Імёны свабоды
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
Месца пахаваньня невядомае.
Згадваючы палітыку беларусізацыі, што на дзяржаўным узроўні праводзілася ў 1920-я гады, мы часам забываем, што ў яе былі свае «бацькі», якія генэравалі ідэі, пісалі праграмы, распрацоўвалі сыстэмы й ажыцьцяўлялі іх выкананьне..
Адзін з гэтых людзей — Антон Баліцкі.
Ён вучыўся ў Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі, што была спадкаеміцаю гімназіі, дзе некалі спасьцігаў навуку юны Кастусь Каліноўскі. Водгульле славы паўстанцкага правадыра натхняла маладыя душы зусім не на служэньне інтарэсам імпэрыі.
Антон
Мабілізаваны ў 1915-м у войска, Антон стаў удзельнікам Лютаўскай рэвалюцыі. Ен гуртаваў вайскоўцаўсуайчыньнікаў на Румынскім фронце, адчыняў для дзяцей уцекачоў беларускія школы ў Адэсе, камандаваў партызанскім аддзелам у Прыднястроўі...
Вярнуўшыся ўжо ў савецкую Беларусь, ён заняў пасаду намесьніка народнага камісара, а затым і наркама асьветы.
Гэта быў яго зорны час.
Баліцкі стварае сыстэму сярэдняй і вышэйшай
адукацыі, куды пасьлядоўна ўводзіцца беларуская мова. Другі найважнейшы клопат наркама — беларусізацыя культурна-асьветніцкіх установаў.
У выніку мэтанакіраванай палітыкі наркамату пабеларуску загаварылі дзясяткі тысяч выкладчыкаў, бібліятэкараў, клюбных работнікаў...
Посьпехі беларусізацыі выклікалі вялікую трыво-
гу ў Маскве.
Рэвалюцыйная агітацыя сярод вайскоўцаў Заходняга фронту
У ліку арыштаваных у 1930-м па справе Саюзу вызваленьня Беларусі непазьбежна апынуўся й Антон Баліцкі.
Ен атрымаў адзін з самых жорсткіх на той час прысудаў — дзесяць гадоў канцлягераў. У 1937-м адбыўся паўторны разгляд справы. Назаўтра аднаго з «бацькоў» беларусізацыі павялі на расстрэл.
Ці чулі што-небудзь пра аднаго зь першых беларускіх міністраў асьветы ў кабінэтах цяперашняга Мінадукацыі, чыноўнікам якога беларусізацыя, відаць, сьніцца ў страшных снах?
Антон Баліцкі
16.9.1891, в. Балічы, цяпер Гарадзенскі раён —
31.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Бываюць пісьменьнікі, кнігі якіх нагадваюць сумныя падручнікі, але бываюць і навукоўцы, чые падручнікі чытаюцца зь ня меншай цікавасьцю, чым добры мастацкі твор. Менавіта так я чытаў перавыдадзеную на пачатку 1990-х «Геаграфію Беларусі» Аркадзя Смоліча, што ўпершыню пабачыла сьвет у 1919-м у Вільні, адкрываючыся актуальным і сёньня эпіграфам: «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў».
Мне ўяўляліся тысячы й тысячы іншых чытачоў ягонае «Геаграфіі», якіх гэтая кніга ў дваццатыя гады мінулага стагодзьдзя ня
Аркадзь Смоліч
проста захапляла зьместам і зачароўвала моваю. Яна вяртала ім Радзіму. На ёй узгадоўваліся пакаленьні нацыянальна сьвядомай моладзі. «Геаграфія» Смоліча й цяпер застаецца неперасягнутым узорам навуковапапулярнага апісаньня нашае зямлі. Варта разгарнуць гэты том наўздагад, і ўжо ня хочацца адрывацца:
«...Перанясемся цяпер думкаю з нашага Чарнігаўскага лесастэпу на другі канец Беларусі, у Віцебшчыну... Едзеш па дарозе, дык усё або пад гару, або з гары. Каменьня тут усюдых як бы насеяў хто: ляжыць яно і паасобку,
і цэлымі грудамі-крушнямі. I лагодныя ўзгоркі, і зялёныя лясы робяць краявіды гэтае старонкі дужа прыгожымі. Але найлепш прыхарошуюць іх сьветлыя вазёры, што ляжаць між узгоркаў і якіх тут ёсьць бязь ліку».
ПАСЬЭЕДЧАНЬНЕ
І.ііртапада /9/8г.
БеЛАГУСКНЯ НАРОДНАЯ
РЭСПУБЛІКЛ
ЯРОДНЫ ОКРЭТП^ЫЯТ.
