Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Інсургент. Фота 1863 г.
Сярод палонных увагу карнікаў прыцягнуў малады шляхціч Пуслоўскі. Сьледзтва атрымала зьвесткі, што ён вёў аддзел, конна едучы наперадзе, а таксама ўласнаручна раздаваў зброю й сам прывёз у лес паўстанцкі сьцяг.
Суд вызначыў максымальнае пакараньне —■ расстрэл, аднак абодва бакі не лічылі яго канчатковым: удзел Адама ў паўстаньні вымяраўся гадзінамі — увечары ён пакінуў дом, а назаўтра адбыўся бой.
Але здарылася фатальная неспадзяванасьць. У той
Помнік над фамільным склепам Пуслоўскіх, дзе пахаваныя Адам і яго маці
самы дзень, калі судовую пастанову накіравалі ў Вільню, туды прыбыў новы начальнік «Северо-Западного края» Мураўёў. У сатрапа, які ўсё жыцьцё замольваў свае юначыя дзекабрысцкія грахі, быў галоўны прынцып: адразу запалохаць. Пуслоўскі стаўся адной зь першых ахвяраў.
Ксяндзу не дазволілі спавядаць паўстанца, загадалі толькі багаславіць. Адам прасіў не завязваць яму вачэй, але расейскі афіцэр ня выканаў апошняга жаданьня асуджанага на сьмерць і даў салдатам загад падыйсьці так блізка, што тыя амаль датыкаліся да Адамавых грудзей штыхамі...
Калі патрапіце ў ваколіцы Любчы, завітайце ў вёску Сенна й прынясіце кветкі да помніка Адаму Пуслоўскаму й яго маці Эвэліне.
Адам Пуслоўскі
1842 (?), Наваградчына (?) — 26.6.1863, Наваградак.
Пахаваны ў в. Сенна, Наваградзкі раён.
Ен з тых, хто сваім жыцьцём абвяргае накінутую беларусам учэпістую думку, нібыта яны былі пазбаўленыя сваёй арыстакратыі.
Дзякуючы яму нашая сталіца ўжо амаль стагодзьдзе мае адну з сваіх непаўторных адметнасьцяў — ратаваны Богам ад сучасных герастратаў Чырвоны касьцёл, або, дакладней, касьцёл Сьвятых Сымона й Алены. (Ёсьць сьведчаньні, што Машэраў распарадзіўся зьнесьці храм, які «портйл лнцо соцналнстнческого города», аднак ажыцьцяўленьню злачыннага намеру партыйнага кіраўніка рэспублікі перашкодзіла яго сьмерць.)
Эдвард Вайніловіч
Ванніловіч належаў да найбагацейшых абшарнікаў краю, але, скончыўшы Пецярбурскі тэхналягічны інстытут і выправіўшыся ў Эўропу на стажыроўку, вырашыў пачаць яе простым работнікам на бэрлінскім паравозабудаўнічым заводзе.
Вярнуўшыся ў Беларусь і заняўшыся сельскай гаспадаркай, Вайніловіч хутка ператварыўся ці ня ў самага пасьпяховага прадпрымальніка ў сваёй галіне, аднак ніколі не абмяжоўваўся эканамічнымі інтарэсамі. Ен адчыняў дзіцячыя прытулкі і школы, бараніў справы Літвы-Беларусі як дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы. Зусім небеспадстаўна Вайніловіча называюць першым беларускім экумэністам: ён фундаваў будаў-
ніцтва ня толькі касьцёлаў, але і праваслаўных цэркваў, заснаваў у Клецку камітэт абароны правоў габрэяў і татараў-мусульман.
Свой род ён заўсёды называў «мясцовым, беларускім», а ў мэмуарах пісаў пра «сталы кантакт з усімі праявамі беларускага руху».
Вайніловіч і беларушчына — тэма для добрай дысэртацыі.
Фундатар нашага першага легальнага выдавецкага таварыства «Загляне сонца і ў наша ваконца», шчодры ахвярадаўца «Нашае Нівы»...
Сапраўдны стацкі саветнік Эдвард Вайніловіч меў пяць царскіх ордэнаў, сябраваў з старшынём расейскага савету міністраў Пятром Сталыпіным, які прапаноўваў беларускаму арыстакрату пасаду міністра сельскай гаспадаркі. Аднак той марыў пра аднаўленьне Вялікага Княства Літоўскага, у 1918-м браў удзел у паседжаньнях Ураду БНР і выступаў супраць падзелу краіны Масквой і Варшавай. Невыпадкова менавіта ў доме Вайніловіча ў Слуцку ў лістападзе 1920 году сабраліся дэлегаты зьезду Случчыны, што абвясьціў падрыхтоўку да антыбальшавіцкага паўстаньня.
