Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
I ягонае месца нараджэньня, і псэўданім яшчэ раз сьведчаць, як далёка на ўсход ад сучасных дзяржаўных межаў Беларусі праходзіла наша мяжа этнічная.
Выхаванец гістарычна-філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту й Аляксееўскай вайсковай школы, Алесь Ружанцоў у юнацтве гераічна ваяваў на Аляксандар франтах Першай усясьвет„	най. Паслужыўшы пасьля
1 уЖаНЦОу 1917 году і ў белых, і ў чыр-
	 воных, ён урэшце зрабіў свой выбар на карысьць змаганьня за незалежную Беларусь.
Камандуючы беларускім батальёнам у Літоўскім войску, Ружанцоў-Смаленец здабыў вядомасьць як аўтар нечаканых сваімі тэмамі й вобразамі экспрэсіўных вершаў, якія нараджаліся з жорсткіх рэаліяў ваеннага часу. Адметнасьць ягоных твораў падкрэсьлівалі ўжо назовы: «На форце», «Перад атакай», «Зраньня ў акопах»...
Раптам згасьлі ліхтарні...
Задыміў папяросай, Моцна лаяўся нехта з матросаў...
На сьнягу чырванеха крывавая пляма, Зачынілась жыцьцёвая брама.
Гэта радкі зь вершу «Расстрэл», прысьвечанага Максіму Гарэцкаму, які, дарэчы, называў вершы Смаленца «моцнымі думкаю й арыгінальнымі формаю».
У 1920-я былы баявы камандзір быў консулам БНР у Коўне, дзе друкаваў у часопісе «Крывіч» артыкулы з
гісторыі беларускага войска. У 1944—1945 гадах ён працаваў пад кіраўніцтвам Кастуся Езавітава, беручы ўдзел у спробе стварыць нацыянальныя збройныя сілы. Па вайне Аляксандар Ружанцоў жыў у ЗША, дзе напісаў цікавыя мэмуары, якія яшчэ чакаюць свайго выдаўца.
Калі б я стаў укладальнікам зборніку патрыятычных тэкстаў для беларускіх жаўнераў, абавязкова ўключыў бы туды верш Алеся Смаленца «Перад атакай»:
ужо празьвінела трубкі рытурнэль. Вушмі крануўшы, задрыжэлі коні. На штандару чырвоны знак Пагоні Яскрава сьвеціць... Трэснула шрапнэль. Праменьні сонца заліваюць блоні. Перад вачмі — як быццам акварэль. Мацней сьціскаеш шаблю у далоні I чуеш, як ляціць яшчэ шрапнэль.
Аляксандар Ружанцоў (псэўданім Алесь Смаленец)
12.8.1893, Вязьма, Смаленшчына—
23.7.1966*, Дэнвіл, штат Ілінойс, ЗША.
* У Беларускай энцыкляпэдыі, Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі і біябібліяграфічным слоўніку «Беларускія пісьменьнікі» падаецца памылковая дата сьмерці Аляксандра Ружанцова.
Мая сьветлай памяці мама Марыя ў 1944 годзе паступіла на гістарычны факультэт Магілеўскага пэдынстытуту. Падчас ейнага студэнцтва арыштавалі чатырох выкладчыкаў гісторыі розных краін і эпохаў. У аднаго зь іх мама была таемна закаханая.
Лекцыі нярэдка пачыналіся з закрэсьліваньня ў падручніках імёнаў новых «ворагаў народу». Часам студэнты на загад лектара мусілі рваць на дробныя шматкі (каб нельга было потым скласьці й прачытаць крамолу)
цэлыя старонкі.
Ад таго часу мама, сама ўсё жыцьцё выкладаючы
Аляксандар Ляўданскі
ў школе менавіта гісторыю, захоўвала ў душы глыбокае перакананьне, што навука гэтая — надзвычай рызыкоўная і небясьпечная, і ўсялякімі спосабамі,
Аляксандар Ляўданскі (другі зьлева) з калегамі. 1930-я гады
хоць і марна, спрабавала ўгаварыць мяне не паступаць на гістфак.
Аляксандар Ляўданскі студыяваў гісторыю на дваццаць гадоў раней за маму і сьпярша, відаць, зусім ня думаў, наколькі рызыкоўна служыць музе Кліё ў краіне саветаў. Пагатоў на пачатку яго шляху ўсё складалася даволі пасьпяхова: сябар гістарычна-археалягічнай камісіі Інбелкульту, загадчык аддзелу археалёгіі Беларускага дзяржаўнага музэю, потым загадчык археалягічнай сэкцыі акадэмічнага Інстытуту гісторыі й адначасова дацэнт БДУ...