За даяржаунаго пісара
Пасьведчаньне сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзенае Аркадзю Смолічу
Рада Народных Уіністра; Ееларускай Народнай»Рэспубліхі гэтыа сьведчйць.што уласііік {атаго, член Рады РэспуДлікі, пан Аркадаій С М 0 Л I Ч edb Народнь Міністр Земляробства і uaejiTHaet:i рел^р| кай Народнай Рэспублікі.
дн народных Мімістрау
Аде Смодіч быў ня толькі таленавітым навукоўцам. Ен застаўся ў гісторыі як ідэоляг і тэарэтык Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, адзін з «бацькоў» БНР, міністар асьветы ў яе першым Урадзе...
Палітычная дзейнасьць вучонага прадвызначыла ягоны лёс.
Пасьля пяцігадовай высылкі па справе Саюзу вызваленьня Беларусі яго ў 1937-м зноў арыштавалі.
Перад расстрэлам у Омскай турме НКВД Смоліч, напэўна, бачыў апісаныя ім з такой любасьцю й веданьнем беларускія краявіды, да якіх, разлучыўшыся зь целам, памкнулася ягоная душа.
Аркадзь Смоліч
29.9.1891, в. Бацэвічы, цяпер Клічаўскі раён —
17.6.1938, Омск, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Іван Саланевіч
У савецкіх школах, а затым у інстытутах нас вучылі, што сьвядомасьць вызначаецца быцьцём. Але варта было мне заглыбіцца ў гісторыю, як розум пачаў тачыць чарвячок сумневу: можа, усё якраз наадварот, і менавіта сьвядомасьць стварае сцэнар жыцьця? Асабліва ў эпоху кардынальных гістарычных пераменаў.
Акурат у такі час лёсіла жыць ггубліцысту і выдаўцу Івану Саланевічу. Зрэшты, асоба яго была значна шырэйшая за гэтыя азначэньні.
У юнацтве ён быў вядомым ува ўсёй Расейскай імпэрыі спартоўцам: віцэ-чэмпіёнам па гірах, футбалістам, баксэрам, заснавальнікам спартыўных таварыстваў «Сокал» у Віцебску і Горадні.
Ен любіў называць сябе беларускім мужыком, хоць атрымаў дыплём юрыдычнага факультэту Петраградзкага ўнівэрсытэту.
У 1920-я Іван жыве ў Маскве, супрацоўнічае з «Мзвестнямн», друкуе некалькі кніжак аб спорце, аднак савецкая рэчаіснасьць робіцца для Саланевіча ўсё больш невыноснай. Разам з сынам і братам ён наважваецца ў 1933-м на ўцёкі за мяжу.
Усіх трох схапілі з зброяй у руках і адмералі восем гадоў лягераў кожнаму.
На ўдарнай будоўлі Беламорска-Балтыйскага каналу Саланевічы былі прызначаныя інструктарамі па фізкультуры й атрымалі большыя за іншых зьняволеных магчымасьці рухацца па зоне.
Напоўніцу выкарыстаўшы сытуацыю, яны вырываюцца за калючы дрот і, пераадолеўшы за два тыдні блізу трохсот кілямэтраў, у жніўні 1934-га пераходзяць фінскую мяжу.
Уцёкі Саланевічаў з СССР робяцца эўрапейскай сэнсацыяй.
Але эўфарыя хутка канчаецца.
Іван зарабляе на хлеб, працуючы грузчыкам.
Таварышы па працы, з захапленьнем назіраючы, як беларус адзін упраўляецца з вагой, нялёгкай і для трох мужчынаў, ня ведаюць, што пасьля цяжкога дня ён сядае за стол не для таго, каб выпіць пару кухляў піва, а каб напісаць некалькі старонак сваёй
кнігі ўспамінаў.
Кніга «Расея ў канцлягеры» выходзіць у 1936-м і перакладаецца на сямнаццаць моваў.
Жывучы ў Нямеччыне, Саланевіч выступае супраць вайны з СССР і мусіць блізка пазнаёміцца з гестапа. Пасьля вайны ён падае голас з Аргентыны, адкуль неўзабаве высылаецца як «небясьпечны элемэнт». Апошнім прыстанкам Івана робіцца ўругвай. У гэты час ён прадказвае крах СССР, які «патоне ва ўласным шпігунстве і здрадніцтве».
Яго погляды, чыя эвалюцыя прывяла Івана Саланевіча да ідэяў народнай манархіі й «дыктатуры праваслаўнага сумленьня», мне бясконца чужыя. Але выклікаюць несумнеўную павагу тыя неверагодныя энэргія й палымянасьць, зь якімі наш суайчыньнік адстойваў іх, змагаючыся з бальшавікамі.
