі б у 1863-м?
    Кім вы лічыце іх, паўстанцаў? Героямі? Безразважнымі авантурнікамі? Вар’ятамі?
    Яны адказвалі на гэтыя пытаньні сваімі лёсамі.
    Уявіце сябе ў натоўпе, што аднае чэрвеньскае раніцы запоўніў перад збудаваным эшафотам віленскі Лукіскі
    пляц.
    Аўдытар пачаў чытаць прысуд, і асуджанаму — маладому й пагляднаму шыракаплечаму інсургенту — зага-
    Баляслаў Калышка
    далі зьняць шапку. «Абыйдзецца! — крыкнуў ён афіцэрам. — Ня бачу тут нікога больш годнага за сябе!»
    Калі кат нацягваў пятлю, вяроўка парвалася, што здавён лічылася знакам невінаватасьці, але, вядома ж, прагучала каманда паўтарыць экзэкуцыю.
    Студэнт юрыдычнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту Баляслаў Калышка браў удзел у сутычках з паліцыяй падчас хваляваньняў у 1861 годзе.
    Пасьля гэтага ён на паў-
    году прыехаў дадому, у Лідзкі павет, дзе вёў рэвалюцыйную агітацыю ня толькі сярод сялянаў ды мяшчанства, але і сьмела заходзіў у павятовай сталіцы ў цукроўню ды раздаваў там расейскім афіцэрам праклямацыі й памфлеты Аляксандра Герцэна.
    У лютым 1863-га ён апошні раз зьявіўся ў Лідзе і ваколіцах, каб разьвітацца з сваякамі. Баляслаў атрымаў ад паўстанцкага кіраўніцтва прызначэньне ў Жамойць.
    Паўстанцы 1863 году
    Хутка ягоны аддзел налічваў ужо некалькі сотняў стрэльбаў і косаў.
    Калі ён прывёў сваіх людзей да Зыгмунта Серакоўскага, што меў званьне літоўскага ваяводы, той уражана ўсклікнуў: «Каб ня бачыў Вас перад сабою, ня даў бы веры, што Вы жывы, бо з столькіх небясьпекаў хіба па небе можна вырвацца!».
    У змаганьні з рэгулярнай арміяй імпэрыі паўстанцы маглі дасягнуць адно часовых посьпехаў.
    У красавіцкіх баях пад Біржамі жамойцкія інсургенты, на чале якіх, як і ў выпадку з Калышкам, часта стаялі нашы суайчыньнікі, прадэманстравалі сапраўдны гераізм.
    Аднак сілы былі няроўныя. Асабліва цяжкай для змагароў стратаю быў захоп у палон камандзіраў — Калышкі й Серакоўскага...
    Баляслаў, як і Каліноўскі, назаўсёды застаўся дваццацішасьцігадовым і знайшоў апошні прыстанак побач з правадыром паўстаньня — на цяперашняй гары Гедзіміна ў Вільні.
    Баляслаў Калышка
    7.8.1837, фальварак Карманішкі, паблізу Эйшышкаў, цяпер Літва — 9.6.1863, Вільня.
    Пахаваны на Замкавай гары ў Вільні.
    Спрабую ўявіць, як Каліноўскі адзначаў
    свой апошні дзень нараджэньня.
    Віленскія Сьвятаянскія муры, дзе ён, хаваючыся ад жандараў, жыве пад імем Ігната Вітажэнца. За марознымі вокнамі крывава барвянее зара-вечарніца. Там, на захадзе, дагарае паўстаньне. Там ляснымі дарогамі ады-
    ходзяць у Польшчу апошнія змагары...
    Магчыма, ён думае, што свабода стане бліжэйшай толькі на вышыню паўстанцкіх магілаў.
    Магчыма, ён чакае сваю Марыську чарнаброву, сваю
    галубку — нарачоную Марыю Ямант.
    Кастусь Каліноўскі
    Магчыма, якраз у той самы час былы паўстанцкі камісар Магілеўскай губэрні Вітаўт Парфіяновіч называе на допыце ягоны адрас і кансьпірацыйнае імя...
    Да арышту застаецца
    некалькі дзён, да эшафоту на Лукіскім пляцы і неў-
    міручасьці — некалькі тыдняў...
    Апошнім часам у беларускай прэсе раз-пораз зьяўляюцца артыкулы, дзе Каліноўскага, кіраўніка паў-
    Сьвіслацкая гімназія, у якой вучыўся Кастусь Каліноўскі. 3 гравюры XIX ст.
    станьня 1863 году ў ЛітвеБеларусі й прыхільніка самавызначэньня народаў былой Рэчы Паспалітай, спрабуюць абвясьціць «палякам» (самі палякі з паўстанцкага Варшаўскага жонду, дарэчы, называлі яго «сэпаратыстам»), які ў палітычных мэтах проста загульваў зь мясцовымі «мужыкамі» (ажно да таго, што выдаваў на іх мове нелегальную газэту).
    Найлепшы адказ такім «гісторыкам» — ягоныя перадсьмяротныя «Лісты з-пад шыбеніцы». Яны зьвернутыя да беларусаў. Яны напісаныя па-беларуску. Яны прысьвечаныя будучыні Беларусі. Яны ня страцілі сваёй актуальнасьці і ў нашым XXI стагодзьдзі.
