Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
17.2.1943, в. Росіца, Верхнядзьвінскі раён.
Пахаваны ў брацкай магіле ахвяраў росіцкай трагедыі.
Некалі ў маладосьці я склаў сьпіс дзесяці асобаў, зь якімі хацеў бы сустрэцца на гэтым, а калі спазьнюся, дык хаця б на тым сьвеце. У пераліку з маімі расстралянымі ў 1930-я дзядамі Арцёмам і Максімам суседзіў пісьменьнік Сяргей Палуян.
«Ты быў, як месяц, адзінокі: самотна жыў, самотна ўмёр», — пісаў пра Палуяна ягоны сябар Максім Багдановіч, на адзіным прыжыцьцёвым зборніку якога, вечна жывым «Вянку», пазначана: «Вянок на магілу С. А. Палуяна»...
Мне наіўна здавалася, што калі 6 я апынуўся зь Сярге-
Сяргей Палуян
ем у адным часе, дык здолеў бы ўратаваць яго ад самагубства ў дзевятнаццаць з паловаю гадоў.
У гісторыі Беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя ён застаўся,
відаць, самым трагічным героем.
Літаратурнай дзейнасьцю гэты рамантычны юнак з надзіва сталым аналітычным розумам займаўся ўсяго адзін год.
Пераехаўшы пасьля ідэйнага канфлікту з бацькам у Кіеў, ён жыў на сьціплыя ганарары за свае рэцэнзіі й артыкулы ва ўкраінскім друку, а таксама за выпадковыя заробкі рэпэтытара і карэктара.
Зацікаўленасьць беларускім Адраджэньнем прывяла Сяргея да супрацоўніцтва з «Нашай Нівай» і сталае працы ў Вільні.
Большасьць ягоных твораў зьнікла ў ліхалецьцях часу, але тое, што ацалела, сьведчыць: Палуян ствараў на мяжы геніяльнасьці.
Перачытайце ягоны маленькі шэдэўр «Хрыстос уваскрос!».
Якраз Сяргей Палуян знайшоў у архіве «Нашае Нівы» сшыткі зь вершамі Максіма Багдановіча, расцэненымі рэдакцыяй як «дэкадэнцкія», і першы пачаў змаганьне
за іх прызнаньне й шырокую публікацыю.
Ен быў таленавітым публіцыстам і ідэолягам беларускага руху.
Але — «ня стала сіл змагацца з блудным векам...» (Янка Купала).
У васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя імя Сяргея Палуяна вярнулася зь нябыту дзякуючы кнізе яго твораў «Лісты ў буду-
чыню».
Назва зборніка — не выпадковая. Пакінутыя Палуянам запаветы праз стагодзьдзе набылі яшчэ болыпую
актуальнасьць:
«Калі мы паставілі сабе мэту адрадзіць наш народ... то нам у першую чараду трэба адрадзіць сваю мову. Толькі тады ў нас будзе якоесь асобнае нацыянальнае жыцьцё, бо асобная мова — гэта й ёсьць форма нацыянальнай асобнасьці. Толькі адрадзіўшы мову, мы зможам паставіць на цьвёрды грунт наш рух...
А пакуль што трэба раскідваць усё новае і новае насеньне. Мо і кепская доля спаткае яго, мо й зьніштожыцца яно нягодай ды сьцюдзёным сіверам, — але не сяўцам думаць аб гэтым!
У іх адна мэта — болей зёрнаў кінуць у сагрэтую сонцам ральлю...»
Сяргей Палуян
19.10.1890, Брагін — 20.4.1910, Кіеў, Украіна.
Пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках.
Усё, як вядома, пазнаецца ў параўнаньні.
Калі маю нацыянальна арыентаваную душу наведва-
юць скруха і паняверка, я змагаюся зь імі, думаючы, да прыкладу, аб тым, што сёньня няма такога беларуса, які б ня ведаў колераў нашага нацыянальнага сьцягу (няхай не для кожнага ён пасьпеў стаць сьвятыняю). А вось у 1970-я пра бел-чырвона-белы сьцяг анічога ня чула абсалютная большасьць студэнтаў нават майго роднага гістфаку БДУ. У тым ліку і наш аднакурсьнік Саша Душэўскі, блізкі сваяк чалавека, які на пачатку XX стагодзьдзя падараваў, ці, дакладней, вярнуў белару-
Клаўдзі
ДужДушэўскі
сам Сьцяг.
