Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Справа Саюзу вызваленьня Беларусі, якая распачала ў рэспубліцы масавыя рэпрэсіі супраць «нацдэмаў», прывяла і да арышту былога наркама. Пасьля страшных катаваньняў ён спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але паўжывога яго выцягнулі зь пятлі, каб засудзіць на дзесяць гадоў лягераў.
У чэрвені 1937-га Прышчэпава выпусьцілі на волю — відаць, бяз права вярнуцца на Радзіму, бо ў дакумэнтах новага арышту, які адбыўся ўсяго праз два месяцы, ён фігураваў як жыхар Магадану.
У Беларусь ён усё ж прыедзе — этапам і, не дажыўшы да выкананьня сьмяротнага прысуду, памрэ ў турэмным шпіталі.
Зьміцер Прышчэпаў
21.11.1896, в. Калодніца, цяпер Крупскі раён —
31.1.1940, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Людзі з прозьвішчам Адамовіч ужо ня першае стагодзьдзе адыгрываюць адметную ролю ў нашай гісторыі. Адным зь першых у гэтым шэрагу стаіць чалавек, які яшчэ ў студэнцкія гады прывабіў мяне сваім спрадвечна беларускім імем — Язэп.
Узяўшы ў рукі вінтоўку ў сямнаццаць гадоў, Язэп удзельнічаў у Першай усясьветнай вайне. Тры Георгіеўскія крыжы зрабілі унтэр-афіцэра Адамовіча на фронце амаль легендай.
Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году Язэп камандаваў вайсковымі аддзеламі, што стрымлівалі нямецкіх інтэрвэнтаў пад Барысавам, Магілевам і Смаленскам. У дваццаць адзін год ён — ваенны камісар Смаленскай губэрні, якую лічыў беларускім этнічным абшарам.
У БССР нацыянал-камуніст Адамовіч займаў пасаду старшыні Савету народных камісараў. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад нашай рэспублікі беларускіх Віцебшчыны й Магілеўшчыны,
Язэп Адамовіч
Віцебск (як і Магілеў з Гомелем) быў вернуты ў склад Беларусі пры чынным удзеле Язэпа Адамовіча
адрэзаных Масквой амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. У 1926-м удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Гомелю з Рэчыцай і яшчэ сямі паветаў. У выніку тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52 да 126 тысяч квадратных кілямэтраў, або амаль у два з паловаю разы, а насельніцтва — з 1,5 да 5 мільёнаў чалавек. Вярнуць беларускую Смаленшчыну разам зь іншымі нашымі землямі, захопленымі Расеяй, ужо не пасьпелі.
Высокага аўтарытэту беларускага кіраўніка, які,
дарэчы, зьвяртаўся да народу на яго мове, не маглі не заўважыць у Маскве. У карёры Адамовіча адбываюцца рэзкія зьмены. У 1927-м яго ставяць кіраваць Цукартрэстам, а затым і наагул адпраўляюць начальнікам акцыянэрнага таварыства на Камчатку.
Ідзе 1937-ы. Былы старшыня СНК Беларусі ведае, што ў ягоныя дзьверы могуць пастукаць у любую ноч. Едучы ў цягніку з Далёкага ўсходу ў Маскву, ён вырашае сыйсьці з жыцьця сам...
Калі ў Барысаве вы будзеце ісьці вуліцай імя Адамовіча, ведайце: яна названая ў гонар чалавека, які разам з сваімі аднадумцамі вярнуў Беларусі Віцебск, Магілеў і Гомель.
Язэп Адамовіч
7.1.1897, Барысаў — 22.4.1937, Сібір, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
У 1920-я ён быў кумірам тысяч юнакоў. А неяк на маёй сустрэчы з маладафронтаўцамі адна дзяўчына, пачуўшы гісторыю Лістапада, абвясьціла, што за ім пайшла б куды заўгодна: «За адно прозьвішча!»
Сябра Беларускай Рады Случчыны й удзельнік незалежніцкага збройнага чыну, Лістапад нелегальна вярнуўся з Польшчы на Радзіму і заснаваў падпольную антысавецкую арганізацыю. Яе складалі Юркавы выхаванцы — навучэнцы Слуцкіх агульнаадукацыйных курсаў. Арганізацыя мела на мэце, стварыўшы шырокую сетку збройных аддзелаў, узьняць паўстаньне
Юрка Лістапад
і вызваліць Беларусь з-пад улады Масквы.
