• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка
    Ахрышчаны 12.2.1746, фальварак Мерачоўшчына, цяпер Івацэвіцкі раён —
    15.10.1817, Салятурн (Салюр), Швайцарыя.
    Перапахаваны ў Вавэльскім замку, Кракаў, Польшча.
    Ня ведаю, ці падлічаная колысасьць выступаў у Вярхоўным Савеце Беларусі Зянона Пазьняка, але дакладна вядома, што за два стагодзьдзі да яго па-
    сол ад шляхты Браслаўскага павету Вялікага Княства Літоўскага Тамаш Ваўжэцкі браў слова на гістарычным для Рэчы Паспалітай Чатырохгадовым сойме 1788—1792 гадоў роўна 169 разоў.
    Параўнаньне не выглядае некарэктным, бо і тады, і на пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя
    вырашаўся лёс Бацькаушчыны.
    Палымяныя прамовы
    Тамаш Ваўжэцкі
    Ваўжэцкага прысьвячаліся рэформам, што павінны былі пазбавіць дзяржаву залежнасьці ад Расеі. Дэпутатаў, каго прыемна, a каго — наадварот, уразіла тое, што, ставячы на аб-
    меркаваньне прапанову палепшыць стан сялянаў, браслаўскі пасол у сваім маёнтку ўжо скасаваў паншчыну і даў былым прыгонным волю.
    Бліскучы прамоўца і тонкі знаўца права, Тамаш Ваўжэцкі спрычыніўся да прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня 1791 году — другой у сьвеце (пасьля Канстытуцыі ЗША) і першай у Эўропе.
    Канстытуцыя выводзіла дзяржаву нашых продкаў на шлях прагрэсіўнага разьвіцьця. Абвяшчаліся свабода друку і сумленьня, галоснасьць і незалежнасьць суду, рэлігійная талеранцыя й стварэньне ўраду, які павінен служыць не аднаму стану, а ўсяму грамадзтву.
    Але час быў страчаны.
    Далейшы лёс дзяржавы нашых продкаў ужо трымалі ў сваіх руках замежныя манархі. У Расеі канстытуцыяй і ня пахла. Імпэратрыца Кацярына II лічыла, што «констттгуцмя обошлась бы стране егце дороже самодержавмя».
    У 1792-м статысячная расейская армія перайшла мяжу Рэчы Паспалітай. Вынікам інтэрвэнцыі стаўся новы, другі падзел дзяржавы.
    Продкі адказалі паўстаньнем, якое ўзначаліў ліцьвін Тадэвуш Касьцюшка.
    Пасьля перамогі патрыётаў у Вільні Ваўжэцкі стаў сябрам паўстанцкага ўраду — Найвышэйшай Літоўскай Рады.
    Атрымаўшы званьне генэрал-лейтэнанта, ён кіраваў аддзеламі інсургентаў у Жамойці і Курляндыі, а затым пад ціскам шматкроць большых царскіх войскаў вывеў сваіх людзей у ваколіцы Горадні. Калі Касьцюшка трапіў у палон, Ваўжэцкага абралі «найвышэйшым начальнікам» — правадыром паўстаньня ўва ўсёй Рэчы Паспалітай.
    Па капітуляцыі Варшавы Тамаш ператварыўся ў вязьня Петрапаўлаўскай фартэцы й аўтара ўспамінаў. Паводле запавету яго пахавалі на радзіме. У 1990-я гады аднымі зь першых знайшлі сьцежку да апошняга прыстанку Ваўжэцкага сябры полацкага гістарычнага клюбу «Вытокі».
    Будзеце ў Відзах, наведайце магілу героя, што бараніў незалежнасьць Айчыны як з парлямэнцкай трыбуны, так і з зброяю ў руках.
    Тамаш Ваўжэцкі
    7.3.1753, маёнтак Мэйшты, цяпер Літва —
    5.8.1816, Варшава, Польшча.
    Пахаваны ў мяст. Відзы, Браслаўскі раён.
    Якуб Ясінскі
    Ягонае імя знаходзіцца ў ценю Касьцюшкі, між тым менавіта Якуб Ясінскі кіраваў вызвольным паўстаньнем 1794 году на абшарах дзяржавы нашых прадзедаў — Вялікага Княства Літоўскага.
    У ноч на 23 красавіка патрыёты авалодалі Вільняй, дзе ўладу ўзяў у свае рукі Часовы ўрад — Найвышэйшая Літоўская Рада. Яна прызначыла Ясінскага камэндантам арміі Вялікага Княства Літоўскага, іначай кажучы, паставіла яго на чале збройных сілаў паўстанцаў.
