Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Луцкевіч працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, але яго, аўтара бліскучых дасьледаваньняў, польскія цэрбэры ад адукацыі пазбавілі права выкладаць родную літаратуру «як недастаткова кваліфікаванага»...
Віленская інтэлігенцыя каля рэдакцыі «Нашай Нівы»
У верасьні 1939-га ў залі Беларускай гімназіі адбывалася афіцыйная ўрачыстасьць з нагоды далучэньня Вільні да Беларусі «на векі вякоў». Луцкевіч ведаў, што такое сталінская дыктатура, але дзеля беларускай справы паспрабаваў шукаць кампрамісу з балыпавікамі. Яго выступ пра новыя далягляды беларускай культуры паблажліва слухаў кіраўнік савецкай адміністрацыі Іван Клімаў. Ен яшчэ ня ведаў, што Масква неўзабаве перадасьць Вільню Літве, але ўжо бачыў складзены НКВД сьпіс на арышты віленскіх беларускіх дзеячаў.
У цяперашняй Беларусі, якой без Антона Луцкевіча й яго паплечнікаў магло б ня быць на мапе сьвету, ягонае імя на афіцыйным узроўні аніяк не ўшанаванае.
Антон Луцкевіч
29.1.1884, Шаўлі, Літва — 23.3.1942, перасыльны пункт
Аткарск, Саратаўская вобл., Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Палута Бадунова
Ужо ня першы год мастакі з гісторыкамі ня могуць прыйсьці да адзінай думкі: хто ж насамрэч адлюстраваны на адным з партрэтаў Аляксея Марачкіна, асноваю для якога паслужыла зьмешчанае ніжэй фота, — сапраўды паэтка Ларыса Геніюш або палітычная дзяячка Палута Бадунова? Але на карысьць каго б ні скончылася дыскусія, можна сьцьвярджаць, што гэтыя выдатныя беларускі з аднаго шэрагу.
Выпускніца петраградзкіх Вышэйшых гістарычналітаратурных курсаў, сябра ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а пазьней — сакратар ЦК Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянэраў, Палута не губляла ўпэўненасьці ў любой кампаніі палітыкаўмужчынаў. Яна была ў ліку арганізатараў Першага ўсебеларускага зьезду, а на пачатку 1918-га ўвайшла ў склад Народнага сакратарыяту — першага Ураду БНР. Подпісы Бадуновай стаяць пад Другой і Трэцяй Устаўнымі Граматамі, дзе абвяшчалася пра ўтварэньне й незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Сакратарыяце Палута была адзінай жанчынаю. Яе пасада народнага сакратара апекі адпавядала партфэлю міністра сацыяльнай абароны. Адначасова яна ўзначаліла жаночае дабрачыннае таварыства «Цётка», названае ў гонар знакамітай паэткі.
Палута Бадунова і Язэп Мамонька. 1921 г.
Належачы да партыі беларускіх эсэраў, Бадунова пасьлядоўна выступала за поўную незалежнасьць Беларусі. За свае непахісныя погляды ёй давялося адседзець спачатку ў польскай турме ў Менску, а потым у балыпавіцкай — у Маскве. Гэта была славутая Бутырка, дзе Палута за паўгоду зьняволеньня трымала некалькі галадовак, штораз даводзячы сябе да крытычнага стану.
...Вярнуўшыся з праскай эміграцыі, яна працавала настаўніцай у Гомелі. Прымірыцца з савецкай уладай Палута не магла дый не хацела. Такіх, як яна, хто не баяўся выказвацца пра існы лад, тады былі адзінкі. Тое, што па яе прыйшлі толысі ў 1937-м, выглядае анамаліяй. «Антысавецкая агітацыя» была ацэненая на дзесяць гадоў лягераў, але прысуд для эсэркі-незалежніцы прызналі занадта мяккім. Бадунову перавялі ў менскую «амэрыканку». Неўзабаве ёй прачыталі пастанову пра расстрэл.
Палута Бадунова
1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомелю —
29.11.1938, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Некалі ў дзяцінстве, гартаючы кнігі й часопісы маёй мамы, выкладчыцы гісторыі, я сустрэў сьмешнае ггрозьвішча — Рак-Міхайлоўскі. Больш ад Ta­
ro першага знаёмства нічога не запамяталася.