У 1925-м Юрку і пяцёх яго паплечнікаў схапіла ОГПУ «Працэс Лістапада» прагрымеў на ўсю Беларусь. У яго з мэтаю «перавыхаваньня» ўцягнулі Якуба Коласа, якога абвінавачвалі ў падтрымцы лістападаўцаў. Перад прэсай была пастаўленая задача як найшырэй выкрыць антысаветчыкаў. Але кампанія прывяла да неадназначных вынікаў: адных запалохала, а многіх -— натхніла на супраціў.
Паводле прысуду Лістапад атрымаў пяцігадовае
зьняволеньне, аднак ужо праз два гады выйшаў на волю. Некаторыя дасьледнікі тлумачаць палёгку Юркавай згодай стаць сакрэтным агентам «органаў». Праўда, гэта дрэнна стасуецца з тым фактам, што пасьля турмы Лістапад ня мог знайсьці сабе сталай працы і быў, як пісаў у анкетах, «вольным перакладчыкам на беларускую мову».
Першыя Беларускія пэдагагічныя курсы, на якіх вучыўся Юрка Лістапад. У другім радзе сядзяць: чацьверты зьлева Язэп Лёсік, далей — Мікола Байкоў, Вацлаў Іваноўскі, Сымон Рак-Міхайлоўскі
У 1930-м яго арыштаваді ў справе Саюзу вызваленьня Беларусі, праз тры гады адбыўся трэці арышт паводле справы гэтак званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Васьмігадовы тэрмін Лістапад адбываў у лягерах, вязьні якіх будавалі Байкала-Амурскую магістраль. Як сьведчаць дакумэнты, ён паводзіўся непакорліва і стаў фігурантам крымінальнага расьсьледаваньня.
Увесну 1938-га Юрка Лістапад пачуў свой сьмяротны прысуд. Астатнія лістападаўцы былі расстраляныя ў вайну савецкімі партызанамі або загінулі ці зьніклі пазьней пры нявысьветленых абставінах.
Юрка Лістапад
Красавік 1897, в. Варкавічы, цяпер Слуцкі раён — 5.6.1938, Бамляг, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
У вёсцы Вялец на Глыбоччыне яшчэ стаіць — сьведчу гэта асабіста — хата, дзе ён прыйшоў на сьвет.
У Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі, пасьведчаньне якой ён атрымаў у 1917-м, Лявон Савёнак вучыўся разам з будучымі дзеячамі нацыянальнага руху Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Пятром Мятлой, з паэтам Міхасём Чаротам...
На пачатку 1920-х Лявон пазнаёміўся ў Менску з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч. Празь нейкі час у маладой сям’і зьявілася дачка, якой далі рэдкае імя — Зора.
Лявон Савёнак
Ёй было наканавана зрабіцца вядомай усяму беларускаму сьвету навукоўкаю Зорай Кіпель.
У гады беларусізацыі Савёнак працаваў карэспандэнтам у газэце «Савецкая
Беларусь». Паводле ўспамінаў супрацоўнікаў, атмасфэра ў рэдакцыі была мала падобнай да савецкай. Невыпадкова пазьней газэту, на старонках якой Лявон друкаваў свае вострыя рэпартажы й дасьціпныя фэльетоны, у даносах назавуць «утульным прыстанішчам беларускіх нацыяналістаў».
Ад лютага 1929-га малады нацдэм мусіў зарабляць на хлеб ужо не ў газэце, а на будоўлі. У тым самым годзе выйшла ягоная кніжка фэльетонаў «Чароўная іголка», падпісаная псэўданімам Леанід Свэн. Бібліятэкары каталягізавалі яе як выданьне швэдзкага аўтара, але сталінскія літаратуразнаўцы ў цывільным хутка разабраліся, і ўвесь трохтысячны наклад пайшоў пад нож. Дзіва што: карыстаючыся творчым мэтадам, які сучасны літаратуразнавец Лявон Юрэвіч называе фантастычным рэалізмам, гэты Свэн пісаў, да прыкладу, пра судовы працэс над канём, які завёз сьледчага ня ў тую вёску, дзе сьледчы, апрача ўсяго, напіўся ды згубіў «вельмі важныя справы».
У 1933-мЛявонапынуўся сярод мноства арыштаваных паводле справы «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Ен быў адным зь няпоўнага дзясятку вязьняў, якія так і не прызналі свае віны. Мо таму й «заробіў» толькі пяцігадовую высылку.