Эдвард Вайніловіч быў узорным мужам і бацькам, але Бог забраў у яго дзяцей, Сымона (1885—1897) і Алену (1884—1903), у гонар якіх у 1910 годзе і быў узьведзены Чырвоны касьцёл.
3 ініцыятывы ксяндза-магістра Уладзіслава Завальнюка ў 2006 годзе парэшткі памерлага ў Польшчы Эдварда Вайніловіча былі ўрачыста перапахаваныя ў фундаваным ім храме.
Эдвард Вайніловіч
13.10.1847, маёнтак Сьляпянка, цяпер у межах Менску —
16.6.1928, Быдгашч, Польшча.
Перапахаваны ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона й
Алены.
Незалежна ад таго, вядома гэта цяперашняму кіраўніку Беларусі альбо не, у нашай ня вельмі далёкай мінуўшчыне ўжо быў адзін законна абраны прэзыдэнт-беларус.
Нават пачатак жыцьцёвага шляху выдаваў у Судзілоўскім асобу неардынарную й свабодалюбную. Вывучаючы мэдыцыну ў Кіеве, ён зьвязваецца з народнікамі й наведвае Швайцарыю, каб пазнаёміцца з ідэолягам народніцтва Пятром Лаўровым і тэарэтыкам анархізму Міхаілам Бакуніным.
Неўзабаве разам зь іншымі рэвалюцыянэрамі Судзілоўскі зьдзяйсьняе сваё
Мікалай
Судзілоўскі
«хаджэньне ў народ» у Херсонскую й Самарскую губэрні. Але гэты самы народ глядзеў на агітатара зь недаверам і дзяліўся сваімі сумневамі з паліцыяй, у выніку чаго нядаўні студэнт апынаецца на эміграцыі.
У Бухарэсьце ён піша дысэртацыю ў галіне хірургіі, адначасова займаючыся пастаўкамі зброі баўгарскім паўстанцам Хрыста Боцева.
Пасьля падрыхтоўкі ў адной з рэстарацыяў румынскай сталіцы банкету ў гонар 10-годзьдзя Парыскай камуны, няўрымсьлівы беларус, ратуючыся ад паліцыі, трапіў у Амэрыку, дзе выславіўся тым, што вылечыў сотні безнадзейна хворых і падаў у суд на Алеуцкага й Аляскінскага
праваслаўнага япіскапа ўладзімера, абвінаваціўшы таго ў карупцыі й амаральнасьці.
Апынуўшыся на Гаваях, Судзілоўскі салідарызуецца з прыхільнікамі іх незалежнасьці ад ЗША і здабывае як лекар і палітык такі аўтарытэт, што тубыльцы выбіраюць беларуса спачатку сэнатарам, а потым і прэзыдэнтам Гавайскіх выспаў (які, аднак, усё ж не патрапіў справіцца з анэксіянісцкімі памкненьнямі магутнага суседа).
Расейска-японская вайна прывяла экс-прэзыдэнта Гавайскай рэспублікі ў Краіну ранішняга сонца, дзе ён спрабуе стварыць з палонных расейскіх салдатаў рэвалюцыйную армію і рушыць зь ёю на Пецярбург...
Мудра адмовіўшыся пазьней ад настойлівых прапановаў новых бальшавіцкіх уладаў вярнуцца на радзіму, былы рэвалюцыянэр, які стаў вядомым у сьвеце вучоным, сябрам Амэрыканскай асацыяцыі генэтыкаў і Нацыянальнага геаграфічнага таварыства, завяршыў сваё доўгае жыцьцё ў Кітаі, пакінуўшы ўласнаручна складзеную эпітафію: «Ніс jacet Lumpatius Vagabundus» — што ў перакладзе з лаціны значыць: «Сюды кінуты вандроўны жабрак».
Нягледзячы на такую сьціплую самаацэнку, Судзілоўскаму прысьвечанае мноства нарысаў, артыкулаў і кніг, апублікаваных у розных краінах, у тым ліку і двухтомавая манаграфія ў Японіі. Блізу дзясятку празаічных і паэтычных твораў пра першага й апошняга прэзыдэнта Гаваяў налічвае айчынная літаратура.
Пасьля таго, як у супроцьвагу так і не прыручанаму ўладай Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у краіне быў створаны новы, «чэсны» й правільны саюз, ня меншая колькасьць твораў нібыта мусіла нарадзіцца і ў гонар першага прэзыдэнта Беларусі. Але нават «чэсныя» майстры прыгожага пісьменства чамусьці забуксавалі.