Ляўданскі стаў арганізатарам першых у БССР навукова-археалягічных экспэдыцыяў. Ен дасьледаваў Віцебск, Воршу, Заслаўе, даў першую гістарычную тапаграфію старажытнага Полацку, дзе вывучаў Сафійскі сабор і неўзабаве дазваньня зруйнаваныя бальшавікамі Бельчыцкія храмы.
Аднак паралельна зь сьпісам навуковых публікацыяў больш пульхным рабілася й дасье на пэрспэктыўнага вучонага. Апрача яго агульнай незалежніцкай пазыцыі ў «органах» зьвярнулі ўвагу на лісты калянавуковых зласьліўцаў, якія выступілі супраць высновы Ляўданскага пра тое, што гарадзішчы гэтак званай культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Відаць, значна лепей было б, каб тут спрадвеку жылі савецкія калгасьнікі.
У 1937-м па яго прыехаў «чорны воран». У тым самым годзе жыцьцё вучонага абарвала куля ката з чырвонай зорачкай на форменнай шапцы.
Аляксандар Ляўданскі
10.9.1893, в. Юр’ева, цяпер Смалявіцкі раён —
27.8.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Афіцыйная савецкая гграпаганда не шкадавала для яго самых страшных ярлыкоў: «отьявленный реакцнонер», «белогвардеец», «военный преступннк», «нзменннк родмны»... У іншых ён заслужьгў азначэныгі з процілеглым сэнсам: настаўнік, паэт і публіцыст, вучоны, палітык... Сучасныя дасьледнікі называюць яго найлегендарнейшай для свайго часу асобай беларускай гісторыі. Але сёньня гаворка пра тыя вехі жыцьцяпісу Езавітава, якія не падлягаюць сумневу.
Удзельнік Першага ўсебеларускага зьезду й абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Кастусь Езавітаў
Ваенны міністар у яе першым урадзе. Шэф Вайсковадыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі, дзякуючы якому балтыйскія дзяржавы, у тым ліку і Фінляндыя, першымі прызналі беларускую незалежнасьць. (Гэтыя заслугі Езавітава былі адзначаныя прысваеньнем яму званьня генэрал-маёра.)
Больш за дваццаць гадоў ён вёў культурна-асьветную дзейнасьць сярод этнічных беларусаў Латвіі: кіраваў Люцынскай беларускай гімназіяй, знайшоў або разбудзіў дзясяткі талентаў і тысячы беларускіх душаў. Сярод іх быў і будучы літаратар Эдвард Вайвадзіш
з-пад Індры, якога мы яшчэ пасьпелі — у сто гадоў! — прыняць у Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Ва ўмовах нямецкай акупацыі Езавітаў стварыў і ўзначаліў у Рызе Беларускі камітэт. Ен адчыняў беларускія школы, займаўся ўпарадкаваньнем архіву БНР
У сакавіку 1919 г. Кастусь Езавітаў (у цывільным, у цэнтры) быў прызначаны вайсковым камэндантам Горадні
і навуковымі штудыямі (каштоўнымі дасьдедаваньнямі ёсьць ягоныя кнігі «Беларусы ў Літве», «Беларусы ў Латвіі», «Беларусы і палякі»), Усё жыцьцё ён пісаў вершы:
У куце больш ня маю бажніц — Мапа там. А наёй — Беларусь.
У 1945-м яго, дэлегата Друтога ўсебеларускага кангрэсу і кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня вайсковых справаў Беларускай Цэнтральнай Рады, арыштавала контравыведка «Смерш». Паводле афіцыйнай вэрсіі, Езавітаў памёр у турэмным шпіталі «ад тубэркулёзу лёгкіх».
Кастусь Езавітаў
17.11.1893, Дзьвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія —
23.5.1946, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Калісьці мяне апанавала жаданьне пагартаць дакумэнты трагічнай справы Саюзу вызваленьня Беларусі. Паколькі на календары была першая палова 1990-х, часы адносна дэмакратычныя, маё імкненьне не выглядала безнадзейным.
Мне нават удалося даволі лёгка трапіць на прыём да кіраўніка ўсёмагутнага Камітэту, супрацоўнікі якога ў студэнцкія гады абяцалі вычысьціць мяне з унівэрсытэту й заслаць у салдаты куды-небудзь у цёплае месца пад Магадан.
