Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Але і «генэралаў» сьпішуць у глухую адстаўку, а «Шляхцічам Завальнем» будуць зачытвацца і ўнукі нашых унукаў.
Ян Баршчэўскі
1792(7), в. Мурагі, цяпер Расонскі раён —
12.3.1851, Чуднаў, цяпер Жытомірская вобл., Украіна.
У Нацыянальным гістарычным музэі я маю два ўлюбёныя адмысловыя экспанаты.
Першы — гармата, якая стаіць каля ўваходу, бо якраз на яе выходзіць вакно майго гэтак званага кабінэту. Другі — мадэль субмарыны з музэйных фондаў, бо за ёю — адзін з самых незвычайных лёсаў, зь якімі я сустракаўся ў сваіх гістарычных штудыях.
Менскі шляхціч Казімер Чарноўскі, студэнт Пецярбурскай мэдычна-хірургічнай акадэміі, бьгў арыштаваны за прыналежнасьць да Нацыянальнага патрыятычнага таварыства і мусіў памяняць акадэмічныя аўдыторыі на
Казімер
Чарноўскі
адзіночку Петрапаўлаўскай фартэцы.
Яго дапытваў сам шэф жандараў генэрал Бэнкендорф, які ветліва прапанаваў Казімеру запісацца ў платныя агенты. 3 Чарноўскім
у генэрала (трэба сказаць, вялікага майстра такіх угавораў) атрымалася асечка.
У 1829-м на стол імпэратару Мікалаю I легла папера за подпісам ужо забытага небясьпечнага нелегала. Цар ня даў веры вачам: гэта была ня просьба пра памілаваньне, а фантастычная ідэя — пабудаваць для расейскага флёту падводны карабель.
Але факт застаецца фактам: беларус Чарноўскі ўпершыню ўва ўсясьветнай практыцы прапанаваў будаваць субмарыны цалкам з мэталу. Ен жа на чвэрць стагодзьдзя раней за галяндца Ван Эльвіна распрацаваў канструкцыю пэрыскопа і стаў аўтарам шэрагу іншых унікальных вынаходак.
Дзяржаўны злачынца, якога можна назваць і дзяржаўным вынаходнікам, чакаў калі не вызваленьня, дык хаця б паляпшэньня турэмных умоваў. Замест гэтага прыйшоў загад аб ягоным пераводзе ў Шлісэльбурскую цытадэль, дзе рэжым быў яшчэ страшнейшы.
У 1834-м рэгістрацыйная кніга цытадэлі папоўнілася
Кацярынінскі бастыён Петрапаўлаўскай фартэцы ў СанктПецярбургу, дзе быў зьняволены Казімер Чарноўскі
запісам пра этапаваньне здачынцы на высыдку ў Архангельск. Здавалася 6, пасьля пяці гадоў адзіночнай камэры можна і супакоіцца. Але Казімер запрашае да сябе на кватэру двух высланых за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1831 году суайчыньнікаў, разьлівае па шклянках грог і прапануе захапіць порт і ўзяць на караблях курс на Гішпанію, каб дапамагчы пірэнэйскім рэвалюцыянэрам.
Адзін з удзельнікаў змовы старанна закусвае, а вярнуўшыся дадому, піша данос...
Ня выключана, што сярод наведнікаў нашага Нацыянальнага гістарычнага музэю раз-пораз трапляецца айчыннае турэмнае начальства. Магчыма, яму каля мадэлі субмарыны Чарноўскага таксама прыходзіць у галаву няўтульная думка пра ўдзельную вагу карысных для дзяржавы грамадзянаў сярод сёньняшніх вязьняў менскіх Баладаркі й «амэрыканкі».
Казімер Чарноўскі
1791, маёнтак Карытніца, цяпер Чэрвеньскі раён —
8.11.1847, Сарапул, Расея.
Есьць людзі, жыцьцёвы шлях якіх яўляе сабой зайздросны ўзор пасьлядоўнасьці й вернасьці юначым ідэалам. Праўда, словы пра зайздрасьць тут, відаць, ня самыя дакладныя, бо такія жыцьці маюць уласьцівасьць зусім не заўсёды складвацца шчасьліва.
