Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Паўсюль — або насамрэч, або ў думках — побач быў ён, Іван. Каханы й ужо нарачоны.
Аднак надзеі на сямейнае шчасьце перакрэсьліў абвешчаны доктарам у 1917-м прысуд: «Ад правага лёгкага яшчэ астаткі ёсьць, а левага амаль няма... Больш за дватры гады не пражыве...»
Праз два гады ў санаторыі ў польскім Закапанэ, седзячы пры Іванавым ложку, яна пачула яго апошнія словы: «Ты добрая...»
Пазьней яна стане жонкаю вядомага беларускага дзеяча Лявона Вітан-Дубейкаўскага*. Пахаваўшы яго, Юліяна ў 1941-м пераселіцца на радзіму продкаў, у Нямеччыну.
Там і будзе напісаная прысьвечаная Івану Луцкевічу мужная, сьветлая й журботная кніга «Мае ўспаміны», якая выйдзе празь пяцьдзясят гадоў у любай сэрцу аўтаркі Вільні з прадмоваю Лявона Луцкевіча. Успаміны стануцца асноваю для гэткага ж сьветла-сумотнага спэктаклю «Віленскія мроі», пастаўленага Галінай Дзягілевай у тэатры аднаго актора «Зьніч».
* У 1954 годзе ў Нью-Ёрку пабачыла сьвет кніга «Лявон ВітанДубейкаўскі», якую Юліяна выдала пад псэўданімам Кветка Вітан.
Юліяна Вітан-Дубейкаўская (ад нараджзньня Мэнке)
12.12.1886, Вільня —■
1970, Нюрнбэрг. Нямеччына.
Мікола Равенскі
Таму, для каго Беларусь — ня проста геаграфічны назоў, a — Радзіма, ня трэба тлумачыць, што такое гімн «Магутны Божа».
Верш-малітву Натальлі Арсеньневай паклаў на музыку Мікола Равенскі.
Зьявіўшыся ў 1919-м у Менску, ён паверыў у ідэалы БНР і пачаў шукаць сваё месца ў нацыянальным Адраджэньні.
Калі б можна было перанесьціся ў тыя гады, я, нягледзячы на свае болып чым сьціплыя вакальныя дадзеныя, хацеў бы запісацца ў ягоны хор пры Беларускім рабочым клюбе. Равенскі зьбірае народныя песьні на Случчыне, піша музыку да твораў беларускіх паэтаў — у прыватнасьці, да хрэстаматыйных вершаў «Люблю наш край» Канстанцыі Буйлы й «О Беларусь, мая шыпшына» ўладзімера Дубоўкі.
Пасьля Маскоўскае кансэрваторыі ён зноў прыяжджае ў Менск у той час, апынуцца ў якім мне ўжо ня вельмі хацелася 6. Арыштаваныя дзясяткі сяброў і знаёмых, сярод якіх брат Антон.
У 1938-м Равенскага выключаюць з Саюзу кампазытараў...
Старыя жыхары гораду Чэрвеню дагэтуль з сымпатыяй згадваюць яго як рэгента мясцовага царкоўнага хору за часамі вайны. Ніхто не асуджае й ягонага ад’езду
на Захад, бо гараджане памятаюць, як пасьля прыходу савецкіх войскаў нейкі партызан без суду і сьледзтва застрэліў пасярод вуліцы ціхага бяскрыўднага чалавека — толькі за тое, што ён быў царкоўным старастам.
У Заходняй Нямеччыне Равенскі выкладаў сьпевы ў беларускіх гімназіях у Рэгенбургу й Остэргофэне, быў рэгентам хору ў праваслаўнай парафіі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.
Колішні гімназіст, а цяпер дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель зь вялікай цеплынёю апавядаў мне пра заняткі спадара Міколы зь беларускімі скаўтамі, для якіх ён напісаў «Гімн ваўчанятаў» і «Скаўцкую малітву».
Зноў сустрэўся з Равенскім Кіпель ужо ў бэльгійскім Лювэне.
Кампазытар пагадзіўся там кіраваць беларускім студэнцкім хорам, што потым даваў канцэрты ў многіх краінах Эўропы й атрымаў прэмію на міжнародным фэстывалі ў Брусэлі.
Вялікі посьпех мелі запісаныя харыстамі кружэлкі, якія рэпрэзэнтавалі ў вольным сьвеце беларускую музыку.
Няма ў Менску ні вуліцы яго імя, ні мэмарыяльнай дошкі на будынку Акадэміі музыкі. Але «Магутны Божа» будзе гучаць на нашай зямлі, пакуль будзе на сьвеце Беларусь.
* У Беларускай энцыкляпэдыі й Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі
падаецца памылковая дата сьмерці Міколы Равенскага.