    Даўняя мэмарыяльная пліта з тэкстам па-літоўску і
    па-расейску на віленскіх Лукішках, дзе завяршыўся зям-
    ны шлях нашага нацыянальнага героя, паведамляе памылковую дату ягонага нараджэньня. Каліноўскі зьявіўся на сьвет не ў 1836-м, а ў 1838 годзе. Беларускую амбасаду ў Літве такія «дробязі», відавочна, не турбуюць.
    Кастусь (Вікенці Канстанцін) Каліноўскі
    2.2.1838, в. Мастаўляны, Беласточчына —
    22.3.1864, Вільня.
    Пахаваны на Замкавай гары ў Вільні.
    Калі я, акідваючы позіркам нашую літаратуру XIX стагодзьдзя, шукаў у ёй асобу найбольш калярытную й экстравагантную, выбар спыніўся на Альгердзе Абуховічу.
    Ен быў нашчадкам старажытнага ліцьвінскага роду. Ягоныя продкі Міхал, Піліп і Тодар Абуховічы ня толькі займалі высокія дзяржаўныя й вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і праславіліся ў войнах супраць расейцаў, туркаў ды швэдаў, але і пакінулі цікавыя дыярыюшы й успаміны. Дзед пісьменьніка Юзаф Абуховіч ваяваў у Касьцюшкі. Абуховічы былі ў сва-
    Альгерд Абуховіч
    яцтве зь вядомым італійскім графскім родам Бандынэлі, які даў славутага скульптара Бача Бандынэлі й папу рымскага Аляксандра ІП.
    У сваіх мэмуарах Альгерд адзначыць: «Пазываючыся ў подпісы на дзядоў сваіх, грудзі мае парушае пачуцьцё нечага вялікага, сільнага...»
    Альгерд вучыўся ў Слуцку, Жэнэве й Парыжы. Ягоным бацькам належалі вялікія маёнткі з тысячай сялянскіх душаў, што дазваляла маладому Ольдзю з камфортам падарожнічаць і жыць у Эўропе. Але ў 1863-м ён вярнуўся на радзіму, каб
    стаць у шэрагі паўстанцаў, а затым апынуццаў сібірскай
    высылцы.
    Ен бліскуча валодаў італійскай, францускай, ангельскай і нямецкай мовамі, аднак для ўласных твораў, якія падпісваў псэўданімам Граф Бандынэлі, абраў беларускую. Пры жыцьці ён ня ўбачыў ніводнага свайго тэк-
    Паўстанцы на этапе ў Сібір. Малюнак 1864 г.
    сту надрукаваным, але ўвайшоў у гісторыю нацыянальнага прыгожага пісьменства як адзін з заснавальнікаў жанраў байкі, мастацкай прозы й мэмуарыстыкі.
    Калі Альгерд вырашыў перадаць усю сваю зямлю сялянам, суседзі-абшарнікі прыгразілі абвясьціць яго вар’ятам. Тады ён пакінуў родны дом, захапіўшы з сабою толькі ўлюбёныя кнігі, і ператварыўся ў беднага слуцкага кватаранта.
    У цесным пакойчыку зь вялізнай кніжнай шафаю, адзіным сваім багацьцем, Граф Бандынэлі пісаў мэмуары — нязмушаны роздум вольнай душы пра эпоху, літаратуру й вечныя праблемы чалавечай экзыстэнцыі. Першымі іх чытачамі сталі ягоныя маладыя сябры і вучні з створанага Абуховічам гуртка слуцкіх гімназістаў, у які ўваходзілі Язэп Дыла і Пятро Карповіч — будучыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху.
    Альгерд Абуховіч (псэўданім Граф Бандынэлі)
    6.8.1840,	в. Калацічы, цяпер Глускі раён —
    22.8.1898. Слуцак.
    Ягонага імя вы пакуль ня знойдзеце ў беларускіх энцыкляпэдыях. Расейская куля абарвала жыцьцё Адама Пуслоўскага на дваццаць першым годзе. У гісторыі паўстаньня 1863-га гэты сьмяротны прысуд быў найболып жорсткім, бо Адам удзельнічаў у збройным змаганьні ўсяго адзін дзень.
    Даходы сям’і давалі яму магчымасьць ня толькі атрымліваць адукацыю ў кракаўскім Ягелёнскім унівэрсытэце, але і бязьбедна жыць у старажытнай польскай сталіцы. Аднак пасьля пачатку паўстаньня Пуслоўскі неадкладна вярнуўся на родную Наваград-
    Адам Пуслоўскі
    чыну. На жаль, першыя дзеяньні інсургентаў у тых мясьцінах былі пазначаныя пячаткаю няўдачы.
    У красавіку аддзел з ста пяцідзесяці паўстанцаў быў атакаваны значна большымі сіламі карнікаў у раёне Налібокаў. У выніку дзьвюхгадзіннага бою змагары мусілі адыйсьці. Жандарскі палкоўнік Рэйхарт зухавата рапартаваў пра шэсьцьдзесят забітых і трыццаць палонных, дадаючы наконт уласных стратаў, што параненыя ўсяго адзін казак і адзін конь. Паўстанцы не ўпершыню трымалі ў руках зброю і за дзьве гадзіны пацэлілі, безумоўна, ня толькі ў каня, аднак не выклікае сумневу, што яны пацярпелі цяжкую паразу.