У сваім багатым на падзеі жыцьці, прысьвечаным беларускай справе, выхаванец Пецярбурскага горнага інстытуту Клаўдзі ДужДушэўскі сумленна й плённа працаваў на розных афіцый-
Мы,
Урад Бепарускай Народнай Рэспубпікі, іменем Беларускага Народу, просімо ўсе ваемныя і цывільмыя уаановы чужаэемныл Дзяржаў і загадываемо ўсім я?ыслу?аючым нам ваенмым і цывільлым ўласьцям, наму гтты пашпарт будзе лаказаны, даэволіць свабодны праезд	-
ру	Рэрп.,
Н л r у ш У— А-У S Д-Уш а ускаму.	 і даваць . яму у патрэбе усялякую даламогу. Вьдакы уМ.Р Ы 3 0
Старонка дыпляматычнага пашпарту БНР, выдадзенага Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
ных і неафіцыйных пасадах: ад выкладчыка Віленскай беларускай гімназіі да дзяржаўнага сакратара ва Урадзе БНР на чале з Ластоўскім. Але ў будучым, калі бел-чырвона-белы сьцяг зноў стане дзяржаўным, мы будзем шанаваць Душэўскага найперш за тое, што менавіта ён на падставе гістарычных сьведчаньняў і колераў народных строяў і арнамэнтаў стварыў эскіз Беларускага сьцягу.
Дакладная дата яго зацьверджаньня ня выяўленая, аднак ужо ўвесну 1917-га, за год да абвяшчэньня БНР, белчырвона-белы сьцяг успрымаўся па ўсёй Беларусі сваім. 12 сакавіка, калі ў Менску праходзіў Дзень беларускага значка, на вуліцах былі вывешаныя дзясяткі сьцягоў. Улетку наш сьцяг узьнялі на віленскім Катэдральным пляцы. Першы ўсебеларускі зьезд у сьнежні 1917-га ўжо прызнаваў Сьцяг нацыянальным сымбалем краіны.
Пасьля далучэньня Літвы да СССР старшыня «Беларускага нацыянальнага цэнтру» ў Коўне архітэктар Дуж-Душэўскі трапіў у савецкую турму. Падчас нямецкай акупацыі яго за дапамогу габрэям кінулі ў нацысцкі канцлягер. У лютым 1952-га Душэўскі як «актыўны беларускі нацыяналіст» быў асуджаны да 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах савецкіх...
Праз тры дзесяцігодзьдзі пасьля яго сьмерці белчырвона-белы сьцяг залунаў над менскім Домам ураду.
Клаўдзі Дуж-Душзўскі
27.3 (паводле іншых зьвестак 26.4) 1891, Глыбокае —
25.2.1959, Коўна, Літва.
Пахаваны на ковенскіх Петрашунскіх могілках.
Паглядзіце на цяпер ужо добра вядомае фота Народнага Сакратарыяту — першага Ураду БНР. Трэці зьлева паміж двума вайскоўцамі — самавіты цывільны мужчына з упэўненым і крыху ганарлівым позіркам. Гэта наш першы прэм’ер і міністар замежных справаў Язэп Варонка.
Ен, нядаўні пецярбурскі журналіст і паэт, заўсёднік сталічных літаратурных вечарын і салёнаў, пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую Сацыялістычную Грамаду, улетку 1917-га быў абраны ў яе Цэнтральны камітэт, праз колькі месяцаў ужо
Язэп
Варонка
займаўся падрыхтоўкаю Першага ўсебеларускага зьезду, а неўзабаве стаў адным з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. Ва ўтварэньні БССР ён разгледзеў манэўр бальшавікоў з мэтаю «авало-
даць розумамі нацыянальна абуджаных элемэнтаў». Зразумела, што палітыку з такім мінулым і такімі поглядамі знаходзіцца ў савецкай Беларусі было сьмяротна небясьпечна. Ня надта цёплая сустрэча чакала б прыхілыгіка канцэпцыі двух ворагаў Беларускага Адраджэньня — Полыпчы і Расеі — і ў адноўленай польскай дзяржаве.
У 1923-м Язэп Варонка ўзяў білет на параход у Амэрыку. За акіянам ён прычыніўся да заснаваньня беларускага палітычнага руху ў ЗША: кіраваў БеларускаАмэрыканскай нацыянальнай асацыяцыяй, выдаваў газэту «Белорусская трпбуна». Досьвед і талент журналіста дазволілі Язэпу заваяваць сваё месца ў беларускім і расейскім эміграцыйным друку, магчымасьці якога ён скарыстоўваў найперш для кансалідацыі паўмільённай масы беларусаў, расьцярушаных у Паўночнай Амэрыцы паводле канфэсійнай прыкметы паміж расейцамі й палякамі.
