• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    раджэньня.
    Апошнія месяцы Валенці жыве ў Парыжы ў доме Адама Міцкевіча й памірае пры ім сапраўды ў дзень свайго зьяўленьня на сьвет.
    Створаныя Ваньковічам выдатныя партрэты захоўваюцца ў Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Польшчы, Расеі... Але гэта не аргумэнт супраць таго, каб мець помнік мастаку ня толькі ў Полацку, але і ў Менску.
    Валенці Ваньковіч
    12.5.1800*, в. Калюжыца, Бярэзінскі раён —
    12.5.1842, Парыж, Францыя.
    Пахаваны на парыскіх могілках Манмартр дэ Сэнт-Дэні.
    * Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі падае недакладную дату нараджэньня Валенція Ваньковіча.
    Міхал Валовіч
    Заняты радыёпраграмаю «Імёны Свабоды», я мусіў на нейкі час адкласьці пачатую аповесьць пра Міхала Валовіча, у вобраз якога ўжыўся ажно да Ta­ro, што сьніў сябе інсургентам зь ягонага паўстанцкага аддзелу.
    У жніўні 1833 году ў Санкт-Пецярбург прыйшла дэпэша з паведамленьнем, што ў Горадні «со всей возможной торжественностью м прн большом стеченнм народа» пакараны сьмерцю на шыбеніцы асабліва небясьпечны злачынца.
    Цела павешанага ўначы таемна перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі, каб магіла паўстанца ня сталася месцам патрыятычныхманіфэстацыяў. Небясьпечным злачынцам быў ён, Валовіч.
    Выхаванец Віленскага ўнівэрсытэту, блізкі сябра філяматаў і філярэтаў, у 1831-м Міхал разам зь лепшымі людзьмі краю ўзяў у рукі зброю. Расейскі ўрад кінуў супраць паўстанцаў 150 тысячаў рэгулярнага войска...
    Шмат каму з былых інсургентаў даў прыстанак Парыж. Там Валовіч стаў сябрам патрыятычнага Таварыства Літоўскіх і Рускіх земляў. Яго ўдзельнікі лічылі, што паўстаньне скончылася паразай, бо ня мела «чалавекалюбівай мэты».
    Міхал зь сябрамі ўступіў у шэрагі таемнага Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супраць эўрапейскіх манархаў.
    Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх землях былі: канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў.
    Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам слонімска-наваградзкай акругі.
    Пакінуўшы спакойнае жыцьцё ў Парыжы, ён праз два тыдні нелегальна дабраўся да роднай Слонімшчыны. Базаю створанага ім партызанскага аддзелу зрабілася закінутая смалакурня ў адным з бацькавых фальваркаў.
    Толькі ў Слонімскі павет улады сьцягнулі супраць дзясятка «бунтаўнікоў» болей за тысячу карнікаў...
    Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні Міхал Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. На допытах нікога з паплечнікаў не назваў.
    Сучасныя дасьледнікі (асабліва шмат для ўша-
    Міхал Валовіч (зьлева) зь сябрам і паплечнікам Артурам Завішам, таксама павешаным царскімі ўладамі
    наваньня памяці Валовіча зрабіў гарадзенскі краязнаўца Аляксандар Талерчык) здолелі дакладна вызначыць месца, дзе Валовіч апошні раз бачыў неба. Гэты куток знаходзіцца ў Горадні паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў.
    Калі-небудзь там абавязкова зьявіцца помнік.
    А ў Парэччы памяць паўстанца штогод ушаноўваюць каля мэмарыяльнага крыжа, пастаўленага там, дзе калісьці Валовічы збудавалі вуніяцкую царкву.
    Міхал Валовіч
    18.6.1806, маёнтак Парэчча, цяпер Слонімскі раён —
    2.8.1833, Горадня.
    Месца пахаваньня невядомае.
    Калі вы бывалі ў Варшаве, то, відаць, памятаеце, што адна з цэнтральных яе вуліц названая імем графіні Эміліі Плятэр. Вам могуць з гонарам распавесьці, што гэта польская Жанна дАрк, якая здабыла сабе вечную славу ў гераічны час вызвольнага паўстаньня 1830— 1831 гадоў.
    На жаль, зусім ня кожны грамадзянін нашае краіны гатовы ў такі момант удакладніць, што Эмілія — ня полыса, а беларуска-ліцьвінка, якая ваявала з царскімі захопнікамі далёка ад Польшчы, у Беларусі, і была ня проста арыстакраткаю, але беларускай паэткай і фаль-
    Эмілія
    Плятэр
    клярысткаю, якая, да прыкладу, таленавіта выконвала народныя танцы (асабліва непараўнальнай была ў «Лепятусе») і віртуозна валодала жанрам галашэньняў.