Падчас таго візыту я зусім неспадзявана праслухаў ад
Паўліна Мядзёлка
гаспадара кабінэту, дзе можна было б гуляць у футбол, невялікую, але зьмястоўную лекцыю на тэму «Янка Купала і Паўліна Мядзёлка».
Тагачасны гэбіст № 1 пацьвердзіў, што нядаўнія
газэтныя публікацыі не зманілі: Мядзёлка, першае вялікае каханьне Купалы, сапраўды давала ў «органы» інфармацыю на паэта.
Але ж яна яго шчыра кахала! А калі б таварышу опэру пісаў бы нехта іншы, бяз кропелькі каханьня... «Гэта ж суцэльны жах!» — завяршыў эмацыйны маналёг мой візаві.
Паколькі ў архівы КГБ мяне ні тады, ні пазьней так і не пусьцілі, пераканацца на ўласныя вочы, што Мядзёлка займалася яшчэ й стукацтвам, я ня здолеў, дый зусім ня меў такой мэты.
Гэтая жанчына па-ранейшаму засталася для мяне асобаю прыцягальнай і нечым падобнай да нашай знакамітай авантурніцы XVIII стагодзьдзя Саламеі Пільштыновай, адно што — надзеленай беларускай сьвядомасьцю й патрыятызмам.
Яна выконвала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэмёры Купалавай п’есы, у гады Першай усясьветнай працавала ў дзіцячым прытулку ў Царыцыне на Вол-
зе, а потым была сакратаром Беларускага камітэту дапамогі ахвярам вайны ў Петраградзе.
У Менску яыа сустракалася з Максімам Багдановічам і княгіняю Магдаленай Радзівіл, у Полацку — з Купалам... Нейкі час была замужам за вядомым нацыянальным дзеячам Тамашом Грыбам.
Паўліна працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Бэрліне, дзе займалася выпускам беларускіх кнігаў, выкладала ў Беларускай гімназіі ў Дзьвінску (цяпер
Даўгаўпілс) і ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе ў 1930-м па яе прыйшлі людзі ў форме ОГПУ.
Праз два гады яна стала маскоўскай настаўніцай...
Па вайне Мядзёлка выкладала ў школе роднага Будслава, дзе й былі напісаныя ўспаміны «Сьцежкамі жыцьця», што выйшлі ўжо пасьля сыходу аўтаркі ў іншы сьвет і, нягледзячы на ўмяшаньні цэнзуры й самацэнзуры, сталіся, як і «Авантуры майго жыцьця» Пільштыновай, яскравым помнікам беларускай мэмуарыстыкі.
Паўліна Мядзёлка
24.9.1893, мяст. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён —
13.2.1974, Будслаў.
Магчыма, хтосьці не пагодзіцца, але я лічу, што, каб быць жонкаю пісьменыгіка, таксама трэба мець адмысловы талент. Леаніла Чарняўская, безумоўна, валодала ім. Як, дарэчы, і талентам літаратурным, а таксама — пэдагагічным.
Скончыўшы Марыінскую вышэйшую вучэльню ў Вілыгі, яна колькі гадоў настаўнічала ў Дзісенскім павеце, а затым пераехала ў горад свайго студэнцкага юнацтва. Там у 1919-м Леаніла стала спадарожніцаю жыцьця будучага клясыка нашай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры гады яна, тады выкладчыца Беларускай гімназіі, упершыню даведалася, што значыць быць жонкаю палітвязьня. Пасьля двух арыштаў Максіма польскімі ўладамі Гарэцкія перабраліся ў БССР.
Посьпехі беларусізацыі натхнялі й жывілі надзеі на пабудову незалежнага Беларускага Дому. Гарэцкі выкладаў мову і літаратуру ў БДУ і Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, шмат пісаў і друкаваўся. Леаніла выхоўвала дзяцей і ў вольную часіну таксама сядала да пісьмовага стала.
Леаніла Чарняўская
Віленская турма Лукішкі, празь якую прайшлі сотні беларускіх патрыётаў
Асабліва добра атрымліваліся ў яе дзіцячыя апавяданьні. Дзякуючы ёй загучалі па-беларуску творы Рэд’ярда Кіплінга, Эрнэста Сэтан-Томпсана, «Тыль Уленшпігель» Шарля дэ Кастэра.