У 1928 годзе ў Чыкага ён заснаваў першую ў Новым Сьвеце беларускамоўную радыёпраграму. Старыя
Першы Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Трэці зьлева ў першым радзе — старшыня Язэп Варонка
чыкагаўскія суайчыньнікі яшчэ памятаюць Язэпаў годас на хвалях Беларускай радыёгадзіны.
«Спадар Варонка прыехаў у ЗША з адзінаю мэтаю — адукоўваць беларусаў, — пісаў пра яго калега. — Будучы палымяным беларусам, ён спрабаваў абудзіць у іх нацыянальны гонар і самапавагу, вызваліць ад чараў сну, у якім ён іх знайшоў».
На гэтым шляху яму не заўсёды спадарожнічаў посьпех, але ў тым, што беларуская прысутнасьць у Амэрыцы трывае й у XXI стагодзьдзі, несумненна, ёсьць унёсак першага прэм’ера БНР.
Язэп Варонка
17.4.1891, Беласточчына— 4.6.1952, Чыкага, ЗША.
Пахаваны ў Элмвуд-Парку, штат Ілінойс.
Паводле свайго сьветабачаньня, сьветаразуменьня й сьветаўяўленьня ён быў беларусам, а гэта ў вачах савецкай улады заўсёды (за выняткам хіба некалькіх гадоў беларусізацыі ў сярэдзіне 1920-х) азначала асобу сумнеўную, нядобранадзейную, гатовую ў любы момант ператварыцца ў «ворага народу».
Ен узяў сабе псэўданім, што стаў данінаю памяці прадзедам, якія жылі з кравецтва, шыючы найлепшыя ў акрузе кажухі.
Макара больш вабілі кніжкі. Самым адметным пэдагогам у царкоўнапрыходзкай школцы быў выклад-
Макар Краўцоў
чык сьпеваў і музыкі, які, караючы вучняў, біў іх па вушах смычком ад скрыпкі. Касьцевіч такую пачостку зарабляў нячаста, бо авалодаў скрыпкаю вельмі добра. А мо і наадварот — таму й авалодаў, што часта атрымліваў па вушах.
У лёсавызначальныя для краю гады ён як салдацкі дэлегат бярэ ўдзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе, робіцца сябрам Беларускай партыі эсэраў, уваходзіць у склад Беларускай вайсковай камісіі, што ў часе савецка-польскай вайны намагаецца стварыць нацыянальнае войска.
Краўцоў заяўляе пра сябе як пра здольнага літаратара. Цёплым словам яго заахвочвае ў друку малады Максім Гарэцкі.
У 1919-м менская газэта «Беларусь» пад назовам «Ваяцкі гімн» публікуе Макараў верш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Кампазытар Уладзімер Тэраўскі
піша да яго музыку, і песьня неверагодна хутка набывае велізарную папулярнасьць, робячыся гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Яго сыіявалі, ідучы ў бой на бальшавікоў, слуцкія паўстанцы.
Ад 1921 году Краўцоў жыве ў Вільні: друкуецца, настаўнічае, удзельнічае ў нацыянальным руху, трапляе ў польскую турму. Аднак сьмяротная небясьпека ўзьнікае для яго толькі ў 1939-м, пасьля гэтак званага вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Макара забралі разам з Антонам Луцкевічам, Янкам Пазьняком ды іншымі выбітнымі беларускімі дзеячамі...
Аднаго разу ў родную вёску Краўцова прыйшоў чалавек, які разам зь ім сядзеў у савецкай турме ў Беластоку. Ен распавёў сваякам, што Макара закатавалі на допытах. Дзе паэт знайшоў свой вечны прыстанак, дагэтуль невядома.
Ен пакінуў багатую літаратурную спадчыну, але яго галоўным творам назаўсёды застанецца «Ваяцкі гімн», які яшчэ ня страціў шанцаў стаць гімнам дзяржаўным:
Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны наш прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвампу мы дамо адпор!
Хай аджыве закамянелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны. рух!..
Макар Краўцоў (ад нараджэньня Касьцевіч) 18.8.1891, в. Баброўня, цяпер Гарадзенскі раён — сьнежань 1939, Беласток.