    Трыццацітрохгадовы афіцэр належаў да гэтак званых «віленскіх якабінцаў» — прыхільнікаў ідэяў Францускае рэвалюцыі, што выступалі з патрабаваньнямі рэспублікі, роўнасьці станаў і адмены прыгону. Маючы паэтычныя здольнасьці, ён быў аўтарам патрыятычных твораў, у тым ліку напісаных па-беларуску вершаваных праклямацыяў. У ягоных аддзелах сьпявалі «Песьню беларускіх жаўнераў»:
    Нашто землю нам забралі?
    Пашто ў путы закавалі? ^акуль будзем так маўчаці? Годзе нам сядзець у хаце'. Возьмем косы ды янчаркі, Пойдзем гордыя гнуць каркі'. Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі^ Няхай маскаль уступае, Няхай беларусаў знае\
    Інсургенты, якіх у Вялікім Княстве налічвалася сорак тысяч, узялі Берасьце, Горадню, Наваградак, Слонім, Пінск, Ліду, Браслаў... У траўні 1794-га Ясінскі з дывізіяй, у якой большую частку складалі сяляне, разграміў расейцаў каля Палянаў, паблізу Ашмян. За гэтую перамогу ён атрымаў ранг генэрал-лейтэнанта.
    Але ў паўстанцкім кіраўніцтве не было адзінства. Напалоханы радыкалізмам Ясінскага, Касьцюшка адхіліў яго ад камандаваньня. Літоўская Рада была абвінавачаная ў сэпаратызьме й распушчаная. Між тым у Беларусі зьявіліся рэгулярныя карныя войскі начале з Суворавым...
    Паўстаньне згасала. 4 лістапада Сувораў штурмам захапіў варшаўскае прадмесьце Прагу (правабярэжжа Віслы), дзе яго салда-
    ты зь нечалавечай лютасьцю зьнішчылі ўсіх абаронцаў і жыхароў — блізу дваццаці пяці тысяч.
    Чытаць сьведчаныгі ггра тую разьню проста вусьцішна: расейцы не шкадавалі нікога. У мацярок адбіралі ад грудзей немаўлятаў, каб ня вырасьлі й не адпомсьцілі. Манашак, што засталіся ў кляштарах, згвалцілі й зарэзалі... Побач зь людзкімі целамі на вуліцах і пляцах грувасьціліся трупы коней, сабак і катоў, бо разьюшаныя крывёю расейскія салдаты не выпускалі жывымі нават жывёлаў.
    У той дзень мужна сустрэў сваю сьмерць у баі й Якуб Ясінскі.
    Ці чулі вы што-небудзь пра ўшанаваньне ў Беларусі ягонай памяці? Ці ёсьць дзе-небудзь вуліца ягонага імя? Затое вуліц Суворава — дзясяткі...
    Якуб Ясінскі
    24.7.1761, Пазнаншчына, Польшча —
    4.11.1794, Варшава, Польшча.
    Пасьля прэзэнтацыі апошняга выданьня маёй дзіцячай кніжкі гістарычных апавяданьняў «Адкуль наш род» да мяне падыйшла па аўтограф маладая жанчына з сынам. Хлопчыка звалі Стафан. Натхніўшыся гэтым ня вельмі частым імем, я пажадаў малому ніколі не забываць, адкуль ягоны беларускі род, іначай дзядзька Арлоў надае па срацы.
    Прачытаўшы пагрозьлівы надпіс, мама засьмяялася, а потым сур’ёзна сказала: «А ён свой род не забудзе». «Таму што я Стафан Грабоўскі», — картавячы, але трэба было бачыць, зь якім гонарам, адказаў малы, а яго
    Стафан Грабоўскі
    маці папрасіла ў будучых выданьнях кніжкі абавязкова зьмясьціць апавяданьне і пра іх знакамітага продка.
    Выданьне тое яшчэ чакае сустрэчы з чытачом, але дадзенае на прэзэнтацыі абяцаньне спраўджанае.
    У аповедзе я пішу, як Стафан Грабоўскі, які жыў за два стагодзьдзі да свайго сучаснага юнага аднайменьніка, выхоўваўся ў Варшаўскай рыцарскай школе, а потым служыў у арміі Вялікага Княства Літоўскага, усходняя частка якога ўжо была адарваная й далучаная да азіяцкай царскай імпэрыі.
    Стафан належаў да славутага пратэстанцкага роду.
    У XVIII стагодзьдзі адзіную магчымасьць кар’еры для абмежаваных у правах пратэстантаў адкры-
    вала вайсковая служба, і ён упэўнена падымаўся па яе прыступках.
    Калі ў 1793-м Расея пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай захапіла і цэнтральныя беларускія землі, падпалкоўнік Грабоўскі далучыўся да падрыхтоўкі патрыятычнага паўстаньня ў Вільні.
