Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Чамусьці ніхто з гісторыкаў дагэтуль, здаецца, не зьвярнуў увагі на тое, што Балаховіч прыйшоў на сьвет у тым самым маёнтку Мэйшты на беларускалітоўскім памежжы, дзе на сто трыццаць гадоў раней нарадзіўся герой 1794 году і спадкаемец Касьцюшкі ў кіраўніцтве паўстаньнем TaMam Ваўжэцкі. А вось сам Станіслаў пра гэта, безумоўна, ведаў і натхняўся славаю выбітнага папярэдніка.
Дзейнасьць Булак-Балаховіча ў гады Першай усясьветнай вайны й пасьля кастрычніцкага балыпавіцкага перавароту чакае ўвасабленьня ў гістарычна-авантурным рамане, на старонках якога адлюстраваліся б дывэрсійныя рэйды па нямецкіх тылах, нядоўгая служба ў Чырвонай Арміі й пераход разам з сваім палком на бок белых, захоп Пскова, абарона Эстоніі ад бальшавікоў...
У студзені 1920-га з аддзелам на паўтары тысячы шабляў генэрал быў прыняты ў склад войска БНР. Ягоныя кавалерысты зьдзейсьнілі пераход з Латвіі на Палесьсе, ушчэнт разьбілі адзін з палкоў хвалёнай 1-й коннай арміі чырвоных, узялі Пінск... У лістападзе таго самага году ўжо 20-тысячная армія Булак-Балаховіча распачала імклівы наступ усьцяж Прыпяці. Ад бальшавікоў
Станіслаў Булак-Балаховіч (зьлева). 1920 г.
быді вызваленыя Петрыкаў, Калінкавічы, Мазыр, дзе Балаховіч (відаць, натхніўшыся прыкладам Юзафа Пілсудзкага) абвясьціў сябе начальнікам незалежнай Беларускай дзяржавы...
Жывучы ў міжваеннай Польшчы, Булак-Балаховіч быў перакананым антыфашыстам, але яшчэ больш непахісным антыкамуністам, што прывяло яго разам з сынам у армію гішпанскага генэрала Франка. У верасьні 1939-га ён абараняў Варшаву, а затым змагаўся ў шэрагах польскага Супраціву і быў застрэлены гестапаўцамі пры спробе арышту.
Партрэт супярэчлівай, але, безумоўна, выбітнай асобы Балаховіча будзе няпоўным, калі не згадаць, што генэрал ня толькі ўсё жыцьцё не забываў беларускай мовы, але і пісаў на ёй вершы.
Станіслаў Булак-Балаховіч
10.2.1883, маёнтак Мэйшты, цяпер Літва —
10.5.1940, Варшава, Польшча.
Ягонае імя вядомае значна менш, чым імя расейскага пісьменьніка Аляксандра Салжаніцына. Між тым, менавіта ён, Францішак Аляхновіч, упершыню, за некалькі дзесяцігодзьдзяў да «Архіпэлягу ГУААГу», здолеў сказаць сьвету вусьцішную праўду пра імпэрыю савецкіх канцлягераў.
Ен нарадзіўся ў сям’і віленскага тэатральнага скрыпача. Калі Францішку споўнілася пяць гадоў, бацька пачаў браць яго на спэктаклі. Малога палохалі тэатральныя стрэлы, але захапленьне тым, што адбывалася на сцэне, было мацнейшае за страх. Ад таго часу Францішкава
душа назаўсёды пасялілася ў тэатры.
У 1916-м ён стварыў у Вільні гурток, зь якім паставіў сваю першую п’есу «На Антокалі», напісаную, дарэчы, у Лукіскай турме, дзе аўтар адбываў гадавое зьняволеньне «за зьнявагу сілаў нябесных і намер скінуць існую ўладу».
Да Аляхновіча хутка ггрыходзіць слава нацыянальнага драматурга. Максім Гарэцкі прысьвячае яму цэлы разьдзел у сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры». Натхнёны прызнаньнем і веданьнем законаў тэатру, Францішак адважваецца на незвычайны экспэрымэнт: дапісвае й ахвяруе Янку Купалу трэці акт «Паўлінкі». Амбітны аўтар арыгіналу не выказвае не-
задавальненьня.
У 1925-м Францішак завяршае сямнаццатую п’есу. Наступную яму наканавана напісаць амаль праз два дзесяцігодзьдзі. Аляхновіч, якога ў БССР афіцыйна называюць «бацькам беларускай драматургіі», у лістападзе 1926 году прыяжджае ў Менск на Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе правапісу. Назад яго ўжо не выпускаюць. Ен становіцца ці ня першым у Беларусі засуджаным паводле артыкулу № 98 («участме в оргаттазацнн нлн содействне органнзацнн, действуюгцей в направленнм помоіцн международной буржуазмн»).