Бязвусым юнаком Міхал Рукевіч, спадзеючыся на аднаўленьне незалежнасьці Вялікага Княства Аітоўскага, ваяваў пад штандарамі з Пагоняй у «літоўскіх» войсках Напалеона, дзе служыла 25 тысяч нашых суайчыньнікаў. Празь дзесяць гадоў у адным з сваіх вершаў ён пісаў:
Міхал
Рукевіч
Дык калі паклічуць трубы. Нас у сонечны прасьцяг, /Уружна ўздымем вальналюбы Мы з Пагоняй нашай сьцяг!*
Зрэшты, дзесяцігодзьдзе было прысьвечанае зусім ня толькі складаньню вершаў. Вярнуўшыся з палону, куды Міхал трапіў у Францыі, ён вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, удзельнічаў у таемным патрыятычным таварыстве філяматаў, ствараў з аднадумцамі ягоныя філіі — таварыствы пралдяністых і філярэтаў, а потым — падпольную арганізацыю «Згодных братоў»
(«Заранаў»), сябры якой, навучэнцы Беластоцкай і Сьвіслацкай гімназіяў, марылі пра вызваленьне Радзімы ад расейскага панаваньня.
У 1825-м частка «Заранаў» увайшла ў склад узыгіклага з ініцыятывы Рукевіча (ён жыў пад Беластокам у вёсцы
* Пераклад з польскай Кастуся Цьвіркі.
Завыкі) рэвалюцыйнага таварыства «Ваенныя сябры». Ужо сам назоў красамоўна сьведчыў, што тут месца ранейшых летуценьняў занялі канкрэтныя й небясьпечныя для ўладаў справы.
Арганізацыя складалася зь мясцовых чыноўнікаў, гімназістаў, шляхцічаў, а найперш з афіцэраў і жаўнераў дысьлякаванага на Гарадзеншчыне і Беласточчыне Літоўскага асобнага корпусу царскай арміі, У ліку кіраўнікоў «Ваенных сяброў» быў капітан Канстанцін Ігельстром, які трымаў сувязь з расейскім дзекабрыстам Вільгельмам Кюхельбэкерам.
У сваіх лістах да паплечнікаў Міхал Рукевіч часта пісаў пра знаёмых, што любяць танцы пад добрую музыку. У перакладзе з кансьпірацыйнай мовы гэта былі ўдзельнікі таварыства.
Такіх «танцораў» набралася нямала — блізу пяцідзесяці. Яны вялі антыўрадавую прапаганду ў войсках, а сваімі мэтамі абвяшчалі змаганьне за «вольнасьць» і «ўсеагульны дабрабыт».
Празь дзесяць дзён пасьля паўстаньня дзекабрыстаў «Ваенныя сябры» сарвалі прысягу Мікалаю I у сапэрным батальёне, дзе адной з ротаў камандаваў Ігельстром. На большае сілаў не хапіла.
Рэвалюцыянэраў арыштавалі й аддалі пад суд. Рукевіча й Ігельстрома прысудзілі да пакараньня сьмерцю, якое замянілі дзесяцігадовай катаргай з далейшым пасяленьнем у Сібіры. Міхал адбываў пакараньне разам зь дзекабрыстамі. Роднай Літвы-Беларусі ён больш ня ўбачыў.
Міхал Рукевіч
12.11.1794, в. Гожна (?), Беласточчына —
11.9.1841, в. Коркіна, Забайкальле, Расея.
Упершыню пазнаёміўшыся з гісторыяй таемных патрыятычных таварыстваў філяматаў і філярэтаў, я быў зьдзіўлены адноснай мяккасыро пакараньняў, атрыманых іх удзельнікамі пасьля таго, як у 1823-м яны
трапілі ў рукі паліцыі.
Тых, хто выступаў ня толькі за паляпшэньне асьветы, але і за зьнішчэньне прыгоннага ўціску сялянаў ды нацыянадьную незалежнасьць народаў, у Расейскай імпэрыі павінны былі чакаць, прынамсі, турэмныя тэрміны.
Як выявілася, ратуючы сяброў, усю віну ўзяў на сябе выпускнік фізычна-матэматычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту, прэзыдэнт таварыства філярэтаў Тамаш Тамаш Зан.
„	Ен быў зьняволены ў цы-
эан тадэлі, астатніх арыштава	 ных, у ліку якіх знаходзіліся Адам Міцкевіч, Ян Ча-
чот, Ігнат Дамейка, выслалі ўглыб Расеі.
Адбываючы кару ў Арэнбургу, Тамаш, які меў схільнасьці як да дакладных навук, так і да паэзіі, не зламаўся й не замкнуўся ў сабе. Захаваліся зьвесткі, што ў 1833-м ён браў удзел у змове палітвысланых, што рыхтавалі збройнае паўстаньне, каб уцячы за мяжу (спроба скончылася няўдачай).
На высылцы Зан дасьледаваў прыроду Уралу, стварыў мінэралягічны музэй (што пазьней паспрыяла атрыманьню пасады бібліятэкара ў Пецярбурскім горным інстытуце), вёў дзёньнік, дзе выказваў намер пісаць на мове свайго дзяцінства — беларускай.