Мікалай Судзілоўскі
15.12.1850, Магілеў — 3.4.1930, Цяньцзінь, Кітай.
Што можа змусіць беларуса адчуць сябе сынам менавіта гэтай зямлі, спадкаемцам яе гісторыі й мовы, адказным за яе прышласьць?
У кожнага быў свой шлях да Беларусі й беларушчыны.
Калі казаць пра маіх калегаў-літаратараў, дык у аднаго ўсё пачалося з бабуліных замоваў на амаль незразумелай гарадзкому хлопчыку мове. У другога — з падараванага яму, васьміклясьніку, раману ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», які доўга ляжаў непрачытаны, таму што быў анэкдатычна прыняты за кнігу
Янка
Лучына
пра мэханізатараў. Знаёмае дзяўчо пачало пісаць файныя вершы, скрозь сьлёзы ўбачыўшы, як у 1995-м з Дому ўраду здымалі Пагоню.
Аднойчы патомны мян-
чук Ян Неслухоўскі, шляхціч, выпускнік Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, інжынэр і крыху паэт, аўтар некалькіх, як ён казаў, «вершаплётных пачынаньняў» на расейскай і польскай мовах, купіў квіток у гарадзкі тэатар. На яго сцэне тады гастралявала вандроўная трупа карыфэя ўкраінскай драматургіі, рэжысэра й актора Міхайлы Старыцкага.
Разыйшлася заслона — і з падмосткаў заместа звыклай расейшчыны палілася жывая ўкраінская мова. Той вечар зрабіў на Неслухоўскага калясальнае ўражаньне, ператварыўшы яго ў беларускага паэта Янку Лучыну.
Літаратуразнаўцы адзначалі, што, з аднаго боку, ягоная душа гарнулася да музы Байрана й Гайнэ, а з другога, прымярала сялянскую сьвітку і грала на вясковай леры, каб на Парнасе яго прынялі за свайго Ян Баршчэўскі і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
«Па сваіх матывах, — зацеміў філёзаф Уладзімер Конан, — вершы Лучыны — своеасаблівая ўвэртура да паэзіі Купалы й Коласа».
Ён пісаў на трох мовах, але найкаштоўнейшаю ёсьць беларуская частка спадчыны — яшчэ й таму, што тут Лучына ішоў насуперак часу й абставінам. «Бяз мэты, гэта значыць, без надзеі на друкаваньне, мая й без таго кульгавая муза маўчыць, зубы сьцяўшы», — пісаў ён у хвіліны паняверкі.
Слова «кульгавая» — не выпадковы эпітэт: яшчэ зусім маладым паэт быў спаралізаваны і пасьля лекаваньня мог рухацца толькі з дапамогаю мыАІцаў. Аднак ён ня толькі хадзіў на служ-
бу і ў тэатар.
Сілы волі ў Яна ставала нават на тое, каб займацца рыбалкай і паляваньнем (што, дарэчы, нарадзіла чуткі, нібыта хвароба — ня больш чым геніяльная містыфікацыя).
Ен марыў быць пачутым.
Гэта зьдзейсыгілася пасьля сьмерці, калі ў 1903-м у Пецярбургу беларускім адраджэнцам удалося абвесьці вакол пальца царскага цэнзара і выдаць Лучынаў зборнік «Вязанка» пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове.
Янка Лучына (ад нараджэньня Ян Неслухоўскі)
6.7.1851, Менск — 16.7.1897, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Я напісаў пра яго кніжку і таму крыху ўяўляю, як з добрых ласкавых дзетак вырастаюць тэ-
рарысты.
У дзяцінстве Ігнась вылучаўся дабрынёю й набожнасьцю. Ён картавіў літару «л», не любіў гульняў у вайну і за ласкавы характар заслужыў мянушку Коцік. Найлепшы выпускнік Беластоцкай рэальнай гімназіі, ён паступіў на мэханічны факультэт прэстыжнага Тэхналягічнага інстытуту ў Пецярбургу.
Там пад уплывам сацыялістычных ідэяў Ігнат хутка зрабіўся атэістам і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, уступіў
Ігнат
Грынявіцкі
у групу рэвалюцыянэраународавольцаў, якая дзень ггры дні сачыла за царскімі выездамі.
На пачатку вясны 1881 году ў сталіцы імпэрыі прагрымеў выбух, рэха якога абляцела цэлы сьвет. На набярэжнай Кацярынінскага каналу беларус Ігнат Грынявіцкі выканаў сьмяротны прысуд, абвешчаны «Народнай воляй» імпэратару Аляксандру II. Той дзень стаў апошнім і для самога царазабойцы.