Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Грынявіцкі выстаўляў Аляксандру II і свой рахунак: задушэньне паўстаньня 1863 году, забарона белару-
скага друкаванага слова, закрыцьцё апошняй у краі вышэйшай навучальнай установы — Горы-Горацкага земляробчага інстытуту. Невыпадкова група студэнтаў-народавольцаў зь Беларусі, якая ў 1884-м пачала выдаваць у Пецярбургу пад-
польны гектаграфічны часопіс «Гомон», назвала Ігната Грынявіцкага «адным з гарачых заснавальнікаў беларускай фракцыі».
Захапленьне асабістай мужнасьцю Грынявіцкага адразу цьмянее, калі даведваесься, што на Кацярынінскім канале бомбы тэрарыстаў абарвалі жыцьці бязьвінных ахвяраў: казака з царскай аховы, хлопчыка і жанчынысалдаткі. Шэсьць чалавек атрымалі цяжкія раны, адзінаццаць — лёгкія. Некаторыя выпадковыя мінакі страцілі зрок, слых, засталіся калекамі.
У сваім запавеце Грынявіцкі марыў, каб «пачаты рух скончыўся перамогаю, а не татальным вынішчэньнем лепшых людзей краіны».
Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў атрымадася якраз вынішчэньне.
3 пачуцьцём, далікатна кажучы, няёмкасьці чытаем мы сёньня такія вось радкі вядомага паэта:
Карэта цара выяжджае
(Гэткі на колах гадзючнікК)
У канале Кацьчыным воды
Д,а блізкага мора бягуць.
Вось бомба. Хай з падлы сьмярдзючай,
Хай зь яго, ката народаў, Kama маёй Беларусі Зараз шматкі палятуць...
Грынявіцкі й яго паплечнікі былі ахвярамі аблуднага вучэньня, але яны вартыя нашай памяці.
Памяці, якая перасьцерагае.
Ігнат Грынявіцкі
Жнівень 1855, маёнтак Басін, цяпер в. Калінаўка, Клічаўскі раён — 13.3.1881, Пецярбург, Расея. Месца пахаваньня невядомае.
Ёсьць асобы, згадваючы якіх, асабліва востра шкадуеш, што лёс разьвёў вас у часе...
Яна лічыла сябе грамадзянкай Вялікага Княства Літоўскага.
На яе грошы быў выдадзены славуты «Вянок» Максіма Багдановіча.
Яна пражыла доўгае й складанае жыцьцё, нарадзіўшыся яшчэ да паўстаньня Каліноўскага і завяршыўшы зямны шлях у год заканчэньня Другой усясьветнай вайны.
Магдаленін бацька, вядомы археоляг Ян Завіша,
Магдалена Радзівіл
валодаў вялікімі землямі на Меншчыне. Іхняй «сталіцаю» быў маёнтак Кухцічы паблізу Узды. Там прамінула самая сьветлая частка яе дзяцінства.
Там юная арыстакратка ўсьвядоміла сябе беларускаю.
У 1906-м удава польскага графа Людвіка Красінскага Магдалена павянчалася ў Лёндане з князем Мікалаем Радзівілам.
Найвышэйшыя польскія колы выказалі непрыхаванае незадавальненьне шлюбам князя з багатай удавой, якая паводле гадоў магла быць ягонаю маці, хоць
галоўнай прычынаю такога стаўленьня была, відаць, дабрачынная дзейнасьць Магдалены на карысьць белару-
скага руху.
Княгіня шчодра фундавала «Нашу Ніву» й беларускія выдавецкія суполкі. У сваіх уладаньнях у Кухцічах, Узьдзе і Каменцы яна адчыніла беларускія школы.
Хаваць мужа, які загінуў на фронце ў 1914 годзе, Магдалена Радзівіл запрасіла ксяндза Аляксандра Астрамовіча (вядомага таксама, як паэт Андрэй Зязюля), аўтара вершу «Божа, што калісь народы на асобкі падзяліў», які на пачатку XX стагодзьдзя пэўны час уважаўся за беларускі нацыянальны гімн.
У тыя гады княгіня жыла пераважна ў Беларусі: то ў сваім маёнтку, дзе ўсе службоўцы мусілі карыстацца беларускай мовай, то ў Менску, дзе яе дом на Захараўскай вуліцы быў заўсёды адкрыты для дзеячаў нацыянальнага Адраджэньня.
Яна вітала абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Балюча перажываючы канфэсійную разьяднанасьць беларусаў, яна марыла пра аднаўленьне зьнішчанай каляніяльнымі расейскімі ўладамі нашай Вуніяцкай царквы.