Другое адбылося ўжо ў мае студэнцкія сямідзясятыя
гады мінулага стагодзьдзя. Робячыся беларусам ня толькі
паводле пашпарту, я з апантанасьцю нэафіта пачаў скупляць беларускія кнігі і, вярнуўшыся з будатраду не з пустым гаманцом, набыў дзевяць выдадзеных на той час
вішнёвых тамоў Беларускай савецкай энцыкляпэдыі.
3 аднаго зь іх і ўведаў, што Сымон Рак-Міхайлоўскі,
Сымон РакМіхайлоўскі
аказваецца, быў «членам контрарэвалюцыйнай Рады БНР і яе вайсковай камісіі».
Пра далейшыя вехі жыцьця гэтай падазронай асобы гаварылася спасьцярожліва і без ацэнак: настаўнік Віленскай бела-
рускай гімназіі, стваральнік і дырэктар Барунскай настаўніцкай сэмінарыі, адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы...
Што гэта былі за вучэльні й што за таварыства, я ня меў аніякага ўяўленьня, бо ў нас на гістфаку БДУ такія рэчы не вывучаліся, а ў лепшым разе мімаходзь згадваліся.
Потым энцыкляпэдычны артыкул рабіўся больш прыхільным да свайго героя — яўна з тае прычыны, што Сымон пасьля памылак і хістаньняў маладосьці стаў на правільныя рэйкі й уступіў у кампартыю Заходняй Беларусі, за што, як трэба было меркаваць, і атрымаў ад польскіх уладаў дванаццаць гадоў турмы.
Аднак, як вынікала зь вішнёвага тому, усё выглядала ня так трагічна, бо ў 1931-м змагар з эксплюататарамі пераехаў па абмене палітвязьнямі ў БССР, дзе працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю і нават
быў членам ЦВК рэспублікі. Праўда, на гэтым (пасьля хуценькага паведамленьня, што Сымон РакМіхайлоўскі складаў вершы, пісаў падручнікі і лічыцца аўтарам музыкі да Багдановічавай «Зоркі Вэнэры») артыкул неяк раптоўна абрываўся.
Я паглядзеў на дату сьмерці: толькі год — 1937-ы.
Разгарнуўшы выдадзены
праз тры дзесяцігодзьдзі адпаведны том сучаснай Беларускай энцыкляпэдыі, я пераканаўся, што за гэты час мы прайшлі велізарны шлях.
Тут ужо згадваюцца старанна замоўчаны энцыкляпэдыяй-папярэдніцай Першы ўсебеларускі зьезд, дэлегатам якога быў Рак-Міхайлоўскі, арышт і асуджэньне на дзесяць гадоў лягераў паводле сфабрыкаванай ОГПУ справы «Беларускага нацыянальнага цэнтру», а таксама
дакладная дата расстрэлу.
Здаецца, можна было 6 цешыцца, што гістарычная праўда вяртаецца. Можна было б, каб не адна акалічнасьць: тое, за што змагаўся Рак-Міхайлоўскі на пачатку мінулага стагодзьдзя, не нашмат менш актуальнае і ў сёньняшняй Беларусі.
Давайце возьмем, да прыкладу, Таварыства беларускай школы...
Сымон Рак-Міхайлоўскі
14.4.1885, в. Максімаўка, цяпер Маладэчанскі раён —
27.11.1938, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
На беларускіх могілках у амэрыканскім Саўт-Рывэры можна вывучаць цэлыя разьдзелы нашай гісторыі.
Тут знайшлі свой апошні спачын слуцкі паўстанец Іван Навумчык, палітык і пэдагог Радаслаў Астроўскі, пісьменьнік і гісторык Юрка Віцьбіч... Дзякуючы наведваньню гэтага нэкропалю я ўпершыню сустрэў імя Вячасдава Селяха-Качанскага.
Пры паступленьні ў Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю ён уразіў экзамэнатараў, засьпяваўшы ма-
гутным барытонам «Спасі, Госпадзі, людзі Твая». Празь
Вячаслаў
СеляхКачанскі
некалькі гадоў Селях, апантаны жаданьнем зрабіцца гграфэсійным опэрным сьпеваком, едзе ў Пецярбург.
3 адзнакай закончыўшы кансэрваторыю, ён перамагае болып за трыста канкурэнтаў і трапляе ў славуты Марыінскі тэатар.
