Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Янка Журба (ад нараджэньня Іван Івашын) 30.4.1881, в. Купніна, цяпер у межах Чашнікаў — 7.1.1964, Полацак.
Пахаваны на полацкіх Ксавэр’еўскіх могілках.
Я анічагуткі ня чуў пра яго ні ў школе, ні ва ўнівэрсытэце — і, як вы разумееце, зусім не таму, што быў дрэнным вучнем і нядбалым студэнтам.
На ўроках і лекцыях мы Івана Луцкевіча не «праходзілі», а ў Беларускай савецкай энцыкляпэдыі гаварылася нешта пагрозьлівае пра ідэалізацыю Луцкевічам Вялікага Княства Літоўскага і нацыяналістычнае супрацьпастаўленьне адвеку братніх і неразлучных беларускага і расейскага народаў.
Цяпер усё больш беларусаў ведае, што Іван Луцкевіч быў адным з бацькоў Беларускага Адраджэньня, хоць
Іван
Луцкевіч
у нармальнай дзяржаве кожны памятаў бы пра гэта ад першага клясу, як два на два — чатыры.
У юначыя гады на яго, сына каліноўца, паўплывалі творы Францішка Багушэ-
віча і бацысавага знаёмага Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — таксама ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-га.
Яшчэ падчас навучаньня ў Менскай клясычнай гімназіі Іван разам з малодшым братам Антонам заснаваў гурток, сябры якога былі захопленыя ідэяй дасягненьня для беларусаў нацыянальнай ды сацыяльнай справядлівасьці.
Пасьля ўстаноўчага зьезду нашай першай палітычнай партыі — Беларускай Сацыялістычнай Грамады, — які адбыўся ў 1903 годзе, Іван стаў яе сапраўдным лідэрам, а Антон — галоўным ідэолягам і публіцыстам. Беларускія сацыялісты чынна ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных
падзеях таго часу.
Менавіта Іван Луцкевіч пад выглядам замоўцы зьявіўся пасьля вядомага Курлоўскага расстрэлу ў Менску на фабрыку Якабсона, гудок якой даў сыгнал да ўсеагульнай стачкі пратэсту.
Ен быў адным з заснавальнікаў першых легальных
беларускіх газэтаў «Наша Доля» і «Наша Ніва», а таксама Беларускага выдавецкага таварыства. 3 ініцыятывы Івана Луцкевіча адчынілася Віленская беларуская гімназія.
Велізарны плён дала ягоная навуковая дзейнасьць. Агледзеўшы сабраныя ім скарбы, якія сталіся пазьней асноваю Віленскага беларускага музэю, Максім Багдановіч захоплена пісаў: «Гэта ёсьць фундамэнт нашага Адраджэньня. Гэта і за тысячу гадоў будзе сьведчыць
пра нас».	Іван Луцкевіч (зьлева)
Іван Ауцкевіч адным зь і Аляксандар Уласаў. 1910 г. першых зразумеў неабходнасьць дзяржаўнай самастойнасьці Бацькаўшчыны і разам з братам Антонам стаў у 1918-м ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе этнаграфічных межах.
Цяжка хворы на сухоты, Іван працягваў ахвярна працаваць, і, калі сябры ў 1919-м завезьлі яго на курорт у польскае Закапанэ, было ўжо позна.
На пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя гісторык Алег Латышонак прывёз у Вільню сымбалічную жменю зямлі з могілак у Закапанэ...
Іван Луцкевіч
9.6.1881, Шаўлі, Літва — 20.8.1919, Закапанэ, Польшча.
Сымбалічна перапахаваны на віленскіх могілках Росы.
Быў час, калі я працаваў ня толькі за пісьмовым сталом, але яшчэ й хадзіў на службу. Тады, калі даймала начальства, калі душа ўзбунтоўвалася й прагла волі, мяне наведвала адно й тое ж нязбытнае жаданьне. О, як мне хацелася кінуць гэтую працу і стаць акторам ці проста рабочым сцэны ў тэатры! Але не ў якім-небудзь, a — у вандроўным.
У юнацтве я недзе прачытаў, што ў 1920-я Беларусь мела такі тэатар: ён езьдзіў з гораду ў горад, зь мястэчка ў мястэчка і нават афіцыйна называўся Вандроўным. Памятаю, як мая беларуская, зьмяшаная з цы-
Уладзіслаў Галубок тургам, які напісаў сорак
ганскаю кроў захвалявалася і ў твар дыхнуў сьвежы і салодкі вецер бясконцай дарогі. Пагатоў, тым тэатрам кіраваў чалавек з вольным, нябесным прозьвішчам — Галубок, што быў і драмап’есаў, і рэжысэрам, і маста-
ком, і паэтам, і акторам, першым народным артыстам
Беларусі...