На заснаваньне беларускай грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Рыме княгіня ахвяравала аднаму зь беларускіх сьвятароў сваё фантастычна дарагое дыямэнтавае калье, лёс якога варты дэтэктыўнага раману.
У Нямеччыне, дзе яна жыла пасьля рэвалюцыйных забурэньняў на Бацькаўшчыне, да ўлады рваліся нацысты.
Рашучае непрыняцьце антысэмітызму змусіла нашу арыстакратку эміграваць у Швайцарыю.
Адыходзячы ў лепшы сьвет у пераможным для антыгітлераўскага альянсу 1945 годзе, княгіня марыла пра Беларусь, вызваленую ня толькі ад нацысцкай, але і ад бальшавіцкай акупацыі.
Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша)
8.7.1861, Варшава, Польшча —
6.1.1945, Фрыбург, Швайцарыя.
Яго яшчэ пры жыцьці называлі бацькам беларускага тэатру. У той самы час суседзі-шляхцічы мелі яго за дзівака, а жонка лічыла вар’ятам.
Скончыўшы Рыскую каморніцкую вучэльню, Ігнат працаваў у розных кутках Беларусі. Каморнікам ён быў нетыповым: калі іншыя сядзелі пры картах і пляшцы, Буйніцкі ішоў на вячоркі, адкуль вяртаўся з запісамі цесьняў, замалёўкамі народных строяў і арнамэнтаў. Зь юнацтва ім валодала мара зусім не пра спакойнае заможнае жыцьцё — тая мара, якая прывяла ў прыватную драматычную студыю ў Вільні, а потым дапамагла згуртаваць вакол сябе групу артыстаў-аматараў.
Хутка ў родных Палевачах і ў блізкіх Празароках Буйніцкаму зрабілася цесна. У 1910-м ён з сваімі танцорамі зь вялікім посьпехам выступае на першай беларускай вечарынцы
Ігнат
Буйніцкі
Ігнат Буйніцкі (у цэнтры) з сваімі акторамі
ў Вільні, а неўзабаве, укладаючы ў справу ледзь ня ўсе ўласныя сродкі, стварае прафэсійную трупу — сынтэтычны сцэнічны калектыў, дзе акторы служылі адразу некалькім музам. Узорам такога майстра быў сам дзядзька Ігнат: выходзіў на сцэну ў драматургічных творах, дэклямаваў вершы, танцаваў, сьпяваў сола і ў хоры.
У 1910—1911 гадах трупа Буйніцкага зьдзейсьніла трыюмфальныя гастролі па Беларусі, выступіўшы з паказамі ў Дзісьне, Сьвянцянах, Паставах, Полацку, Нясьвіжы, Слуцку... У Менску, дзе тэатар ставіў «Моднага шляхцюка» К. Каганца і «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, артыстаў засыпалі ружамі. Пасьля спэктакляў Буйніцкага ў Пецярбургу й Варшаве газэты пісалі пра «калясальны посьпех» тэатру, што «будзіць у беларусаў пачуцьцё нацыянальнай годнасьці».
Улады зрабілі свае высновы: рэжысэра і яго паплечнікаў узялі пад паліцэйскі нагляд, паказы пачалі забараняць. Уціск і матэрыяльныя праблемы змусілі Буйніцкага зачыніць тэатар...
«Калі-небудзь, — пісала на пачатку XX стагодзьдзя «Наша Ніва», — калі прабудзіцца сьвядомасьць ува ўсяго беларускага народу, памяць Ігната Буйніцкага будзе сьвятой для ўсіх».
У 1970-я гады на ягонай радзіме зьявіўся помнік. Праўда, да абуджэньня сьвядомасьці ўсяго народу яшчэ далекавата. Запытаўшыся ў Празароках у сустрэчнага дзядзькі, дзе помнік Буйніцкаму, я пачуў пытаньне ў адказ: «Што такое гюмнік?»
Ігнат Буйніцкі
22.8.1861, фальварак Палевачы, цяпер в. Палевачы, Глыбоцкі раён — 22.9.1917, паблізу в. Палачаны, цяпер Маладэчанскі раён.
Перапахаваны ў мяст. Празарокі, Глыбоцкі раён.
Спыніўшыся ў Рэчыцы каля помніка Мітрафану Доўнар-Запольскаму, я адразу згадаў ягоныя сказаныя на пачатку XX стагодзьдзя афарыстычнапрарочыя словы: «Народ, які меў сваю дзяржаву, мусіць мець яе зноў»...
Асаблівую ролю ў лёсе Доўнар-Запольскага адыграў
Кіеў.