    У часе вызваленьня нашай колішняй сталіцы ад расейцаў у красавіку 1794-га галоўную ролю адыграў якраз ягоны аддзед.
    У паўстанцкім войску Вялікага Княства, якім камандаваў паплечнік Касьцюшкі Якуб Ясінскі, падначаленыя Грабоўскага былі адной з найбольш баявых частак.
    Менавіта Стафан на чале дзьвюхтысячнага корпусу зьдзейсьніў пасьпяховы рэйд на Меншчыну й Магілеўшчыну па маршруце Араны — Койданава — Пухавічы — Бабруйск — Любань.
    Я напісаў і пра тое, як у 1812-м Грабоўскі разам з тысячамі нашых суайчыныгікаў вітаў Вялікую армію Напалеона, спадзеючыся аднавіць зь яго дапамогаю страчаную дзяржаву.
    У званьні генэрал-маёра Стафан Грабоўскі ўзначальваў Вайсковы камітэт у Вільні.
    Аднак францускі імпэратар, пад сьцягамі якога ваявалі ня менш за 25 тысяч ліцьвінаў-беларусаў, вёў сваю гульню...
    Пакуль кніжка «Адкуль наш род» дапісвалася і ў некалькі разоў вырастала, вырас і сам Стафан. Буду чакаць яго з сынам на новай прэзэнтацыі.
    Стафан Грабоўскі
    24.6.1767, в. Асташына, цяпер Наваградзкі раён —
    4.6.1847, Варшава, Польшча.
    Калі вы яшчэ не чыталі кнігу «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях», вас чакае сапраўднае адкрыцьцё цэлага дзівоснага сьвету легендаў, паданьняў, таямнічых гісторыяў.
    Калі ж згаданая кніга вамі ўжо прачытаная, вы пераканаліся, што сучасьнікі зусім не беспадстаўна параўноўвалі яе з усясьветна вядомым казачным цыклем «Тысячы й адной ночы».
    «Шляхціча Завальню», які зрабіў бы гонар прыгожаму пісьменству любога народу, стварыў паўтара стагодзьдзя таму адзін з заснавальнікаў новай беларускай літара-
    Ян
    Баршчэўскі
    туры Ян Баршчэўскі. Дзікае, запаведнае й неверагодна таямнічае возера Нешчарда на самай поўначы Беларусі было для Яна тым, чым для ягонага сучасьніка і добрага знаёмага Адама Міцкевіча — Сьвіцязь.
    Будучы пісьменьнік яшчэ пасьпеў атрымаць дыплём Полацкай езуіцкай акадэміі, якая мела статус унівэрсытэту і была ня толькі вельмі значным цэнтрам асьветы і культуры, але і моцным асяродкам духоўнай апазыцыі царызму.
    У той час расейскія калянізатары пераходзілі да жорсткай і пасьлядоўнай палітыкі канчатковага выключэньня Літвы-Беларусі з эўрапейскага цывілізацыйнага кантэксту.
    Зачыненая ў 1820 годзе Акадэмія сталася адной зь першых ахвяраў.
    Баршчэўскі глыбока перажываў барбарскую дзяльбу і вываз у Расею велізарнай бібліятэкі й архіву, дзе мог быць бясцэнны Полацкі летапіс, унікальных калекцыяў акадэмічнага музэю й карціннай галерэі з палотнамі Рубэнса ды іншых славутых эўрапейскіх майстроў.
    Непаўторныя вобразы Яна Баршчэўскага, надзеленага адметным полацкім мэнталітэтам, несьлі магутны зарад нацыянальнай ідэі.
    Невыпадкова яго галоўная кніга прыйшла да сучаснага беларускага чытача толькі ў 1990 годзе, прычым — сьведчу гэта як рэдактар таго выданьня — першы саракатысячны наклад быў распрададзены цягам двух месяцаў.
    «Шляхціч Завальня» вытрымаў некалькі перавыданьняў, аднак дагэтуль няма ні вуліцы Баршчэўскага ў Полацку, ні помніку знакамітаму пісьменьніку, ні нават мэмарыяльнае дошкі ў ягоны гонар на сьценах Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, некалькі факультэтаў якога пераехалі ўжо ў карпусы былой Полацкай акадэміі.
    У цяперашніх «генэралаў ад культуры» фантазія Яна Баршчэўскага, несумнеўна, выклікае падазрэньні. Ну што там за нейкая загадкавая Плачка блукае па Прыдзьвіньні? Што яна аплаквае? Зьнішчаныя касьцёлы і цэрквы? Зьніклы Крыж Сьвятой Эўфрасіньні? Выцесьненую на задворкі мову?..