Мікола Равенскі
17.12.1886, в. Капланцы, цяпер Бярэзінскі раён —
9.3.1953*, Лювэн, Бэльгія.
Ягоны жыцьцяпіс у першай сваёй частцы для беларускага нацыянальнага дзеяча — ня самы тыповы. Юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. У студэнцкія гады — сакратарства ў марксісцкім часопісе «Возрожденне» і загадваньне аддзелам хронікі ў папулярнай газэце «Копейка». Потым — спакойная грашавітая праца ў Менскай казённай палаце і Менскім акруговым судзе.
Карэнны паварот жыцьцёвага шляху адбыўся ў 1917 годзе, калі Пракулевіч далучыўся да прыхільнікаў беларускае незалежнасьці. 1920-ы засьпеў яго на пасадзе судзьдзі ў Слуцку. 14 лістапада пачаў свае паседжаньні гістарычны Беларускі зьезд Случчыны, які абраў прыхільніка Беларускай партыі сацыялістаў-
Уладзімер Пракулевіч
Беларуская грамада ў Празе на вечарыне ў гонар Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Крайні справа ў першым радзе — Уладзімер Пракулевіч, трэці справа — Пётра Крачэўскі
рэвалюцыянэраў Пракулевіча старшынём Рады. Праз тыдзень Рада Случчыны выдала незалежніцкую дэклярацыю. Яшчэ праз тыдзень 1-я Слуцкая брыгада войскаў БНР атакавала балыпавіцкія аддзелы...
Пасьля Слуцкага паўстаньня Пракулевіч выехаў у Вільню, адкуль неўзабаве быў высланы польскімі ўладамі. На Бэрлінскай
Усебеларускай канфэрэнцыі ён быў сярод тых, хто, паверыўшы ў Беларускі Дом пад уладаю саветаў, падпісаў рэзалюцыю аб ліквідацыі незалежніцкага Ураду.
Лёс былога кіраўніка слуцкіх паўстанцаў пасьля прыезду ў БССР быў прадвызначаным. Невысокая пасада ў Дзяржаўнай бібліятэцы, арышт у 1930-м па справе Саюзу вызваленьня Беларусі* і высылка на пяць гадоў у Расею. Людзі кшталту Пракулевіча ня мелі шанцаў выжыць. Арышт у 1938-м прывёў да расстрэльнага прысуду.
Зь яго фатаграфіі ў судовай справе пазірае барадаты шыракатвары беларус з глыбокімі разумнымі вачыма. Ен вельмі падобны да майго дзеда Максіма, таксама расстралянага ў тыя скрываўленыя трыццатыя.
* Саюз вызваленьня Беларусі, у справе якога арыштавалі больш за сто вядомых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, а таксама буйных дзяржаўных дзеячаў, традыцыйна лічыцца прыдумкаю ОГПУ Гэтае меркаваньне выглядае спрэчным: моцныя незалежніцкія настроі ў беларускім кіраўніцтве й у інтэлігенцкіх колах былі рэальнасьцю.
Уладзімер Пракулевіч
1887, в. Красналукі, цяпер Чашніцкі раён —
20.8.1938, Сьвярдлоўская вобл., Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Аб чым думае чалавек у трыццаць тры гады перад расстрэлам? На гэтае пытаньне мог бы адказаць ён, Фабіян.
Пераехаўшы з Смаленску, дзе толькі што была абвешчаная БССР, у Менск, яе ўрад заняў на пляцы Волі колішнюю рэзыдэнцыю расейскага губэрнатара і першым чынам распаўсюдзіў у горадзе свой маніфэст. У ім паведамлялася, што ўсе загады Рады БНР лічацца несапраўднымі, а сама Рада зь яе «міністрамі» (гэтае слова было ўзятае ў двукосьсе) аб’яўляецца безабароннай перад законамі. Далейшыя падзеі паказалі, што
Шантыр
ў становішчы безабаронных апынуліся самі аўтары маніфэсту. Яскравым пацьверджаньнем гэтага стаў лёс Фабіяна Шантыра.
Будучы палітык і пісьменьнік нарадзіўся ў вальналюбным Слуцку. У сваім кароткімжыцьці ён пасьпеў пабыць хатнім настаўнікам, адвакатам, вайсковым пісарам, бухгальтарам... Шантыр друкаваў у «Нашай Ніве» імпрэсіі, наведваў менскую «Беларускую хатку». Там ён пазнаёміўся з маладой пісьменьніцай Зоськай Верас, якая стала яго жонкай.