Якраз там яго адлічылі з восьмага клясу гімназіі за чытаньне кнігаў «злачыннага зьместу», а менавіта — Тараса Шаўчэнкі і лістоў да Аляксандра Герцэна. Аднак Мітрафан здолеў здаць гімназічныя іспыты экстэр-
Мітрафан ДоўнарЗапольскі
нам і паступіць у Кіеўскі ўнівэрсытэт.
У 1905-мкалегі-гісторыкі віншавалі яго з абаронаю доктарскай дысэртацыі.
Пра шырыню разгляданай вучоным праблема-
	 тыкі кажуць назовы ягоных дасьледаваньняў: «Да гісторыі Люблінскай вуніі», «Нарыс гісторыі Крывіцкіх і Дрыгавіцкіх земляў да канца XII ст.», «Адносіны беларуса да зямлі»...
Ён апублікаваў тэкст Баркулабаўскай хронікі — выдатнага помніка нашага летапісаньня пачатку XVII ста-
годзьдзя.
Акт 25 сакавіка Доўнар-Запольскі, як сьведчаць сучасьнікі, сустрэў «зь вялікай радасьцю й надзеяй, без ваганьняў і засьцярогаў». Кіеўская місія БНР, у якой ён працаваў, была адной з найболып дзейных.
На даручэньне нашага незалежніцкага Ураду вучоны напісаў нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі», які разам з мапаю краіны выйшаў у 1919-м на беларускай, францускай, нямецкай, польскай і расейскай мовах і стаўся выдатным інфармацыйным дапаможнікам для ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтваў БНР.
Між іншага, у брашуры адзначалася, што «аб-
шару Беларусь мае каля 258 000 кв, км, на якім жыве 12 млн беларусаў і больш як 3 млн іншых нацыянальнасьцяў». Цікава суаднесьці гэтыя лічбы зь іх сёньняшнімі афіцыйнымі адпаведнікамі.
У той час Мітрафан Доўнар-Запольскі разглядаўся як найверагоднейшы кандыдат на пасаду рэктара будучага Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Аднак палітычная сытуацыя надзвычай імкліва мянялася...
У 1925-мёнзаймаўпасаду прафэсара катэдры гісторыі пэдфаку БДУ зьяўляўся старшынём гістарычна-
археалягічнай камісіі Інстытуту беларускай культуры, але ўсяго праз год мусіў пераехаць у Маскву.
Неўзабаве, як «ідэйна заганны», быў асуджаны рукапіс яго кнігі «Гісторыя Беларусі». Гісторык з эўрапейскім імем зарабляў на жыцьцё ў Інстытуце футравай гаспадаркі...
Ягоная «Гісторыя» выйшла ўжо ў незалежнай Беларусі ў 1994-м.
Мітрафан Доўнар-Запольскі
14.6.1867, Рэчыца— 30.9.1934, Масква, Расея.
Пахаваны на маскоўскіх Данскіх могілках.
Ён мог стаць нашым першым прэзыдэнтам. Гаворка ідзе, вядома, не пра выбары 1994 году, а пра час абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прыехаўшы пасьля навучаньня ў Эўропе ў родны маёнтак, Раман хутка зарэкамэндаваў сябе як чалавек, якога цікавіць ня столькі ўласная гаспадарка, як лёс краю.
3	трыбуны расейскай Дзяржаўнай думы ён, дэпутат ад Менскай губэрні, выступаў за пашырэньне сялянскага землеўладаньня, але рашуча бараніў прыватную ўласнасьць на зямлю.
Нацыянальнае Адраджэньне ён успрыняў як сваю
Раман
Скірмунт
крэўную справу. Скірмунт фінансуе беларускія выданьні. У 1917-м кіруе Беларускім нацыянальным камітэтам і вядзе з Часовым расейскім урадам перамовы пра самастойнасьць
Беларусі.
У 1918-м ён падтрымаў абвяшчэньне БНР і працаваў у яе Народным сакратарыяце. У лістападзе ў складзе надзвычайнай беларускай дэлегацыі дамагаўся прызнаньня незалежнасьці Беларусі ў Нямеччыне й Швайцарыі.
Бальшавікі мелі яго за Bo­para, беларускія сацыялісты называлі «кансэрватарам».
Пасьля Рыскай дамовы паміж Польшчай і савецкай Расеяй ён вярнуўся ў сваё заходнебеларускае Парэчча і скіраваў энэргію на эканамічныя рэформы. Заробку мужчыны, які працаваў у Скірмунта, хапала на ўсю сям’ю, і жонка магла ўжо цалкам прысьвяціць сябе выхаваньню дзяцей.