    Характарам, тэмпэра-
    мэнтам, ахвярнасьцю яна вельмі нагадвала сваю сястру па духу з пачатку XX стагодзьдзя — Алаізу Пашкевіч (Цётку).
    Блізкія сябры не зьдзівіліся, што, калі ў 1831-м Беларусь усьлед за Польшчай паўстала супраць расейскага панаваньня, Эмілія Плятэр пакінула ўсё — багаты дом, балі, навуковыя й літаратурныя штудыі — і далучылася да інсургентаў.
    У тыя дні ёй вельмі прыдаліся яшчэ дзіцячыя захапленьні верхавой яздой і паляваньнем.
    Юная графіня сваім коштам сфармавала вялікі паўстанцкі аддзел зь некалькіх сотняў добра ўзброеных ваяроў і, пераапрануўшыся ў мужчынскае адзеньне, узначаліла яго.
    Аддзел вёў жорсткія баі з карнікамі ў Інфлянтах і на Віленшчыне.
    Здарылася нечуваная рэч — дваццаціпяцігадовай жанчыне надалі званьне капітана й афіцыйна прызначылі камандаваць бывалымі жаўнерамі, сярод якіх былі
    тыя, хто ў маладосьці ваяваў пад іптандарамі Касьцюшкі...
    Сьмерць найперш выбірае лепшых. Зьнясіленая ў баях і паходах, нялёгкіх і для загартаваных мужчын, Эмілія цяжка захварэла і проста згасала на вачах у паплечнікаў. Яе сыход у сьнежні 1831-га сымбалізаваў і скон усяго паўстаньня.
    Вестка пра гераізм ліцьвінкі, што змагалася з расейскай тыраніяй, шырока разьляцелася па сьвеце. Свае вершы прысьвяцілі ёй дзясяткі паэтаў у Францыі, Брытаніі, Італіі, Нямеччы-
    не, Вугоршчыне, Полыпчы... Адам Міцкевіч адгукнуўся вядомым вершам «Сьмерць палкоўніка», дзе павысіў гераіню ў вайсковым ранзе.
    Ці ёсьць у гарадах Беларусі сярод мноства вуліцаў Кляры Цэткін, Розы Люксэмбург і Надзеі Крупскай хоць адна, названая ў гонар нашай Жанны дАрк? Падставаю для зьяўленьня такой вуліцы ня стала і 200-годзьдзе з дня нараджэньня гераіні.
    Якога яшчэ юбілею чакаць?
    Эмілія Плятэр
    13.11.1806, Вільня —
    23.12.1831, в. Юсьціянава, цяпер Літва.
    Пахаваная ў в. Капчамесьціс, цяпер Літва.
    Яго назвалі ў гонар імпэратара французаў, зь якім на землях былога Вялікага Княства Літоўскага
    тады зьвязваліся надзеі на аднауленьне незалежнасьці. Аднак Напалеон Банапарт, што разам з сваёй Вялікай арміяй перайшоў Нёман празь пяць гадоў пасьля нараджэньня Напалеона Орды, меў іншыя мэты, якія хутка перакрэсьлілі ілюзіі патрыётаў.
    Ілюзіі, але ня прагу свабоды.
    У 1827-м Орду, студэнта фізычна-матэматычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту, выключаюць за прыналежнасьць да таемнага таварыства «Заране». Калі
    Напалеон
    Орда
    праз чатыры гады ўспыхвае вызвольнае паўстаньне, ён робіцца стралком 4-га палка коннай гвардыі Літоўскага асобнага корпусу і, вызначыўшыся ў баях, атрымлівае чын капітана паўстанцкай арміі й найвышэйшую ўзнагароду — ордэн Virtuti Militari.
    На эміграцыі, у Парыжы, ён сябруе з Адамам Міцкевічам, шліфуе несумнеўны музычны талент у Шапэна й здабывае мастацкую адукацыю ў студыі майстра архітэктурнага пэйзажу П’ера Жэрара. У сярэдзіне 1840-х Орда займае пасаду дырэктара парыскай Італьянскай опэры. Ен піша віртуозныя вальсы, мазуркі й палянэзы. (Станіслаў Ма-
    нюшка назаве яго сваім настаўнікам.)