У 1932 г. Вандроўны тэатар пад кіраўніцтвам Галубка быў пераўтвораны ў Беларускі Трэці дзяржаўны тэатар і пачаў стала працаваць у Гомелі
Потым я даведаўся, што ўсё выглядала, вядома, зусім ня так ідылічна. Уладзе не спадабаліся гэтыя вандраваньні, якія цяжка трымаць пад пільным вокам, асабліва ўва ўмовах абвастрэньня клясавай барацьбы. Тым болын, перад кожным спэктаклем Галубок выступаў з бліскучай лекцыяй пра беларускую гісторыю й культуру.
Тэатар зрабілі аселым і загадалі ўвесьці ў рэпэртуар п’есы пра клясавае змаганьне. Самога ж Галубка ўрэшце забралі, каб прысудзіць да расстрэлу. Пры арышце загінуў і вялікі куфар з рукапісамі.
Жонка народнага артыста, якая спрабавала пасьля мужавага арышту скончыць жыцьцё самагубствам, здаецца, дачакалася ягонай рэабілітацыі, але ўжо не дажыла да адкрыцьця ў 1982-м у менскім Траецкім прадмесьці грамадзкай гасьцёўні імя ўладзіслава Галубка.
Цяпер я добра знаёмы зь лёсам Галубка, але запаветная мара — хоць на месяц зрабіцца акторам вандроўнага тэатру — у маёй душы па-ранейшаму жывая.
Уладзіслаў Галубок (ад нараджэньня Голуб)
15.5.1882, станцыя Лясная, цяпер Баранавіцкі раён —
28.9.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Школьная праграма вывучэньня Янкі Купалы была ўкладзеная нейкімі адмыслоўцамі такім чынам, што ў мяне й сяброў узьнікла ўстойлівая нялюбасьць да ягонае творчасьці.
Нас зусім не натхнялі радкі пра дурнога мужыка, зь якога «сьмяюцца, пагарджаюць».
Чамусьці не выклікала прыліву патрыятызму й «агромністая грамада» зь бязьмежнаю крыўдай, худымі плячыма і нагамі ў лапцях.
Мы завучвалі верш на памяць, але не маглі пагадзіцца з тым, што нашыя продкі былі век сьляпымі й глухімі.
Канчаткова не расчаравацца ў песьняру мне даЯнка памагалі вясёлыя аповеды мамы, што вучылася купала да вайны ў Копыскай шко	 ле і шмат разоў сустракала Купалу на тамтэйшым рынку, дзе паэт, прыехаўшы з сваіх блізкіх Ляўкоў, зацята таргаваўся з старымі габрэйкамі і таленавіта заляцаўся да маладых.
Адкрыцьцё Купалы прыйшло значна пазьней, на апошнім курсе ўнівэрсытэту.
Гэта быў Купала зусім іншы, з Маладой Беларусьсю, «сакалінай сям’ёй», якая чуйна ўслухоўваецца ў «вольны вецер вольных песень» і ўсёй душой верыць, што «не загіне край забраны».
Гэта быў Купала — філёзаф і гісторык, чыю паэму «На Куцьцю» я потым вывучыў на памяць без усялякіх праграмаў і заданьняў.
Гэта быў аўтар забароненай п’есы «Тутэйшыя». Гэта быў змагар, які ў 1926-м, праз год пасьля наданьня яму званьня народнага паэта, пісаў:
Былых ня выклічаш вякоў, I ты, Масквы кароннай гразь, Парваных не скуеш акоў, Зь якой брахнёю ні вылазь!
Масква не даравала. Пасьля спробы самагубства ў 1930-м паэта духоўна зламалі, але нават такі ён заставаўся небясьпечным...
1 ліпеня 1942 году адбывалася пахаваньне Купалавай маці Бянігны. (Кажуць, яна праз усё жыцьцё шкадавала, што сын перайшоў у вершах з польскай мовы на беларускую.)
Асьвяціўшы сьвежы грудок на менскіх Вайсковых могілках, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі прароча прамовіў: «Дзе сын твой, гаротная беларуская маці?»