За свой давер да савецкай улады Францішак мусіў разьлічвацца цэлым дзесяцігодзьдзем на Салаўках. I раптам, «усяго» празь сем гадоў зьняволеньня, нечаканае шчасьце — абмен у 1933-м на палітыка, асьветніка і мовазнаўцу, вязьня польскіх турмаў Браніслава Тарашкевіча. Апошні неўзабаве таксама апынуўся ў савецкіх засьценках. Аляхновічу пашанцавала болей. Ен атрымаў яшчэ дзесяць гадоў вольнага жыцьця.
Ягоная кніга «ў капцюрох ГПУ» выйшла на сямі мовах у Эўропе й Амэрыцы.
У сакавіку 1944-га ў яго кватэру ў акупаванай немцамі Вільні зайшлі двое. Суседзі пачулі стрэл. Як высьветлілася ў 1980-я, забойцам бьгў Е. Сіманавічус (Пятрайціс) —• партызан, які пасьля вайны закончыў партшколу, працаваў на высокіх пасадах у Вільні і «адзначыўся» ўва ўсіх літоўскіх савецкіх энцыкляпэдыях.
У 1990-я глыбокія, мэтафізычныя творы Францішка Аляхновіча вярнуў на беларускую сцэну Мікола Трухан. Есьць штосьці трансцэндэнтнае ў тым, што гэты таленавіты рэжысэр заўчасна скончыў свой зямны шлях неўзабаве пасьля пастаноўкі апошняй Аляхновічавай п’есы-гратэску «Круці не круці — трэба памярці».
Францішак Аляхновіч
9.3.1883, Вільня — 3.3.1944, Вільня.
Сымбалічна перапахаваны на віленскіх могілках Росы.
Яго называюць неадменным сакратаром Адраджэньня. Маецца на ўвазе беларускае нацыянальнае Адраджэньне пачатку XX стагодзьдзя. Але глыбіня й шматстайнасьць талентаў, якімі быў шчодра адораны Ластоўскі, міжволі прыводзяць на памяць волатаў эпохі Рэнэсансу.
Палітык, што браў непасрэдны ўдзел у абвяшчэньні незалежнасьці БНР і ўзначальваў яе Кабінэт міністраў, а пазьней, баронячы нацыянальныя правы беларусаў, наведаў Францыю, Бэльгію, Чэхаславаччыну, Нямеччы-
ну, Італію, Ватыкан...
Вацлаў Ластоўскі
Гісторык, пяру якога належаць славутыя «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» і «Кароткая гісторыя Беларусі», што ўпершыню зьявілася на старонках «Нашае Нівы», дзе ён, дарэчы, пяць гадоў быў рэдакцыйным сакратаром...
Філёляг, укладальнік і выдавец ня менш славутага «Расійска-крыўскага (беларускага) слоўніку», які мы зь сябрамі ў васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя прывезьлі ад Ларысы Геніюш і выпусьцілі ў самвыдаце ў колькасьці дваццаці пяці асобнікаў і які ў 1990-м быў перавыдадзены дзесяцітысячным накладам...
Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музэю, які ў 1928-м асабіста ўзначаліў адмысловую экспэдыцыю
ў Полацак і прывёз адтуль нашу старажытную нацыянальную сьвятыню — Крыж Эўфрасіньні...
Неадменны сакратар маладой Беларускай Акадэміі навук...
Гэта ўсё ён, Вацлаў Ластоўскі.
А вось для мяне, прызнаюся, ён — найперш выдатны пісьменьнік.
Аўтар «Лябірынтаў» — можа, самай містычнай і самай патаемнай аповесьці беларускай літаратуры.
Аўтар непаўторных, надзеленых магутнай энэргетыкай вершаў.
...я горад збудаваў...
I от нахлынуў вораг многі.
ўдарыў я у звон трывожны.
Дзынеў патужна цяжкі сьпіж...
Аднак на клік мой зоўны ніхто ка мне не пасьпяшыў:
у горадзе маім — такім мацоўным — адзін я быў!..
Мо якраз гэтыя роспачныя радкі гучалі ў яго сьвядомасьці, калі бальшавіцкі кат у форме НКВД падымаў расстрэльны пісталет?..
Вацпаў Л астоўскі
8.11.1883, засьценак Калесьнікаў, цяпер Глыбоцкі раён —
23.1.1938, Саратаў, Расея.
Месца пахаваныня невядомае.