    На пяцідзясятым годзе жыцьця Напалеон Ор-
    да пасьля амністыі вяртаецца на радзіму і распачы-
    Напалеон Орда. Бяроза Картуская
    нае свае вандроўкі, што прынясуць яму сдаву і памяць нашчадкаў.
    Ягоныя больш за дзьвесьце малюнкаў гістарычных помнікаў, гарадоў і мястэчак Літвы-Беларусі створаць яе непаўторны і неўміручы вобраз. Мірскі й Крэўскі замкі, Сафійскі сабор і Спаса-Эўфрасіньнеўская царква, сядзібы Касьцюшкаў і Міцкевічаў...
    Надзвычай цікавая старонка біяграфіі Орды — яго паездкі па ахопленым паўстаньні краі ў 1863-м. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца справа аб пазбаўленьні Орды шляхецкіх правоў «за участне в польском мятеже». 3 дакументаў вынікае, што мастак «занммается черченмем планов городов». Гэтыя «планы» жандары выносілі з дому Ордаў скрынямі.
    Краявіды Орды маюць дзівосную ўласьцівасьць: часам мііс хочацца ўвайсьці ў іх і застацца ў створанай мастаком рэальнасьці. Калі-небудзь гэта станецца.
    Напапеон Орда
    11.2.1807, в. Варацэвічы, цяпер Іванаўскі раён —
    26.4.1883, Варшава, Польшча.
    Юзаф Пілсудзкі любіў пажартаваць у тым духу, што Польшча — як абаранак: у сярэдзіне дзірка, а ўсё лепшае па краях.
    Пад «краямі» меліся на ўвазе гэтак званыя «крэсы», а ў дадзеным выпадку — беларускія землі, адкуль паходзілі й сам «начальнік» адроджанай Польскай дзяржавы, і Тадэвуш Касьцюшка, і Адам Міцкевіч, і шмат іншых выбітных асобаў — нашых суайчыньнікаў, якіх палякі да сёньня імкнуцца адназначна прылічаць да
    сваёй гісторыі.
    3 гэтага шэрагу і народжаны на Беласточчыне герой
    Сымон
    Канарскі
    вызвольнага руху першай паловы XIX стагодзьдзя Сымон (Шыман) Канарскі.
    Дваццацітрохгадовым ён, сын ня надта заможнага шляхціча, стаў пад сьцягі інсургентаў 1831-га.
    У складзе корпусу генэрала Хлапоўскага Сымон браў удзел у баях з расейскімі войскамі пад Гайнаўкай, Лідай і Вільняй.
    Апынуўшыся пасьля разгрому паўстаньня на эміграцыі ў Францыі, Канарскі далучыўся да арганізацыі «Помста люду», што рыхта-
    вала экспэдыцыю на радзіму з мэтаю ўзнавіць збройную барацьбу.
    Сымон узяўся стварыць партызанскі аддзел у сваім Аўгустоўскім павеце. 3 фальшывым пашпартам ён перайшоў мяжу, аднак у Кракаве быў схоплены аўстрыйскімі жандарамі.
    Улетку 1835-га ён усё ж таемна вярнуўся ў Расейскую імпэрыю. Знаходзячыся пад уплывам гісторыка і палітыка Яўхіма Лялевеля, аўтара крылатага закліку
    Прымусовае перасяленьне жыхароў ЛІтвы-Беларусі ўглыб Расейскай імпэрыі. Тагачасны малюнак
    «За нашу і вашу свабоду!», Канарскі ня толькі ствараў для будучага змаганьня нелегальныя ячэйкі патрыётаў.
    Таварыскі, адукаваны і надзелены непахіснай вераю ў сваю праўду, ён здолеў наладзіць сувязі з афіцэрамі віленскага, берасьцейскага і бабруйскага гарнізонаў.
    Ужо абмяркоўвалася дата супольнага выступу, але і III аддзяленьне імпэратарскай канцылярыі не драмала...
    У чэрвені 1838-га група расейскіх афіцэраў спрабавала наладзіць Сымону ўцёкі з астрогу, аднак небясьпечнага вязьня ахоўвалі надзвычай пільна.
    У наступным годзе дзяржаўнага злачынцу вялі па Вільні на расстрэл.
    Роўна праз чвэрць стагодзьдзя тое самае сакавіцкае віленскае неба апошні раз убачыў Каліноўскі.
    Сымон Канарскі
    17.3.1808, в. Дабкішкі, Беласточчына — 11.3.1839, Вільня.