На Першым Усебеларускім зьезьдзе Фабіян, кіруючы левай фракцыяй, шукаў хаўрусу з бальшавікамі. Яны не забылі гэтага і ў першым урадзе БССР аддалі яму партфэль наркама нацыянальных справаў. Аднак — усяго на некалькі тыдняў. Ужо ў лютым таго самага 1919 году Шантыра кінулі ў турму. Праз год ён быў зноў арыштаваны, абвінавачаны ў «нацыянальнай контрарэвалюцыі» і расстраляны.
Фабіян Шантыр стаўся першай ахвяраю бальшавіцкага тэрору як у беларускай палітыцы, так і ў беларускай літаратуры.
Трагічна склаліся і лёсы іншых сяброў першага ўраду БССР — нацыянад-камуністаў, якім інкрымінавалася імкненьне «органнзовать незавнсммую белорусскую компартйю, что подрывало Советскую власть». Камісар працы Язэп Дыла (апрача ўсяго іншага, адзін з пачынальнікаў нашай гістарычнай прозы) пасьля некалысіх арыштаў і высылак мусіў да скону жыць у Расеі. Наркама замежных справаў Усевалада Фальскага ў 1921-м бальшавікі прысудзілі да расстрэлу, які
Гатэль «Эўропа», дзе жылі сябры першага ўраду БССР. 1920-я гг.
замянілі пяцьцю гадамі катаржнай турмы. Потым былы міністар (яшчэ й таленавіты актор і адзін з стваральнікаў беларускага прафэсійнага тэатру) працаваў рахункаводам. Вяртацца на радзіму яму было катэгарычна забаронена. «Я нават ня ведаю, на колькі часу я пазбаўлены гэтага права», — у роспачы пісаў ён. Замест даты і месца завяршэньня жыцьцёвага шляху Фальскага ў энцыкляпэдыях стаяць пытальнікі.
Фабіян Шантыр
4.2.1887, Слуцак —
29.5.1920, Навазыбкаў, Бранская вобл., Расея. Месца пахаваньвя невядомае.
Калі я думаю пра яго, уваччу заўсёды паўстае адно й тое ж відовішча: па вечаровай палявой дарозе ўсьлед за нізкім, чырвоным, як ягадзіна шыпшыны, сонцам ідзе высокі барадаты чалавек з падарожнай кайстраю і мальбэртам. У той самы момант у памяці ажываюць і нягучна поўняць гэтую народжаную ўяўленьнем прастору радкі ўладзімера Караткевіча:
Аарогі... Корчмы... Ліра за сьпіною...
у гадах Хрыстовых — бедным шкаляром... Засьпее ноч, засьпее дзень слатою — Паўсюль мне стол, любоў, цяпло і дом...
Язэп
Драздовіч
Язэп Драздовіч прыйшоў на сьвет у адным дзесяцігодзьдзі з братамі Луцкевічамі, Ластоўскім, Купалам і Коласам і сам быў з гэтага шэрагу будзіцеляў нацыі. Яны не належалі да нейкіх школаў, плыняў або партыяў. Яны былі іх стваральнікамі.
Драздовіч стаў адным з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу і плённа прычыніўся да вытокаў мастацкай Скарыніяны. Працягваючы творчы подзьвіг свайго папярэдніка Напалеона Орды, ён стварыў вялікія графічныя сэрыі — «Мір», «Крэва», «Наваградак і наваградцы», «Меднікі», «Трокі», «Гальшаны»... Быў шанцоўным археолягам: адкрыў некалькі стаянак каменнага і бронзавага
вякоў. Стаў пачынальнікам касьмічнай тэмы ў нашым выяўленчым мастацтве. Ягоны цыкль «Жыцьцё на Марсе» і сёньня хвалюе мяне, колішняга фаната Рэя Брэдбэры, прымушаючы здымаць з паліцы «Марсіянскія хронікі». (Дарэчы, свае падарожжы па іншых плянэтах Драздовіч таленавіта апісаў у літаратурных творах.)
Пасьля Другой усясьветнай вайны магчымасьць не памерці з голаду дало яму маляваньне на саматканым палатне разнаўзорыстых дываноў, рупліва зьбіраных потым мастаком Аляксеем Марачкіным. Тагачасныя чыноўнікі ад культуры ў лепшым разе лічылі мастацтва Драздовіча другарадным, а ў горшым — шкодніцкім. У мястэчку Лужкі дагэтудь памятаюць размалёўку дзядзькі Язэпа ў мясцовай сталоўцы. Асартымэнт страваў быў, далікатна кажучы, небагатым, але ў сталоўку хацелася зайсьці, каб трапіць у дзівосны сьвет фантастычных зьвяроў і птушак. Урэшце месца грамадзкага харчаваньня наведаў абласны чыноўнік, пасьля чаго размалёўку зьнішчылі, а на яе месцы павесілі «зразумелую народу» копію карціны расейскага мастака Шышкіна.