Даводзілася чуць аповед, як аднойчы ў 1920-я на ягонай лекцыі ў БДУ, прысьвечанай асаблівасьцям беларускай мовы, нейкая камсамолка прыслала Язэпу Лёсіку пытаньне, чаму ён так мала ўвагі надае падабенству паміж беларускай і расейскай мовамі.
Спадар Язэп зьняў акуляры і, бліснуўшы вачыма, зь зьнішчальнай іроніяй адказаў: «Мы вывучаем не падабенствы, а саму нашу мову. Жывем жа мы ў Беларусі, a не на нейкім Марсе».
Сучасьнікі згадваюць, што нават напярэдадні 1930-х
Язэп Лёсік
гадоў ніхто, зьвяртаючыся да яго, не наважваўся казаць «таварыш Лёсік». Для ўсіх ён быў «дзядзькам Лёсікам», чалавекам, які прайшоў найцяжэйшую школу зма-
ганьня за нацыянальную справу.
Зямляк і блізкі сваяк Якуба Коласа, ён бярэ ўлетку 1906 году ўдзел у нелегальным настаўніцкім зьезьдзе ў Вільні й, ужо знаходзячыся пад перасьледам паліцыі, робіцца ініцыятарам другога, больш вядомага зьезду, што неўзабаве адбыўся ў іхняй з Коласам роднай Мікалаеўшчыне.
Трапіўшы на высылку ў Сібір, Лёсік пасябраваў там зь іншым «палітычньім» — паэтам Алесем Гаруном.
Пасьля Лютаўскае рэвалюцыі ў Расеі Язэп становіцца ўдзельнікам Пер-
шага ўсебеларускага зьезду, адным з «бацькоў» Беларускай Народнай Рэспублікі й у 1918—1919 гадах узначальвае яе Раду.
Выдадзеную ім у 1922-м «Практычную граматыку беларускае мовы» бальшавіцкая прэса характарызуе як «контрарэвалюцыйную прапаганду».
3-пад арышту яго вызваляе тагачасны наркам асьветы ўсевалад Ігнатоўскі.
У пэрыяд беларусізацыі Язэп Лёсік быў у рэспубліцы самым знаным мовазнаўцам: выступаў з асноўнымі дакладамі на Акадэмічнай правапіснай канфэрэнцыі 1926 году, кіраваў Тэрміналягічнай камісіяй.
Калі ў 1930-м разам з «шырокім сацыялістычным наступам на ўсім фронце» пачалася расгграва зь беларускім нацыянальным рухам, акадэміка Лёсіка ўзялі адным зь першых.
Паўторны арышт у 1938-м прывёў ужо не да высылкі, а да пяцігадовага лягернага тэрміну.
Ягоную жонку Ванду Лявіцкую аднойчы выклікалі ў НКВД і перадалі мужаву вопратку, паведаміўшы, што той памёр ад сухотаў...
Празь пяцьдзясят гадоў студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту таксама, як і згаданая камсамолка, спрачаліся з выкладчыкамі. Праўда, мы ўжо спрабавалі бараніць Беларусь і пачыналі, рызыкуючы зыгізіць сабе адзнакі, адказваць па-беларуску на заліках і экзамэнах.
Імя Лёсіка было яшчэ забароненае і невядомае нам, але ідэю, якой ён служыў, не ўдалося зьнішчыць.
Яззп Лёсік
18.11.1883, в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўпецкі раён—
1.4.1940,	Саратаў, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Разам з братам Іванам ён вярнуў беларусам статус народу дзяржаўнага.
Сын паўстанца 1863 году, змагара за Рэч Паспалітую, ён зрабіўся барацьбітом за незалежную Беларусь.
Галоўны ідэоляг нашай першай палітычнай партыі — Грамады. Адзін з заснавальнікаў першых легальных беларускіх газэтаў «Наша Доля» й «Наша Ніва». Аўтар канцэпцыі Злучаных Штатаў ад Балтыкі да Чорнага мора...
Напярэдадні паседжаньня Рады БНР, што адбылося ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 году, якраз Антон Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці
Антон Луцкевіч
БНР, а неўзабаве ўзначаліў яе ўрад. Ен жа быў аўтарам гістарычнай Трэцяй Устаўнай Граматы.
Выключныя заслугі належаць Луцкевічу й у ягоных іпастасях гісторыка і літаратара, найталенавіцейшага публіцыста Заходняй Беларусі, які паводле назову радавога шляхецкага гербу ўзяў сабе псэўданім Антон Навіна. Ен, як рыба ў вадзе, пачуваўся ў тэкстах Скарыны і працягваў ягоную справу, перакладаючы біблійныя кнігі ўжо на сучасную беларускую мову.