Па вайне Савёнак разам з паплечнікамі здолеў стварыць моцны беларускі
цэнтар у лягеры для перамешчаных асобаў Остэргофэн у Нямеччыне. Менавіта там у 1947-м пачала выдавацца газэта «Бацькаўшчына» (Лявон быў першым яе карэктарам), якой належыць выключная роля ў гісторыі нашай дыяспары.
Пераехаўшы ў ЗША, ён супрацоўнічаў з газэтай «Беларус», друкаваўся пад псэўданімам Лявон Крывічанін, уваходзіў у камісію па перакладзе на беларускую мову Бібліі...
Адным зь ягоных найбліжэйшых сяброў быў аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» кампазытар Мікола Равенскі, зь якім яны ў свой час захоплена рыбалілі на Дунаі.
У 1990-я гады Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку выдаў кнігу Лявона Савёнка-Крывічаніна «Беларусізацыя пад №...».
Яго сатырычныя творы, прысьвечаныя змаганьню за беларушчыну, ані ня страцілі сваёй надзённасьці.
Лявон Савёнак
26.6.1897, в. Вялец, цяпер Глыбоцкі раён —
21.2.1974, Памона, штат Нью-Джэрзі, ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Ці магчыма быць беларускім буржуазным нацыяналістам і адначасова гэткім самым буржуазным, але ўжо нацыяналістам украінскім? ОГПУ ведала адказ. Гісторыку Льву Акіншэвічу ў 1933-м было выстаўленае менавіта такое абвінавачаньне.
Ен нарадзіўся ў сям’і пецярбурскага юрыста-беларуса. Першая ўсясьветная вайна засьпела Льва студэнтам Кіеўскага ўнівэрсытэту.
Вярнуўшыся ў 1918-м дадому з Румынскага фронту, ён знаёміцца зь беларускім рухам. Як напіша потым Акіншэвіч у мэмуарах, яго захапіла «справядлівасьць гэтае справы». У тым самым годзе ён прымае грамадзянства БНР.
У 1920-я дасье на супрацоўніка ўкраінскай Акадэміі навук Льва Акіншэвіча няўхільна расло. Шмат старонак у ім прысьвячалася частым паездкам у Менск, публікацыям у «Полымі» й блізкаму знаёмству зь Янкам Купалам і Вацлавам Ластоўскім.
. ЛеЎ
Акіншэвіч
Свае асноўныя гістарычныя дасьледаваньні Леў Акіншэвіч выдаў уЗША
Урэшце карысным для апальнага гісторыка быў прызнаны клімат ужо адарванага ад Беларусі Смаленску...
Пасьля вайны Акіншэвіч апынуўся ў ЗША, дзе працаваў у Цэнтры вывучэньня СССР, ня страчваючы сувязяў зь Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку.
Дасьледуючы гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, ён пісаў пра веліч дзяржавы нашых продкаў, аднак і пакутліва шукаў прычыны яе гістарычнага скону, за што заслужыў ад некаторых суайчыньнікаў закіды ў «недастатковым патрыятызьме».
У сваіх поглядах ён быў блізкі да выдатнага гісторыка і мысьляра XX стагодзьдзя Арнольда Тойнбі.
Усё доўгае жыцьцё Акіншэвіча займалі ня толькі канкрэтныя праблемы мінуўшчыны, але й філязофія гісторыі, аб чым яскрава сьведчыць ягоная праца «Пра цывілізацыйныя асновы беларускага гістарычнага працэсу».
Яе аўтар спадзяваўся, што, здабыўшы магчымасьць вольнага разьвіцьця, Беларусь дасягне «здаровага арганічнага сынтэзу сваіх цывілізацыйных асноваў» і ў выніку пабудуе дэмакратычнае грамадзтва эўрапейскага кшталту. У XXI стагодзьдзі мы мусім пераканацца ў слушнасьці гэтых словаў.
Леў Акіншэвіч
6.2.1898, Пецярбург, Расея — 6.11.1980, Вашынгтон, ЗША. Пахаваны на ўкраінскіх могілках у Баўнд-Бруку, штат Нью-Джэрзі.
Як і многія з тых, хто, на думку савецкай улады, занадта любіў Беларусь, Кіпель большую частку жыцьця мусіў правесьці далёка ад Дзьвіны й Нёману.