Ніхто ў акупаваным Менску яшчэ ня ведаў, што і сын ужо там, у нябеснай Беларусі: у той самы дзень у Маскве хавалі забітага Купалу.
Янка Купала (ад нараджэньня Іван Луцзвіч)
7.7.1882, фальварак Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён —
28.6.1942, Масква, Расея.
Перапахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
Якуб Колас
Я налічыў дзесяць знаёмых, якія ведаюць на памяць ягоную «Новую зямлю». Коштам мяне гэты сьпіс не папоўніцца, бо я ў свой час вывучыў ня менш геніяльнага, але бліжэйшага маёй гарадзкой душы «Сымона-музыку»:
Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад сьветлых воблікаў закінутых дзяцей, Ад шолаху начэй, Ад тысячы ніцей...
Пад гоман бароў, у сям’і лесьніка Міхала Міцкевіча, што служыў у князёў Радзівілаў, ён і прыйшоў на сьвет. Зьдзейсьніўшы яшчэ ў студэнцкія гады паломніцтва ў тыя наднёманскія мясьціны, я знайшоў у кнігарні томік з «Сымонам» і ўжо праз тыдзень мог дэклямаваць паэму зь любой страфы.
Ня раз даводзілася сустракацца з думкаю, што, параўнаўча з бунтоўным Купалам, Колас быў па-мужыцку абачлівейшы і «спакайнейшы». Факты пярэчаць: за ўдзел у нелегальным настаўніцкім зьезьдзе й антыўрадавую дзейнасьць Якуб Колас быў у 1908-м на тры гады ўвязьнены ў Менскім астрозе. Якраз тады выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Песьні жальбы».
У сьвятле дакумэнтальных сьведчаньняў руйнуецца й міт пра заўсёдную ляяльнасьць Коласа да «новай і справядлівай» савецкай улады. На Рыскую дамову 1921 году паміж Польшчай і савецкай Расеяй, якія разарвалі Беларусь, ён адгукнуўся на дзесяцігодзьдзі забароненым вершам «Беларускаму люду»:
Нас падзялілі—хто? Чужаніцы, Цёмных дарог махляры...
Дзядзька Якуб сябраваў зь небясьпечным «нацдэмам» Юркам Лістападам, працэс якога прагрымеў у сярэдзіне 1920-х. У 1938 годзе Колас некалькі гадзінаў — пакуль у ягоным доме доўжыўся ператрус — мусіў стаяць з паднятымі рукамі тварам да сьцяны.
У апошні дзень жыцьця народны паэт пайшоў у ЦК КПБ зь лістом у абарону беларускай мовы. Першы сакратар Кірыла Мазураў не прыняў Коласа. Той ліст праз паўстагодзьдзя зрабіўся ці не актуальнейшым:
«Установы сталіцы вывелі з абыходку беларускую мову: на ёй не вядзецца перапіска, не гавораць з наведнікамі... Акадэмія навук не карыстаецца беларускай моваю... Студыя «Беларусьфільм» здымае фільмы на рускай мове. Такім шляхам нацыянальную кінэматаграфію ня створыш...»
Есьць зьвесткі, што пасьля наведваньня ЦК паэт папрасіў свайго шофэра завезьці яго ў Курапацкае ўрочышча, дзе доўга і скрушліва аб нечым маўчаў.
Беларусь разьвітвалася зь Якубам Коласам тры дні: несканчаная людзкая рака ад раніцы да вечару плыла праз Палац прафсаюзаў, дзе стаяла труна песьняра. Так раней не праводзілі ні пісьменьнікаў, ні палітыкаў.
Якуб Колас (ад нараджэньня Канстанцін Міцкевіч) 3.11.1882, в. Акінчыцы, цяпер у межах Стоўпцаў — 13.8.1956, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
Станіслаў
БулакБалаховіч
Калісьці я напісаў эсэ на вельмі актуальную тэму — «Як беларусы з кітайцамі сябруюць». Сярод згаданых там напалову легендарных і зусім фантастычных падзеяў уплішчылася й адна цалкам рэальная. Аднойчы ў 1920-м бальшавікі, карыстаючыся дзесяцікротнай перавагаю, захапілі ў палон невялікі аддзел кітайцаў, што ваявалі пад бел-чырвона-белым сьцягам. На чэкісцкім допыце сыны братняга народу на пытаньне пра нацыянальнасьць з гонарам адказвалі: «ni­mbi — беларуза!» Гэта былі байцы беларускага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.