Нядаўні лагойскі хлапчук апынаецца на музычным Алімпе. Як прэм’ер-барытон ён сьпявае разам з Шаляпіным ды іншымі зоркамі. Найбольш удалымі
з дваццаці пяці ягоных роляў крытыка называе Барыса Гадунова, князя Ігара і Рыгалета... Здавалася, далей будуць толькі ружы й авацыі. Але ў сярэдзіне 1920-х, зьдзівіўшы калегаў, Селях прымае прапанову старшыні Інстытуту беларускай культуры ўсевалада Ігнатоўскага і пераяжджае ў Менск.
У 1927-м на сцэне Першага Беларускага дзяржаўнага тэатру (БДТ-1) адбылася прэм’ера «Русалкі» А. Даргамыскага — першай опэры на беларускай мове. Селях прычыніўся да прэм’еры ў дзьвюх іпастасях — як рэжысэр і як выканаўца ролі Млынара. У тым самым годзе ён узначальвае БДТ-1 (сучасны Купалаўскі тэатар) і выводзіць яго ў шэраг найлепшых тэатральных калектываў краіны.
Аднак гэтыя посьпехі не былі паратункам ад пагрозы з боку ўсёмагутнага ведамства, у якім дасье, здаецца, мелі на кожнага. Пагатоў, за Селяхам вадзіліся не абы-якія «грахі». Ен упарта адмаўляўся ўступаць у кампартыю. Насуперак загаду наркамасьветы ня зьняў з рэпэртуару «падазроныя» спэктаклі «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода».
Каб уратавацца ад арышту ОГПУ, ён у 1933-м пакідае Беларусь і вяртаецца ў Менск ужо ў часе нямецкай акупацыі.
Блукаючы па сьвеце,
Селях-Качанскі не пакідаў галоўнай справы свайго жыцьця.
У Нямеччыне ён стварыў Беларускі драматычны тэатар імя Галубка, у ЗШ А заснаваў тэатральную студыю, дзе ставіў п’есы Францішка Аляхновіча і Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча. Вялікае значэньне ў жыцьці эміграцыі меў арганізаваны і ўзначалены ім Беларускі нацыяналь-
ны хор.
У 1975-м спадар Вячаслаў адрэдагаваў «Сьпеўнік беларускага жаўнера». Яму ішоў ужо дзясяты дзясятак...
Вячаслаў Селях-Качанскі
25.12.1885, Лагойск —
8.8.1976, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Калі нацыянальная культура прыцягвае й робіць сваімі прадстаўнікоў іншых народаў, значыць, у яе ёсьць будучыня.
Юліяна Мэнке, праўда, паходзіла зь сям’і віленскіх немцаў, што, як яна пісала, «прынялі звычаі й мэнталь-
насьць гэтага мілага краю», але згаданая акалічнасьць толькі пацьвярджае сказанае раней.
Яна вучылася ў прыватнай гімназіі, дзе ў той час было забаронена размаўляць на ўсіх іншых мовах, апрача расейскай. Каб пазлаваць клясную даму, дзяўчаткі часта гаварылі па-польску. Але знайшлася ў гімназіі
Юліяна ВітанДубейкаўская
й беларуска. Яе звалі Алаіза Пашкевіч.
У 1915-м, прыехаўшы зь Пецярбургу ў адпачынак, Юліяна, ужо дыплямаваная мастацтвазнаўца, сустрэлася з Іванам Луцкевічам. Захапленьне яго-
нымі калекцыямі старасьвеччыны хутка перарасло ў сяброўства, а тое — ва ўзьнёслае каханьне.
Такое кола знаёмстваў абумовіла яе працу ў Беларускім нацыянальным камітэце. «Мала нас тады было, —• пазьней будзе прыгадваць Юліяна, — палякі зласловілі, што ўсіх віленскіх беларускіх дзеячаў можна пасадзіць на адной канапе. Аднак праца ішла...»
Вельмі карыснай была яе дапамога пры перамовах зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, якая дазволіла адчыніць першыя беларускія шкоаы, чаго нельга было ўявіць у Расейскай імпэрыі, дзе беларусаў на афіцыйным
роўні ніколі не прызнавалі за асобны народ. Адкрыцьцё самай першай школкі ў Камітэце адзначылі гарбатаю зь пірагом, які сьпякла Юліяна. Яна брала ўдзел у арганізацыі беларускіх настаўніцкіх курсаў і Віленскай беларускай гімназіі, дзе потым выкладала нямецкую мову й пэдагогіку.