Трэба меркаваць, што гэтыя памкненьні не засталіся толькі словамі, асабліва калі выгнанец вярнуўся ў 1841-м на радзіму і грунтоўна заняўся вывучэньнем беларускага фальклёру, якім проста прасякнутыя шмат якія ягоныя творы.
Літаратурная спадчына Зана, што дайшла да нашых дзён, — польскамоўная. Аднак у камэдыі «Грэцкія піражкі» дзеяньне адбываецца ў Менску, самі за сябе кажуць назовы баляды «Сьвіцязь-возера», вершаў «Мянчук», «Песьня з турмы ў Вільні»...
Тую турму, а дакладней, таварышаў-арыштантаў, унеўміручыў у III частцы сваіх «Дзядоў» Адам Міцкевіч. Адрозна ад многіх іншых, Зан названы там уласным імем.
У вусны сябру Міцкевіч, падкрэсьліваючы Тамашову ахвярнасьць, уклаў наступныя словы:
Я вамі кіраваў, каб збыць няволі путы, I абавязак мой — за вас прыняць пакуты.
Зь вялікім зьдзіўленьнем я не знайшоў артыкулу пра Тамаша Зана ў шасьцітомавым энцыкляпэдычным біябібліяграфічным даведніку «Беларускія пісьменьнікі», які часам апавядае пра тых, хто не напісаў па-беларуску аніводнага радка й ніколі ня меў такіх намераў, хто ніколі не пакутаваў за нашую зямлю, затое •— жывучы тут, ня мог ці не хацеў зьвязаць на яе мове й пары словаў.
Тамаш Зан
21.12.1796, в. Мясата, цяпер Маладэчанскі раён — 19.7.1855, маёнтак Кахачын (Какоўчын), цяпер в. Какоўчын, Сеньненскі раён.
Пахаваны ў в. Смаляны, Аршанскі раён.
Валенці Ваньковіч
Мару пра час, калі Полацкі ўнівэрсытэт канчаткова ўладкуецца ў старадаўніх мурах колішніх езуіцкіх калегіюму й Акадэміі, а ў ягоных дворыках студэнты й прафэсура будуць сустракацца з сваімі знакамітымі бронзавымі папярэднікамі: паэтам і філёзафам Мацеем Казімерам Сарбеўскім, энцыкляпэдыстам Габрыелем Грубэрам, гісторыкам Канстанцінам Тышкевічам, пісьменьнікам Янам Баршчэўскім... Сярод іх неадменна будзе й помнік жывапісцу-рамантыку Валенцію Ваньковічу.
Ен скончыў факультэт вольных навук Полацкай alma mater у 1817-м, за тры гады да таго, як расейскія ўлады зачынілі яе як гняздо вальнадумства й апазыцыі. Бацькі выправілі сына працягваць навучаньне ў віленскіх мэтраў.
Як найбольш здольнаму вучню, прафэсар Ян Рустэм дазволіў Ваньковічу працаваць у сваёй майстэрні. Там ён стварае партрэты духоўна блізкіх яму людзей: Адама Міцкевіча, ягоных сяброў і знаёмых — таксама ўдзельнікаў таемных таварыстваў філяматаў і філярэтаў.
Пазьней стасункі з антырасейскімі патрыятычнымі арганізацыямі не дазволяць мастаку атрымаць стыпэндыю на падарожжа ў Італію.
Зьявіўшыся ў Пецярбурскай акадэміі мастацтваў, ён неверагодна хутка атрымлівае ў расейскай сталіцы прызнаньне як найлешііы майстар партрэту.
У 1828-м нараджаецца адно з самых значных палотнаў Ваньковіча — «Адам Міцкевіч на скале АюДаг». Адзін з сучасьнікаў пісаў: «Бачыў надзвычайны партрэт Міцкевіча... Зь яго б’е дзівоснае падабенства». Такіх думак трымаўся, відаць, і сам герой партрэту, бо замовіў зь яго тры копіі.
Пасьля вяртаньня зь Пецярбургу быў дзесяцігадовы
менскі пэрыяд, калі маёнтак і майстэрня Ваньковіча ў Малой Сьляпянцы зрабіліся галоўным мастацкім асяродкам гораду. Аднак Ванысовіч трапіў у неадольную духоўную залежнасьць ад філёзафа-містыка Андрэя Тавянскага, які лічыў Хрыста першым мэсіем, за якім ідуць наступныя, у тым ліку й ён сам.
Пад уплывам гэтага вучэньня Ваньковіч стварае славуты цыкль, прысьвечаны Напалеону, яшчэ аднаму «мэсію». Дарэчы, Тавянскі прадказаў адданаму вучню хуткую сьмерць у дзень на-