Іван Сапаневіч
13.11.1891, в. Руднікі, цяпер Пружанскі раён —
24.4.1953, Мантэвідэо, Уругвай.
Ня думаю, што кіраўніцтва Віленскай духоўнай сэмінарыі зьмяніла 6 сваю пастанову аб выключэньні навучэнца Янкі Станкевіча «за агрэсіўную беларускасьць», каб даведалася, што якраз гэты юнак некалі стане аўтарам першага ў гісторыі поўнага беларускага перакладу Бібліі (Нью-Ерк, 1973).
Паміж разьвітаньнем з сэмінарыяй і пахавальнай працэсіяй у амэрыканскім Іст-Брансўіку былі знаёмства з Іванам і Антонам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Максімам Гарэцкім, супрацоўніцтва з «Нашай Нівай», удзел у гістарычнай сэсіі Рады БНР 24—25 сакавіка
Янка Станкевіч
1918 году, абароненая ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе (адкуль ён прывёз у Вільню жонку, чэшку Марыю) доктарская дысэртацыя — дасьледаваньне АльКітабу, абраньне паслом у Польскі сойм (і, вядома, славутая віленская турма на Лукішках), стварэньне ў гады нямецкае акупацыі падпольнай Партыі беларускіх нацыяналістаў, выкладаньне гісторыі ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, заснаваньне ў ЗША Вялікалітоўскай (Беларускай) Фундацыі імя Льва Сапегі, якой Станкевіч адпісаў усе свае
грошы і маёмасьць, каб дапамагаць выдавецкай дзейнасьці й разьвіцьцю беларусазнаўства праз фундаваньне стыпэндыяў для студэнтаў і навукоўцаў.
У восемдзесят два гады ён нарэшце ўбачыў свой выдрукаваны, гістарычна першы поўны пераклад Сьвятога Пісаньня.
Увесь час спадар Янка працаваў над капітальным «Беларуска-расійскім (Вялікалітоўска-расійскім) слоўнікам», які апублікаваў — 1306 старонак вялікага фармату — ужо ягоны сын Юрка.
«Аторва — сорванец, ашавурак — замухрышка, бройка — шалунья, похват — рпкошет...»
Гэты том з чародкамі птушачак на кожнай старонцы ляжыць у мяне на пісьмовым стале, нагадваючы пра тыя колькі тыдняў, калі ён быў самым цікавым чытвом.
Зь ня меншым натхненьнем чыталася і кніга «Ян
Доктарскую дысэртацыю Янка Станкевіч абараніў у Празе
Станкевіч. Гістарычныя творы» (Менск, 2003). «Повесьці й апавяданьні крывіцкіх летапісаў», «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», «Кароткі начырк гісторыі КрывііБеларусі» — назвы многіх разьдзелаў для мяне, палачаніна й крывічаніна, гучаць як музыка.
Янка Станкевіч
26.11.1891, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён —
16.7.1976, Гаўтгорн, штат Нью-Джэрзі, ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Максім Багдановіч
Кажуць, паэзія ня здольная зьмяніць сьвет. Магчыма, і так, але я не сумняюся, што ў яе сілах павярнуць у іншым кірунку лёс асобнага чалавека.
Жывое сьведчаньне — мой сябар Вінцэсь Мудроў, які ў школьным юнацтве (тады яшчэ Віця) аднойчы выцягнуў з кучы макулятуры хрэстаматыю беларускай літаратуры. Нескладана ўявіць, зь якімі пачуцьцямі перагортваў гэтую прапахлую цьвільлю кнігу вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы сын афіцэра-расейца. Але здарылася дзіва, пра якое сам Вінцэсь апавядае ў сваёй кнізе «Ператвораныя ў попел»:
«Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк...»Я прачытаў верш паўшэптам і адразу ж запомніў. Тут жа, у хрэстаматыі, былі «Вечар на захадзе ў попеле тушыць...», «Прывет табе, жыцьцё на волі!..» і нарэшце «Зорка Вэнэра». Максімавы вершы папросту ашаламілі... Мяне апанавала Беларусь. He, ня тая Беларусь, дзе я нарадзіўся і жыў... а той край, дзе жылі Максім і Вераніка, дзе тнулі ў неба вежы касьцёлу Сьвятой Ганны і над зямлёю, працінаючы сэрцы закаханых вострымі дзідамі промняў, узыходзіла зорка Вэнэра. Кругагляд маёй душы, у якім не хапала аднаго сэгмэнту, набыў завершаную форму».